Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 6 страница



Такім чынам, у 2 пал 19-пач. 20ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларуск. нацыі як сялянскай па сваёй прыродзе. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нац. буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбел. скіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, якія адмаўлялі існаванне Бел. этнасу. Да пач. 20ст. цалкам не завяршыліся складванне нац. літаратурнай мовы і фарміраванне нац. самасвядомасці беларусаў. Гэтыя працэсы працягв. ў 20 ст.

№ 42 Шляхі і метады будаўн індустр. грам-ва ў савецкай Б. Асаблівасці ажыцяўл. НЭПа

Асноўным прынцыпам НЭПа Савец. дзярж. ў 1921-1928 з’яўл. выкарыстанне таварна-грашовых адносін. X З'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.) стаў паваротным у палітыцы Савецкай дзярж.. НЭП, па задумцы яе творцаў, павінен быў забяспечыць хуткі ўздым эканомікі.

На вёсцы НЭП выяўляўся ў: 1) замене харч.развёрсткі харчовым падаткам, які быўі у 2 разы меншы; 2) свабодзе выбару формаў землекарыстання; 3) праве сялян свабодна распараджацца лішкамі сваёй працы; 4) замене натуральнага падатка грашовым; 5) дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

У горадзе НЭП характ. наступнымі рысамі: 1) дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэднія прадпрыемствы аддаваліся ў арэнду); 2) у прамысл. дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці, за дзяржавай захоўваліся камандныя вышыні ў эканоміцы (буйныя прадпрыемствы, банкі); 3) былі дазволены прадпрымальніцтва і прыватны гандаль (знешні гандаль заставаўся дзярж. манаполіяй); 4) работа дзярж. прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік; 5) бясплатныя паслугі, ураўнілаўка ў аплаце працы, картачная сіс-ма адмяняліся; 6) мат. зацікаўленнасць у выніках працы; 7) фінансавая стабілізацыя (у 1922-1924 гг. праведзена грашовая рэформа, у выніку якой у абарот быў уведзены савецкі чырвонец - грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замяняцца папяровымі грашыма).

Асаблівасці НЭПа ў Б..

1. У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб'ядналіся у дзяржанўныя трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народн. Гасп. (ВСНГ).

На Б. пераважала дробная прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На самазабеспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзены ў арэнду.

2. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР у 20-х гг. меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы аппарат, які за папярэдні перыяд выявіў здольнасці да выжывання у неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае развіццё.

3. Беларуск. сялянства імкнулася да хутарской формы гасндарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім СССР, няспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць,лясістасць, нізкая якасць глебы, мясцовыя асаблівасці землекарыстання-74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. Таму 95,5 % сельскіх гаспадарак не магла забяспечыць нават самих сябе. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельс. гасп. Б.. Паспяхова прайшлі пасяўныя кампаніі 1921 і 1922гг., набіралі сілу кааператыўныя аб"яднанні сялян, якімі было ахоплена 60 % Нас-цтва вёскі. Да 1927 г. была поунаасцю адноўлена Сельск. гаспадарка, прамысловасць перавысіла даваенны узровень развіцця.

НЭП стымуляваў сац. расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. З усталяваннем асабістай улады Сталіна НЭП быў згорнуты.

№ 35 Грам.-паліт. рух у 2 пал. 19-пач. 20ст. на тэрыт. Б.

Сялянскі рух і народніцкія арг-цыі ў Б.. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 у Б. адзначаўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў.

Арганізаваны рэвалюц. рух у Б. пачаў адраджацца толькі ў сяр. 1870-х. У той час самым радыкальным кірункам апазіцыйнай грамадй думкі ў Расіі было народніцтва.. Народнікі лічылі, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталіст. стадыі развіцця і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму.

З самага пач. ў народніцтве існавалі 2 плыні - рэвалюц. і рэфармат. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам лічылі сялянскую р-цыю. Другия - хацелі перайсці да сацыялізму шляхам рэфармавання існуючага ладу Расіі.

Народніцкі рух у Б. быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарас-м. Сярод вядомых Рас.х народнікаў 1870-х былі ўраджэнцы Б. Судзілоўскі, Грынявіцкі, Ісаеу и др. У 2 пал 1870-х -пач. 1880-х у Мінску, Гродне, Віцебску і інш. гарадах Б. дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арг-цыя "Зямля і воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў у Б. падтрымала "Чорны перадзел", які кіраваўся старой прапагандысцкай тактыкай. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў пач. 1881 выпусціла 3 нумары газеты "Чёрный передел". У 1882г. "Чорны перадзел" распауся, яе кіраўнікі выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу" пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народн. волі".

