Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка



Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на абарончыя работы. Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся, працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда». Выступаў як журналіст. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык», газеце «Гродзенская праўда». Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава — час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Гэтыя творы сведчаць пра тое, што іх аўтар ішоў да свайго адкрыцця свету, да аналітычнага даследавання чалавечага быцця, рашуча адмаўляючыся ад дробнатэмнасці, апісальнасці. Кожны твор быў для яго своеасаблівай школай майстэрства, пяро пісьменніка сталела, почырк набываў большую індывідуальную афарбоўку, мова — выразнасць і дакладнасць. В. Быкаў набліжаўся да раскрыцця тых трагічных падзей 1941—45, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы, каб застацца ёй верным амаль увесь час. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны. Яго творы нязменна нясуць ў сабе моцны зарад маральнай энергіі, неабходнай чалавеку сёння. Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968).


Праўда вайны ў "франтавых" творах В.Быкава 1950 - 1960-х гадоў (апов. "Жураўліны крык", "Здрада", "Трэцяя ракета", "Пастка", "Мёртвым не баліць") (на выбар): праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.

Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аповесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світання» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гатовыя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аповесці «Жураўліны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў», настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і інш. Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вылучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайсковага быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою і чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе дазволіць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяжкай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, — псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вайна паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі. У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як сапраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсведамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лес Радзімы і чалавецтва нашмат важней. Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для беларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяці тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.


Quot;Партызанскія" аповесці В.Быкава (аповесці "Дажыць да світання", "СотнікаЎІ', "Воўчая зграя", "Праклятая вышыня" "Мёртвым не баліць", "Круглянскі мост", "Пайсці і не вярнуцца" і інш) (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Экзістэнцыяльнасць выяўлення часу і чалавека.

Аповесць Быкава “Круглянскі мост”.У аповесці «Круглянскі мост» ёсць «закадравы» герой Ляховіч, з якім пісьменнік знаёміць нас прыёмам рэтраспекцыі, гэта значыць звароту ў мінулае. Брытвін, расказваючы Сцёпку пра Ляховіча, абураецца яго ўчынкамі, лічыць іх недарэчнымі, абсурднымі.

У першым выпадку Ляховіч парушыў загад, адмовіўшыся забіць паліцая, бо той «з дзіцем на ложку сядзеў, карміў, і гэты дурань не адважыўся ў яго кулю пусціць». Напарнік Ляховіча Сураў нават «адмовіўся больш з ім хадзіць» на заданні: «Дурань, кажа, або кантужаны». Другі раз, як лічыць Брытвін, «зноў канфуз выйшаў». Вяртаючыся з задання, партызаны наткнуліся на немцаў, калі тыя штурхалі буксуючую машыну. «Ну, хлопцы, вядома ж, узрадаваліся, кажуць: ударым! Ляховіч, які быў за старага, зноў не дазволіў, бо вёска была блізка. Маўляў, машыну знішчым - вёску з агнём пусцяць. А ўжо трэці выпадак і наогул не ўкладваецца ў свядомасці Брытвіна і такіх, як ён. Ляховіч з Шусцікам трапілі, як вярталіся з задання, у палон. I вось там, у круглянскай паліцыі, Ляховіч «выкінуў фокус. Гэта ўжо наогул дзіва. Самая бязглуздая дурасць», паводле ацэнкі Брытвіна. Калі іх схапілі, яны сказалі, што акружэнцы, хадзілі па вёсках, на хлеб зараблялі. А шэф паліцыі паставіўся да гэтага нястрога. Шусціка выцяў кіем і атрымаў вялікае задавальненне, гледзячы, як той прыніжаецца. Асабліва спадабалася немцу, калі на сваё пытанне, ці прызнае Шусцік уладу вялікага фюрэра, атрымаў халуйскі адказ: «Прызнаю, пан,ён жа ўвесь свет зваяваў». А Ляховіч адмовіўся прызнаць уладу фюрэра. Паліцай, які перакладаў адказ Ляховіча немцу, зашыпеў, дакладна сфармуляваўшы сутнасць выбару: «Не прызнаеш - памрэш сёння ж». - «Магчыма, - адказвае, - але памру чалавекам, а ты будзеш жыць скацінай». Шусціка адпусцілі, а Ляховіча павесілі. «Прыгожа, як у кіно, ды што толку... Ну, хіба не дурань?» - рэзюміраваў Брытвін. Для такога мастака, як Васіль Быкаў, гэтых трох эпізодаў было б дастаткова, каб пабудаваць на іх уласцівую яго стылю вострасюжэтную аповесць, зрабіць свайго «закадравага» героя галоўным, тройчы выпрабаваўшы яго экстрэмальнымі сітуацыямі выбару, адна з якіх - памежная. Аднак менавіта «закадравасць» героя, успрыманне яго ўчынкаў іншымі ўжо пасля яго смерці садзейнічае рэалізацыі пісьменніцкай канцэпцыі і думкі пра непарыўную пераемнасць руху жыцця, пра галоўнае і марнае. Сам таго не ўсведамляючы, Брытвін таксама прычыніўся да ўзвядзення абеліска Ляховічу, бо не брытвінскае меркаванне, а інфармацыя пра ўчынкі Ляховіча будзе вызначальнай у выбары Сцёпкі. I Сцёпка неўзабаве стане перад выбарам: кампрамісу з Брытвіным і як вынік кампрамісу - жыццё ці вернасць свайму сумленню, праўдзе, памяці цаною жыцця. Сцёпку папярэджваюць, што задумаў ён нядобрае, што сам жа і пашкадуе, але ён ужо падрыхтаваўся, як і Ляховіч, зрабіць свой выбар. Сцёпка, як і Сотнікаў з аднайменнай аповесці, ужо падняўся на такую духоўную вышыню, на якой кампраміс з Брытвіным, як і кампраміс Ляховіча з шэфам паліцыі, ужо немагчымы. Усялякай велічы сладарожнічае крайнасць, усялякай пасрэднасці - схільнасць да кампрамісаў.

