Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Маральна - этычныя праблемы п' ес М.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест



М. Матукоўскі з'яўляецца аўтарам вядомых п'ес «Амністыя», «Наследны прынц», «Апошняя інстанцыя», «Мудрамер», «Калізей». У іх раскрываюцца надзённыя маральна-этычныя праблемы, асуджаюцца бюракратызм, чыноўніцтва, абыякавасць, узнімаецца пытанне аб адказнасці бацькоў перад дзецьмі за іх выхаванне. У камедыі «Мудрамер» расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку. Ён сканструяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага... У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць болып за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Папсуева, у вобразе якой аўтар высмеяў чалавечую недалёкасць, абмежаванасць. Наогул жа п'еса выкрывае чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашкаджаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю грамадства. Сатирическая комедия белорусского драматурга Николая Матуковского "Мудромер" рассказывает о талантливом изобретателе-самоучке Николае Мурашко, который сконструировал прибор для измерения степени человеческого интеллекта. Изначально прибор носит название "дуромер". Однако министр согласований Вершило считает, что это название не совсем подходящее, и даже обидное. Кто же станет измерять свою глупость! Прибор получает новое название - "мудромер". И новую задачу измерять степень мудрости любого человека.

После долгих дискуссий со своими заместителями по утверждениям и возражениям министр решает испытать чудо-прибор на посетителях, пришедших к нему на прием. Абсурдность сценической ситуации подчеркивается тем, что этот прием переносится в баню. Ведь Вершило мнит себя чрезвычайно занятым и великодушным чиновником. Даже в личное время он работает... Ко всеобщему удивлению задуманный опыт проходит весьма успешно. Через показ разноплановых героев возникает сатирическое видение таких проблем в социуме как бюрократия, лень, беспринципность, подхалимство, равнодушие и стяжательство. Возможно "мудромер" поможет людям стать лучше..?

П'еса «Бездань» прысвечана экалагічнай тэме. У ёй аўтар уздымае праблему адказнасці людзей за экалагічны стан акаляючага асяроддзя, за лёс сваіх суайчыннікаў. Галоўнай дзеючай асобай драмы з'яўляецца рэдактар рэспубліканскай газеты Траян Аляксей Сцяпанавіч, у якога ў радзільным доме памерла жонка, а дзіця нарадзілася мёртвым. Апублікаваныя ім артыкул і фотаздымкі аб высокай дзіцячай смяротнасці і страшнай экалагічнай сітуацыі абляцелі ўвесь свет. 3 ААН вылецела вялікая група экспертаў, якая пацвердзіла, што гораду пагражае фізічная смерць, I як прадказанне вялікай катастрофы, як абвінаваўчы акт тым, хто ператварыў горад у ртутную звалку, гучаць у п'есе словы галоўнага эксперта місіс Джэксан: «Ад сонечнай радыяцыі загінуць многія віды жывёлін і раслін. Але перш за ўсё гэта адчуе чалавек. Яго імунітэт будзе знішчаны цалкам... На кожны квадратны кіламетр вашага горада за суткі выпадае ад трох да пяці тон пылу... Вы сталі добраахвотнымі самагубцамі... Ваша жыццё — гэта «пнр во время чумы...» Такі прагноз нікога не мог пакінуць раўнадушным і абыякавым. Хто адкажа за такую экалагічную (і яшчэ больш — чалавечую) бездань? Можа, Траян, які заканчвае жыццё самагубствам, спадзеючыся, што яго смерць прынясе пэўную карысць: прымусіць людзей задумацца, ці так мы жывём? «Вось толькі ці задумаемся мы? Ці хопіць нам смерці Траяна для одуму?» — такімі пытаннямі заканчваецца п'еса.


