Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 49. Эканамічная палітыка германскіх улад



Эканамічная палітыка германскіх улад.

Стапеюшча насельніцтва.

Шквал вайны, што пранёсся у 1915 г. па Заходняй Беларусі пакінуў пасля сябе спустошаны край.

У выніку эвакуацыі, бежанства, разбурэнняў, эпідэмій гарады, мястэчкі і вёскі прыкметна абязлю-дзелі.

Насельніцтва вельмі зменшылася са 180 тыс. да 137 тыс., Беластока - са 140 тыс. да 54,3 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў Гродна з пачатку вайны да сакавіка 1918 г. скарацілася з 43,5 тыс. да 24,5 тыс. чалавек, Брэста - з 60 тыс. да 15 тыс. (у кастрычніку 1915 г. большасць цывільнага насельніцтва была выселена немцамі з горада і прыгарадаў).

Толькі палову даваеннай колькасці складала насельніцтва Смаргоні, Драгічына і іншых населеных пунктаў.

Надзвычай зменшылася колькасць сельскага насельніцтва: у Лідскім павеце - з 205,8 тыс. да33,8 тыс., у Гродзенскім - з 247,3 тыс. да 70,8 тыс. чалавек.

Некаторыя вёскі падчас вайны наогул перасталі існаваць.

Людзі, што засталіся на месцы, пакутавалі ад катастрафічнага недахопу харчавання, паліва, прад-метауў першай неабходнасці.

Хутка ўзляцелі ў цане і сталі дэфіцытам мяса, масла, мука.

Хлеб, які ў гарадах размяркоўвауўся па картках, быу насычаны рознымі замяняльнікамі, з-за чаго людзі часта атручваліся.

Узімку 1916/1917 года у акрузе Літва на чалавека выдавалі ў суткі па 225 г сурагатнага хлеба, 300 г бульбы, 50 г харчовага канцэнтрату;

адзін раз у тыдзень дарослыя атрымлівалі па 125 г мяса або рыбы. У акрузе Беласток-Гродна нормы былі яшчэ ніжэйшымі 120 г зерня 1 200 г бульбы у суткі на чалавека6.

Нягледзячы на развал эканомікі і згаленне насельніцтва, немцы узялі курс на максімальную гаспадарчую эксплуатацыю краю.

"Обер Ост' павінен быу не толькі сам задавальняць свае гаспадарчыя патрэбы, але утрымліваць акупацыйнае войска і пастаўляць прадукты і сыравіну ў Германію.

Гэтым мэтам найперш служылі шматлікія рэквізіцыі: прадуктау, тытунёвых вырабаў, скуры, футра, коней і іншай жывёлы, воўны, металаў і г.д.

З-за адсутнасці рэквізцыйных норм панавала суцэльнае самавольства.

Толькі ў акрузе Беласток-Гродна у ліпені – верасні 1916 г. немцы рэквізавалі 1 4 тыс. коней, 31 мой 1916/1917 года - яшчэ 9,1 тыс. Нягледзячы на неўраджай п'апярэдняга года і голад, у красавіку 1917 г. з гэтай акругі ў Германію было вывезена 30 тыс. т насеннага зерня, так патрэбнага для сяўбы на месцы.

Пад выглядам штрафаў за рэальныя і ўяўныя правіннасці (неасцярожнасдь, якая мела вынікам узнікненне пажару; утойванне звестак аб уцекачах-ваеннапалонных; укланне ад паставак і г.д.) сістэматычна ажыццяўляліся грашовыя паборы - кантрыбуцыі.

Для разліку немцы увялі на акупацыйнай тэрыторыі спецыяльную грашовую адзінку - обер-острубель коштам 2 маркі.

Кіруючыся стратэгічнымі інтарэсамі Германіі, улады "Обер Осту" раблі спробы аднавіць некаторыя гаспадарчыя структуры краю, уводзілі ў дзеянне новыя аб'екты. Паблізу фронту пачалі працаваць фабрыкі калючага дроту, майстэрні па рамонту зброі і вайсковага рыштунку.

Аднак самым прывабным аб'ектам эксплуатацыі для Германіі - традыцыйнага імпарцёра беларускай драуніны - з'яуляліся лясы Беларусі.

Асабліва прынадным кавалкам выглядала Белавежская пушча: яе лясы ацэньваліся немцамі ў 700-800 млн марак3. Для арганізацыі эксплуатацыі лясоў акупацыйныя ўлады стварылі спецыяльную сістэму кіравання, аўтаномную у адносінах да мясцовых ваенна-адмірпстрацыйных органаў. Цэнтр яе знаходзіўся пры штабе "Обер Осту". Яму падпарадкоўваліся ваенна-лясныя упрауленні Курляндыя, Літва, Гродна, Беласток і Белавежа, у склад ЯК1х, у сваю чаргу, уваходзілі 42 ваенна-лясныя інспекцы4. Увесь заняты край быу пакрыты мноствам лесапільных і дрэваапрацоўчых заводау.

За два гады акупацыі толькі ў Белавежскай пушчы немцы пабудавалі сем лесапільных і шпала-прапітачны заводаў, шэраг дробных вытворчасцей, смалакурных і шкіпінарных прадпрыемстваў.

Да верасня 1916 г. у пушчы было нарыхтавана 68,6 тыс. куб. м хваёвай драуніны і шмат бярозавай. У кастрычніку 1916 - сакавіку 1917 г. немцы нарыхтавалі ў Белавежскай драўніны на 12,2 млн марак.

Для працы на ваенных аб'ектах, у сельскай гаспадарцы і на лесанарыхтоўках патрабавалася шмат рабочай сілы.

У сярэдзіне 1916 г. з'явілася распараджэнне аб выкарыстанні працы мужчын ва узросце 16-50 гадоу і жанчын 18-45 гадоу.

На гэтай падставе сталі арганізоўвацца так званыя працоўныя роты і батальёны. Прымусова мабілізаваныя ў іх жыхары знаходзіліся ў выключна цяжкіх умовах.

Акрамя таго, практыкавалася прымусовая адпраука мясцовых жыхароў у Германію.

Да верасня 1916 г. з Гродна і акругі такім спосабам былі накіраваны у Германію 304 рабочыя.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 295 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...