Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Раман У .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў



Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага. Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагутоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар адмянiу прыгоннае права. Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх. Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi,перыяд,калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.

У р-не не выглядае выпадковасцю, што шукальнікам царскай праўды быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны хар-р стыхійным нар выступ-ням, узначаліць паўстанне. Сярод праблем, узнятых у творы, можна вылучыць пр-му народа і правадыроў.

Караткевіч імкнуўся да аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. Ён стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Гэта заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юрый Загорскі, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, патрыёты бел зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі...

У творы адлюстроўваюцца таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага чалавека, хоць яно, прадстаўлена не так шырока. Шмат станоўчых, прывабных рыс у членаў сям'і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і інш. Але аўтар не абмінае выпадкі, якія характарызуюць сялянства не лепшым чынам. Так, у сям'і Корчака, калі той пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца ад пана і жандармаў, «грамада» забрала надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што без гаспадара зямля не будзе належным чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік пра наіўную веру простага люду ў «добрага цара» і пра выбухі сляпой нянавісці, калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых якасцяў і адносін да сялян, на адзін твар — прыгнятальнікі. Апошняе Караткевіч па-мастацку паказаў на вобразе Корчака. Алесь Загорскі спадзяецца, што некалі яны з Корчакам будуць разам. Малады князь паважае «вялікую чысціню нянавісці» селяніна, разумеючы, што збіралася яна вякамі, перадавалася ад пакалення да пакалення. Аднак пакуль што да паразумення далёка. Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж «паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не прымае нават відавочна добрае з іх боку. У супрацьстаянні герояў пісьм-к на баку А. Загорскага, таму што ацэньвае кожнага па яго ўчынках і справах, а не па сац-му статусу ці якой знешняй прыкмеце. У гэтым выявілася сучаснасць твора — гуман-е стаўленне да чалавека, што сцвярджаў аўтар на працягу сваёй тв-ці.

Яшчэ адна важная ідэя рамана вынікае з ідэі паказу жыцця-гармоніі — гэта ідэя ўдасканалення рэчаіснасці, яе пастаяннага абнаўлення. Пісьменнік выступае супроць застойнасці, кансерватызму. Ухваляе вечны рух наперад — і прыроды, і чалав. гісторыі, і думак, і мараў. Напэўна пісьменнік стварыў увогуле жыццесцвярджальны ў цэлым твор. Пра гэта сведчаць многія факты, падзеі, сюжэт рамана. Так, у яго фінале арыштаваны і адпраўлены ў родны маёнтак у высылку князь Алесь Загорскі марыць пра вечнасць жыцця, вечнасць зораў на небе, перамогу сіл дабра над сіламі зла, нягледзячы на магчымыя часовыя перамогі апошніх. Зорка-Палын няздольная замуціць крыніцаў народнага жыцця, спыніць рух наперад, да ачышчэння. Акрамя гэтага, і фінал «Каласоў», і самі загалоўкі твора і яго дзвюх частак сведчаць пра прыняцце мастаком рэвалюцыйнага шляху барацьбы за свабоду. Ды гэта ўжо тэма асобнай размовы.


Драматычныя творы У.Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).

Талент У.Караткевіча дасканала раскрыўся ў яго драматычных творах. У іх уваскрашаюцца дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы («Калыска чатырох чараўніц»), падзеі Вялікай Айчыннай вайны («Млын на Сініх Вірах»), сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага («Кастусь Каліноўскі»), Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. («Маці ўрагану»), Віцебскага паўстання 1623 г., калі жыхарамі горада быў пакараны святар Язафат Кунцэвіч, чалавек жорсткі і нецярпімы да праяў вальнадумства і іншай веры («Званы Віцебска»). Дзесяцігоддзямі Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у драматычных формах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. " Званы Віцебска " — пра ўзброенае выступленне мяшчан супраць паланізацыі і каталіцызацыі ў стагоддзі семнаццатым. " Кастусь Каліноўскі " — пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам перадавой шляхты ў стагоддзі дзевятнаццатым. У "Званах Віцебска" Уладзімір Караткевіч узнавіў не толькі вонкавую хаду падзей, але і глыбінныя, псіхалагічныя матывацыі людскіх учынкаў. Іасафат Кунцэвіч у яго — не толькі вораг, не толькі носьбіт рэлігійнага прымусу, але і духоўна багаты чалавек, мысліцель, натура значная і супярэчлівая. Ён перакананы, што, пашыраючы унію, робіць добрую справу. І тым большая асабістая трагедыя Кунцэвіча, тым большы напал пачуццяў у п'есе.

Кастусь Каліноўскі таксама значна апераджаў свой час. Непрымірымы вораг самаўладства і прыгонніцтва, ён дзейнічаў на рубяжы дзвюх эпох — феадалізму і капіталізму, рэвалюцыйнасці шляхецкай і рэвалюцыйнасці дэмакратычнай. Узнімаючы свой народ на паўстанне, ён імкнуўся спалучыць рух нацыянальны і рух сацыяльны. Яго не разумелі, асабліва ў стане "белых". Але за Каліноўскім была будучыня. Яго ідэі "мужыцкі народ" рэалізаваў толькі год праз сорак-пяцьдзесят — у час рэвалюцый 1905 і 1917 гг. Ці ведаў ён, заклікаючы паўстанцаў узяць у рукі стрэльбы і косы, што ўсё скончыцца паражэннем, вісельняй і катаргай? Мабыць, адчуваў, прадчуваў сваім сэрцам. І тым не меней — клікаў. Каб кінутае ў зямлю зерне прарасло ў наступных пакаленнях.

