Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Нацыянальна-культурная палітыка немцау. Беларускае школьніцтва і друк



Заняўшы землі Пауночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, немцы сутыкнуліся з неабходнасцю дзейнічаць у шматнацыянальным, шматмоўным рэгіёне.

Прычым за першы год вайны ранейшыя суадносіны паміж этнічнымі і канфесіянальнымі групамі краю прыкметна змянілся. Разам з велікарускімі чыноўнікамі, свяшчэннікамі, інтэлігенцыяй сышла на усход і значная частка праваслаўнага беларускага сялянства, якое да вайны колькасна дамінавала.

На месцах засталіся ткія катэгорыі насельніцтва, якія не паддаліся расійскай прапагандзе і не рушылі ў бежанства:

-паланізаваная шляхта інтэлігенцыя,

ксяндзы і сяляне-католікі, якія размаўлялі па-беларуску, але цярпелі моцны асіміляцыйны націск з боку палякаў.

Абапіраючыся на моцныя эканамічныя пазіцыі (памешчыцкае землеўладанне) і развітую культуру, польскія элементы выяўлялі і наіболь­шую грамадскую актыунасць.

3 першых дзён акупацыі ў Вільні распаўсюджваліся нелегальныя польскія адозвы.

Разгарнулі дзейнасць польскія культурна-асветныя арганізацьі:

Адукацыйны камітэт, таварыства "Асвета, Каталіцкае таварыства польскай народнай школы і інш.

Іх нама-ганнямі ўжо ў 1915/1916 навучальным годзе толькі ў Вільні і ваколіцах было адкрыта каля 50 польскіх школ (прыкладна на 5 тыс. вучняў), у тым ліку чатыры гімназіі (больш за 800 вучняў), чатыры прафесійна-тэхнічныя школы і г.д. У Гродне у 1916 г. заснавана польская пгімназія і некалькі пачат-ковых школ1.

Сярод тутэйшай польскай эліты рэанімаваліся мары аб адраджэнні Рэчы Паспалітай, ідэалізаваны вобраз якой традыцыйна асацыіраваўся з польскасцю. Аднак пашырэнне ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыка-стратэгічным інтарэсам Германіі, паколькі пагражала стратай для яе Познані іншых польскіх зямель. Таму адну з задач сваей нацыянальна-культурнай палітыкі улады "Обер Осту" бачылі ў нейтралізацыі тут польскіх уплываў. Дзеля гэтага была выпрацавана лінія на падтрымку куль­тур іншых народаў краю: беларусаў, літоўцаў, яўрэяў3.

У канцы 1915 г. - пачатку 1916 г. галоўнакамандуючы германскім Усходнім фронтам П.Гіндэнбург зацвердзіў дакументы аб арганізацыі на абшары "Обер Осту" школьнай справы.

3 мэтай больш выразнага адасаблення краю ад Расіі навучанне па руску забаранялася.

Як абавязковы прадмет у школах уводзілася нямецкая мова.

Выкладанне іншых дысцыплін магло ажыццяўляцца на нямецкай або на роднай мове вучня: беларускай, літоўскай, польскай, і інш.

Спецыяльна падкрэслівалася, што "беларуская мова, якая не ёсць ідэнтычная рускай, дапускаецца без абмежаванняў".

Ра­зам з іншымі мясцовымі мовамі беларуская мова пачала ўжывацца ў афіцыйных зваротах улад "Обер Осту" да насельніцтва.

Друкаваліся двух-моўныя нямецка-беларускія пашпарты.

На беларускай мове можна было праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, друкаваць кнігі і перыёдыку.

Узніклыя магчымасці для развіцця беларускай культуры пастараліся максімальна выкарыстаць актывісты нацыянальнага руху, якія засталіся у зоне акупацыі.

Легальным цэнтрам беларускай дзейнасці і пры немцах з'яулялася ўтворанае вясной 1915г. Беларускае таварыства дапамогі пацяр-пелым ад вайны.

Яно гуртавала вакол сябе нацыянальныя сілы і фактычна выконвала ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі уладамі.

Найважнейшым напрамкам дзейнасці таварыства стала арганізацыя бе­ларускага школьніцтва.

Асабліва шмат намаганняў прыкладала да гэтага А.Пашкевич (Цётка).

У Вільні былі адкрыты беларускія настауніцкія курсы, а ў лістападзе 1915 г. там пачала працаваць першая беларуская пачатковая школа.