У сваёй дзейнасці народавольцы рабілі стаўку на тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1.03.1881г. яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народн. волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак паўстанне не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэв-цыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народн. волі".

Народнікі ў Б. спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пач. 1882 г. у Вільні была створана Паўн.-зах. арг-цыя "Народн. волі". Але ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў яе цэнтр. групы. У Б. працягвалі дзейнічаць толькі асобныя гурткі.

У 2 пал 1880-х -1890-я гг. пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюц.х метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы.

Рабочы рух і стварэнне сацыял-дэмакр. арганізацый у Б.. Заработная плата беларуск рабочых у параўнанні з агульнарас-м паказчыкам была амаль на 1/3 ніжэй. Тым не менш выступленняў рабочых у Б. было няшмат. Паступова рабочы рух стаў больш арганізаваным і ў к.19ст. вылучыўся ў самаст. плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачала саступаць месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літ-рай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самаст. сацыял-дэмакратычнаг аруху ў Б. звязана з дзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят. У 2 пал. 1880-х - пач. 1890-х у некат. гарадах Б. былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы Маркса, Энгельса. 1я марксісцкія гурткі ў Б. былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

Аднак ужо з сяр. 1890-х у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбыліся значныя змены. Пачаўся пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканам. і паліт. агітацыі. У Б. гэтаму пераходу садзейнічала рукапісная брашура Крэмера "Аб агітацыі" (1893).

Прыблізна з сяр. 1890-х сац-дэмакраты пачалі наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. У Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ўзначальвалі Гурвіч і Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых, занятых на дробн. вытворчасці. 2 група пад кіраўніцтвам Трусевіча вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска.

Фарміраванне паліт. партый.Канец 19 – пач. 20ст. - час стварэння і станаўлення паліт. партый.

У 2 пал 1890-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнац. зах. губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нац. прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП (лит. сац-дэмакр. партыя). У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакр. арганізацый у Вільні ўтварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нац. арг-цыя.

На аснове масавай сацыялістычнай агітацыі ў 2 пал 1890-х гг. назіраўся значны ўздым стачачнай барацьбы рабочых, у Расіі ўзніклі буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арг-цыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднаўчага працэсу стаў створаны Леніным у 1895 г. пецярбургскі "Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа".

1 - 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў. Хутка пасля 1 з'езда РСДРП яе ЦК быў арыштаваны.

На тэрыт. Б. ў пач. 20ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ. Яе кіраўнікамі былі Дзяржынскі і Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюц. паліт. барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання з РСДРП.

Эканамічны крызіс 1900-1903 і руска-японская в-на 1904 - 1905 садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей Рас. грамадства і росту рэвалюц. барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыяліст. і нац.-дэмакр. партый.

Летам 1903 г. у Бруселі адбыўся 2 з'езд РСДРП (Рас. сац-дэмакр раб парт). Ён прыняў праграму РСДРП. Бліжэйшай паліт. задачай партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакр. Рэсп. Пры абмеркаванні статута РСДРП і выбарах у кіруючыя органы партыі адбыўся раскол. З гэтага часу рэвалюц. настроеных Рас-х сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі (лідэр Ленін), а прыхільнікаў рэфармісцк. накірунку - меншавікамі (лідэр Мартаў).

У 1902 прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэв-цыянераў (эсэраў). Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўлад.. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі паліт тэрор. Лідэрам эсэраў быў Гершуні.

На рубяжы 19-20ст. з агульнадэмакратычнага руху вылучылася Бел. нац. плынь. У канцы 1902 - пач. 1903 з нац.-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Бел. рэвалюц. грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Луцкевічы, Цётка и др. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Пазней БРГ была перайменавана ў Бел. сацыяліст. грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

Такім чынам, у канцы 19 - пач. 20ст. былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія пачалі афармляцца ў палітя партыі.

№ 36 Афармленне агульнарас паліт партый. Р-цыя 1905 – 1907. Пачатак парламентарызму.

У пач. 20ст. у Расіі склалася рэвалюц. сітуацыя. Да гэтага часу былі канчаткова вычэрпаны магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканам. крызіс 1900-1903 і руска-японская в-на 1904-1905 садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей. Рэвалюц. выбух у Расіі стаў непазбежным.