Дарэчы, Уладзімір Караткевіч свядома арыентаваўся і на Скарыну, і на Каліноўскага, адчуваў падабенства сваёй і іх місій. Таму і шукаў сляды Скарыны ў Вільнюсе і Полацку, Празе і Кракаве, таму і прысвяціў яму два цудоўныя эсэ. Што ж датычыцца легендарнага Кастуся, то гэта быў любімы герой Караткевіча, яго другое "я". Скарыну і Каліноўскага ён успрымаў як папярэднікаў, ад якіх пераняў гістарычную эстафету.


Творчы шлях Р.Барадуліна. Тэма Радзімы, дому, маці ў паэзіі Р.Барадуліна ("Трэба дома бываць часцей", "Бацькаўшчына", "Мая мова", "Вогнепаклонніца", "Верасовачка", цыкл "Матчыны песні", паэма "Вяртанне ў першы снег").

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. У вершы “Вяртанне ў першы снег” (1972) паэт, расказвае пра сябе і пра сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця. У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці, але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом – у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых – рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны – бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў.


Асэнсаванне ў паэзіі Р.Барадуліна праблемы нацыянальнага характару, "болевых кропак" сучаснасці ("Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы...", "Нянечкі", сатырычныя вершы (зб. "Дойны конь", "Бервенізацыя", паэма "Смаргонская акадэмія").

Асаблівае месца ў творчасці Р. Барадуліна займае тэма Бацькаўшчыны — малой радзімы Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан. Шчымлівыя, пранізлівыя барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, дабрэйшым, прылучаюць да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці.

Паэма “Смаргонская акадэмія” - бадай, адзіная ў нашай паэзіі спроба сатырычнай паэмы на фальклорна-гістарычнай аснове.


Тэма вайны і пасляваеннай рэчаіснасці ў паэзіі Р.Барадуліна ("Бацьку", "Труба", "Палата мінёраў", "Арцель інвалідаў", "Балада Брэсцкай крэпасці", паэмы "Блакада", "Трыпціх" і інш.).

Паэма Рыгора Барадуліна “Блакада” сталася новым кругам у асваенні балючай для паэта і яго пакалення тэмы вайны. Перачытаная сёння, паэма гэтая ўражвае мо болей чым тады, калі яна была літаратурнай навінкай. Уласцівасць сапраўды таленавітага твора не старэць, не мізарнець і не блякнуць, а як бы набіраць дадатковую сілу разам з плынню ўсё новага часу - гэтую ўласцівасць барадулінская “Блакада” дэманструе надзвычай яскрава. Без перабольшвання можна сказаць, што сёння гэта ўжо наша класіка, бо паэма належыць да таго несумненна лепшага, што створана нашай паэзіяй пра вайну. Пакуль памяць жывая, ёй не трэба ставіць помнікі, яна сама - помнік, а што ўжо казаць пра тую памяць, якую дае чалавеку сапраўднае і сумленнае слова. Хіба раскажа помнік таму, хто не зведаў вайну, пра тое, як яна ўсё доўжыцца ў мірным чалавечым лёсе, як “у бальніцы раённай партызан памірае” - і, можа, не ад адных толькі ран - ад пакутнай памяці вайны, ад неўладкаванага побыту. Не толькі праўдзіва і дакладна ўзноўленай у ваенным часе атрымалася ў Барадуліна блакада, пакуты партызанаў і мірных жыхароў, але і сённяшні яе працяг у нашай памяці, у нашым лёсе, у псіхалагічным тонусе нашага жыцця (назвы раздзелаў: “Бяссонніца”, “Блакада сэрца”).

Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці. Гэта - паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэлі з вышыні сучаснасці. Кальцо крэпасных сцен, як і кальцо блакады, няўмольна сціскалася, але адказвала смяротным агнём. Тут ўжыты таксама характэрны барадулінскі прынцып дэталёвага, “кадравага” ўзнаўлення вогненнай панарамы. Дэталі нібы трасіруючыя кулямётныя чэргі (“Пясок выплюнуць не хапае сілы”, “Рукі ўцалелі - стужкі кулямётныя набівай”). Задума паэмы - узбуйнена паказаць мужнасць абаронцаў крэпасці - дала, бадай, самыя яркія ў нашым ліра-эпасе батальныя сцэны. Крэпасць памяці - завяршальная тэма, балючая ў сваіх асацыяцыях. Кожны з твораў пра вайну - гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай. Рыгор Барадулін асуджае войны і напамінае аб неабходнасці паўсядзённай барацьбы за забарону ядзернай зброі. Яго турбуе, што “зямному шару важка ад трацілу”, што “самалёт бомбу атамную губляе”.

Трыпціх” – гэта асэнсаванне свайго роду, прыналежнасці да роднай зямлі.Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвым вопыце вельми спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування.
35. Творчы шлях Ніла Гілевіча. Асэнсаванне. праблем нацыянальнага характару і гістарычнага лёсу беларускага народа ў творчасці Н.Гілевіча (аналіз вершаў " Зямля бацькоў", "Лагойшчына мая ", "Ты кажаш, я не ведаю вайны", "Раўняюць хлопцы рэчку", "Старыя друкарні", "Ці ачнёмся?", "I ўсё-такі дойдзем", паэма "Сто вузлоў памяці", араторыя 'Гарыць, гарыць мая Лагойшчына").

