Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997)



Літаратурны ўплыў, што адбіўся на творчасці празаіка апошніх год, можна вызначыць як прыцягненне Коласа, як імкненне да коласавай ураўнаважанасці, эпічнага спакою, засяроджанасці. Асабліва гэта адчуваецца ў творах пра прыроду і дзяцінства. У прыродзе пісьменнік, як і Колас, шукае праявы мудрай філасофіі жыцця, захапляецца той велічнай нязменнасцю, з якой адбываюцца прыродныя колазвароты, прасякаецца мастацкім адчуваннем пантэізму. Гэтыя матывы прысутнічаюць у апавяданнях «Па грыбы», «Мульменкаў сад», «Срэбраныя мхі» і асабліва ў адным з самых значных твораў I. Навуменкі апошніх гадоў — аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997). Вяртанне да тэмы дзяцінства вызначае адну з найважнейшых у творчасці празаіка маральна-этычных і філасофскіх канстантаў. Яна — раўнавага адносінаў чалавека і прыроды, чалавека і сусвету — пацвярджае сябе пры параўнанні такіх розных па часе напісання твораў, як аповесць «Дзяцінства» (першая частка аўтабіяграфічнай трылогіі) і аповесць «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959).

Канфліктныя вузлы абодвух твораў вырастаюць з тых матываў і праблем, якія ў творах для дарослых выглядалі нібыта другаснымі, перыферыйнымі. Так, матыў няўпэўненасці ў сабе, рэфлектыўнасці звязаны з вобразам Міці Птаха з раманаў пра вайну, у аповесці «Дзяцінства» робіцца адным з генеральных, вырашае дамінанту душэўнага стану цэнтральнага персанажа — Васі.

Значную, нават пераважную сюжэтную прастору і «Дзяцінства», і «Вайны каля Цітавай копанкі» займае апісанне стасункаў маленькага чалавека — дзіцяці — з мікраасяроддзем, навакольным светам, сямейнікамі, прыродай. Спасціжэнне тых складаных законаў, паводле якіх рухаецца быццё, у гэтых творах адбываецца паводле аналізу адмысловых формаў паводзінаў, уласцівых дзяцінству, — гульні, забавы. Паўтараюцца «матывы» і «правілы» гульняў: «даследаванне» птушыных гнёздаў, «грыбное паляванне», знаёмы ўжо «жульвернізм», нарэшце, своеасаблівая дзяльба «прасторы ўплыву», асабліва характэрная для аповесці «Вайна каля Цітавай копанкі». У аповесці «Падлетак» сталенне Васіля, які працуе ў леспрамгасаўскай бібліятэцы, паказваецца не толькі як пашырэнне кругагляду, але і як выпрацоўка ўласнай пазіцыі, самастойнага погляду на рэчы. Супярэчлівыя рэаліі часу — раскулачванне, арышты бязвінных людзей, унутраныя і міжнародныя навіны, пра якія пішуць газеты і гавораць людзі, — цяпер ужо не выклікаюць у хлопца разгубленасці, а змушаюць да самастойных развагаў. Вось як, прыкладам, разважае ён пра Сталіна: «Сталін мудры, геніяльны, вядзе народ ад перамогі да перамогі. Няхай вядзе. Васіль не любіць высокіх, напышлівых слоў. У звычайным жыцці такіх слоў няма. Было б смешна, калі б пра якога-небудзь местачкоўца, напрыклад, сказалі: ён вялікі і мудры...».

Біяграфізм і спавядальнасць аповесці «Юнацтва» падкрэсліваюцца пераходам да апавядання ад першай асобы. Васіль — удзельнік вайны; падзеі разгортваюцца ў вызваленай Польшчы. Аповесць створана ў дзённікавай манеры, пры якой нязначныя, на першы погляд, дэталі і акалічнасці побыту ўзмацняюцца нябачнай прысутнасцю смерці, якая падпільноўвае кожнага з удзельнікаў вайны. Сам Васіль, некалькі разоў паранены, перажывае яшчэ адно моцнае ўзрушэнне: ён па-сапраўднаму закахаўся ў нямецкую дзяўчыну Інгеборг, балюча перажывае непазбежнае расстанне з ёю. Гэты сюжэтны матыў пераканаўча падсумоўваецца аўтарам напрыканцы аповесці: «Вось так канчаюцца войны. Любоўю, мілаваннем розных рас і народаў».
Іван Навуменка не ідэалізуе сваіх герояў: яны бываюць наіўнымі і рамантычнымі, сур’ёзнымі і смешнымі. Пісьменнік імкнецца раскрыць іх маральны патэнцыял, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя агульнай справы.

У гэтых творах вызначальнай з’яўляецца тэма, якая ўсё больш ібольш хвалюе I. Навуменку-празаіка: пасляваеннае светаўладкаванне, адказнасць людства за дзень сённяшні і заўтрашні.


Звесткі аб жыцці і творчасці У.Караткевіча. Ідэйна-мастацкі змест паэзіі У.Караткевіча (зб. "Матчына душа", "Вячэрнія ветразі", "Мая Іліяда", "Быў.Ёсць. Буду"). Асэнсаванне праблем "чалавек і Радзіма", "прырода і чалавек", кахання. Жанр балады ў творчасці У.Караткевіча. Аналіз вершаў "Матчына душа", "Беларуская песня", "На Беларусі бог жыве...", "Паўлюк Багрьм", "Нявесце Каліноўскага", "Быў.Ёсць. Буду" і інш.

