Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 33. Паводле ўказа ад 9 лістапада 1906 г., пры абшчынным землеўладанні кожны гаспадар дома, які меў у сваім карыстанні надзельную зямлю



Паводле ўказа ад 9 лістапада 1906 г., пры абшчынным землеўладанні кожны гаспадар дома, які меў у сваім карыстанні надзельную зямлю, атрымаў права

- выхаду з абш­чыны і замацавання зямельнага надзелу ў асабістую ўласнасць.

Аднак яна была абмежаваная, бо сялянскія надзельныя землі дазвалялі прадаваць выключна сялянам, а закладваць толькі ў сялянскім пазямельным банку.

Выхад з сельскай пазямельнай абшчыны праводзіўся на працягу месяца з дня падачы заявы рашэннем (прыгаворам) агульнага сходу сялян-гаспадароў дамоу простай большасцю галасоў.

Калі сельская грамада такой згоды не да­вала, дазволіць выйсці з абшчыны мог земскі участковы начальнік.

У тых абшчынах, дзе на працягу апошніх 24 гадоў не было агульных зямельных перадзелаў, гаспадар дома, які жадаў выйсці з абшчыны, меў права атрымаць у асабістую ўласнасць усю зямлю, якой фактычна карыстаўся, апрача арандаванай.

У перадзельных жа абшчынах кожны, хто выходзіу з іх, павінен быу заплаціць грамадзе за Лішак зямлі, які перавышаў душавую норму па ацэнцы 1861 г.

Такая плата была у два-тры разы больш нізкая, чым рыначная цана на зямлю.

Гэта давала магчымасць сялянскай буржуазіі танна скупляць абшчынныя земль

Адзначаны указ пакінуу у сіле ранейшае заканадаўчае палажэнне, згодна з якім надзельная зямля падворнага уладання магла адчужацца шляхам продажу ці дарэння толькі асобам, прыпісаным да сельскай грамады.

Гэта рабілася з мэтай забеспячэння побыту сялян і іх падатказдольнасці перад казной.

Пры выхадзе з пазямельнай абшчыны за ся­лянамі захоўвалася права карыстання надзельнымі землямі што заставаліся ў агульным уладальнік, - выганамі, пусткамі.

Указ прадугледжвау і адвядзенне хутароў і адрубоў па магчымасці ў адным месцы.

Прадугледжваўся пераход цэлай грамады з абшчынным або падворным землеўладаннем да карыстання адрубамі пры згодзе 2/3 членаў сельскага сходу.

У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быу ўнесены на разгляд3Дзяржаўнай думы, якая зацвердзіла яго з некаторымі змяненнямі і папраукамі Затым ён быу ўхвалены Дзяржаўным саветам, зацверджаны Мікалаем II і згодна з датай зацвярджэння стаў называцца законам 14 чэрве-ня 1910 г.

Гэты закон паскорыу разбурэнне пазямельнай абшчыны і усталяванне сялянскай прыватнай ўлас-насці на зямлю.

Калі ўказ ад 9 лістапада дазваляў добраахвотны выхад з абшчыны, то закон ад 14 чэрвеня рабіў яго абавязковым для бесперадзельных сельскіх абшчын.

Паводле новага закону, для выхаду на хутары і адрубы ужо не патрабавалася згоды большасці сялян.

Для гэтага дастаткова было набраць толькі 1/5 галасоў у той сельскай грамадзе, у якой колькасць гаспадароў дамоў не перавышала 250 чалавек, а там, дзе перавышала, заручыцца падтрымкай 50 гаспадароў дамоў.

У сельскай грамадзе з падворным землеўладаннем і ў бесперадзельных абшчынах пры пераходзе на адрубныя ўчасткі згодна з новым законам патрабавалася рашэнне простай большасці гаспадароў дамоў замест 2/3, як гэта прадугледжвалася указам ад 9 лістапада.

Непасрэднае ажыццяўленне рэформы было ускладзена на губернскія і павятовыя землеупарадкавальныя камісіі, створаныя ўрадам яшчэ у сакавіку 1906 г.