Лірыка Н. Гілевіча моцна прывязана да Лагойшчыны, малой радзімы пісьменніка. Ужо раннія вершы паэта былі словамі любові, адданасці роднай зямлі. Тэма малой радзімы з'яўляецца скразной у творчасці Н. Гілевіча і раскрываецца яна шматаспектна, рознабакова. У вершы «Зямля бацькоў, Лагойшчына мая...» (1958) гаворка ідзе пра нядаўняе мінулае, Вялікую Айчынную вайну. Лірычны герой твора ганарыцца тым, што родная зямля не скарылася ворагу, узнялася на бітву з фашызмам, стала «краем неўміручай партызанскай славы». Да пачуцця гонару далучаецца ў вершы іншае, народжанае асабістымі стасункамі з вайной. Дзяцінства Н. Гілевіча супала з ваенным ліхалеццем, і многія вобразы верша створаны на аснове побытавай памяці пра мінулае, пра маленства. Зямлянка ў лесе, «гаркавы дым» кастроў і бітваў вядомы яму не з чужых слоў. «Мяне б і зараз памяць прывяла / Да той зямлянкі на пясчанай выспе», — зазначае паэт. Лірычны герой удзячны роднай зямлі, што яна, як маці, аберагала яго, давала сілу і моц. Тады, у трывожны і грозны час, нараджалася ў сэрцы любоў да радзімы, бацькаўшчыны. Услаўляючы патрыятызм, гераізм народа, Н.Гілевіч гаворыць і пра трагічны бок вайны, пра чалавечыя ахвяры і пакуты:Тут грозны час сяброў мне не збярог Ім светлы дзень сустрэць не давялося.

У патрыятычнай араторыі “Гарыць, гарыць мая Лагойшчына...”, паэмах “Недзяленя”, “Сто вузлоў памяці”, “Заручыны”, “А раніцы ўжо не было”, аўтабіяграфічнай аповесці “Перажыўшы вайну” і іншых творах— драматызм, трагізм лёсу беларускага народа. У час вайны Нілу Гілевічу было ўсяго 10 — 13 гадоў, але ўражлівая душа хлопчыка занатавала ўсю бязмежнасць чалавечага гора і пакут. Больш як чвэрць стагоддзя працуючы ў літаратуры, Ніл Гілевіч стварыў каля дваццаці паэтычных зборнікаў, кожны з якіх у той ці іншай меры адлюстраваў па сваіх старонках не толькі паэтычнае развіццё яго таленту, але час і жыццё парода, думы і перажыванні грамадзяніна. Наогул трэба сказаць, што ў паэтыцы Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыялынасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-энічныя творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла


Раман у вершах Н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".

"Родныя дзецi" - твор з пастаноукай глабальных чалавечых праблем: закаленне гiстарычнай i культурнай памяцi народа, прыроднага асяродзя, усяго спадчынадухоунага, што вызначае аблiчча кожнага народа на зямлi. Прычым маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага чалавека, працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.

У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкампазiтар Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца тыя каштоунасцi, якiя пацверджаны вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i чалавечай Мацi: любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца на ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у свеце. Паэт раскрывае гэтыя iдэi праз перапетыi лесу герояу, праз канкрэтныя жыццевыя сiтуацыi i.... фiласофскiя гутаркi упрыватнасцi дыялог памiж гасцямi перад пачаткам застолля у гонар мацi: Iх трыважаць педагагiчныя праблемы i выхаванне пачуццяу, знiжэнне урауня маральна культуры грамадства i наступ нязначства, разгульная дзейнасць якога-небудзь Гламазды мелiаратара/"такiя вывернуць з карэннем апошнi кусцiк на зямлi".

Паэт стварае яркiя, запамiнальныя характары, цiкавыя народныя тыпы. Жыццевай мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца у творы сцяпанау дзядзька i брат Томас.

Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае вьібар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем, калі той раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскіх шчаслівых вечарах. Ёсць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»:
У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крысты-на і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. І таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй. У змрочны, драматычны час, калі страчваюцца многія духоўныя каштоўнасці, у чалавечых узаемаадносінах пераважае дух меркантыльнасці, а людзі імкнуцца больш і больш да нажывы, забываюцца, што ёсць такія паняцці, як Маці, Радзіма, Каханне, Матчына мова. Зборнік вершаў паэта не выпадкова называецца «На высокім алтары». У гэтым загалоўку і высокі настрой, і ахвярнасць, і боль, і многае іншае, што вылілася на паверхню з глыбінь душэўных аўтара. Амаль кожны яго твор, нават інтымнага характару, выяўляе пазіцыю аўтара - чалавека бескампраміснага, адкрытага, здольнага хутка рэагаваць на змены ў грамадскім жыцці.


37.Жыццёвы і творчы шлях А.Адамовіча. Дакументальная проза А.Адамовіча: (" Хатынская аповесць ", " Я з вогненнай вёскі...", "Блакадная кніга", "Карнікі")(на выбар): спецыфіка адлюстравання ваенных падзей.

Алесю Адамовічу было 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” (раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой”). Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Карнікі” (1979).“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Шмат чаго запомнілася Алесю Адамовічу, які ў час вайны быў у тым узросце, калі чалавек уважліва ўзіраецца не толькi ў самаго сябе, але i ў навакольнае, як бы нанава пазнаючы i свет, i знаёмых людзей. Нешта запомнілася мацней, а нешта слабей. Запомнілася, як людзі, якія раней здаваліся ціхімі i рахманымі, здзяйснялі подзвігі i станавіліся героямі. Запомнілася i тое, як «безобразно просто погибали люди», як гарэлі навокал лясной Глушы, што на Бабруйшчыне, вёскі, як перад самым вызваленнем немцы сагналі жыхароў мястэчка ў будынак школы, каб спаліць i ix, але нешта перашкодзіла ім учыніць гэтае злачынства. Свядомасць будучага пісьменніка востра фіксіравала ўсё, што ўражвала ўяўленне, здавалася важным, шматзначным. Вастрыня тагачасных, «ваенных», пачуццяў i думак унікальная. Аднак гэта не толькі ўласцівасць аднаго чалавека, ад прыроды надзеленага дарам увасабляць свае назіранні ў слове. Чытаючы ўспаміны маці пісьменніка, Ганны Мітрафанаўны Адамовіч, здзіўляешся, як жа падобна ўспрымалі яны, дарослы чалавек i падлетак, як блізка запаміналі тое, што адбывалася. Гэта была ўжо не толькі асабістая, а як бы «сямейная» памяць: уражлівыя падрабязнасці, прозвінхчы, даты, месца дзеяння ўдакладняліся сумесна — маці, старэйшым братам. A былі ж яшчэ i «атрадныя» ўспаміны — гэта калі ветэраны збіраліся разам на традыцыйныя партызанскія сустрэчы. Увесь гэты велізарны матэрыял, вопыт перажытага ў час вайны многімі людзьмі пісьменнік увасобіў у рамане-дылогіі «Вайна пад стрэхамі» i «Сыны ідуць у бой».