У кастрычніку наступнага года на абшарах "Обер Осту" ужо дзейнічалі восем беларускіх школ1.

Пры падтрымцы ведамстваў культуры Усходняга фронту і акругі Беласток—Гродна восенню 1916 г.

Свіслацкая настаўніцкая семінарыя была рэарганізавана ў беларускую.

Да канца 1918г. семінарыя падрыхтавала 144 беларускіх настаўнікаў. З'яуленне беларускіх педагагічных кадраў дало магчымасць пашырыць сетку школ: паводле афіцыйных нямецкіх звестак, у снежні 1917 г. на тзрыторьі "Обер Осту" іх налічвалася 50 з 3266 вучнямі, у сакавіку 1918 г. - 893. Беларускія школы ўзнікалі таксама і ў ваенна-аперацыйнай паласе, але дакладная іх колькасць тут невядома.

Адначасова моцныя пазіцыі захоўвала польскае школьніцтва, дзейнічалі нямецкія, яўрэйскія, літоускія, украінскія школы.

На працягу 1915-1918 гг. у Вільні было выдадзена шмат навучальнай літаратуры, у тым ліку дзевяць падручнікаў для беларускіх школ: два буква-ры, тры чытанкі, беларускі правапіс, два задачнікі і літаратурная хрэстама-тыя. Укладальнікамі іх былі В.Ластоускі, А.Луцкевіч, Я.Станкевіч4.

Падручнікі, як і іншыя выданні, падлягалі нямецкай цэнзуры.

Але най-больш жорсткая, двухступенная цэнзура была ўведзена для перыёдыкі.

Да таго ж грамадска-палітычную інфармацыю газеты абавязаны былі ат-рымліваць ад нямецкіх улад, што з'яўлялася яшчэ адной - ускоснай фор-май цэнзуры5.

Ва умовах адміністрацыйных абмежаванняў поруч са шматлікімі ня-мецкімі выходзіла некалькі газет на мясцовых мовах: ""Dobartis ("Сучас-насць") і "Lituvos aidas" ("Літоўскае рэха")

- па-літоўску, "Dziennik Wilenski" ("Віленскі дзённік") - па-польску, "Letzte Nais" ("Апошнія навіны") 1 "gidisze zagtung " ("Яўрэйская газета") - на ідыш і г. д. 15 (28) лютага 1916 г.

- пачала выходзіць беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета " Гоман" пад рэдакцыяй В. Ластоўскага, з красавіка 1917 г. -Я. Салаўя.. У газеце супрацоўнічалт А. і І. Луцкевічы, Ф. Аляхновіч, Ю. Мэнке і інш. Тыраж "Гоману" дасягаў 3 тыс. экземпляраў6.

Выдаўцы рабілі ўсё магчымае, каб годна працягваць справу "Нашай нівы": павышаць белару­скую нацыянальную самасвядомасць, інфармаваць чытача аб бягучых падзеях, адстойваць нацыяналь-ныя інтарэсы беларусаў.

Багатым быў літа-ратурны аддзел газеты: у ім друкаваліся творы Я. Коласа, Цёткі, М. Багда-новіча, 3. Бядул1, А. Гаруна, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча. Да 1918 г. газета Гоман" была адзінай беларускай газетай на абшары "Обер Осту".

Пэўную ўвагу беларускай тэматыцы надавалі і нямецкія выданнні, што выходзілі на акупаванай тэрыторыі: "Zeitung dег 10. Агmее" ("Газета 10-й арміі"), "Сгоdпег Zeitung" (Гродзенская газета"), "Diе Wacht im Ostem/"Стража на Усходзе"), "Deutsche Kriegszeitung von Вагаnоwitschi!" ("Баранавіцкая нямецкая ваенная газета") і інш.1.

У Вільні дзейнічалі таксама іншыя асяродкі беларускай культуры: бібліятэка і кнігарня, Беларускі клуб, у якім выступаў тэатральны калектыў пад кіраўніцтвам драматурга і акцёра Ф. Аляхновіча, Беларускае навуковае таварыства (з 1918 г.) і інш.

Праблема палітычнага самавызначэння.

Немінучае змяненне у выніку сусветнай вайны геапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ставіла на па-радак дня не толькі задачу развіцця нацыянальнай культуры, але і праблему палітычнага самавызначэння Беларусі.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 297 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...