Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асаблівасці выбарчай кампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную думу



Разгорнутае наступленне контррэвалюцыі пасля разгону Дзяр­жаўнай думы значна ўзмацніла пазіцыі і ўплыў у Беларусі расійскіх вялікадзяржаўных партый - "Саюза рускага народа" і "Саюза 17 кастрычніка".

Рыхтуючыся да выбараў у новую Думу, прадстаўнікі чарнасоценных і акцябрысцкіх арганізацый беларуска-літоўскіх і іншых заходніх губерняў у 1906 г. утварылі "Рускі ускрайны саюз" (РУС).

Галоўныя намаганні "саюзнікх" накіроўвалі на барацьбу з рэвалюцыяй.

Разам з тым яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны уплыў у краі польскіх памешчыкаў, яўрэйскай буржуазіі і ка-таліцкага касцёла, выступалі пад лозунгам "Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю".

Антыпольская і антыяўрэйская агітацыя ў друку чар-насоценцаў і акцябрыстаў суправаджалася патрабаваннем аб'явіць усіх па-лякаў і яўрэяў "іншаземцамі і пазбавіць іх права ўдзелу ў выбарах.

РУС да-магаўся ад урада прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямельных плошчаў, ЯК1Я перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх на льготных умовах "рускім земляробчым праваслаўным элементам".

Пад апошнім разумелася праваслаўнае беларускае сялянства, якое прызнавалася "важнейшым эле­ментам парадку ў параўнанні з іншымі сацыяльнымі групамі, памешчыкамі і гараджанамі".

Саюз адмаўляў існаванне асобнага беларускага этнасу, беларусі нацыянальны рух лічыў "інтрыгай" польскіх паноў і касцёла, накіраванай супраць "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай".

Польска-беларускія аутанамісты не падтрымлівалі Выбаргскую адозву і летам 1906 г. адышлі ад кадэтау,

З'езд землеўладальнікаў - членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі - аднадушна асудзіў палітыку ў Думе КДП і амаль усіх сваіх думскіх прадстаўнікоў.

Яшчэ больш рэзкую антыкадэцкую пазіцыю заняў у верасні 1906 г. з'езд Віленскага сельскагаспадарчага тавары­ства.

Кадэты страцілі падтрымку і з боку ККП Літвы і Беларусі, якая ў другой палове 1906 г. фактычна была вымушана спыніць палітычную дзейнасць.

У перадвыбарчай кампаніі ў канцы 1906 - пачатку 1907 г. польска-беларускія аутанамісты крытыка-валх палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый, асабліва па нацыянальным і канфесіянальным пытаннях.

Яны заклікалі насельніцтва да адзінадушнай, цвярозай, разважлівай працы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю, звязваючы вырашэнне ўсіх мясцовых праблем з дасягненнем шырокага краёвага самакіравання.

Пры гэтым пераконвалі беларускіх сялян-католікаў, што яны – палякі і павінны выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру.

Ва умовах пастаяннага цкавання палякаў і касцёла з боку афіцыёзнага, чарнасоценнага і мясцовага акцябрысцкага друку такая агіта­цыя карысталася поспехам.

Рэзкае аслабленне рэвалюцыйнага руху у другой палове 1906 г. прымусіла сацыялістычныя партыі перагледзець свае адносіны да выбараў у II Дзяржаўную думу.

Байкот выбараў страціў сэнс.

У выніку практычна ўсе гэтыя партыі восенню 1906 г. уключыліся ў перадвыбарную барацьбу, з мэ-тай выкрыцця антынароднага характару палітыкі царызму і дзейнасці рэак-цыйных партый, а таксама прапаганды сваіх поглядаў і праграмных патра-баванняў. У выбарчай кампані ў Беларусі ў адрозненне ад прамыслова развітых рэгіёнаў, арганізацыі левых партый не маглі абаперціся на падтрымку рабочай курыі, паколькі яе прадстаўніцтва ў губернскіх выбар-чых сходах было Сімвалічным: 0,9 %-у Магілёўскай, 1,1 -у Віленскай, 1,4 -у Мінскай, 1,9 - у Гродзенскай губернях. Рабочыя Віцебскай губерні былі увогуле адхілены ад удзелу ў выбарах па рабочай курыі.

Каб адбіць націск правых груповак на выбарах, арганізацыі левых партый ў некаторых гарадах заключылі пагадненні аб вылучэнні агульнага спіса кандыдатаў.

У Мінску перадвыбарны левы блок утварылі ў кастрычніку 1906 г. мясцовыя арганізацыі РСДРП, Бунда, ППС, БСГ і шэрагу прафсаюзаў.

Дзякуючы такому аб'яднанню левы блок на гарадскіх выба­рах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу.

У якасці выбаршчыкаў на губернскі сход былі выбраны рэдактар забароненай газеты "Голос Белорус­сии" С. Скандракоў, прысяжны павераны,

Былы дэлегат I з'езда РСДРП К. Петрусевіч, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у мінулым адзін з засна-вальнікаў першых сацыял-дэмакратычных гурткоў у Мінску I. Гурвіч і інш.

Аднак гэтыя выбары былі неўзабаве адменены.

Перамогу на выбарах у Думу другога склікання ў пяці заходніх губернях заваявалі дзве памешчыцка-буржуазныя нацыяналістычныя групоўкі –расійская і польская.

Акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губернях 15 сваіх кандыдатаў.

Польска-6еларускім аўтанамістам удалося заваяваць 11 месцаў у Думе.

На гу­бернскіх выбарчых сходах у Віцебску, Магілёве і Гродне акцябрысцка-чар­насоценны блок і польска-беларускія аўтанамісты ("краёўцы") дамовіліся аб размеркаванні паміж сабою дэпутацкіх мандатаў, цалкам выключыушы такім чынам магчымасць трапіць у Думу прадстаўнікам гарадской курыі -яўрэям.

Так, з 36 дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў 17 з'яўляліся сялянамі (16 праваслаўных і адзін католік).

3 ліку праваслаўных 15 дэпутатаў аб'явілі сябе беспартыйнымі, але фактычна падтрымлівалі плат-форму чарна-соценна-акцябрысцкага блока.

Дэпутат-католік С.Пялейка быу абраны у Віленскай губерні пры дапамозе польска-беларускіх землеўласнікаў - аўтанамістаў.

Селянін Дз. Шчарбянок з Магілёўскай губерні аб'явіў сябе кадэтам. Акрамя яго, кадэтамі назваліся праваслаўны святар М.Гашкевіч (Магілёўская губерня) і прапаршчык запасу, латыш Э.Казарыч.

Левыя - народніцкія і сацыял-дэмакратычныя - партыі на выбарах у пяці заходніх губернях пацярпелі паражэнне, не правёўшы у Думу ніводнага свайго кандыдата.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 339 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...