Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас



Літ-ра гэтага часу адчула вострую неаб-сць перагледзець некаторыя ранейшыя канцэпцыі, рытарычна-халоднае стаўленне да чалавека, схематычны падзел перасанажаў на герояў і негерояў.Вынікам такога перагляд стала паглыбленне гуманістычнага пафасу ў мастацтве. Паглыбілася сувязь літ-ры з жыццём. Літ-ра імкнулася паказаць жыццё такім, якое яно ёсць раскрыць яго асн-я тэндэнцыі і заканамернасці. Узрасло інтэрнацыянальнае гучанне бел. літ-ры. Суч бел проза жыве клопатамі пра час, нар лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызн-ца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі суч прозы немалыя. Гэта ваенная тэматыка — творы В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча і іншых. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, А. Лойкі). З’явіліся новыя тэмы: чарно-быльская, сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Востра ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах, неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма ВАВ стала вызначальнай для бел. літ-ры. У бел прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І.Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б.Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Многія творы пра ВАВ грунтуюцца на дакум-най аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў. У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным полі”..Для беларускай прозы не новай з’яўляецца тэма жыцця сучаснай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудраўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму твой боль”. Чарнобыльскай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш. Характэрнай асаблівасцю суч. прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга. Мастацкаму ўвасабленню гістарычныхпадзей прысвяціу шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: раманы “хрыстос прызямліўся ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.






Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3042 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...