Были разбураны i спалены мноства сел и весак у тым лику разам з жыхарами фашыстамі за гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў кожны чацвёрты, a ў Віцебскай вобласці — кожны трэці жыхар Беларусі. А. Адамовіч успрыняў гэта як сацыяльны заказ часу i разам ca сваімі паплечнікамі Я. Брылём i У. Калеснікам аб'ехаў усю Беларусь, каб запісаць страшныя апавяданні сведкаў, людзей «з вогненных вёсак». У выніку з'явілася дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…». У працэсе працы была напісана i «Хатынская аповесць», якая належыць пяру А. Адамовіча. Гэта жывы боль людзей, боль цэлага народа, па якім фашызм асабліва моцна i асабліва бязлітасна ўдарыў. Аднак час усведамлення гэтага болю надышоў, i A. Адамовіч прыняў адказнае рашэнне выявіць гэты боль з дапамогай мастацкіх сродкаў. Ён адным з першых адчуў i зразумеў, што сёння, калі чалавецтва падышло да краю прорвы, куды спіхвае яго мілітарызм, жахлівы вопыт беларускіх «вогненных вёсак» набывае ўсеагульнае значэнне, наглядна паказвае, што чакае людзей, калі яны дапусцяць трэцюю сусветную, атамную, вайну. У гэтым сэнс дакументальных заставак з газет, якія паказваюць актуальнасць успамінаў беларускіх людзей пра вайну i яе трагедыі, неабходнасць быць пільнымі. У гэтым сэнс i маналогаў жывых людзей, запісы якіх прыводзіць у тэксце твора аўтар i якія ў шмат разоў узмацняюць сілу ўздзеяння мастадкага апавядання. Лёс галоўнага героя аповесці Флёры Гайшуна, лёс жыхароў вёскі Пераходы, з якімі жорстка расправіліся карнікі,— не выпадковасць, не выключэнне, a выяўленне агульнага лёсу народа, над якім павісла пагроза пагалоўнага знішчэння.

Аўтар назваў сваю аповеець «Хатынскай», бо сама назва беларускай вёскі, дзе ў 60 я гады быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Жанр твора таксама адпавядаў задачы пісьменніка апавядаць пра падзею, якая заняла ў гістарычнай памяці беларусаў асаблівае месца.

НЯМКО

Нявыдуманая гісторыя

АД АЎТАРА

«Здымаюць скальпы (нават зь дзяцей), кастрыруюць, праз маленькую дзірку ў цемені выцягваюць з жывога чалавека мозаг, ірвуць ногі» – гэта хто, фашысты 40-х гадоў? Не, гэта сёньняшнія газэтныя паведамленьні з нашых «блізкіх» рэгіёнаў-дзяржаваў аб высьвятленьні нацыянальных, кланавых і палітычных прэтэнзіяў адно да аднаго. Гэта мы з вамі. Калі ў 41-м немцы-фашысты забівалі савецкіх ваеннапалонных на вачах у жыхароў майго пасёлку, старая, ушчэнт раздушаная бессэнсоўнай гібельлю ў засьценках НКВД яе мужа (поруч зь яшчэ васьмю дзясяткамі заводзкіх рабочых), галасіла ў сьлязах: «Чаго хацець ад чужых, калі свае вунь што тварылі?..» О, гэтыя «чужыя» і гэтыя «свае»! Як лёгка асуджаем іншых і як цяжка паварочваецца язык сказаць жорсткую праўду сабе, уласнаму народу, нават калі верх у ім бяруць ці ўзялі ўжо «свае» падонкі і расісты (як бы яны сябе ні называлі). Ці шмат мы чулі самаасуджальных галасоў хаця б ад вядомых усёй краіне інтэлігентаў з Азэрбайджану і Армэніі, з Кіргізіі і Узбэкістану, з Малдовы і Таджыкістану? Сьвет пахаладзеў ад Сумгаіта і Хаджы, ад Фэрганы і Ошы, ад Бэндэр і Курган-Цюбэ. Мільёны людзей ва ўсіх краінах у жаху, а наша нацыянальная інтэлігенцыя адмоўчваецца. I ў Прыбалтыцы маўчаць, і ў Грузіі, ніхто не сказаў, не гаворыць «на ўвесь голас» уласнаму народу, што шавінізм «малога» народу такі ж агідны, як і любы іншы, што імпэрскія замашкі ў дачыненьні да ўласных «меншасьцяў» падрываюць і твае правы на самастойнасьць. I дабром гэта ніколі не заканчваецца. Сьведчаньнем таму – Асэтыя, Абхазія, Прыднястроўе. Прарасейскіх і ўкраінскіх «нашых», якія адкрыта і ў самазабыцьці дэманструюць свой нацысцкі радавод, і гаварыць ня хочацца, хаця разумеем: вірусы расізму ў такім вялізным целе – небясьпека ўжо для ўсёй плянэты.

