Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Адносніы да вайны насельнітва, палітычных партый і рухаў



У пачатку вайны царызму ўдалося на непрацяглы час кансалідаваць грамадства на платфор­ме агульнаімперскага патрыятызму.

Афіцыйная прапаганда. - ўкараняла ў масавую свядомасць уяўленне аб справядлівым, абарончым характары вайны з боку Расіі і фарміравала вобраз агрсіаўнага, антыгуманнага, здатнага на "нямецкія зверствы" праціўніка.

Асноўная стаўка пры гэтым рабілася на ідэю славянскай салідарнасці.

Такі напрамак афіцыйнай прапагандзе быу зададзены першымі маніфестамі Мікалая II аб уступленні ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй.

Для апрацоукі насельніцтва быу запушчаны адмысловы прапагандысцкі механізм. Мільённымі тыражамі выдаваліся лістоўкі і бясплатныя брашуры навіністычнага зместу.

Праўрадавая сталічная і мясцовая порэса захлёбывалася ва ўсхваленні

славянскай зброі, спакушала выго­дамі ад хуткай заваёвы Расіяй новых тэрыторый ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

Пад уплывам казённай прапаганды многія гараджане сустрэлі вайну ўсплёскамі непадробленага патрыятызму.

Следам за Петраградам і Масквою ў Мінску, Магілёве, Пінску, Гомелі, іншых гарадах і мястэчках Беларусі прайшлі патрыятычныя маніфестацыі, набажэнствы, адбыліся сходы, дзевыказваліся вернападданіцігкія пачуцці, дэкларавалася гатоўнасць да сама-ахвярнасці ў імя цара і Айчыны. Асабліва падатлівай на ўра-патрыятычную прапаганду аказалася моладзь, многія прадстаўнікі якой добраахвотна запісваліся ў войска.

Сялянства ўспрымала вайну больш стрымана, як правіла, без легкадумнага энтузіязму.

Вайна была для селяніна цяжкім бедствам, якое несла гора і пакуты.

Усведамленне гэтага з'яўлялася адной з прычын гвалтоўных эксцэ­саў у ходзе мабілізацыі, часам жа выяўлялася ў форме антываенных і нават антыцарскіх выказванняў.

Разам з тым і частка сялян, асабліва маладзейшага ўзросту, у пачатку вайны трапіла пад уздзеянне афіцыйнай прапагандысцкай кампаніі.

Пачатак вайны паставіў палітычныя партыі і грамадскія рухі перад неабходнасцю вызначыць у адносінах да яе свае пазіыі.

Абвешчаныя царызмам ваенныя мэты (анексія славянскіх зямель, захоп праліваў Басфор і Дарда-нелы з г. Канстанцінопалем, падзел Асманскай імперыі і г.д.) - адпавядалі ідэалагічным пастулатам чарнасоценных арганізацыі і агульнарасійскііх кансерватыуных партый.

іх друкаваныя органы у беларуска-літоўскім краі ("Вилендкий вестник", "Северо-Западная жизнь"і інш.) з імпэтам падключыліся да афіцыйнай кампанй па нагнятанні мілітарысцкага псіхозу.

Па сутнасці аналагічную пазіцыю заняліі расійскія лібералы.

Кадэцкія памкненні дэмакратызаваць сацыяльна-палітычны лад краіны былі ў пачат­ку вайны адсунуты на другі план прагай да захавання і пашырэння імперскай велічы Расіі3. Услед за правымі органамі друку ў ліберальнай прэсе загучалі заклікі да "славянскага яднання".

26 ліпеня 1914 г. галасамі правых фракцый і лібералаў, у тым ліку дэпутатаў ад Беларусі, IV Дзяржауная дума зацвердзіла запатрабаваныя урадам ваенныя крэдыты.

Імкнучыся унесці свой ўклад у ваенную перамогу і пашырыць ва ўмовах абвешчанага „унутранага Міру" уплыу ў грамадстве, буржуазна-ліберальныя палітыкі выступілі летам 1914 г. ініцыятарамі стварэння новых няўрадавых арганізацый: Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і паране-ным воінам (УЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ)1. У тыле ствараліся губернскія, павятовыя, на тэатры ваенных дзеянняу — франтавыя камітэты абедзвюх арганізацый.

Беларускія губерні пакрыліся густой сеткай падведамасных саюзам рамонтных майстэрняў, харчовых пунктау, шпіталяў.

Левая частка расійскага палітычнага спектра.

Сацыялісты - не змаглі выпрацаваць адзіную платформу адносна пачатай вайны.