Пад гнётам абставін, як зазначае В. Быкаў, «адзін чалавек гнецца, другі ломіцца, трэці становіцца, магчыма, яшчэ больш загартаваным». I ў кожнага свой запас трываласці, свой болевы парог.


Своеасаблівасць рэалізацыі тэмы вайны ў творах В.Быкава 1970 - 1980-х гадоў ("Альпійская балада", "Яго батальён"), асэнсаванне праблемы гераізму (аповесці "Дажыць да світання", "У тумане", "Абеліск", рамане "Кар'ер") (на выбар).

Адным з самых запамінальных твораў В. Быкава з'яўляецца аповесць "Абеліск". Гал герой — вясковы настаўнік Алесь Іванавіч Мароз. Ад дзейнасці настаўніка залежыць маральнае здароўе нацыі, яе будучыня. У Мароза была ўнутраная патрэба рабіць людзям дабро. Нікому ні ў чым не адмаўляючы, ён быў не толькі настаўнікам, але і дарадчыкам, доктарам, ветэрынарам. Са сваімі вучнямі ён паводзіў як роўны з роўнымі, імкнуўся далучыць іх да вяршыняў агульначалавечай і нац культуры. У часы фашысцкай акупацыі Мароз з-за калецтва не змог ваяваць на фронце ці ў партызанскім атрадзе. Ён уступіў у няроўнае змаганне (магчымымі сродкамі) за душы моладзі. I, калі яго выхаванцы былі арыштаваны, ён кінуўся ў партызанскі атрад, каб знайсці выратаванне вучням. Фашысты ж паставілі страшную ўмову: калі настаўнік з'явіцца ў паліцыю, хлопцаў адпусцяць. Нягледзячы на забарону партызанскага кіраўніцтва, Мароз дабравольна здаўся фашыстам. Ён хацеў у апошні міг жыцця быць побач са сваімі выхаванцамі, духоўна падтрымаць іх перад пакараннем. Цудам застаўся жыць толькі адзін вучань — Павел Міклашэвіч. Як прадаўжальнік справы свайго настаўніка, ён дабіваецца справядлівай ацэнкі ўчынку Мароза. Яго клопатамі ў вёсцы Сяльцо быў збудаваны абеліск, дзе побач з пяццю юнацкімі імёнамі было выведзена і імя Мароза. Пра герояў твора і акалічнасці тых падзей мы даведваемся з успамінаў былога камандзіра партызанскага атрада Ткачука і чыноўніка-дагмата Ксяндзова. Яны па-рознаму (нават супрацьлегла) ацэньваюць учынак настаўніка. Не асабліва мэтазгодным, бессэнсоўным лічыць яго Ксяндзоў, які з-за сваёй абмежаванасці не ўяўляе сапраўднай ролі настаўніка ў грамадстве і не разумее таго, што выхоўваць можна і ўласным прыкладам. Для Ткачука Мароз — герой, барацьбіт, увасабленне духоўнай велічы чалавека, які ўласнай смерцю прадэманстраваў непарыўнасць слоў і спраў настаўніка, вернасць высокаму настаўніцкаму прызванню. Спрэчка, якая вядзецца ў аповесці, прымушае задумацца над сэнсам гераізму, подзвігу і самаахвярнасці, дапамагае адшукаць маральныя вытокі гераічных учынкаў, мнагастайнасць іх праяўлення не толькі ў ваенныя гады, але і ў мірны час. На кантрасце, сутыкненні розных думак і поглядаў дасягаецца вастрыня і палемічнасць у вырашэнні складанага пытання пра абавязак кожнага чалавека перад грамадствам, сваім сумленнем, пытання даволі актуальнага і для нашых сучаснікаў. “Дажыць да світаняя” апавядае пра пошукі групай Іваноўскага варожай базы. Паказ гэтага рэйду дазваляе зрабіць абагульненне адносна магчымасцей чалавека, які дзейнічае на захопленай ворагам роднай зямлі. У групе Іваноўскага новыя байцы, паколькі яго батарэйцы усе забіты. Ды і новыя байцы ўжо пачалі гінуць, да ўсяго яшчэ і базы ворага неаказалася на месцы (праціўнік змяніў месца дыслакацыі). І Іваноўскі прымае рашэнне: вярнуць назад уцалеўшых. Для выканання задання ён пакінуў толькі юнага Піваварава — сына настаўніцы з Ленінграда. Яны зблізіліся яшчэ больш, калі даведаліся, што ім абодвум падабаюцца кнігі. Ім пашанцавала адшукаць варожы штаб, але перадаць звесткі сваім яны ўжо не змаглі. Юнак загінуў, а Іваноўскі апошняй гранатай узрывае сябе і падводу з немцамі. Перад смерцю ён шукае сэнс ва ўсім тым, што здарылася на вайне з ім і тысячамі да яго падобных. Герой лічыць, што пакуты яго былі недарэмнымі, бо ён загінуў за гэту непрытульную, мёрзлую, але такую сваю зямлю.

Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі пісьменнік паказвае ў повесці “У тумане” (1989). Пасля аварыі на чыгунцы немцы арыштавалі пуцейцаў. Траіх пакаралі смерцю, а Сушчэню, які не захацеў супрацоўнічаць з ворагам, адпусцілі. На яго ўзвялі паклёп, быццам той выдаў сваіх. Трагічныя абставіны заганяюць чалаевка ў тупік і немагчыма знайсці выйсце з гэтага туману. Герой разумее, што ад яго па сутнасці нічога не залежыць, бо ён апынуўся ў бязвыхаднай сітуацыі. Быкаў завастрае праблему выбару перад чалавекам, які асуджаны на смерць. Маральныя пакуты прыводзяць Сушчэню да пераканання, што ў дадзены момант немагчыма апраўдацца перад людзьмі і бессэнсоўна супрацьстаяць абставінам, якія вышэй чалавечай волі. Знікае надзея на паратунак у свеце, дзе жахлівая рэальнасць вайны з яе неразбярыхай і хаосам укрыжоўвае чалавека, робіць яго кволым, адчужаным. Сушчэня прымае смерць як наканаванне, востра адчувае непазбежнасць таго, што мусіць здарыцца. Быкаўскі герой свядома ідзе на ахвяраванне дзеля іншых людзей, у імя дабра і будучыні.

