Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі



Для беларускай літаратуры — чарговы і адначасова новы этап развіцця. Яна найперш працягвала класічныя мастацкія традыцыі: увага да простага чалавека, яго ўнутранага свету, адлюстраванне ваеннага мінулага і стыхіі вясковага жыцця, паказ прыроды, сям'і, маралі, гуманістычная скіраванасць думкі. Гэтая духоўная, культурная пераемнасць беларускай літаратуры забяспечыла ёй надзейны грунт для развіцця. Мастацкая літаратура рухалася ў раней вызначаным рэчышчы «лёс народа — лёс чалавека». У гэты час з'явілася нямала буйных эпічных твораў, у якіх выяўляецца спроба паказаць гістарычны шлях нашага народа, раскрыць яго духоўную прыгажосць і веліч. У цэнтры гэтых твораў знаходзяцца станоўчыя героі, якія жывуць і дзейнічаюць у адпаведнасці з народнымі ідэаламі сумленнасці і справядлівасці. Маральны пафас беларускай літаратуры выразна акрэслены, сцвярджальны, што сведчыць пра значнасць у ёй агульначалавечых каштоўнасцей. У прозе Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Аляксея Кулакоўскага, Алеся Асіпенкі, Івана Навуменкі, Вячаслава Адамчыка, Івана Чыгрынава, Барыса Сачанкі, Івана Пташнікава, Міхася Стральцова, Анатоля Кудраўца, Алеся Жука, Васіля Гігевіча на першы план выходзіць асоба чалавека, сцвярджаецца яе непаўторнасць, каштоўнасць і унікальнасць. Лепшыя маральныя якасці герояў раскрываюцца ў сутыкненні з абставінамі, жыццёвымі праблемамі, у сітуацыях выбару, змаганні за праўду, дабро, ісціну. Чалавек раскрываецца пісьменнікамі на фоне беларускай прыроды і ва ўзаемадачыненнях з ёй, у непасрэднай далучанасці да сучаснасці і гісторыі, грамадскіх падзей і народнага жыцця. Побач з традыцыйным героем беларускай прозы — чалавекам прады — з'явіўся герой-інтэлігент з уласцівым яму імкненнем да роздуму, аналізу, крытычнага пераасэнсавання падзей. Заўважаецца імкненне пашырыць духоўныя і філасофскія далягляды гэтага героя, які ўжо выходзіць да разваг пра месца свайго народа сярод іншых народаў, пра лёс зямной цывілізацыі. Літ-ра гэтага часу адчула вострую неаб-сць перагледзець некаторыя ранейшыя канцэпцыі, рытарычна-халоднае стаўленне да чалавека, схематычны падзел перасанажаў на герояў і негерояў.Вынікам такога перагляд стала паглыбленне гуманістычнага пафасу ў мастацтве. Паглыбілася сувязь літ-ры з жыццём. Літ-ра імкнулася паказаць жыццё такім, якое яно ёсць раскрыць яго асн-я тэндэнцыі і заканамернасці. Узрасло інтэрнацыянальнае гучанне бел. літ-ры.


2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.

Адбыліся прыкметныя змены: пачалі нарастаць эпічныя тэндэнцыі ў падыходзе да жыцця, што выявілася ў павышэнні жанравай «вагі» рамана і паэмы. Апавяданне як жанр, які аператыўна адгукаецца на падзеі сучаснасці, саступала месца аповесці і раману. Пісьменнікі стваралі шырокія эпічныя карціны рэчаіснасці, што адкрывала магчымасць для паглыблення ў сутнасць народнага жыцця, часу, эпохі (раманы - хронікі Івана Мележа, Івана Навуменкі, Івана Чыгрынава, Вячаслава Адамчыка). Вайна і вёска — дзве магістральныя тэмы. Прыкметна ўзмацніўся пафас трагізму ў творах пра ваеннае мінулае, паглыбіўся філасофскі пачатак, які сведчыў аб імкненні асэнсаваць характар і рух падзей, іх вытокі і вынікі. Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны працягвалася ў творах Васіля Быкава («Мёртвым не баліць», «Пра- клятая вышыня», «Сотнікаў», «Абеліск», «Яго батальён», «Знак бяды»), Алеся Адамовіча («Хатынская аповесць», «Карнікі»), Івана Шамякіна («Снежныя зімы», «Вазьму твой боль», «Гандлярка і паэт», «Шлюбная ноч»), Міхася Стральцова («На чацвёртым годзе вайны»), Барыса Сачанкі («Апошнія і першыя»), Івана Чыгрынава («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы»), Івана Навуменкі («Смутак белых начэй»), Васіля Хомчанкі («Вяртанне ў агонь»), Івана Пташнікава («Найдорф», «Тартак»), Віктара Казько («Суд у Слабадзе»), Алеся Савіцкага («Літасці не чакай», «Памерці заўсёды паспееш», «Зямля не раскажа») і інш. Асобнае месца ў літаратуры другой паловы 60-х — першай паловы 80-х гг. займае так званая вясковая проза, якая апавядае пра ўсё, што адбывалася і адбываецца ў беларускай вёсцы на працягу цэлага стагоддзя. У творах пра вёску вельмі прыкметнае месца займаюць успаміны пісьменнікаў пра дзяцінства і юнацтва. Вясковы свет паўстае ў разнастайнасці чалавечых характараў і тыпаў. Беларуская проза паступова адыходзіла ад апісальнасці і набывала рысы інтэлектуальнай глыбіні думкі, роздуму. І не слабеў у ёй лірычны струмень, асабліва ў творах пра каханне. Духоўная сутнасць герояў вывяраецца не толькі іх паводзінамі і ўчынкамі, але і раскрываецца праз глыбока душэўныя пачуцці, інтымныя перажыванні.





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3580 | Нарушение авторского права страницы



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...