Жыццёвы і творчы шлях А.Куляшова. Лірыка А.Куляшова I960- 1970-х гг.: пашырэнне жанрава-тэматычных абсягаў, паглыбленне філасофскага пачатку (36. "Новая кніга", 1964; "Сасна і бяроза", 1970; "Хуткасць", 1976; цьжл вершаў "Маналог", вершы "Ёсць у паэта свой аблог цалінны", "Я хаце абавязаны прапіскаю", "Мне кожны год, нібы жыццё другім", "На паўмільярдным кіламетры", "Не, бачыўся я ўсё жьшцё амаль", "Крылы", "Мае пасведчанне", "Сасна і бяроза" і інш.}.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся у 1914 г. у вёсцы Саматзвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурным факультэце Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі армейскай газеты «Знамя Советов» і Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля вайны быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965 г. А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. «Маналог» напоўнены глыбокім асабістым перажываннем, вернасцю былому сяброўству і агульнай справе. «Я — ваша памяць, вы — маё сумленне, я — дрэўка, вы — трывалы сцяг на ім», — сцвярджае аўтар. Дачасна загінуўшых сяброў ён называе кнігамі без старонак, лістамі без дрэў, дарогамі без слядоў, і таму грамадзянскі і маральны абавязак паэта прадоўжыць справу загінуўшых сяброў юнацтва. Ён павінен быць «вартым тых спраў абарваных, кніг недапісаных».

Цыкл «Маналог» адзначаны горкім, драматычным пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы... Гэта як эпітафія, выбітая на камені», — скажа пра яго 3. Азгур. У вершах «Маналога» — роздум паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамадства, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам», — сцвярджае А. Куляшоў. У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў:

Хацеў бы век, які ўжо на зыходае,

Забраць мяне з сабой, а я руку

Гарачую працягваю прыродзе —

З дваццатага ў трыццатае стагоддэе.

Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».

Да ранніх вершаў паэта належыць знакаміты «Бывай...», пакладзены ў наш час на музыку. Вайна як частка ўласнай біяграфіі згадваецца ў вершах «Крылы» (1945), «Маё пасведчанне» (1951), «Я хаце абавязаны прапіскаю...» (1963). Паэт імкнецца асэнсаваць пройдзены шлях, свой жыццёвы лес. Характэрнай рысай таленту А. Куляшова з'яўляецца філасафічнасць. Аднак яна змагла па-сапраўднаму выявіцца толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі жыцця паэта, у зборніках «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976), у паэмах«Цунамі» (1968), «Варшаўскі шлях» (1972), «Хамуціус» (1974—1975). Гэта было звязана як з набліжэннем чалавечай сталасці паэта, так і са зменамі ў жыцці грамадства. А. Куляшоў у многіх вершах разважае над сэнсам жыцця асобнага чалавека і чалавечай цывілізацыі ў цэлым, над лёсам планеты і лёсам зямлян, яе насельнікаў. Думка паэта ахоплівае свет і сусвет, сягае ў будучыню, у новы век. Так, вобраз новага веку прысутнічае ў вершах «Зайздрошчу я мастам...», «Хуткасць», «Маёй рукой пасаджанай бярозе...» і інш. Будучыня ў творах А. Куляшова — увасабленне чалавечнасці і справядлівасці, дзе "прарастуць», заявяць пра сябе толькі добрыя справы. Таму пасаджанай бярозе «гадоў якіх праз сорак, сорак пяць // Не пры глухой дарозе красаваць, //А ў будучага веку на парозе». «Патомак малады», хаваючыся ад спёкі, з удзячнасцю згадае...Пра рукі і рыдлёўку, Што гэта дрэва не вятрам на здзек Тут пасадзілі, не для ўцехі ўласнай — Пераняслі яго, для долі яснай, Не з лесу ў поле — з веку ў новы век. («Маёй рукой пасаджанай бярозе...»). У творах А. Куляшова шырока прысутнічае вобраз часу («Мае пасведчанне», «Крылы», «Я хаце абавязаны прапіскаю...» і інш.). Час для паэта — філасофская катэгорыя. Будучы сам вечным, ён вызначае пачатак і канец існавання кожнай жыццёвай з'явы, сведчыць пра змены, якія адбываюцца з кожным.


ВОПРОС 52. Паэмы А.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.