Повесть «В тумане» - гл.герой Сущеня, путевой рабочий со станции Мостище, арестованный немцами за участие в диверсии возле Выспянского моста, с ходу отвергает предложение «доктора» Гроссмайера о сотрудничестве. Подвергается пыткам понимает что приняв условия этого немца из СД. Он сохранит себе жизнь. Герой осознает что надо выбирать одно и то и другое вместе не получается. У него была любимая семья – женя Анеля и сын Гришка они то остающиеся в качестве заложников, не позволяли пойти на обман немцев. Судьба семьи вот что движет отказом героя. Сюжетное течении повести круто меняет русло, когда герой вторично избежавший смерти, остается один на один с собой и ему снова приходится принимать решение – на этот раз связанного с защитой своего доброго имени от подозрения своих. Партизанский разведчик Буров с бывшим инспектором райзо Войтиком, посланы командиром отряда Трушкевичем в Мостище с о конкретным заданием – застрелить предателя Сущеню. Сущеня послушно пошел туда, куда повел его Буров, захватив собой лопату, чтобы самому вырыть себе могилу – и в один миг все перемешалось. Вместо Сущени был убит Буров, апотом застрелили и Войтика, Сущеня остается с трупами двух партизан. Для Сущени смерть Бурова означала конец всему. Именно Буров успел выслушать признание Сущени и он поверил ему, что он никакой не предатель, а наоборот настоящий патриот, человек мужественный и стойкий. Человеческая жизнь в повести поставлена в прямую зависимость от необходимости доверия. Тема трусости, ведущей к предательству также отражена. Трижды струсивший Войтик (в тот раз когда не подал сигнал Бурову; чуть позже, когда обнаружил карателей по дороге в пущу,где находился их с Буровым партизанский отряд им.Суворова; и еще в перые годы войны, когда испугавшись, навел полицаев на хутор рыжего Климки, став причиной гибели людей), кот.всегда не доставало внутренней твердости в его обобщенных представлениях о жизни, в горячие дни лесной войны, партизанства пытается всякий раз обрушить на головы других. Он не допускает мысли, что Сущеня, просидев две недели в СД, остался таким же порядочным человеком, каким был всегда. Он не верит что он мог выстоять, не покорился, что немцы не завербовали его. Война загнала Сущеню в тупик из кот.он не видел выхода. Поверивший ему Буров, кот.один только и мог рассеять зловещий туман подозрительности, был.мерт.. За секунды до выстрела Сущеня думает о том, что «война или злая судьба» оказались сильнее его, и что его любовь к семье стала для него той ловушкой, кот.умело расставил Гроссмайер.. Но хотя немец исковеркал его судьбу он не победил его воли.


20. Тэма калектывізацыі, ГУЛАГа ў творчасці В.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды ") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.

Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» (1982) мкнецца раскрыць прыроду ўзнікнення сацыяльных і маральных дэфармацый у грамадстве. Менавіта гэтым тлумачацца два планы, якія непасрэдна звязаны ў творы: вайна і перадваенны перыяд. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова аповесці дапамагла чытачу глыбей зазірнуць у сутнасць з'яў і яшчэ раз пераканацца ў тым, што ўсё ўзаемазвязана ў акаляючым свеце, што несправядлівасць, жорсткасць бумерангам вяртаюцца. Зло спараджае зло, абыякавасць адгукнецца абыякавасцю. Так у творы ўзнікае тэма адказнасці асобы — адна з самых надзённых сёння. Адказнасвд за слова і ўчынак перад чалавекам, народам, чалавецтвам. Галоўная гераіня аповесці Сцепаніда Багацька, разважаючы пра нелюдзяў, што прыйшлі і топчуць яе родную зямлю, адзначае, што ўжо той факт, што немцы прыйшлі са зброяй, значыць, што праўда не на іх баку. У каго праўда, таму не патрэбна зброя. Гераіня робіць вывад, што ніколі не скарыцца ворагу, таму што яна чалавек, а яны звяры. Паражэнне немцаў у вайне аўтар тлумачыць тым, што яны парушылі чалавечы закон дабра і зла. Здзейсніўшы зло, яны тым самым падпісалі сабе смяротны прысуд. Аповесць «Знак бяды» — адзін з самых глыбокіх твораў В. Быкава па філасофскім асэнсаванні жыцця. У ім пастаўлены праблемы вельмі актуальныя для нашага часу: праблема супрацьстаяння гераізму і здрадніцтва, сацыяльнай і маральнай шкоднасці двайной маралі ў грамадстве, трагічных вынікаў беспрынцыпнасці і безадказнасці ў паводзінах чалавека. Высокія маральныя перакананні, ідэалы заўсёды існавалі і існуюць у народзе, нягледзячы на ўсе перажыткі гістбрыі. Менавіта ў сцверджанні гэтых маральных ідэалаў і ёсць пафас усёй быкаўскай творчасці і аповесці «Знак бяды». Менавіта з мэтай падкрэсліць грунтоунасць маральных ідэалаў аутар апелюе ў творы да хрысціянскага вучэння, да Бібліі.В. Быкаў пераканальна раскрывав ў творы, як абставіны часу, палітыка дзяржавы ўздзейшчаюць на характеры людзей: адных ламаюць, іншьіх — яшчэ больш загартоўваюць, пераконваюць у веры ў дабро і справядлівасць, як, напрыклад, Петрака і Сцепаніду. Пісьменнік у творы даследуе і паказвае, як працэс калектьгвізацыі ў той жорсткай форме, у якой ён праводзіўся; калечыў чалавека духоўна, прыводзіў да пагібелі тысячы сапраўдных гаспадароў зямлі. Упершыню калектывізацыя паказана як вялікая падзея і, у той жа час, вялікая трагедыя народа. Падзеі вайны нібы па-новаму асвятлілі ўсё, што адбывалася да вайны. Галоўнае, ад чаго хоЧа адвесці чытача В. Быкаў — ад спрошчанага разумения гераізму і патрыятызму народа.Страшныя, трагічныя падзеі перадваеннага часу не знішчылі ў людзях чалавечую годнасць, любоў да Радзімы, якую героі не дэкларуюць, яны проста ахвяруюць сабой у імя вызвалення роднай зямлі ад зла. Гарыць хутар, што падпаліла Сцепаніда, як пратэст супраць рабства і гвалту. Па сутнасці, гэта ахвяраванне сабою ў імя дабра і волі. В. Быкаў раскрывав гістарычныя падзеі ў жыцці народа праз успрыманне герояў, якіх адносяць да «простых» людзей. Такім чынам, пісьменнік імкнецца ўбачыць усё нібыта знутры. Прычым вачыма розных людзей: Петрака з яго патрыярхальна-хрысціянскай псіхалогіяй і Сцепаніды, якая ўсім сэрцам успрыняла ідэі рэвалюцыі.Гісторыя жыцця герояў намалявана В. Быкавым трагічнымі фарбамі. Радасць заўсёды паварочваецца для Петрака і Сцепаніды яшчэ большым горам. Гісторыю народа аўтар успрымае як трагедыю, у якой народ паўстае ахвярай.