У іх асяроддзі сфарміравалася, з аднаго боку, абаронніцкае крыло (пераважна з ліку эсэрау и меншавікоў), якое заклікала прыпыніць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага зшшчэння "прускага мілітарызму",

з другога - інтэрнацыяналісцкая плынь, што імкнулася захаваць вернасць міратворчым прынцыпам, абвешчаным перадваеннымі кангрэсамі II інтэрнацыянала.

У Беларусі дзе рэвалюцыйная дзейнасць моцна ускладнялася умовам1 ваеннага становішча, разрозненыя групы эсэраў і сацыял-дэмакратау схіляліся да абаронніцкага крыла, аддавалі перавагу легальнай дзейнасці ва установах УЗС і УСГ, кааператывах, дабрачынных арганізацыях.

Аналагічную пазіцыю у пачатку вайны заняў і Бунд, засяродзіушыся на дабрачыннай дапамозе беспрацоўным, уладкаванні яурэяў-высяленцау і бежанцаў.

У беларускім нацыянальным руху у пачатку вайны пераважалі пацыфісцкія настроі Газета „Наша ніва" устрымлівалася ад публікацый афіцыйна-патрыятычных матэрыялаў, у падцэнзурных умовах старалася правесці думку, што вайна нясе мільёнам людзей не згоду, волю і дабрабыт, а незлічоныя пакуты, кроў, суцэльнае спусташэнне2. Аналагічную лінію вяла блізкая да беларускага руху віленская '"Вечерняя газета".

Разам з тым адраджэнцы усведамлялі, што вайна можа змяніць геапалітычную сітуацыю на усходзе Еўропы і адкрыць больш шырокія персіпектывы для народаў, пазбауленых сваей дзяржаунасці.

+

Усталяванне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя. Працяглае супрацьстаянне эканамічных і палітычных інтарэсаў вядучых краін Еуропы выбухнула 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. пачаткам вайны паміж двума ваенна-палітычнымі блокамі цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аустра-Венгрыя) і Антантай (Англія, Францыя, Расія). Паступова ў ваенную арбіту аказаліся уцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек. Вайна набыла сусветны характар.

Беларускія губерні, якія знаходзіліся паблізу тэатра ваенных дзеянняў, былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

Тэрыторыя Белаірусі апынулася ў складзе Дзвінскай і Мінскай ваенных акруг, і ў адпаведнасці з указам Мікалая II ад 20 ліпеня 1914 г. уся мясцовая цывільная адміністрацыя мусіла падпарадкоўвацца іх начальнікам.

У Баранавічах размясцілася стаўка Вярхоунага галоунакамандуючага, вялікага князя Мікалая Міка-лаевіча (дзядзькі цара). 29 ліпеня паводле яго загаду на­чальнікам ваенных акруг была разаслана дырэктыва "аказваць ваеннай сілай самае энергічнае садзеянне цывільным уладам, каб поўным яднаннем на месцах ваеннага і цывільнага начальства выкараніць адразу ўсялякўю спробу да смуты"2.

Каб прадухіліць магчымыя беспарадкі і падрыуныя дзеянні з боку праціўніка, царызм устанавіў у тылавым раёне жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым.

Тут значна павялічылася колькасць паліцыі і жандармерыі, пашырылася сетка ваеннай контрразведкі, вырас штат яе тайнай агентуры3. Засноўва.ліся палкавыя, корпусныя, ваенна-акруговыя, аднаўляліся скасаваныя ў 1907 г. ваенна-палявыя суды4.

Справы аб узброеным супраціўленні ўладам, разбоі, рабаванні, наумысным знішчэнні ці сапсаванні маёмасці падлягалі ваеннаму суду і пакаранню па законах ваеннага часу (да смяротнай кары уключна).

Акрамя таго, былі забаронены сходы, шэсці і маніфестацыі, што пагражала "грамадскаму спакою і дзяржаўнаму парадку".

Пад фактычную забарону трапілі забастоўкі

Жорсткай рэгламентацыі і абмежаванням падлягала распаўсюджванне інфармацыі - як пісьмовай, так і вуснай. Галоўнакамандуючыя франтоў і камандуючыя армій атрымалі права прыпыняць у падпарадкаванай ім мясцовасці перыядычныя выданні, а таксама перадачу паштовых адпрауленняў і тэлеграм. Уводзілася турэмнае пакаранне не толькі за абнародаванне сакрэтных ваенных звестак, але і за публічныя заклікі да спынення вайны. Забараняліся негатыуныя матэрыялы аб дзейнасці ўрада і яго органаў, службовых асоб, "выказванні знявагі альбо варожасці да рускай народнасці".