Жывучы ў суладдзі з часам, паэт піша паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус», у якіх перадае самаадчуванне чалавека ў наш трывожны, навальнічны час, яго барацьбу за будучыню без вайны, за чыстае паветра і ваду, за ачалавечванне свету, за ўсеагульнае шчасце. Паэма «Хамуціус» прысвечана гераічнай барацьбе К. Каліноўскага за мужыцкую долю. У цэнтры ўвагі паэта — каханне галоўнага героя і Марыські Ямант, тое светлае пачуццё, якое зрабіла Кастуся моцным, адважным не толькі ў сценах астрога, але і перад шыбеніцай. Паэт імкнецца не толькі аднавіць гістарычныя і легендарныя старонкі Айчыны, але і спасцігнуць усе супярэчнасці нашага часу. Ён востра адчувае сваю адказнасць не столькі перад сабой, колькі перад усім грамадствам, яго гісторыяй і будучыняй.

«Варшаўскі шлях» — паэма пра час і месца паэта ў ім. Яна — рэквіем Твардоўскаму, самому Куляшову і ўсім сапраўдным паэтам усіх часоў і народаў.

Паэма «Цунамі» (1968) належыць да філасофскіх твораў. Асноўная праблема, якую вырашае ў ёй А. Куляшоў, — чалавек і цывілізацыя. У філасофскіх творах досыць часта сустракаецца ўмоўнасць абставін, сітуацый, характараў, ставіцца своеасаблівы мастацкі эксперымент, каб сцвердзіць альбо, наадварот, абвергнуць нейкую выснову. Характэрнай для філасофскіх твораў з'яўляецца абагульненасць вобразаў. Ён і яна, мужчына і жанчына, героі паэмы «Цунамі». Пра іх вядома толькі тое, што «яму — за трыццаць, ёй — за дваццаць», і што яны кахаюць адзін аднаго. На старажытнай пірозе гэтыя двое пакідаюць Зямлю, чалавечую цывілізацыю і аддаюцца ўладзе хваль. На даляглядзе — вечная дарога, Бясконцых хваль расплаўленае шкло. Яны і далеч. Іншага нічога uяма, не можа быць і не было. Паколькі сучасны свет дыктуе кожнаму асобнаму чалавеку свае законы, часта жорсткія і несправядлівыя, нясе ў сабе патэнцыяльную пагрозу жыццю, здароўю, матэрыяльным і культурным набыткам, героі хочуць быць незалежнымі ад яго, быць па-за часам.

Яны, свае пакінуўшы стагоддзе,
Па добрай волі і сумеснай згодзе,
Да часу першабытнага плылі.

Сітуацыя-эксперымент, у якую трапілі героі, павінна адказаць на пытанні: ці можа сучасны чалавек «згубіцца» на планеце Зямля, пазбавіцца ўсякага ўздзеяння на сябе цывілізацыі, адмовіцца ад яе набыткаў, ці дастаткова для шчасця «быць усюды разам». I на першае, і на другое пытанні падарожжа дало адмоўныя адказы. Спраўдзілася якраз тое, аб чым папярэджваў сучаснік, якога ён і яна назвалі цынікам, убачыўшы ў яго словах намер перашкодзіць іх падарожжу.

Яшчэ да нараджэння дзіцяці пачалі ўзнікаць непаразуменні паміж ім і ёю. «Шэсць дзён маўчала. На абрыдлым сене бед прадчуванне непакоіць сны», — характарызуе аўтар душэўны стан гераіні. Потым жанчына з радасцю падхапіла транзістар, што кінула Зямля з карабельнай палубы. Калі Цунамі вярнуў пірогу на мацярык, жанчына пакінула мужчыну без тлумачэнняў, без пісьма. Узяўшы ў рукі люстэрка, мужчына пераканаўся ў справядлівасці яшчэ аднаго папярэджання цыніка: калі яны пакінулі час, то час не пакінуў іх. Ён не пазнаў свайго аблічча.


53. Жыццёвы і творчы шлях І.Мележа. " Палеская хроніка" І.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.