У паслярэвалюцыйныя гады героі па-рознаму станяцца да таго, што яны сталі гасйадарамі зямлі. Для Сцепаніды гэта радасць, вялікае шчасце. Пятрок жа разгублены, напалоханы, на яго думку, тое, што яны ўзялі сабе чужое — вялікі грэх. I вось ужо Пятрок і Сцепаніда імкнуцца атрымаць прабачэнне ў пана Яхімоўскага, але нават словы іх былога гаспадара, што ён іх не асуджае, не прыносяць героям чаканага супакою. Ратуючыся ад бяды, героі звяртаюцца да Бога, ставяць крыж на сваей зямлі, якая ў далейшым атрымае назву Га л гофа. Галгофай стане гэтая зямля для Сцепаніды і Петрака да канца іх дзён. Пакуты герояў не змяншаюцца, а становяцца ў далейшым зусім невыноснымі. Адкуль жа знак бяды на гэтай зямлі, якая як бы становіцца правобразам усёй Беларусі? Хто парушыў закон сумлення?Новая ўлада дала і зямлю, і каня, і карову. Героі адчулі шчасце, нарэшце збылася іх мара. Але калі пан Яхімоўскі сказаў, на першы погляд, банальную ісціну: «Грэх зарыцца на чужое», — гэтыя словы болем адгукнуліся ў душы Сцепаніды.В. Быкаў прыгадвае чытачу хрысціянскі запавет аб тым, што нельга пабудаваць шчасце на чужым няшчасці, і праводзіць гэтую думку праз увесь твор.На падзеі, звязаныя з калектывізацыяй, аўтар глядзіць вачыма Сцепаніды. Менавіта таму, што Сцепаніда ўсёй душой прыняла новае ў жыцці вёскі, ёй многае раптам становіцца незразумелым, а калі гераіня бачыць, што зло перамагае дабро, яна пратэстуе, не хоча, каб яе рукамі тварылася жорсткасць і несправядлівасць. Пратэстуе, але разумев, што бяссільная перад бядой, што насоўваецца, як хмара.Сцепаніда ніяк не можа зразумець, адкуль тое зло, якое знішчае такі звычны, такі дарагі для яе свет.Па-філасофску асэнсоўваючы гісторыю народа, пісьменнік вяртае чытача да асноў народпай маралі, сцвярджаючы, што маральнае адчуванне ніколі не падводзіла людзей працы.Маленькі хутар Яхімоўшчына — гэта правобраз роднага краю, невыпадкова менавіта сюды, па аўтарскай задуме, лёс прыводзіць кіраўніка рэспублікі Чарвякова. Герой стомлена слухае Сцепаніду, дае ёй чырвонец, сцвяржаючы гэтым думку, што нічым больш не ў стане дапамагчы такім, як Пятрок і Сцепаніда. Але Пятрок і Сцепаніда адчулі ў ім сумленнага чалавека, і менавіта да Чарвякова ідзе за дапамогай Пятрок у самыя трагічныя для вёскі дні, а даведаўшыся, што Чарвякова няма ў жывых, герой адчуў поўную бездапаможнасць, усё здалося «чужым, пастылым, і вельмі захацелася дамоў».Пятрок вяртаецца ў сваю хату «на краю Галгофы», да свайго маленькага кутка «на гэтай неласкавай вялікай зямлі».Такім чынам, В. Быкаў, апавядаючы пра дэфармацыі, якія адбываліся ў грамадстве напярэдадні вайны, прыводзіць чытача да думкі аб тым, штовялікая трагедыя ў жыцці народа, якой стала вайна з фашызмам, паказала ў новым святле мінулае і сённяшняе людзей і праявіла з усёй сілай сапраўдную каштоўнасць маральных ідэалаў, якія заўсёды жылі ў народзе. Зло і дабро ўжо больш не зліваюцца: зло з'явіцца злом, а дабро — дабром. Пятрок і Сценаніда Багацькі, пакутуючы, прыходзяць да пераканання, што праўду і дабро нельга знішчыць. Гэта яны і даказваюць сваёй смерцю, якая падобная на подзвіг.Гарыць хутар Яхімоўшчына, гарыць уся беларуская зямля, нібы ачышчаючыся ад цёмнага мінулага, жорсткага антычалавечага сённяшняга, несучы надзею на ачышчэнне і ўзвышэнне свету.