Ня будзем недаацэньваць падобную ж небясьпеку і для адносна спакойных Беларусі ці Казахстану. Мы пераканаліся ўжо: гэта прарываецца нечакана і, здавалася б, «зь нічога».

Бачачы ўсё, перажываючы, суперажываючы зь іншымі – а непакоіць, мучыць гэта ўсіх, – я раптам прыгадаў рэальную гісторыю беларускай дзяўчынкі і маладога нямецкага салдата – зь мінулай вялікай вайны, з часоў фашысцкага азьвярэньня цэлых краін і кантынэнтаў. Яны, амаль яшчэ дзеці, змаглі пераступіць праз наймагутнейшыя нацыяналістычныя і дзяржаўна-ідэалягічныя міты, догмы і выканаць на зямлі сваю Чалавечую місію – быць братам, сястрой, быць каханьнем, быць чалавекам для іншага чалавека.

У нас перасыхае горла, перахоплівае дыханьне, калі трэба сказаць жорсткую праўду пра нас самых. Тады няхай яны яе нам скажуць, за нас – дзяўчынка і юнак адтуль, з самай ночы фашызму і сталінізму.

Гэта – аўтарскі адказ на зусім законнае, верагоднае пытаньне: зноў пра вайну, навошта?

*Я цябе абараню. (ням.)
38. Жыццёвы і творчы шлях В.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.

В.Адамчык нарадзіўся у сялянскай сям'і. Яму было ўсяго шэсць гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Што можна запомніць у такія гады? А запомнілася многае і надоўга, якраз столькі, каб на ўсё, што пішуць пра той час, мець свой уласны погляд.

Першыя спробы пяра Вячаслава Адамчыка паказалі, што ў літаратуру прыйшоў сапраўдны майстар мастацкага слова: адметны і непаўторны. За гады літаратурнай працы з-пад яго пяра выйшлі шматлікія зборнікі прозы (“Свой чалавек”, “Млечны шлях”, “Міг бліскавіцы”, “Дзікі голуб”, “Раяль з адламаным вечкам” і інш.), тры раманы – “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца…”, некалькі сцэнарыяў, п’еса “Раіса Грамычына”. Творам пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, стылёвая адметнасць, тонкі лірызм.


39. Раманы В.Адамчыка " Чужая бацькаўшчына ", " Год нулявы ", "I скажа той, хто народзіцца", " Голас крыві брата твайго " як мастацкае палатно пра гісторыю Беларусі першай паловы XX ст.. "Зігзагі" руху гісторыі і лёс герояў.

Вячаслаў Адамчык з'яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1983), «I скажа той, што народзіцца» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.

У рамане «Чужая бацькаўшчына» В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У цэнтры яго — сям'я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпе «мая хата з краю». Нікому ён асабліва не дапамог, заўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страціўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўшы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вуакаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.

У другім рамане В. Адамчыка «Год нулявы» прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., калі Заходняя Беларусь сустракала воінаў Чырвонай Арміі. 3 тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.

Заключны твор тэтралогіі — раман «Голас крыві брата твайго» — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэнай гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябожчыка на могілкі. «Жыць трэба, жыць!», — усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына.


Асоба і лёс Я. Янішчыц. Паэтызацыя родных краявідаў і палескага краю ("Прыедзь у край мой ціхі...", "Старана мая азёрная" і інш.), пачуццё еднасці з духоўнымі традыцыямі і маральньмі ідэаламі народнага жыцця. Вобразы землякоў ("Дзед Сымон", "Зінька", "Усціння", "Насця", "Дзед", "Павел і Нікан", "Марыя", "Ахрымчыха", "Дуня", "Сава і Марыя" і інш.).