Нарадзіўся у 1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Белларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Друкаваўся з 1955. Уладзіміру Караткевічу, як і сотням тысяч яго аднагодкаў, давялося спазнаць жахі Вялікай Айчыннай вайны. Караткевіч выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Ужо на пачатку творчага шляху звярнуўся да мінуўшчыны, да набыткаў фальклору, пра што сведчаць творы пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы". Арыгінальна і непаўторна раскрыўся як паэт. У якасці паэтычнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча засталіся чатыры паэтычныя сборнікі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў.Ёсць.Буду.”. Яго чатыры сборнікі - гэта сапраўдны літаратурны скарб, адметны набытак беларускай літаратуры. Змешчаныя ў іх вершы, паэмы, балады, рамансы, прысвячэнні, песні, прытчы, оды, рэквіемы ў значнай меры кампенсуюць відавочны на першы погляд “колькасны” недахоп. Галоўны сакрэт паэзіі заключаецца ў духоўнай узнёсласці герояў, узнёсласці манеры апавядання, узнёсласці паэтычнага выказвання паэта. Для Караткевіча галоўнае - праз духоўнае засваенне мінуўшчыны як мага паўней аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў, даследаваць вытокі іх мастацкай самасвядомасці, калектэвізму, патрыятызму, інтэрнацыяналізму, убачыць узаемаабумоўленасць сацыяльнага і нацыянальнага жыцця народа, прасачыць глыбінную сувязь мінулага з сённяшнімі праблемамі. Галоунымі сферамі даследвання выступалі тры ўзаемасвязаныя стыхіі – людзі, гісторыя, прырода. Вершы пра мінулае роднай зямлі У.Караткевіч вызначае раскаваннасцю мыслення ў часе, рамантычна – ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Беларускае мінулае ён паказвае ў гераічным і таргічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнатасці выказвання. Усхваляваны патрыятычны пафас, страснасць пачуцця выяўляецца ў творах: “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарыны пакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш. У.Караткевіч шукае выхад на больш высокія ступені грамадскага развіцця, больш глыбокае пранікненне ў вытокі і сутнасць рухаючай сілы барацьбы народа супроць прыгнятальнікаў. Паэт дае ўражлівую карціну прыгнёту беларускага сялянства на пачатку дзевятнаццатага стагоддзя. Найвышэйшы ідэал для паэта – “Край свой родны”, і таму яго душа поўнілася болем за Беларусь. Яго лірычны герой – мужны духоўны заступнік Бацькаўшчыны. У вершах гучыць прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, паэт гаворыць пра богаабранасць роднай зямлі. У сваіх вершах паэт вядзе размову пра адносіны героя да родных мясцін і пра яго гатоўнасць да самаахвярнасці ў імя дабрабыту і шчасця роднай Беларусі, пра паэтычнае ўслаўленне прыгажосці беларускага краю і пра еднасць беларускага народа з іншымі народамі, пра нескароннасць і мужнасць беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць. Яскрава і бачна імкнецца паэт да спасціжэння гісторыі развіцця беларусаў, вытокаў іх культуры, эстэтычнай і маральнай свядомасці. Паэт з гордасцю піша, што, калі б мы забыліся пра родную мову, мы б не былі ні народам, ні нацыяй. Паэт не выстаўляў сябе крыклівым патрыётам, ён толькі зрабіў ўсё магчымае, каб яго любоў да роднай зямлі перадалася новым пакаленням беларусаў.


28. Гістарычная проза У.Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".

Чазенія –адна з самых лірычных аповесцей Караткевіча была напісана у 1967г.,калі ўжо адбылася страшная трагедыя ў Хірасіме, але наперадзе быў Чарнобыль. Уаповесці разгортваецца хвалюючая гісторыя кахання. Разам з тым у творы вырашаюцца і іншыя складаныя маральна-этычныя, экалагічныя і філасофскія праблемы: чалавек і свет, чалавек і прырода, чалавек і навукова-тэхнічны прагрэс, прырода і навукова-тэхнічны прагрэс, пачуцце абавязку і маральнага выбару, адвечнае і часовае.Асэнсоуваюцца гэтыя праблемы найперш на вобразах Севярына Будрыса і Гражыны Арсайла. Пры гэтым аўтар імкнецца вырашаць іх не проста на аснове асабістых узаемаадносін герояў, а галоўным чынам праз адносіны персанажаў твора да гэтых праблем.Севярын Будрыс-малады і таленавіты вучоны-фізік, які захапляецца не толькі светам высокай навукі, але і тонка адчувае і успрымае ўсе праявы зямной прыгажосці, лічыцца з высокімі ідэаламі чалавечнасці. Аднак ен усе часцей перажывае сваю непатрэбнасць на зямлі. Гражына не аддзельная ад прыроды. Яна сама як захад, сама як лістота. Увасабляе сабою арганічнае адзінства чалавека з навакольным светам. Героі адчуваюць каханне. Каханне вяртае Севярына у жыцце. Але разрыу з любай і нічога зделаць не можна.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3396 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...