Узмацненне пафасу крытыкі таталітарнага грамадства ў апавяданнях В.Быкава "Бедныя людзі", "На Чорных лядах", Жоўты пясочак", "Зенітчыца", "Палітрук Каламіец" і інш., апов. "Пакахай мяне, салдацік" (на выбар).

Васіль Быкаў - адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў - з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму і барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычайныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніваюцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.Васіль Быкаў - агульнапрызнаны майстар такога жанру празаічнай творчасці, як аповесць. Апошнім творам у гэтым накірунку з'явілася аповесць "Пакахай мяне, салдацік". Яна вылучаецца тым, што, у адрозненне ад ранейшых твораў, у ёй В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка. Галоўны герой - камандзір узвода лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне. Сустрэўшыся з маладзенькай зямлячкай Франяй, лейтэнант закахаўся ў яе. Аднак шчырае і чыстае пачуццё Змітрака трагічна абарвалася з-за забойства Франі, разам з якой загінулі яе нямоглыя гаспадары - прафесар біялогіі Шарф і яго жонка фраў Сабіна. Змітрок праклінае забойцаў: "Хто б яны ні былі - нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!" Прасочваючы лёс Змітрака і Франі, аўтар выступае супраць неапраўданай помслівасці, жорсткасці і ахвяр, не выкліканых ваеннай неабходнасцю, гаворыць пра небяспеку і фашызму, і бальшавізму. Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку. Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі - Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі - надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Тэме палітычных рэпрэсій 20-30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё - ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора - прафесар і аспірант- пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства.


Спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці ў творах В.Быкава апошняга дзесяцігоддзя XX - пачатку XXI стагоддзяў (апав. "Падоранае жыццё", "Сцяна", "Народныя мсціўцы", "Труба", "Байкі жыцця", "Дваццаць марак", апов. "Ваўчыная яма") (на выбар).