Раманы Івана Мележа «Людзі не балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», аб'яднаныя ў «Палескую хроніку» — гэта творы, у якіх па-майстэрску спалучыліся лірычнае, эпічнае і драматычнае. Кожная частка з'яўляецца лагічным працягам папярэдняй, дапаўняе і раскрывав яе сэнс. Дарэчы, спачатку I. Мележ планаваў напісаць толькі асобны раман «Людзі на балоце», але, выдаўшы яго, аўтар адчуў, што сказаў не ўсё, што хацеў, перадаў чытачу не ўсе свае думкі, разважанні і пачуцці. Так з'явіўся «Подых навальніцы», а пасля — «Завеі, снежань». Гістарычная частка «Палескай хронікі» прысвечана, безумоўна, падзеям калектывізацыі ў беларускай вёсцы. I. Мележ здолеў раскрыць сутнасць гэтага працэсу. Разглядаючы яго з розных бакоў, аўтар імкнуўся да шырокага погляду на жыццё мінулае, сучаснае і будучае. «Палеская хроніка» — гэта кніга пра Палессе, родную бацькоўскую зямлю, яе людзей, простых, сціплых працаўнікоў. Нездарма першая кніга хронікі адкрываецца радкамі-прысвячэннем: «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Але аўтар не абмяжоўваецца тэмай калектывізацыі, жыцця беларускага народа і вёскі ў гэты перыяд. Шмат старонак прысвечана апісанням пачуццяў, духоўнага свету сялян, услаўленню кахання. Ужо на першых старонках мы знаёмімся з Васілём Дзятлам. Вельмі рана жыццё ўзваліла на яго яшчэ не акрэплыя плечы ўсе свае клопаты і турботы. На нашых вачах хлопец вырастав ў мужчыну, першага працаўніка ў сям'і. Яшчэ з маленства Васіль добра ўцяміў: трэба цярпець, не чакаючы ад жыцця ніякай палёгкі, цярпець і працаваць да стомы ў плячах, да горкага поту. Але ж ён не проста працаваў, ён як бы выхва-ляўся сваей сілай, сваім спрытам; ва ўсім, што рабіў, ён бачыў радасць, сэнс свайго жыцця. Асабліва шчодра раскрываецца душа Васіля ў яго каханні да Ганны Чарнушкі. З таго часу, калі яна, звычайная дзяўчына, якая з маленства была ўцягнута ў нялёгкую сялянскую працу, стала для яго самым дарагім чалавекам, жыццё Васіля напоўнілася новым, хвалюючым зместам. Усё пачалося з таго летняга вечара на сенажаці, калі ў хлопца і дзяўчыны абудзілася першае нясмелае каханне. Як той агеньчык, які яны разам раздзьмухвалі, лежачы побач на траве, каханне ўспыхвае яркім полымем. Простае, поўнае клопатаў жыццё іх набывае новы, велічны сэнс. Сустрэчы Васіля і Ганны ў поцемку вечароў пад шапаткімі грушамі хвалююць чытача хараством і глыбінёй пачуццяў. Колькі перагаворана было ў тыя вечары, колькі перадумана разам пад суладнае біццё двух сэрцаў. Былі і прытворныя крыўды Ганны, калі Васіль па нейкай прычыне пазніўся на спатканне, і шчырыя прызнанні закаханых у самых лепшых пачуццях. Каханне несла героям вялікае шчасце сярод цяжкага жыцця, вечнага клопату пра кавалак хлеба. Але ж каханне прынесла ім і вялікі боль. Васіль і Ганна разыходзяцца кожны сваей дарогай, дарогай, якую яны не самі выбралі, а якую прадыктаваў збег складаных і няўхільных абставінаў. Немалую ролю ў трагічным павароце адносінаў паміж закаханымі адыграла тое, што Ганна не магла прынесці Васілю загона лепшай зямлі ля цагельні, якую даў яму ў пасаг Пракоп, Манін бацька. Тут вінаваты і Яўхім, які навёў бандытаў на Васіля. Тут вінавата і проста непаразуменне, калі Ганна, добра не разабраўшыся, пакрыўдзілася на свайго каханага за тое, што ён якім-небудзь чынам не ашукаў бандытаў і не адвёў іх ад хаты яе сваяка Грыбка. Вінавата і Васілёва панурасць і зацятасць. Ён нават не азваўся добрым словам да дзяўчыны, якая кінулася насустрач яму, калі яго вёў пад арыштам міліцыянер. А зрабіць ей гэта было вельмі цяжка: трэба было адкінуць і сорам, і боязь, што па сяле пойдуць розныя чуткі. Пасля арышту Васіля да Ганны стаў заляцацца Яўхім. I хоць тая рашуча адхіляла яго заляцанні, пасля погаласкі пра тое, што іх бачылі ў малінніку, Васіль паверыў, што дзяўчына гуляе з другім. Тут вінавата і беднасць, у якой жыла Ганна, і мачыха, якая старалася пераканаць, што шчасце не ў каханні і харастве, а ў багацці. Пасля пакутлівага роздуму Ганна вырашыла выйсці за Яўхіма, каб хоць у нечым прынесці палёгку свайму бацьку.