Яны таксама мелі права адміністрацыйным шляхам вырашаць усялякія спрэчкі і судо-выя справы, звязаныя з землеўпарадкаваннем.

Рашэнне камісіі забаронена было абскарджваць у судзе.

Сяляне, якія замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, маглі адасобіцца ад абшчыны толькі шляхам выхаду на хутары ці адрубы.

Стварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак праводзілася шляхам разбу-рэння сельскай пазямельнай абшчыны.

К пачатку XX ст. у Беларусі абшчыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі ў вялікіх памерах захавалася толькі ва ўсходніх паветах. У 1905 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 159,6 тыс. сялянскіх двароў з абшчынным землеўладаннем (80,5 % усіх ся­лянскіх двароў).

У іх карыстанні знаходзілася 1283,6 тыс. дзесяцін прыдат-най надзельнай зямлі, ці 79,3 % яе агульнай плошчы.

У Віцебскай губерні такіх двароў мелася 73,5 тыс. (53 %), а плошча сялянскага абшчыннага зем­леўладання складала 711,2 тыс. дзесяцін (44,6 %).2 К 1915 г. у першай гу­берні выйшлі з абшчыны і замацавалі зямельныя ўчасткі ў асабістую ўлас­насць гаспадароў дамоў 90,6 тыс. (56,8 %) двароў з абшчынным землеўла­даннем.

Яны атрымалі ва ўласнасць 702,9 тыс. дзесяцін (54,8 %) прыдатнай надзельнай зямлі. У другой губерні выйшлі з пазямельнай абшчыны 21,2 тыс. (28,9 %) двароў, якія мелі 154,8 тыс. дзесяцін (21,8 %) прыдатных абшчынных надзельных зямель.

У гэтых губернях замацавалі зямлю у асабістую ўласнасць гаспадароў дамоў каля 48 % двароў з абшчынным зем­леўладаннем, у той час як па краіне у цэлым - 22 %3.

Каб паскорыць выхад з пазямельнай абшчыны, царскія ўлады сталі на шлях выдачы актаў пасведчанняў тым сялянам, якія лічыліся перай-шоўшымі да аднаасобнага ўладання.

Па закону ад 14 чэрвеня 1910г. усе гас-падары дамоў бесперадзельных абшчын павінны былі атрымаць акты, што замацоўвалі права асабістай уласнасці на зямлю.

Такіх актаў за 7 гадоў (1910-1916) было выдадзена па Віцебскай губерні 8,7 тыс., Магілёускай -18,8 тыс. Акты атрымалі больш за 15 % усіх гаспадароў дамоў бесперадзель­ных абшчын гэтых губерняў. Калі да іх далучыць сялян, якія самі замацавалі абшчынную зямлю ў асабістую ўласнасць і атрымалі акты пасведчанняў на гэта, тады агульная колькасць двароў, што выйшлі з пазямельнай абшчыны, складзе па Магілёускай губерні 109,5 тыс., Віцебскай - 29,9 тыс., а ўсяго па адзначаных губернях - 139,4 тыс. двароў, або 63 %'.

Такім чынам, на ўсходзе Беларусі пазямельная абшчына амаль на 2/3 была разбурана.

Заможныя сяляне імкнуліся вырвацца з абмежавальных рамак сельскай абшчыны, спадзеючыся на атрыманне лепшых участкаў абшчыннай зямлі і яе танную скупку ў даведзеных да галечы аднавяскоўцаў.

Сялянская бедната часта замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут жа яе прадаць, кан-чаткова парваць з земляробствам, мінаваць за кошт продажу сваёй рабочай сілы.

Замацаванне зямель у асабістую ўласнасць фактычна азначала "вызваленне" ад зямлі значнай часткі бяднейшых слаёў сялянства.

Аграрная рэ-форма П. Сталыпіна садзейнічала, абеззямельванню найбяднейшай часткі вёскі і канцэнтрацыі зямлі ў руках сялянскай буржуазіі.