Яўгенія Янішчыц адчувала сябе неад'емнай часцінкай палескага люду і не ўяўляла свайго існавання без каштоўнасцей і маральных ідэалаў народнага жыцця. Пра сябе яна сказала: «Я — поле, я сціхлая ў горадзе вёска...». Вясковы свет у адрозненне ад мітуслівага гарадскога жыцця вабіў яе сваёй прытульнасцю, непаспешлівасцю, супольным бытаваннем, цяплом людской увагі і пародненасці. У гэтым асяродку паэтку па-ранейшаму лічылі сваёй, і яна даражыла прыналежнасцю да бацькоўскай зямлі, шанавала землякоў: «...Якое ж гэта ўсё-такі багацце: // Палескі край, дзе ў сутнасці людской // Мая зямля...» («Усё маё, як і заўжды, на месцы...»). Горад не выклікаў у яе столькі радасных эмоцый, колькі палеская вёска: «Там, ля роднай Велясніцы, // Ля палян зялёных і лясоў // Наталю ў апошні раз з крыніцы // Гарадскую смагу і любоў» («Мы сустрэчы выдумалі самі...»). Я. Янішчыц цяжка было звыкнуцца з думкай, што яна адарвалася ад роднай зямлі і ўрастае ў бетон. Яе можна параўнаць з «...той вечнаю бярозкаю, // Што ніхто не змог перасадзіць» («Вёска»). Паэтка імкнулася прымірыцьу сваім сэрцы вёску і горад: «Я вас люблю, лясы і сенажаць, // Старая вёска, новая сталіца» («Я вас люблю»). Героі паэтычных кніг Я. Янішчыц — землякі, працавітыя людзі Палесся. Яна стварыла цэлую галерэю сялянскіх партрэтаў: «Дзед Сымон», «Зінька», «Усціння», «Насця», «Дзед», «Павел і Нікан», «Марыя», «Ахрымчыха», «Дуня», «Сава і Марыя», «Дурная Ганна» і інш. Кожны вобраз псіхалагічна праўдзівы, індывідуальна адметны, запамінаецца сваёй жыццёвай паўнакроўнасцю. Паэтка піша пра аднавяскоўцаў з чулай спагадай, шкадаваннем, бо шмат бяды і гора ім давялося перажыць, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна блізка да сэрца прымае драматычны лёс палескіх жанчын, спачувае салдацкім удовам, якія рана засталіся ў самоце, засталіся абдзеленыя звычайным чалавечым шчасцем (вершы «У бабулі Паланеі», «Сустрэча», «Марыля», «Удовін дождж», «Салдаткі» і інш.). Іх жыцці — своеасаблівы ўрок душэўнай трываласці, вышэйшы суд сумлення, перад якім яна трымае шчырую споведзь. Унутраная цэласнасць, духоўнае багацце вясковых людзей уражвае і натхняе Яўгенію Янішчыц. Яна ўслаўляе іх працавітасць, прыродную таленавітасць, жыццёвую моц, бескарыслівасць, мудрасць, дабрыню і іншыя лепшыя чалавечыя якасці. Яна бачыць у звычайных сялянах паэтаў, інтэлігентаў, святых людзей, ставіцца да іх з вялікім піетэтам: «Інтэлігенты ад зямлі — // Мае вясковыя Сцяпаны» («Інтэлігенты ад зямлі»); «...Памагаюць матулі маёй // Два апосталы — Павел і Нікан» («Павел і Нікан») і інш. Для Я. Янішчыц вельмі важным быў духоўна-жыццёвы вопыт папярэднікаў: «Старэйшыя мае, // Мне з вамі добра»; «Але пакуль вы ёсць — // Пульсуе мова» («Старэйшыя мае...»). Паэтка бачыла, як вайна трагічна адбілася на людскіх лёсах. «Попел і чорныя цені» ваеннага мінулага трывожаць памяць, змушаюць несці крыж душэўных пакут тых, хто назаўсёды страціў родных і блізкіх людзей. Знакі і сімвалы народнай бяды глыбока краналі паэтычную душу: «Тут на траншэях і прыгорках // Расце трагічная трава» («Трава»). Аднавяскоўцы Я. Янішчыц — ахвяры часу, пакутнікі, людзі трагічнай эпохі. Паэтка ўсёй сваёй чалавечай сутнасцю не прымала вайны, якая прыносіць смерць, гора і няшчасце, пазбаўляе жанчыну радасці кахання, мацярынства, сямейнага шчасця, і таму яна з грамадзянскай трывогай рэагавала на пагрозу новай катастрофы («Зорная паэма», вершы «Адносна культу», «Ружовы цвет і хараство садоў...» і інш.).


Інтымная лірыка Я.Янішчыц - эмацыянальна-сэнсавы цэнтр духоўнага свету паэтэсьі ("Ты пакліч мяне. Пазаві...", "Кахання сад і ластаўка вясны", "Такой прысні, як яблыневы сад..." і інш.). Элегічныя і драматычныя матывы, выкліканыя стратай кахання, сямейнай неўладкаванасцю ("Далёка — як! I праз нямую прос-трань... "Мы" і інш.).

Інтымная лірыка Я. Янішчыц — выдатная з'ява ў беларускай літаратуры. Каханне і любоў складаюць галоўны эмацыянальна-сэнсавы цэнтр яе паэтычнага свету. Гэта і зразумела: жанчына заўсёды застаецца жанчынай, яна не можа жыць без кахання. Пра сябе паэтка сказала: «Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой // Перш-наперш, я толькі жанчына» («Сухі і маланкай апалены ствол...»). У рамантычна ўзвышаным арэоле паўстае ў паэзіі Я. Янішчыц вобраз саду: «I блаславіць нашчадак акрылёна // Кахання сад і ластаўку вясны» («Кахання сад і ластаўка вясны»). «Кахання сад» — сімвал чалавечага шчасця, духоўнай красы і вясновай радасці жыцця. З просьбай-мальбой звяртаецца лірычная гераіня да каханага. Маладая гераіня Я. Янішчыц была ў палоне летуценняў, мрояў, усёй існасцю трапяткога сэрца яна прагнула пяшчоты, цеплыні, святла. Паэтка стварала лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Яна даверліва, усхвалявана выказвала словы любові і кахання, ёй жадалася, каб чалавечае жыццё было напоўнена гэтымі цудоўнымі пачуццямі. Афарызмамі сталі мастацкія радкі з верша «Ты пакліч мяне. Пазаві..», у якіх з аптымізмам сцвярджаецца: «Пачынаецца усё з любві — // Нават самая простая ява» і інш. Пазней у паэме «Прызнанне вачамі» як апраўданне прагучала: «Кахаю я — і ў тым мая віна». Лірыка Я. Янішчыц адлюстравала розныя душэўныя станы — ад пачуцця закаханасці, калі быў «голас... ад шчасця звонкі» («У безназоўнай цішыні...»), да драмы адзінокага чалавека, якому было «так вусцішна, і горасна...» («Далёка — як! I праз нямую пространь...»). Па змену маладой летуценнасці і радасці прыйшло дачаснае расстанне і спароджаны ім шчымлівы боль, самота і душэўныя пакуты. Гэта адбілася, напрыклад, у элегічным пейзажы: «I залатой разлукаю кахання // Апрануты асеннія сады» («Як доўга дождж ілье, а я не чую...»). З'явілася ўсведамленне расколатасці свету кахання, раз'яднанасці чалавечых сэрцаў: «Так свет расшчэплены на дзве // Балючых палавіны» («Мы»). Паэтка напісала нямала спавядальных элегій, вершаў-роздумаў, з якіх перад намі паўстае маркотная і зажураная жанчына, якая глыбока перажывае страту кахання, сямейную неўладкаванасць. Чаму «белы цвет асыпаўся дачасна» і раніць «балючае дасвецце» ў садзе кахання? За што пасланы пакуты? На гэтыя і іншыя пытанні аўтарка зноў і зноў шукае адказ. Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне — песні-жальбы, лірычныя вершы-драмы. Ёй уласцівы тонкі самааналіз душэўных пачуццяў і перажыванняў. Паэтка робіць ёмістыя штрыхі да аўтапартрэта: «...Засталіся на абліччы толькі // Вочы мае, поўныя табой»; «Склею разам горачка і гора. // Бачыў ты калі такі партрэт?» («Спроба партрэта»). Аднак не толькі бязрадасныя песні складае аўтарка, але і паэтычныя фантазіі, стварае «пейзажы душы», поўныя лірызму, адухоўленай веры і рамантычнай прагі неба, крыла, вясны, сонца: «Жыву няўтульна і няўмела // З нязменнай прагаю крыла» («Набытак шчасця мой бясспрэчпы...»); «Што ж за вогненнае шчасце: // Скошан лёс, як сенакос. // Да цябе мне не прыпасці — // Прыпадаю да нябёс» («Жораў ты, а я — сініца...») і інш.