Незагойнай ранай баліць у душы Васіля трагічны разрыў з Ганнай, якую ён шчыра і радасна кахаў, спатканні з якой былі самымі светлымі момантамі ў яго жыцці. I для Ганны тыя летнія дні, калі яна яшчэ з раніцы нецярпліва чакала вечара, каб сустрэцца з каханым, гаварыць з ім, глядзець яму ў вочы, былі самыя шчаслівыя ў жыцці. Але час ідзе, і жыццё працягваецца. Васіль прыпісаў да свайго надзелу болын як паўдзесяціны добрай зямлі, прывёў у хлеў каня, развёў пчол, навазіў бярвення і пачаў ставіць хату. Адным словам, ён дасягнуў многага, пра што марыў. Але радасці не было. За багацце трэба плаціць шчасцем, каханнем, спакоем. Ганна ж пасля Яўхімавага сватання пачынае жыць, як у нейкім сне. Яна робіць усё па заведзенаму звычаю, але неяк аўтаматычна, без душы і ахвоты. «Сцерпіцца — злюбіцца», — угаворвае сябе Ганна. Але і не сцярпелася, і не злюбілася. На старонках рамана «Подых навальніцы» расказваецца пра тое, як нялёгка жылося Ганне ў сям'і Карчоў, якую трагедыю яна перажыла, як настойліва імкнулася вярнуць каханне, вырваць Васіля з путаў уласніцтва. Калі памерла дачка Верачка, Ганне здалося, што жыццё страціла сэнс, усё нібы перастала існаваць вакол яе. Ганна шукала суцяшэння, душэўнага спакою і знайшла яго з Васілём. Яны зноў пачалі сустракацца. Ганна прапанавала Васілю кінуць усё і з'ехаць куды-небудзь, усё роўна куцы, але разам. Васіль не згадзіўся, ён не мог кінуць сваю зямлю, якая так цяжка яму далася, сваю хату, у якой ён нават ні дня яшчэ не пажыў. Так Ганна апынулася ў Глінішчах. Трэцяя, заключная частка «Палескай хронікі» — раман «Завеі, снежань» — працягвае знаёміць чытача з лесам Васіля і Ганны. Васіль некалькі разоў прыязджае да сваей каханай, але іх сустрэчы нясмелыя, сціплыя, нешматслоўныя. Штосьці нібы перашкаджае ім, стаіць паміж імі вялікай сцяною. Гэта і дзіця, якое Ганна носіць пад сэрцам, дзіця не Васіля, а Яўхіма, і Башлыкоў, які ўсур'ёз цікавіцца Ганнай. Усё гэта аддаляе іх адзін ад аднаго. I таму ў будучыні ім ужо не суджана быць разам. Але агеньчык іх былога кахання будзе свяціць ім усё жыццё, як напамінак аб тых светлых і шчаслівых часах. Такім чынам, у «Палескай хроніцы» I. Мележ з незвычайнай псіхалагічнай глыбінёй намаляваў сапраўднае, шчырае пачуццё, якое ўзнікла паміж звычайнымі вясковымі дзяўчынай і хлопцам, паказаў іх складаны жыццёвы шлях, развіццё іх духоўнага свету.