Нягледзячы на жорсткасць рэжыму ваеннага становішча, улады у першыя ДН1 вайны сутыкнуліся з сур'ёзнымі эксцэсамі пры правядзенні мабіЛ1зацыі салдат з запасу і апалчэнцаў. Зачыншчыкамі гэтых эксцэсаў амаль паўсюдна з'яўляліся сяляне, якія складалі 3/4 прызыунікоў. Афіцыйная прапаганда ўнушала ім думку, што, ахвяруючы сабой дзеля абароны Айчыны, яны выконваюць высокую патрыятычную мисию.

Тэта параджала чаканні адпаведнай пашаны і спагады да сябе, надзею на такую ж самаахвярнасць з боку заможных класаў, прадстаўнікоў улады, якія не павінны пакінуць сам-насам з бядою сялянскія сем'і, што засталіся без кармільцаў.

Аднак на справе прызваныя ў войска сутыкаліся з чэрствасцю,

чыноўнікамі злоўжываннямі і хабарніцтвам падчас мабілізацыі,

-дрэннай арганізацыяй харчавання на зборных пунктах і іншымі праявамі казённай абыякавасці.

На гэтай глебе ўзнікалі непаразуменні і ўспьпкі агрэсіунасці.

Гвалтоўныя акцыі з боку мабілізаваных сялян у дачыненні да памешчыкаў звычайна здараліся там, дзе паміж маёнткам і навакольнымі вёскамі існавалі застарэлыя канфлікты.

Маральнае апраўданне такім дзеянням знаходзілася ў надзвычайнасці ваенных абставін.

Такімі матывамі кіраваліся сяляне Бярозаўскай воласці Мазырскага павета, калі грамілі маёнтак Юзэфін князя С.Радзівіла, мабілізаваныя апалчэнцы і іншыя сяляне в. Конкавічы Петрыкаўскай воласці, якія учынілі ў верасні 1914 г. масавую паруб­ку будаўнічага лесу ў суседнім маёнтку, і г.д.

Хваля разгромаў маёнткаў мабіліізаванымі на вайну сялянамі пракацілася па Мазырскім, Ігуменскім, Мінскім, Гомельскім, Рэчыцкім, Лепельскім і іншых паветах Беларусі

Асабліва вострымі эксцэсамі суправаджалася мабілізацыя ў Сенненскім павеце. Акрамя рабаванняў памешчыцкіх сядіб (у маёнтках Быкава, Рамшына, Сіманаўка, Ходцы, Пачаевічы), парубак лесу, шматсоценныя натоўпы мабілізаваных грамілі тут Вінныя і харчовыя крамы і затым у нецвярозым стане нападалі на склады гандляроў, праезджыя падводы з таварам уступалі ў схваткі з паліцыяй і вайсковымі патрулямі

П'яныя буйствы, анархічны разгул мабілізаваных, мелі таксама месца ў Лепельскім, Аршанскім, Чавускім і іншых паветах. Фактычна да масавых агромаў ванных крам непрадбачліва падштурхнула сама ўлада, якая якраз у тыя дні забараніла легальны продаж спіртнога, не ўлічыушы устойлівай традыцыі адзначаць розныя жыццёвыя падзеі ўжываннем алкагольных напояў.

Толькі падчас першых мабілізацый, з 19 па 25 ліпеня 1914 г., у Беларусі было разгромлена каля 60 панскіх маёнткаў і сядзіб заможных вяскоўцаў дзесяткі вінных і харчовых крам і складоў. У той або іншай ступені гэтыя хваляванні ахапы 20 з 35 беларускіх паветаў.

Для ўціхамірвання бясчынстваў царскія ўлады ужывалі рэпрэсіі, прымянял суровыя меры пакарання, у тым ліку агнястрэльную зброю. На месцы былі нагараваны карныя атрады, пачалі працаваць ваенна-палявыя суды. Многія ўдзельнікі эксцэсаў былі пакараны бізунамі, самыя апантаныя прысуджаны да смяротнага пакарання. Дзесяткі мабілізаваных з беларускіх губерняў трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Наяўнасць моцнага паліцэйска-адміністрацыйнага апарату, падмацаванага ваеннай сілай, дазволіла паспяхова правесці мабілізацыю ў вызначаныя тэрміны.

Яўка маблізаваных на прызыуныя участкі была высокай (у Віцебскай губерні, напрыклад, дасягала 95 %, што адпавядала агульна-расійскаму паказчыку)1.

За ўсю вайну з Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў у царскую армію было прызвана 682,2 тыс. чалавек.

Гэта складала прыкладна 51 % ад колькасці дарослых працаздольных мужчын 1 12-13 % ад колькасці ўсяго працаздольных мужчын і 12-13 % ад колькасці ўсяго насельніцтва2.

3 улікам мабілізаваных у заходнім рэгіёне Беларусі (да яго акупацыі немцамі) можна дапусціць, што ўсяго ў расійскую армію было прызвана не менш чым 800 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Бела­русі.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 285 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...