Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы



І. Пташнікаў – аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень», «Сцяпан Жыхар са Сцешыц», аповесцей «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда».Сёння, калі гэтым самабытным мастаком слова напісана ўжо нямала, вельмі добра відаць нязменная прывязанасць яго да родных мясцін Лагойшчыны. Там разгортваюцца падзеі ўсіх яго твораў. Пісьменнік найлепш ведае тых людзей, з якімі разам жыў, рос, якія народжаны той самаю, што і ён, зямлёю.

І. Пташнікаў шырока, разгорнута і ўсебакова ўзнаўляе падзеі тых гадоў, якія ў яго памяці, у свядомасці – вайна, пасляваенныя гады, сучаснасць. Жыццё чалавека ў яго творах увасабляе ў сабе ўсё жыццё вёскі, а жыццё вёскі – жыццё народа. Сапраўдную вядомасць аўтару прынеслі яго творы “Лонва”, “Тартак”,”Найдорф”. Два раманы – “Мсціжы” і “Алімпіяда” – паказваюць жыццё беларускай вёскі ў пасляваенны час. Андрэй Вялічка – галоўны герой рамана “Мсціжы” на першы погляд нічым не адметны чалавек, але з такіх, як ён, і складваецца наша грамадства, на такіх зямля трымаецца. “У творах І.Пташнікава, асабліва ў “Лонве”, “Тартаку”, “Мсціжах” знайшлі адлюстраванне этычныя ідэалы пісьменніка, яго ўяўленні аб нормах чалавечых паводзін. Раскрываюцца пташнікаўскія ідэалы з твора ў твор у нейкім новым ракурсе, па-рознаму псіхалагічна абгрунтоўваюцца. І ўсё ж кожны з твораў пісьменніка нібы ступенька да іншага твора. Многія ідэі, тэмы, вобразы, атрымаўшы заяўку ў адным творы, знаходзяць сваё далейшае, больш поўнае ўвасабленне ў другім. Мова раманаў, аповесцей і апавяданняў І.Пташнікава – багатая і разнастайная. Яе аснова – агульнаўжывальныя словы. На гэтым фоне звяртаюць на сябе ўвагу мясцовыя словы туляг, додніца, шафарня, тофель, грумада, ляжэйка, - тыя словы, якія пісьменнік чуў ад сваёй бабулі, маці, ад суседзяў, ад усіх людзей з родных мясцін.

Жывыя гаворкі былі і застаюцца галоўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы.


Творчы шлях А.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах А.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці

Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «.Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. У п'есе А.Дударава «Вечар» уздымаюцца сур'ёзныя філасофскія, маральна -этычныя, сацыяльныя праблемы сучаснасці: дзеля чаго нараджаецца і жыве чалавек, што ў свеце дабро і зло, чаму апусцелі нашы вёскі, чаму дзеці забыліся на сваіх бацькоў і г. д. Адны з іх, аб'яўленыя кулакамі ці ворагамі народа, як Мульцікаў брат Андрэй, трапілі ў высылку ці лагер, другіх звялі са свету войны, трэція ацураліся той мясціны, дзе ўбачылі свет, праца на зямлі стала ім нецікавай і непатрэбнай. А.Дудараў у творы не проста тлумачыць, што адбылося, ён называе вінаватых. Будаўнікі светлай будучыні, якая абяцалася народу, таму ж селяніну, спачатку знішчылі самых працавітых і дбайных гаспадароў, потым па кроплі вытруцілі з чалавека любоў да зямлі і працы, павагу да хлеба. Вобраз такога будаўніка выводзіць у п'есе «Вечар» А.Дудараў. «Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі павыгнаў... Тых, хто любіў зямлю... Любіў і слухаў... З усіх сіл адбіваў ахвоту ў людзей працаваць. Крычаў да хрыпаты, што пазорна мець скаціну ў хляве, хлеба, бульбы шмат збіраць з агарода... Вось калі гол як сакол— значыць, сазнацельны! Калі ў хляве пуста — маладзец! А калі ў цябе каля хаты заместа крапівы жыта калосіцца — буржуй! міраед! кулак!, — кідае Гастрыту горкую праўду Мульцік. — I тое, што мой Грышка, Ганнін Віцёк і твае дзеці па свеце бадзяюцца, шукаюць немаведама чаго — ты вінаваты! Яны ж на зямлі выраслі... Яны ж павінны былі заместа нас на яе прыйсці, каб хлебам людзей карміць... Не пайшлі... Таму што ведалі: такія гастрыты, як ты, не дадуць ім ні спакою, ні волі...». Разам з тым аўтар паказвае не толькі віну Гастрыта, але і бяду яго. Гастрыт верыў у тое, што робіць дабро, што будуе шчаслівае жыццё, дапамагае чалавеку стаць лепшым, пазбавіцца ад перажыткаў. Развітваючыся з жыццём, Мікіта не адчувае ў душы спакою, які ёсць у Васіля і Ганны, бо яны не адарваліся ад зямлі, не здрадзілі першаасновам чалавечага існавання. Ён позна, калі ўжо нічога нельга ні паправіць, ні змяніць, спасцігнуў, як і дзеля чаго варта жыць на свеце. «...Калі б другое жыццё... У мяне б нічога не было... Толькі шмат дзяцей і хлеба... Я здуру людзей жыць вучыў, а мне б хлеб расціць, дзяцей гадаваць... Гэта святое... Гэта ўсё...» — апошнія словы, якія прамаўляе персанаж.

Чалавек прыходзіць у свет, каб рабіць дабро. Так жыве Мульцік, для якога святым у жыцці з'яўляюцца толькі «святло, цяпло, любоў і зямля». Па яго «тэорыі», а паразважаць, пафіласофстваваць гэты персанаж любіць, Бог людзям даў жыццё, каб яны сагрэлі сваімі душамі зямлю, неба, космас і адзін аднаго. А. Дудараў не спрашчае сітуацыю. Рознымі шляхамі ішлі па жыцці Мульцік і Гастрыт, па-рознаму яны сустрэлі свой вечар — чалавечую старасць. Але ў адным аказаліся падобнымі, пра што жорстка нагадвае Мікіта: дзеці не едуць ні да дрэннага Гастрыта, ні да добрага Мульціка, ні да пакутніцы Ганны. Не толькі не едуць, але і не пішуць бацькам. Ганна з Васілём не ведаюць нават, дзе, у якім канцы вялікага Саюза знаходзяцца іх сыны. Некалькі разоў у п'есе паўтараецца сцэна, калі персанажы заўважаюць кагосьці на дарозе да вёскі. Тады змаўкае самая зацятая спрэчка, перапыняецца шчырая задушэўная споведзь— старыя глядзяць на дарогу, чакаюць. Аднак на працягу дзеяння ў Вежках так ніхто і не з'яўляецца. Гэтае чаканне сімвалічнае, як і шмат што іншае ў творы, напрыклад, стары калодзежны журавель. На ім у якасці груза — «...I шчарбатая шасцяронка ад камбайна, і доўгая мядзяная гільза ад снарада, і кавалак гусеніцы ад трактара, і нават іржавая прабітая каска». Гэтыя дэталі і рэчы нагадваюць пра пэўныя падзеі ў жыцці народа. Пакінутыя старыя чакаюць з'яўлення не толькі сваіх дзяцей. Яны чакаюць вяртання дзяцей вёскі, што забыліся на свой абавязак перад зямлёй, чакаюць людзей, якія зоймуць іх месца, працягнуць іх справу. Пры ўсім драматызме і няпростасці ўзноўленых жыццёвых сітуацый твор заканчваецца на аптымістычнай ноце. Мульцік заўважае некага на дарозе ў вёску, і гэты «нехта» не збочыў, ідзе ў Вежкі?





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 5404 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...