Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 42. Ш.-Обосновывает право избранной нации править другими народами и территориями



Ш.-Обосновывает право избранной нации править другими народами и территориями.

Змена палітычнай сітуацыі пасля пара-жэння рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўмацаванню сіл і пазіцый "заходнерусаў", што здаўна вялі ў Беларусі барацьбу за "магутнасць і недзялімасць Расіі".

У 1907 г. у Вільні апрача таварыства "Крестьянин" быў заснаваны так званы "Окраинный Союз".

Як і "Крестьянин", ён ставіў сваёй мэтай

- узмацненне расійскай культуры, дзяржаўнасці і самабытнасці на заходняй "окра­ине России".

"Заходнерусізм" уваходзіў у сістэму расійскага нацыяналізму як адна з яго састаўных частак.

Гэта знайшло практычнае ўвасабленне ў ходзе выбараў у III, а потым і ў IV Дзяржаўную думу, а таксама падчас выба­раў у земскія ўстановы.

"Заходнерускія" дэлегацыі пачынаюць з'яўляцца ў пецярбургскіх салонах, кабінетах міністраў, на прыёмах самога цара. Яны падаюць петыцыіі, адрасы, хадатайствы, у якіх абараняюць інтарэсы рускай культуры ў Беларусі.

У адрозненне ад папярэдняй эпохі, калі "заходне-русізм" цалкам скіраваўся на барацьбу з паланіз-мам, цяпер ён павінен быў усе больш супрацьстаяць беларускаму нацыянальнаму руху, які рос і пашы-раўся ў краіне.

Штотыднёвы часопіс «Ускраина России».

Галоўным аб'ектам для нападак ён абраў беларускую мову.

"Апошнім часам загаварылі аб асаблівай беларускай мове, - пісаў рэ-дактар часопіса Кулакоўскі. - Выраз "беларуская мова" пачаў ужывацца на у некаторых афіцыйных актах па міністэрству народнай асветы.

Але мы сумеем сцвярджаць, што гэтая беларуская "мова" існуе толькі тэарэтычна. Даволі толькі зазірнуць у капітальную працу нашага аўтарытэтнага вучонага Я. Карскага, каб зрабілася ясным, што існуе толькі беларускі дыялект ("наречие"), а не беларуская мова"1.

Новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам прапанаваў член віленскай суполкі "Крестьянин" Л. Саланевіч.

Пры падтрымцы П. Сталыпіна ён у верасні 1908 г. прыступіў да стварэння псеўдабеларускай арганізацыі "Белорусское общество".

9 лютага 1909 г. выйшаў першы нумар газеты "Белорусская жизнь", у якой абвяшчалася праграма "Белорусского общества".

У перадавіцы "К белорусской интеллигенции" указвалася, што праўленне "Белорусского общества" ставіць сваёй мэтай аб'яднаць "тыя сла-быя яшчэ інтэлігентныя сілы, якія мае беларуская народнасць у цяперашні час".

Далей пісалася, што "у нас, беларусаў, да гэтага часу няма ніводнай сваёй незалежнай штодзённай газеты" і ўказвалася, што гэту ролю бярэ на сябе "Белорусская жизнь".

Але, імкнучыся заваяваць давер беларусаў, Саланевіч, відаць, перастараўся. Крытыка палітыкі урада, якую ён разгарнуў у газеце, не спадабалася ўладам.

У выніку першы нумар газеты быў канфіскава-ны і выданне прыпынена амаль на два гады.

Толькі ў студзені 1911 г. "Белорусская жизнь" пачала выходзіць штодзённа.

Саланевіч зрабіў адпаведныя высновы, і Сталыпін забяспечыў яму самую высокую ў краі ўрадавую субсыдыю - 2400 руб. у месяц.

"Белорусская жизнь" выходзіла на рускай мове і па сваей сутнасці праводзіла антынацыянальную палітыку, скірава-ную супраць беларускага народа.

Восенню 1911г. "Белорусская жизнь" цалкам адмовілася ад маскіроўкі, што праявілася і ў замене назвы.

Выданне ста­ла называцца "Северо-западная газета".

Такім чынам, Беларусь у "заходнерускай" канцэпцыі заўсёды была толькі часткай "адзінай недзя-лімай Расіі", а беларуская мова - "арганічнай галіной вялікай расійскай мовы".

Ступень жа самабытнасці для розных даследчыкаў была рознай: у адных - большай, у другіх - меншай. Але для ўсіх "заходнерусаў" яна была толькі праявай краёвасці таго "правінцыяльнага багацця", з якога Расія мусіла "чэрпаць поўнай рукой".





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 221 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...