Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 40. Выбарчая кампанія і вынікі выбараўу Беларусі ў IV ДзяржаўнуюДуму



Выбарчая кампанія і вынікі выбараў у Беларусі ў IV Дзяржаўную Думу.

Выбарчая кампанія ў IV Дзяржаўную думу праходзіла пад сцягам уз-мацнення ролі дваранства ў грамадска-палітычным жыцці краіны.

Па губер-нях былі разасланы цыркуляры, падпісаныя міністрам унутраных спраў Л. Макаравым, дзе ўказвалася на неабходнасць весці выбарчую кампанію ў саюзе і згодзе з дваранствам, абапіраючыся на праваслаўнае духавенства.

Выбары адбыліся ў верасні-кастрычніку 1912 г.

У Віленскай губерні, як і Раней, яны праходзілі асобна ад "рускай" курыі і ад нярускага насельніцтва.

Ад рускай" курыі дэпутатам быў зноў абраны Г. Замыслоўскі, а таксама «праваслаўны святар У. Юзвюк.

У іншых губернях выбары праходзілі таксама па старому сцэнарыю.

У выніку, нягледзячы на вострую барацьбу паміж рознымі палітычнымі сіламі, пераважная большасць выбаршчыкаў пайшла за правымі і рускімі нацыяналістамі.

Як і ў III Думе, царызму ўдалося захаваць дзве большасі: права-акцяб-рысцкую ў 283 і акцябрысцка-кадэцкую ў 226 галасоў.

Хоць колькасць ак-цябрыстаў значна скарацілася, ім удалося захаваць у IV Думе ролю "цэнтра".

Дэпутаты ад пяці беларускіх губерняў па партыйных групоўках размеркаваліся наступным чынам: чатыры далучыліся да фракцыі правых; адзін (В. Дрыбінаў) выступаў як прадстаўнік "Саюза 17 кастрычніка";

дэпутаты ад нярускага насельніцтва Віленскай губерні стварылі польска-літоўска-беларускую групу; Ф. Л ашкевіч увайшоў у фракцыю прагрэснікаў, астатнія далучыліся да фракцыі рускіх нацыяналістаў і памяркоўна-правых.

Такім чынам, сутнасць трэцячэрвеньскай сістэмы заключалася ў тым, што ў Думе (і трэцяга, і чацвёртага спадкання) стварыўся саюз памешчыкаў і буржуазіі праз прадстаўнікоі іх партый і арганізацый.

Мэта гэтага саюза - імкненне царызму вырашыць аб'ектыўныя гістарычныя задачы, што стаялі перад краінай, зверху, не мяняючы сутнасці існуючага ладу.

Для нацыянальных рэгіёнаў, да якіх адносілася і Беларусь, гэта выявілася ў жорсткі нацыянальны прыгнет, які ўплываў на ўсе сферы грамадскага жыцця.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 438 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...