Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Праблема icнавання грамадства у пьесах А.Макаенка «Святая прастата» i «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм



Сярод айчынных драматургаў, якія вывелі камедыю ў сферу значных грамадскіх праблем, раскрылі яе сацыяльнае прызначэннне, па праву можна назваць таленавітага беларускага камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі праўдзіва і ярка адлюстроўваў жыццё народа.У п'есе А.Макаёнка «Святая прастата» супрацьпастаўляюцца дзве мадэлі соцыўма. З аднаго боку, мадэль буржуазнага свету, які імкнецца да гонцы ўзбраення і гатовага у любімы момант развязаць вайну, з другога - ўтапічная мадэль, якая носіць ідылічны характар ​​і паказвае мірнае жыццё беларускай савецкай вёскі. Варта адзначыць, што бінарная структура ўласцівая і іншай п'есе А.Макаёнка - «Дыхайце эканомна!..» (1983). Героі п'есы хаваюцца ў бункеры, паколькі павінна пачацца атамная вайна і ўсё жывое на зямлі загіне. Выкарыстоўваючы Топас Бункеры, аўтар стварае мастацкую мадэль буржуазнага свету, негатыўнага ў сваёй аснове. Ўтопія ў п'есе таксама прысутнічае. Жыхары знешняга свету, вызваліўшыся з-пад улады схаваліся пад зямлёй спадароў, нацыяналізавалі ўсе банкі, палацы, прадпрыемствы, скарацілі працоўны дзень, зрабілі ўсё бясплатным - гэта значыць, пабудавалі камунізм. Нягледзячы на ​​відавочную ідэалагічную ангажаванасць, у п'есе прысутнічаюць усе рысы антиутопического творы: замкнёная прасторавая і сацыяльная структура, архітэпічна канфлікт верху і нізу, героі-маскі і г.д. Жанравае вызначэнне, якое аўтар даў п'есе «Дыхайце эканомна!..», даўгаватае, але сапраўды дасціпнае і поўнае глыбокага сэнсу: «Калі гэта фарс, дык што ж тады рэальнасць?». Так драматург акцэнтаваў нашу ўвагу на тым, што фарсавая прырода смеху ў ягоным творы скіравана супраць рэальных заган чалавечага грамадства, якое за працяглы час свайго існавання напакутавалася ад самых розных уладароў, але не навучылася ні прадухіляць іх з'яўленне, ні эфектыўна змагацца з іх пачварным уладалюбствам.


10. Жыццёвы і творчы шлях І.Шамякіна.

