Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Увядзенне земстваў



Як ужо адзначалася вышэй, 1 студзеня 1864 г. у Расійскай Імперыі было прынята "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земствах установах".

Згодна з гэтым дакументам да канца 70-х гг. земскія ўстановы былі створаны ў 34 губернях Расіі.

На Беларусь, Літву і некаторыя іншыя нацыянальныя раёны палажэнне аб земствах не распаўсюдж-валася.

Тлумачылася гэта тым, што хоць правы земстваў і былі даволі абмежава-нымі, усё ж гэта быў адзіны ў Расіі дзяржаўны інстытут, што грунтаваўся на выбарным пачатку і ў некаторай ступені даваў магчымасць праявщіцца грамадскай самадзейнасці. Механізм выбараў у земскія ўстановы быў абу-моўлены маёмасным і саслоўным цэнзам і забяспечваў перавагу памеснага дваранства, што не адпавядала ўмовам заходніх губерняў, дзе царскі ўрад пасля паўстання 1863 г. праводзіў палітыку эканамічнага падрыву польскага землеўладання.

Да пытання аб увядзенні земстваў у заходніх губернях звярнуліся ў 1909 г. у сувязі з праектам, які быў унесены правымі ў Дзяржаўны савет.

Праект прадугледжваў змяненне парадку выбараў у верхнюю заканадаўчую палату ад заходніх губерняў.

Справа у тым, што з-за адсутнасці земскіх уста-ноў выбары тут праводзіліся дваранскімі сходамі, дзе колькасна пераважалі памешчыкі польскага паходжання.

На думку правых, увядзенне ў заходніх губернях земстваў на аснове нацыянальных курый дазволіла б пакончыць з манаполіяй польскага прадстаўнітва ў Дзяржаўным савеце.

Савет міністраў распрацаваў законапраект "Аб выкарыстанні Палажэння аб земскіх установах 12 чэрвеня 1890 г. да губерняў Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай, Падольскай".

У адрозненне ад палажэння 1890 г. маёмасны цэнз выбаршчыкаў быў паніжаны ўдвая.

Разам з тым, каб забяспечыць перавагу памешчыкаў, было вырашана, што сяляне маглі пасы-лаць не больш за трэць гласных у павятовыя земскія сходы, а ў губернскія земствы сялянскія прадстаўнікі не дапускаліся наогул.

Для забеспячэння перавагі рускім памешчыкам замест саслоўных ку-рый уводзіліся нацыянальныя: "рускія" і "польскія".

Быў прыдуманы і ідэнтчны прынцып размеркавання колькасці гласных па курыях: бралася сярэднеарыфметычнае ад сумы працэнтаў колькасці выбаршчыкаў дадзенай нацыянальнасці па губерні і кошту іх нерухомай маёмасці ў павятовым налічэнні.

Далучаючы да "рускай" курыі праваслаўных беларускіх сялян, улады забяспечвалі такім чынам у

Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губер­нях яе большасць на выбарах.

У Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай губер­нях з-за перавагі ў многіх паветах католікаў, якіх адносілі да палякаў, царскі ўрад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства.

Законапраект быў прыняты Думай з нязначнымі папраўкамі, але Дзяр­жаўны савет адхіліў яго. Мікалай II распусціў на тры дні Думу і Дзяржаўны савет і падпісаў законапраект на падставе 87-га артыкула Асноўных законаў.

Прыняцце закона насуперак волі большасці членаў Дзяржаўнага савета, па надзвычайнаму арты-кулу азнаменавала крызіс трэцячэрвеньскай сістэмы.

Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбараў, земствы, уведзе-ныя ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях, змаглі станоўча паўплы-ваць на развіццё мясцовай гаспадаркі, павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі.

Земскія ўправы адкрывалі бальніцы, школы, стваралі каа-ператыўныя таварыствы, сельскагаспа-дарчыя гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын і г.д.

Аднак у тым, што тычылася развіцця беларускай нацыянальнай культу­ры, мовы, земствы не аказвалі ніякай падтрымкі.

Больш таго, перапоўненыя прадстаўнікамі рускіх, польскіх нацыяналістаў, яны ў сваёй дзейнасці цал­кам ігнаравалі мову, культуру і нацыянальныя патрэбы беларусаў.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 1259 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...