Жыццевы и творчы шлях Панчанки другой паловы 1970 - 1990-х гадоў: тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць (вершы "Той дзень прапаў...", "Мала сказаць: ненавіджу...", "Жыццё маё", "Чалавечнасць", "За вогненнымі вякамі", "Не люблю я слова «пакарыцель...»", "Лясы і рэкі", "Прырода надзіва праўдзіва...", "ГІаўвека... Гэта шмат - паўвека...", "Сармацкае кадзіла", "Хмары плаваюць над намі...", "Кажуць, трэба стварыць чалавека..." "Ціхія", "Ратуйце нашы душы", "Хто вінаваты" "То ў надзеях, то ў скрусе...", "Мала вар'яцтва ў нашай паэзіі", "На сходах часта ў звон мы гучна б'ём...", "Я гаварыў занадта гучна...", "Замоўкнуў жураўліны скрьіп калысак...", "Развітанне", "Не адцураюся, не

адракуся",); Новы ўзровень асэнсавання падзей мінулай вайны ("Святочныя салюты", "Франтавікі", "У сорак першым")

Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, разнастайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоўна і творча, пашыраў свой кругагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганічнай метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнасцю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патрабавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ і дараваць сабе ніводнага слабога радка, ніводнай недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разуменне ролі паэта ў жыцці народа — усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека.

У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існавання моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне: Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і мной, Вы Богам недагледжаныя дзеці і вашымі бацькамі Ды і мной. Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамагчы маладому пакаленню трывала стаць на ногі: Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог.

Тэма вайны досыць шырока прысутнічае ў творчасці паэта наступных дзесяцігоддзяў. Вайна для П. Панчанкі — вялікая народная і асабістая трагедыя.Паэт вядзе дыялог з пакаленнямі, шмат разоў звяртаецца да моладзі, клапатліва-ласкава гаворыць пра дзяцей, з пяшчотаю, спачуваннем і разуменнем раскрывае глыбіні сэрцаў маці, жанчыны.

У канцы 80-х гадоў значны рэзананс у жыцці грамадства атрымаў верш «Развітанне», у якім паэт гаварыў пра становішча роднай мовы і культуры, пра гістарычнае безпамяцце і нігілізм, што, як іржа, раз'ядаюць народ.

Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць». Паэт гаворыць, што сучаснай моладзі не патрэбны кнігі, газеты, вершы, што «іх дзіка аглушаюць дыскатэкі, распрадалі наркотыкі аптэкі». Аднак П. Панчанка не становіцца на пазіцыю абвінаваўцы, «тупых канцылярскіх сакратаў», якімі з усіх трыбун апавешчана, што

...У моладзі раздуранасць, распешчанасць, Гультайства, параспушчанасць, разбэшчанасць I месца гэтай моладзі за кратамі...

Ён, не апраўдваючы маладых, страсна даводзіць, што віна ў гэтым — бацькоў, настаўнікаў, школы, ідэалогіі, дзяржавы ў цэлым.

Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной. Вы Богам недагледжаныя дзеці I вашымі бацькамі. Ды і мной...Не навучылі вас, не прывучылі Ні працаваць, Ні хлеба шкадаваць. У кожным доме — горкія прычыны I некаму аб дзецях бедаваць Ад заклікаў паветра зноў трасецца...Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы, Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог.

У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. Сярод антыгерояў новага часу ён убачыў «старых знаёмых» — прыстасаванцаў, бюракратаў, падхалімаў, кар'ерыстаў, каго гнеўным сатырычным словам кляйміў і высмейваў яшчэ ў творах 50-х гадоў. Звернемся да верша 1954 г. «Стары знаёмы». У ім аўтар стварыў вобраз кіраў-ніка, які «гарэў» на працы — грымеў прамовамі. «Званіў без стомы... // Пра торф і пільнасць, пра пасуду, // Пра партвучобу і пра друк». Аднак

...Без яго ў ягоным трэсце Рабілі посуд і мяшкі, Жакеты, цацкі, ложкі, крэслы I першамайскія сцяжкі.

У гады вайны ў далёкім тыле «прамовамі ён зноўку бразгаў і на паседжаннях пацеў». Пасля Перамогі «вярнуўся ў Мінск і ў міністэрстве пралез у важныя чыны». Героя твора «падхалімскае майстэрства» трымала на пасадзе моцна («Дружыў з памочнікамі ўсімі, // Начальства звычкі добра знаў»). Апошняя страфа верша, напісанага амаль паўстагоддзя назад, актуальна гучыць і сёння:

Я б не патраціў столькі слоў На верш, каб толькі цвёрда ведаў, Што ўжо такіх вось дармаедаў З усіх прагналі устаноў.