Аповесць "Ваўчыная яма" (1998) напісана В. Быкавым напрыканцы XX стагоддзя, калі ў свеце абвастрыліся апакаліпсічныя настроі і трывожныя эсхаталагічныя чаканні. Беларусы і ў гэтых адносінах апярэдзілі многія народы свету: яны не толькі зведалі на ўласным вопыце, што такое "вялікая перабудова" і жыццё на руінах былой імперыі, але і перажылі і яшчэ доўга будуць перажываць вынікі чарнобыльскай трагедыі. Вельмі страшным падаецца наша грамадства ў аповесці "Ваўчыная яма". Нечалавечыя пакуты выпалі на долю салдата. Яму давялося перажыць агідныя здзекі, пасля якіх герой забівае крыўдзіцеля. А потым вымушаны да смерці несці знешні і ўнутраны крыж зробленага. Знешні крыж несці крыху прасцей: неяк можна справіцца з голадам, іншымі нястачамі. Але як прымусіць сябе не ўспамінаць тое, што здарылася? Салдат не перастае пакутаваць. Пастаянны аналіз-успамін - асноўны прыём, абраны В.Быкавым для стварэння вобраза, якраз у поўнай меры перадае напружанне, боль душы героя. Ён спрабуе разабрацца, матываваць свой учынак. Не адразу ўдаецца яму ацаніць зробленае. Бомж, выказаўшы сваё меркаванне, як бы падсумоўвае папярэднія развагі і прапануе свае крытэрыі, якімі варта кіравацца (" - Знаеш, у Евангеллі сказана: не забі. Думаеш, чаму сказана - што ворага шкада? Цябе, дурня, шкада. Таго, хто забівае. Куля яна ж забівае двух - аднаго прама, а другога рыкашэтам, пагадзя").


Жыццёвы і творчы шлях Я.Брыля. Асаблівасці ранніх апавяданняў,адлюстраванне заходнебеларускай рэчаіснасці ("Марыля","Праведнікі і зладзеі", "Як маленькі" і інш.). Выяўленне антычалавечай сутнасці вайны ў творчасці Я.Брыля ("Дваццаць", "Маці", "Mevento mori" і інш.).