Сяляне-беднякі, часцей за ўсё хутаране, не маючы магчымасці весці гаспадарку, прадавалі свае надзелы.

У 1907 - 1914 гг. у пяці заходніх губернях прадалі зямлю, ат-рыманую ва ўласнасць, 40,8 тыс. гаспадароў дамоў, або 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Імі было прададзена 187,8 тыс. дзесяцін зямлі, г.зн. 16,3% хутарской і адрубной надзельнай зямлі2. У сярэднім на аднаго прадаўца прыпадала каля 4,6 дзесяцін зямлі. Гэта азначае, што зямлю прадавала галоўным чынам сялянская бедната, а таксама частка маламоцных сярэдніх сялян.

Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла рост буржуазнага і ска-рачэнне панска-паўфеадальнага землеўладання.

За адзначаны перыяд у пяці губернях дваранскае землеўладанне зменшылася на 1099,1 тыс. дзесяцін (12,7 %), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 1105,8 тыс. дзесяцін (56,1%)3.

Пераважная большасць гэтай зямлі была на-быта сялянскай буржуазіяй, якая павялічвала свае зямельныя уладанні.

Важная роля ў ажыццяўленні аграрнай паліптыкі царызму адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку, на яга была ўскладзена задача продажу сялянам дваранскіх зямель, нарэзаных хутарамі, на выгадных для іх ула-дальнікаў умовах.

Ён садзейнічаў выкачванню грашовых сродкау з вёскі на карысць памешчыкаў, дапамагаў апошнім у перабудове іх гаспадаркі на капіталістычных пачатках, насаджаў сялянскае хутарское землекарыстанне.

Сялянскай буржуазіяй, якая купляла зямлю пад хутары вялікімі ўчаст­камі, банк выдаваў доўгатэрміновы крэдыт, у памеры да 100 % яе кошту.

Асабліва вялікую паслугу ў продажы панскай зямлі Сялянскі банк аказаў у 1906-1907 гг., калі аграрны рух выклікаў паніку сярод памешчыкаў, што спяшаліся прадаць свае маёнткі.

За першы год зямельны фонд банка ў пяці заходніх губернях павялгчыўся з 36,8 тыс. да 152,2 тыс. дзесяцін, г.зн. у 4,3 раза.

Банк павышаў цэны на зямлю ў інтарэсах памешчыкаў.

3 1907 па 1915 г. у адзначаных губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі пры куплі яе у прыватных уладальнікаў паднялася з 89 да 118 руб., ці на 32,6 %2. За гэты пе­рыяд сума, выплачаная сялянамі памешчыкам пяці заходніх губерняў за зямлю, купленую ў іх пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка, склала 51 млн руб., а плошча набытай зямлі дасягнула 770,1 тыс. дзесяцін3.

Пазыковая палітыка банка была падпарадкавана хутарызацыі.

Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі дапамогу сялянам у паляпшэнні пароднасці жывёлы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэтым плане (метызацыя жывёлы, чытанне лекцый, раздача брашур па жывёлагадоулі, стварэнне паказальных ферм і так званых племянных цэнтраў у асобных маёнтках), закраналі пераважна заможных хутаран.

Ва ўсіх паветах Віленскай губерні ў 1913-1914 гг. былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы па малочнай гаспадарцы і жывёлагадоулі з паказальным кармленнем жывёлы. У трох населеных пунктах Віцебскага і Полацкага паветаў Віцебскай губерні ў 1911 г. для тых жа хутаран былі наладжаны курсы малочнай гаспадаркі.

У гэтай губерні на пачатак 1915 г. існавала 310 злучных пунктаў, у Віленскай губерні на пачатак 1914 г. - 185, а таксама 50 рассаднікаў племянных авечак, 83 - свіней. У Мінскай губерні ў 1911 - 1913 гг. функцы-яніравалі 24 злучныя пункты2. Поруч з памешчыкамі карысталіся ў асноўным заможныя вярхі вёскі.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 306 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...