Нар-ся у сялян-й сям’і у в. Карма на Гомельшчыне. Дзяцінства прайшло на ўлонні прыроды. Шукаючы у лесе грыбы і ягады хлапчук любаваўся хараством лясных палян. Рана пазнаёміўся з вуснай нар-й тв-сцю і літ-рай. Аўтар ап-цей “Помста”, “Трывожнае шчасце”, “Ах Міхаліна, Міхаліна”, “Першы генерал”, “Шлюбная ноч”, “Гандлярка і паэт”, “Не вере цішыні”, “Выгнанне блудніцы”, “Дзеці аднаго дома”, кніжак ап-няў “Першае спатканне”, “Матчыны рукі”, “Вячэрні сеанс”, раманаў “Глыбокая плынь”, У “У добры час”, “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”. Ап-сць “Помста” пра вайну. Вось-вось вораг капітулюе, ва ўсіх святочны настрой. Але не радуецца маёр Раманенка. Ён павінен выканаць наказ жонкі, якая памерла ў яго на руках. Галіна наказала знайсці ў Германіі гародок — радзіму каменданта Візэнера, які загадаў забіць маці і дачку Галіны, калі яна пайшла ў партызаны. Раманенка знайшоў сям’ю, але адпомсціць не змог. Убачыўшы сям’ю ворага, зрабіў вывад: “Для мяне дзеці ёсць дзеці, хоць яны і дзеці ката”. Ён адпомсціў па-іншаму, расказаўшы сям’і ворага праўду, выкрыў каменданта перад яго роднымі. Цяпер у фашыста няма будучыні. Ідэйнае зн-не: заклікала да чалав-ці і разважнасці, паэтызавала высакароднасць пераможцаў і нагадвала пра неаб-сць справядлівага размежавання васля вайны вінаватых і невінаватых. Пралікі: пра вайну апав-ца скарагаворкай, пункцірна. Аўтар спяшаецца да гал-й з-чы — звесці у адно асн. падзеі і вымушаны, каб палегчыць сабе яе рашэнне, часта ўводзіць шчаслівыя выпадковасці. Аб подзвігу бел партызан раман “Глыбокая плынь” (49). Цэнтр герой настаўніца і партыз сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за свайго сына. Асн-я ўвага ў р-не акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці партызан, іх патрыятызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага і інш). Раман праўдзівы ў пакадзе важных жыццёвых праблем, якія ўзнікалі перад людзьмі, што заставаліся на акупіраванай тэрыторыі і вялі барацьбу з ворагам. Карп Маеўскі паказыны некалькі прыўзнята і ідэалізавана. Ён – увасабленне усяго светлага ў сялянстве, што стала на шлях будаўніцтва новага жыцця. Пагэтаму ён у вайну ні хвіліны не вагаецца з кім быць і за што змагацца.Аўтар выявіў наватарскую смеласць, калі зрабіў адным з гал-х героеў рамана кволую дзяўчыну Т. Маеўскую (усе яе поводзіны не столькі гераічныя, колькі проста чалавечыя і добрыя), і пакаўзаўшы, што кожны герой на меншае, чым на вялікі подзвіг не разменьваўся. У 1952 г. – раман “У добры час” – прысвечаны калгаснай вёсцы, адлюстроўвае цяжкі перыяд пасляваеннага аднаўлення сельс. гаспадаркі. Аўтар смела паглыбіўся ў жыццё, адчуў у агульных рысах накірунак развіцця бел вёскі тых гадоў і паказаў яго праз змены ў псіхалогіі людзей. Ва ўзаемаадносінах людзей нямала жыццёвай праўды, тыповых прыкмет грамадскага настрою таго часу. Гал. герой - Максім Лескавец - баявы афіцэр, які пасля вайны вяртаецца ў вёску. Ён рад сустрэчы з роднымі мясцінамі, але невядома чаго больш у яго адчуваннях: радасці ці горычы, бо загінуў бацька (партыз-кі камандзір), спалена родная хата. Яго доўга чакала з вайны Маша (прыгожая, працавітая, адукаваная, чытае агранамічныя кніжка, выхоўвае меньшых сястру і брата, у вайну была партызанскай сувязной, за што ўзнагароджана медалём), але ён не вяртаецца сэрцам да былога кахання. Усё гэта таму, што за 6 гадоў ён пасталеў, у яго пашырыўся жыццёвы кругагляд. Таму і радасць звароту неадназначная. На змест р-на, на хар-р выкарыстаных маст-х сродкаў уплываў час, калі ў літ-ры перабольшвалася зн-не ідэальнага пачатку, калі раўпаўсюджанымі былі схематызм і ілюстрацыйнасць. У рамане амаль усе калгаснікі свядомыя (выключэнне старшыня Шаройка). Цяжкасці аднаўлення калгаснай вёскі толькі наз-ца, а не паказ-ца. І ўсё ж бесканфліктным твор не з’яўляецца. Аўтар улавіў грамадскі сэнс канфлікту паміж двума старшынямі калгасаў Васілем Лазавенкам і Максімам Лескаўцом. Павысілася ўменне аўтара весці раманную апавядальную плынь, арганізоўваць і зводзіць у адно сюжэтныя лініі.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 2517 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...