42. Жыццёвы і творчы шлях А.Пысіна. Станаўленне творчай індывідуальнасці (зб. "Наш дзень", "Сіні ранак", "Сонечная паводка", "Мае мерыдыяны"). Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў лірыцы А.Пысіна. Аналіз вершаў "Байцам не сняцца пантэоны", "Далёкі тупат кананады", "Іван-чай", "Станцыя Гушчына", "Балада пра начлег" і інш.

Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся у 1920 годе ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзіцячыя гады будучага паэта праходзілі гэтак жа, як і ў яго аднагодкаў, вясковых хлапчукоў. Аб гэтым можна прачытаць у шматлікіх вершах розных гадоў: “Сок бяроз і начлежны дымок…” (1957), “Маленств. Пыл ганялі крэглямі…” (1960), “Варажская балада” (1965), “Балада пра лапухі” (1966) і інш. Відаць, найбольшы ўплыў на абуджэнне цягі да пяра аказаў зямляк А. Пысіна Пятрусь Бядулін, які нарадзіўся і рос у вёсцы Дзернавая Краснапольскага раёна. Першы зборнік «Наш дзень» выйшаў толькі ў 1951 г., у 1959 г. з'явіўся наступны – «Сіні ранак». У ранніх вершах адчуваліся пошукі ўласнай тэмы, свайго голасу, якога тады яшчэ не было, хоць раннія вершы і прасякнуты грамадзянскім пафасам, пачуццямі патрыятызму, трывогай за мір на зямлі. У зборніку «Сонечная паводка» адчуваецца «прырастанне» паэта да сваёй тэмы – зварот да франтавых будняў, роздум аб якіх стаў адной з істотных рыс яго сталай лірыкі. Кніга «Мае мерыдыяны» засведчыла «другое нараджэнне» паэта. У ёй, як і ў наступных («Твае далоні», «Пойма», «Да людзей ідучы», «Ёсць на свеце мой алень», «Палёт»), разгортваецца суровы леталіс памяці. Лірычная споведзь паэта, былога франтавіка, драматычна-напружаная, пазначаная глыбокім смуткам, абумоўленым стратамі баявых сяброў. Крытэрый памяці прысутнічае ў кожным творы А. Пысіна, становіцца найважнейшай адзнакай эстэтычнай вартасці яго паэзіі, дзе, як і ў жыцці, «даўняе з сягонняшнім сплялося».
У разважаннях над імгненнем і вечнасцю, над глабальнымі праблемамі сучаснасці, падсвечанымі памяццю франтавых дарог («часоў былых і новых сувязь»), у глыбокім пранікненні ў духоўны свет чалавека адчуваецца высокая мастацкая культура, маштабнасць мыслення паэта.


Філасофская і інтымная лірыка А.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.

Значнае месца ў паэзіі А. Пысіна займае філасофская лірыка. Паэтычная канцэпцыя Пысіна – сістэма ідэй, непарыўна звязаная з народнымі ўяўленнямі аб жыцці, аб лёсе. Філасофскі пачатак заключаны не ў навуковай тэрміналогіі, а ў глыбіні пранікнення ў складаны свет чалавека, у культуры і маштабнасці мыслення. У А. Пысіна цяжка адшукаць вершы спецыяльна і наўмысна інтэлектуальныя, але тым не менш ён інтэлектуальны, таму што дае эмацыянальныя адказы на навуковыя пытанні, праблемы, з плоскасці бытавой і псіхалагічнай выводзіць вобразы ў плоскасць філасофскую.

Так, паэт выношвае ідэю духоўнай узаемасувязі ўсіх з’яў і істот, мёртвых і жывых, думку аб вечным і несканчоным тварэнні існага. Сучасніку, які робіць шпакоўню, вулей, ён заяўляе: “Мяркуй, што робіш для душы”. Чаму? Ды таму, што “падобны ў чымсці на пчалу і птушку, ты б мог прыйсці ў свет птушкаю, пчалой…”.

Як грамадзянскі абавязак успрымаецца штодзённая патрэба жыць і працаваць з высокай годнасцю, помніць продкаў і дбаць аб нашчадках. Настойліва сцвярджаецца неабходнасць гуманнасці да ўсяго навакольнага:

Штосьці свойскае і штось людское

Ў гэтых дрэў, каменняў і жывёл.