Герой верша «Здарэнне ў гасцях» (1956) таксама «важны чын», «адказны таварыш». Аўтар высмейвае яго паказную далучанасць да мастацтва. Калі «стары знаёмы» час ад часу слухаў оперу, дэманструючы вышэйшаму начальству сваю «культурнасць», то «адказны таварыш» стаў кнігалюбам. «Зашкленыя, моцныя шафы да столі з радамі тамоў залатых» уразілі гасцей. Аднак лірычны герой твора заўважае, што кнігі ніхто не чытаў, што яны «стаяць проста так, для красы». У гэтым вершы пазіцыя аўтара больш актыўная і наступальная. Ён называе «важнага чына»злачынцам, які зрабіў для кніг турму:

Начамі бяссоннымі сэрцы паліліСтваральнікі сонечных кніг.Не дзеля таго, каб вы дома пылілі.Сваёй раўнадушнасцю іх. П. Панчанка рашуча зрываў маскі з вялікага і малога зла, выкрываў хлусню і прыстасавальніцтва. Разам з тым ён разумеў, што змаганне з негатыўным — справа вельмі нялёгкая.

...I зло, і хлусня. Хітра маскіравацца.Вучацца спрытна штодня..Нехта і подлы, і хіжы.Клятву паўторыць тваю:З ворагам біцца — і выжыць,.Нібы салдат у баю, — папярэджваў паэт у вершы «Мала сказаць ненавіжу...» (1976).

Балюча рэагуючы чулай душой на ўсё, што адбывалася ў жыцці, а зла, несправядлівасці ніяк не меншала, П. Панчанка не мог не думаць над спрадвечнымі маральнымі каштоўнасцямі, над прыгажосцю ў свеце.

I вера, і вернасць, і вечнасць, I наш паэтычны туман — А мо гэта ўсё недарэчнасць I нейкі сусветны падман? I гэта крынічнасць, сунічнасць, Вавёрка, і верас, і бор — Зялёная сімвалічнасць, А шчасця ў жыцці недабор.

У вершы «I вера, і вернасць, і вечнасць...», з якога ўзяты строфы, паэт паказвае маральную дэградацыю сучаснага грамадства («Няма ўжо ні мар, ні натхнення: // Ля бездані — мудры наш род...»). Ці не ад таго ўсё гэта, ставіць пытанне аўтар, што

Мы захацелі замнога У прагнасці лютай сваёй Ад маці-прыроды, ад Бога, Ад крохкай натуры людской?

Выйсце пісьменнік бачыў у вяртанні да мудрых законаў агульналюдскага жыцця, якімі кіраваліся продкі. Вопыт мінулага некаму можа падацца нецікавым, як непрыгожымі — кветкі крапівы і дзядоўніка. Лірычны герой верша «Паслядоўнік» не баіцца быць старамодным, адстойваючы важкасць і значнасць традыцыйнага выхавання, традыцыйнай маралі. «Яна (маці. — Т.Г.) прывучала мяне спачуванню // I птушцы падбітай і дрэву зламанаму». Яна...Завяшчала сумленныя сцежкі, Бо справядлівых шануе зямля; I не саромецца простай адзежкі, I не саромецца мазаля.

Паўтараючы матчыну навуку, герой верша заўважае прыгажосць жыцця, адкрывае яго сэнс. Стомленая на дарогах веку душа чалавека знаходзіць радасць і супакаенне. «Як хораша быць маці паслядоўнікам!», — усклікае паэт. Усё сваё немалое жыццё П. Панчанка быў паслядоўнікам чалавечнасці, справядлівасці, дабрыні. «Прагнасць, зайздрасць ненавісны мне, колькі імі душ людскіх знявечана. Я змякчу прысуд, калі на дне нешта засталося чалавечае», — так характарызуе сябе паэт у вершы «Гнеў і літасць» (1975).





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 5071 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.011 с)...