Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас



Драматургія — самы дасканала распрацаваны з трох ро-даў сучаснай літаратуры і самы эфектыўны па сіле ўздзеян-ня, што абумоўлена найперш самой спецыфікай драматыч-нага твора як факта мастацтва. Прызначаны для пастаноўкі на сцэне, ён вызначаецца маштабнасцю канфлікту, што ля-жыць у яго аснове, як пра тое даводзіў яшчэ К. Крапіва. Ды і сама яго бліскучая камедыя «Брама неўміручасці» стала для сучасных драматургаў своеасаблівым праграмным тво-рам, які шмат у чым вызначыў пошукі новых шляхоў і маг- чымасцей у вырашэнні драматургамі многіх сацыяльных канфліктаў у грамадстве. Як ніхто іншы, Крапіва сваёй «Брамай неўміручасці» па-казаў неабмежаваньш магчымасці фантастычнага, умоўнага ў рэалістычным адлюстраванні тых праблем у грамадстве, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. Неверагодным, фантастычным у сатырычнай камедыі К.Крапіва дасягае не толькі выключнай займальнасці, што для камедыйнага жан-ру немалаважна, але і стварае звышэкстрэмальную сітуа-цыю, якой максімальна дакладна вызначаецца сутнасць кож-нага персанажа. Значных поспехау у пасляваенны час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод беларускiх драматургау Матукоускi, Дударау, Макаенак. У сучаснай драматургii асаблiвае месца займае камедыя. Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанрау, здольных аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу.Заканамерна, што у мовах крытыкi i самакрытыкi узрастае роля сатырычнай камедыi, бо яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоускага. Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву i ролi калектыву у выхаваннi i перавыхаваннi чалавека. У камедыi праводзiцца думка, што памяркоунасць такiх кiраунiкоу у адносiнах да людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць прыстасавацца у любых абставiнах. Сярод шматлікіх імёнаў суч. драм-гіі імя А. Дударава – адно з найбольш вядомых. Яго п’есы: Выбар”, “Парог”, “Апошні ўзлёт”, “Вечар”, “Радавыя” і інш. I пра Вялікую Айчынную вайну напісана шмат твораў. Трагікамедыя А. Макаёнка «Трыбунал» вылучаецца з усіх перш за ўсё сваім наватарствам у адлюстраванні трагіч-ных падзей, мастацкімі сродкамі ўслаўлення мужнасці і патрыятызму нашага народа ў гады вайны. Нязвыклым падаўся многім і жанр твора пра трагічнае — трагікаме-дыя. Здавалася б, парадаксальнае спалучэнне неспалучаль'-нага. Неадназначнае ўспрыманне крытыкай гэтага смелага І наватарскага твора тлумачьвдца і сітуацыяй, што складае асноўны змест: «дзеці ледзь не пасадзілі ў пельку свайго бацьку!» Вось гэтым «ледзь» усё і вызначаецца на карысць аутара, бо ён не перабраў меры, як кажуць, што і ў мас-тацтве і ў жыцці вельмі важна. Што да камічнага і яго на-значэння ў творы, то зноў жа на карысць аўтара і тое, самім народам паважаны і любімы такі фальклорны жанр як лубок — разнавіднасць анекдота, у якім якраз і спалучаецца неспалучальнае: камічнае і трагічнае. Бо ў самім жыцці не раз бывае такое, пра што лепш, чым сам народ і не скажаш: і смех і грэх. Дарэчы, сітуацыя, пакла-дзеная ў аснову сюжэта, пісьменнікам не выдумана, а па-чутая ім на кірмашы ў Стоўбцах: дзеці ледзь не ўтапілі свайго бацьку, не ведаючы, што той пайшоў на службу да немцаў па заданні партызан.


6. Жыццёвы і творчы шлях А.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў масавіком у раённым Доме культуры. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Працуе загадчыкам аддзела прозы часопіса «Вожык», галоўным рэдактарам часопіса «Неман». А. Макаёнак адносіўся да ліку тых мастакоў, якія вельмі патрабавальна ставяцца да ўласнай творчасці. Лепш не пісаць зусім, чым пісаць пасрэдна. Менавіта гэты максімалісцкі прынцып вымусіў яго адмовіцца ад публікацыі першых шматактовых п'ес „Ворагі" і „Выйгрыш". Гэткі ж лёс напаткаў і драму „Узыходы шчасця". У іх пісьменнік вучыўся майстэрству стварэння вострых, грамадска значных канфліктаў і сітуацый, пабудове багатага на стылёва-лексічныя адценні і выразнага дыялога, наданню дзеянню дынамізму і імклівасці развіцця, абмалёўцы яркіх, каларытных вобразаў і характараў. Першым творам Макаёнка, які трапіў у друк, стала аднаактовая п'еса „Добра, калі добра канчаецца" (1945). Задума яе нарадзілася пад уздзеяннем, з аднаго боку, непераадольнага жадання тварыць, якое валодала пісьменнікам яшчэ ў дзяцінстве, і непасрэднага сацыяльнага заказу часу - з другога. Працуючы сакратаром Гродзенскага гаркома камсамола, Макаёнак сутыкнуўся з востраю няхваткай драматургічнага матэрыялу для мастацкай самадзейнасці. Змагацца з дэфіцытам ён вырашыў уласнымі сіламі. Так і з'явілася аднаактоўка, якая адразу ж трапіла на самадзейную сцэну, а крыху пазней на конкурсе, аб'яўленым Упраўленнем па справах мастацтва пры СНК БССР, была адзначана дыпломам і грашовай прэміяй. Дзеянне п'есы „Добра, калі добра канчаецца" адбываецца ў вёсцы адразу пасля вайны і грунтуецца на часовых непаразуменнях, якія ўзнікаюць паміж героямі. Маладой і прыгожай дзяўчыне-ўдарніцы Фросі, якая вярнулася з раённай нарады перадавікоў працы, бацькі паведамляюць, што яе каханы Павел вярнуўся з фронту, але не сам, а з жонкай. Крыху пазней з такой жа навіной з'яўляецца і сяброўка Фросі. Рэакцыя дзяўчыны даволі звычайная ў такіх выпадках: яна плача, кідаецца ў адчай, бацькі ж і сяброўка суцяшаюць Фросю. Аднак праз некаторы час высвятляецца, што дзяўчына, якая прыехала разам з Паўлам, не даводзіцца яму жонкай. Яна толькі суправаджае Паўла, як параненага. Акрамя таго, Павел запрасіў Кацю (так завуць дзяўчыну, што прыехала з ім) на сваё вяселле з Фросяй, бо яна, калі Павел быў цяжка паранены, дала яму сваю кроў, а таксама даглядала і выхаджвала пасля ранення. Непаразуменні знікаюць, усё заканчваецца добра, і Павел з Фросяй рыхтуюцца да вяселля. Сюжэт п'есы, а дакладней, яе фабула, як бачна, нескладаная, як, дарэчы, і канфлікт, пакладзены ў аснову твора. Але ўжо тут назіраюцца некаторыя асаблівасці, у прыватнасці здольнасць да стварэння камедыйна-сатырычных сітуацый, уменне карыстацца сакавітым народным словам, ёмістасць і лаканічнасць дыялога, якія стануць характэрнай адзнакай п'ес Макаёнка.




Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 2544 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...