Патрабаванні гуманнасці паэт прад’яўляе найперш самому сабе, і вельмі высокія. Заяўленыя гуманістычныя памкненні – не пустая дэкларацыя, яны вымагаюць высокай маральнасці.

Добрай чалавечнасці галінка

Ў кожным слове хоча вырастаць.

Дабрата – адна цэнтральных маральных катэгорый мыслення паэта. Пропаведзь дабраты прысутнічае ў размове з сучаснікам, у звароце да маці, дачкі, землякоў, у вершах пра дзяцінства, каханне, пра вясковых цётак і дзядзькоў, дзядоў і бабулек, якія прыйшлі ў паэзію А. Пысіна непасрэдна з жыцця, узятыя, як ёсць, з натуры (“Дарагія сябры і суседзі…”, “Вось дарога…”, “Плач дзіцяці…”, “Жанчыны…”, “Знаёмы дзядзькаў двор…”, “Варачка”).

А. Пысін ніколі не заставаўся па-за межамі значных грамадскіх праблем, пагэтаму ў яго лірыцы важнае месца займае грамадзянская лірыка. Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт разважаў над актуальнымі тагачаснымі праблемамі, якія, на жаль, і зараз застаюцца нявырашанымі. Гэта найперш праблемы экалагічныя, нацыянальныя і працэс вымірання вёскі. Тэма браканьерства востра прагучала ў вершы “Ёсць на свеце мой алень”. У сімвалічным вобразе аленя спалучаюцца дабрата, спагада і людская жорсткасць, амаральнасць.

У сувязі з вастрынёй нацыянальнай праблемы, занядбанасцю роднай мовы, культуры на пачатку ХХІ ст. асабліва ўзрастае важнасць такіх вершаў, як “Дала мне маці гэту мову…” і “Магілёўская гаворка”. Родная мова да кожнага прыходзіць з калыханкай маці “як спадчына і запавет”, як вынік спрадвечнага вопытку людскіх пакаленняў. У звароце да дачкі паэт даваў наказ не забываць, шанаваць мову продкаў, беражліва ставіцца да яе здабыткаў.


44. Творчы шлях І.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем ".

Асоба гэтага пісьменніка займае своеасаблівае, адметнае месца ў беларускім літаратурным пантэоне. Аўтар раманнай пенталогіі, шматлікіх апавяданняў і п’ес, ён рэалізаваўся ў літаратуры, атрымаў прызнанне і належную ацэнку пры жыцці. Напісанне некалькіх раманаў, з’яднаныя паміж сабой агульнай тэмай, героямі і месцам падзей, было распаўсюджанай з’явай у беларускай літаратуры. У творчым рахунку Чыгрынава іх пяць: “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы” (1983), “Вяртанне да віны” (1992) і “Не ўсе мы загінем” (1996), дзеянне разгортваецца падчас Вялікай Айчыннай вайны на ўсходзе Беларусі, у вёсцы Верамейкі. Адной з галоўных заслуг І.Чыгрынава ў “Плачы перапёлкі” стала гістарычная праўдзівасць пры адлюстраванні падзей і герояў, пры перадачы атмасферы эпохі. Часам здавалася, што Верамейках усталявана схаваная кінакамера, якой пісьменнік карыстаўся пры напісанні рамана, настолькі ўсё выглядала верагодна і натуральна. Істотна, што аўтар не пайшоў па шляху стварэння гераічнай атмасферы. Ён праўдзіва паказаў адступленне Чырвонай арміі з баямі на ўсход, прыход немцаў і досыць пасіўную, асцярожную рэакцыю насельніцтва, якое на першым этапе акупацыі з неахвотай удзельнічала ў фарміраванні як новых органаў улады, так і партызанскіх атрадаў. Такое выкладанне падзей падаецца абгрунтаваным і па-мастацку глыбокім, паколькі яно паказвае выразную дыферэнцыяцыю ў стаўленні мясцовага насельніцтва да вайны. Адметнасцю “Плача перапёлкі” стала яго атмасфера. Традыцыі першага рамана былі працягнуты на старонках твора “Апраўданне крыві”. У параўнанні з “Плачам перапёлкі” на яго старонках з’явіліся сцэны з удзелам немцаў. Менавіта ў такіх сітуацыях пісьменнік шукаў вытокі будучай барацьбы, знаходзіў яе карані ў рэакцыі вясковых жыхароў на жахі акупацыі, у імкненні абараніць сябе і выратаваць сваякоў і родны край. Пераломным у пенталогіі, стаў менавіта трэці раман, “Свае і чужынцы”, які быў прысвечаны партызанскаму руху. Папярэднія два творы вылучала натуральнасць у перадачы мінулага. Адной з асаблівасцяў існавання вёскі Верамейкі ў творах Чыгрынава стаў яе досыць шчаслівы лёс у грамадскіх падзеях 1920-1930-х гадоў. Узважаная палітыка тагачаснага старшыні калгаса Дзяніса Зазыбы прывяла да таго, што ніхто з яго аднавяскоўцаў не быў раскулачаны. Усе дабраахвотна, хоць і паступова ўступілі ў калгас. Абышлі бокам вёску і рэпрэсіі. Так, яны перыядычна ўзгадваюцца ў першых двух раманах у сувязі з агульнай сітуацыяй у краіне. Але ў адносінах да Верамеек паказваецца толькі эпізод на сходзе, калі адзін з герояў пры асуджэнні чарговай групы рэпрэсаваных “здраднікаў” ўстрымліваецца пры галасаванні… і не атрымлівае ніякага пакарання.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 32074 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.019 с)...