Нарадзіўся Янка Брыль у 1917 года ў Адэсе. Вельми рана памер бацьа. У маці засталося тры хлопцы.Янка вучыцца не змог: трэба было дапамагаць па гаспадарцы. Узмоцнена займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў, захапляўся творчасцю і вучэннем Льва Талстога. Быў прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. Удзельнічаў у абарончых баях пад Гдыняй, дзе трапіў у нямецкі палон. Увосень 1941 года з двума сябрамі ўцёк на радзіму. Удзельнічаў у партызанскім руху, супрацоўнічаў у падпольным друку. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам мірскай раённай газеты «Сцяг свабоды». Пазней працаваў у часопісе «Вожык». Быу сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Можна сцвярджаць: свае творы - у іх падзейнай і эмацыйнай аснове - Брыль спачатку пражыў і перажыў у рэальным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. А жыццё рэальнае аж да краёў было насычана падзеямі агульназначнымі, падзеямі багатага грамадска-сацыяльнага зместу. Яны для Брыля і ў Брыля сталі асабіста ягонымі - і ў жыцці, і ў творчасці. Таму, пішучы пра сябе, Брыль заўсёды піша пра жыццё роднага краю, жыццё народа. Як пяшчотна апісваў вялікі майстар знешнасць безыменнай вясковай жанчыны, маці ў аднайменным апавяданні: заліты потам, маршчыністы твар, «нецалаваныя» рукі жняі ў мазалях, нібы згаслы зрок устрывожаных бядой вачэй. Як павольна, цяжка ішла яна паперадзе малодшанькага сына Васілька з поля дадому. Гэтаксама павольна, паважна, па-гаспадарску ішла яна, разам з яе сынамі -- збеглымі воінамі-палоннымі, на Галгофу, на смерць. Ішла, пераадольваючы страх, перажываючы за сваіх і чужых сыноў, маладых, прыгожых, якіх кінулі ў смяротную бойку, як і яе.Сонечным святлом дабрыні прасякнутая і навела «Memento mori» -- у перакладзе з лацінскай мовы -- «Памятай пра смерць». Трагічна развіваюцца ў ёй падзеі: гінуць людзі ў падпаленай фашыстамі аборы, гіне выдатны майстар пячнік, які адзін мог уратавацца, бо склаў сапраўдны цуд -- грубку з ляжанкай для зондэрфюрэра. Але чытаеш тэты лаканічны, будзённа-просты твор і нібы бачыш арэол святасці, які спавівае ўчынкі людзей. Гэты арэол выпраменьваецца з душы аўтара і праецыруецца на мастацкі тэкст. У апавяданні «Маці» вельмі лаканічна расказваецца пра вяртанне з поля маці і яе малодшага сына Васіля, тройчы згадваецца не сама вайна, а суровая аб'ява на слупе, што засталася ў свядомасці жанчыны белай плямай, пра пакаранне смерцю тых, хто будзе дапамагаць партызанам і ўцекачам з фашыстоўскага палону. Замест таго, каб пісаць падрабязна аб працоўнай дзейнасці звычайнай вясковай жанчыны, мастак засяроджвае нашу ўвагу на яе стомленым, у маршчынках, твары, пакрытых мазалямі руках, хадзе і г.д. Я звярнула ўвагу і яшчэ на адну мастацкую дэталь, пры дапамозе якой як бы «ўшчыльняецца» апавяданне: з поля маці ідзе наперадзе, а за ёю, крокі на два, ззаду, каб чуць, што гаворыць дарагі і паважаны чалавек, сын. Серп таксама вешаюць па чарзе: спачатку маці, а затым, следам за ёю, сын.Брыль-рэаліст тут нават у перадачы звычайнага, побытавага захоўвае вернасць рэаліям вясковага жыцця. А жыццё гэтае арыентавалася на агульначалавечыя каштоўнасці. А агульначалавечыя каштоунасці, у сваю чаргу, запісаныя ў Бібліі, грунтуюцца на запаветах Хрыста, адзін з якіх -- «Палюбі бліжэйшага свайго». Вясковая, у многім агульначалавечая мараль вучыла людзей дабрыні, чалавечнасці, павазе да старэйшых. I ў першу чаргу -- павазе да маці, якая цябе нарадзіла, ускарміла, выгадавала і выправіла ў вялікі свет з роднага гнязда.У апавяданні «Маці» мастак слова мог таксама доўга і падрабязна расказваць пра тое, якімі злыднямі былі фашысты, як страшна было маці ісці праз шчыльны рад вартаўнікоў з сабакамі, як гэтыя сабакі гаўкалі, кідаліся на невінаватыя ахвяры, на вялікіх пакутнікаў. Але апісанне ў заключнай частцы твора адсутнічае. Перад намі паўстае ў агульных абрысах карціна, вядомая па Бібліі і легендарных паданнях: на Галгофу ўзыходзяць пакутнікі за ўвесь неразумны чалавечы род, наперадзе гэтых пакутнікаў ідзе Маці чалавечая. Святая Марыя, боская маці прымае на сябе ўвесь чалавечы сорам, бруд і жах антыгуманных дзеянняў.Ідзе на смерць маці. Ідзе ціха, спакойна, як і жыла, трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі... мазалямі да мазалёў». Ідзе і моліцца, як вучыла яе яшчэ мама. Моліцца «і за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...». Ідзе толькі таму, што ў яе вялікае чалавечае сэрца, поўнае любові, пяшчоты і шкадавання да дзяцей, сваіх і чужых («Маці»).Светлы высакародны вобраз Маці праходзіць праз усю творчасць Янкі Брыля. Гэта яна, не дасыпаючы начэй, зберагаючы кожную капейку, выводзіць дзяцей у вялікі свет. Гэта яна вучыць любіць і шанаваць роднае слова, бацькоўскую зямлю і свой родны Край. Гэта яна з'яўляецца носьбітам дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці.Таму нездарма Брыль, пісьменнік з выключна абвостраным пачуццём прыгажосці і справядлівасці, зноў і зноў звяртаецца да маці як увасаблення ўсяго самага сумленнага, прыстойнага і светлага ў жыцці.І зразумела ж, што калі Янка Брыль пісаў і піша пра маці, то бачыць перад сабою, мае на ўвазе сваю родную матулю.У аповесци «Дваццаць» - дваццаць італьянскіх салдатаў адмаўляюцца страляць у мірных жыхароў вёскі, жанчын і дзяцей. Дваццаць не захацелі цаной нявіннай крыві вяртацца ў сваю непаўторна прыгожую краіну. Яны загінулі. У аповесци «Memento mori» -гіне стары, гіне разам з роднымі, суседзямі, з усімі добрымі людзьмі. Ён не хоча жыць адзін, не хоча жыць, калі гінуць людзі ягонай вёскі, не хоча прымаць літасць ад катаў. І ён згарэў, адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. І ён жыве.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 17599 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...