Расійская імперыя ішла даволі хуткімі тэмпамі па буржуазнаму шляху развіцця. Разам з тым адной з асаблівасцей гэтага развіцця з'яўлялася наяўнасць феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў у паліт. і сац.-эканам. сферах. Сярод іх - самадзяржаўе, памешчыцкае землеўладанне, сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, саслоўная няроўнасць и тд. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі ў паліт. і сац.-эканам. сферах стрымлівалі развіццё Расіі па буржуазным шляху. Таму галоўнымі мэтамі і задачамі Рас. рэв-цыі з'яўляліся знішчэнне гэтых перажыткаў і стварэнне ўмоў для больш хуткага развіцця капіталізму ў Расіі.

Сац. база Рас. рэв-цыі была шырокай: у ёй прынялі ўдзел не толькі сяляне, рамеснікі, гандляры, але і рабочы клас, і буржуазія, дэмакратычныя пласты ўсяго Рас. грамадства. Асноўны ўдар рэв-цыя скіроўвала супраць дваранства, памешчыкаў, вышэйшых прадстаўнікоў чыноўніцтва і арміі.

Напярэдадні і ў ходзе рэв-цыі сфарміраваліся тры грамад-палітя лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Кожны з іх меў сваю сацыяльную базу, мэты і задачы. Урадавы лагер абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-паліт ладзе Расіі. У ліберальна-буржуазны лагер уваходзілі буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Яны марылі аб паліт. свабодах, жадалі ліквідаваць перажыткі феадалізму, але баяліся рэв-цыі і абмяжоўваліся толькі мірнымі сродкамі ўздзеяння на самадзяржаўе. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія пласты горада і вёскі. Іх агульнай найбліжэйшай мэтай было знішчэнне ўсіх рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўлад., звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакр. Рэсп.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць стан. народа. Гэтая падзея ("Крывавая нядзеля") выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэв-цыя.

У студзеньскія дні 1905г. ў 30 гарадах і мястэчках Б. адбыліся забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і кіраўнікамі рэвалюц. выступленняў рабочых былі найперш Бунд і РСДРП, у некаторых месцах - эсэры і БСГ. У лютым - сакавіку агульная кольк. паліт. выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканам. забастовак.

Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Б. разгарнуўся масавы рэвалюц. рух сялянства. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўлад.. Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і БСГ.

6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў Маніфест аб скліканні Дзярж. думы. Паводле праекта, распрацаванага міністрам унутраных спраў Булыгіным, ад выбараў у Думу адхіляліся працоўныя масы горада і вёскі. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі выступілі супраць булыгінскай Думы і выставілі лозунг яе байкоту. У жніўні-верасні 1905 г. рух пратэсту супраць булыгінскай Думы ахапіў многія гарады і мястэчкі Б.. Выбары ў булыгінскую Думу былі сарваны.

Восенню 1905 рэвалюц. рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадск. стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. У ходзе УсеРас. паліт. стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветаў рабочых дэпутатаў.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб паліт. свабодах і надзяленні Дзярж. думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі. 18 кастрычніка ў дзень абвяшчэння Маніфеста ў Мінску на плошчы каля Віленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мітынг. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымяніць зброю.

У снежні 1905 г. паліт барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. Аднак самадзяржаўе здолела збіць рэвалюц. хвалю. Гэтаму спрыяў царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 Партыи дэмакратычн. лагера атрымалі магчымасць свабодна весці прапаганду сваіх ідэй. Увядзенне паліт. свабод з задавальненнем сустрэла буржуазія. Яна лічыла, што рэв-цыя дасягнула сваіх мэт і павінна скончыцца. Хутка пачынаюць узнікаць буржуазныя палітя партыі і арг-цыі.

1мі з іх сталі Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты). Кадэты заявілі аб сваёй апазіцыі самадзяржаўю. Яны выступалі за канстытуцыйную манархію, за знішчэнне саслоўных, за палітя свабоды і поўнае раўнапраўе. Але яны не лічылі неабходным канчаткова ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне. Акцябрысты занялі больш "правую" пазіцыю. Яны былі поўнасцю задаволены Маніфестам 17 кастрычніка, выступалі за падтрымку манархічнай улады і захаванне адзінай і непадзельнай Расіі.

У Б. больш спрыяльнымі аказаліся ўмовы для дзейнасці партыі акцябрыстаў. Тут яе падтрымлівалі рускія чыноўнікі-манархісты, памешчыкі, праваслаўнае духавенства. Кадэты знайшлі падтрымку толькі з боку яўрэйскай буржуазіі. Па агульнапаліт. і нац-ных пытаннях кадэтаў на Б. падтрымалі польскія памешчыкі і каталіцкі касцёл.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 рэвалюц. рух паступова ідзе на спад. Адначасова ўзмацнялася эканамічная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. 3 чэрвеня 1907 Мікалай ІІ выдаў загад аб роспуску ІІ Дзярж. думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзярж. думай, гэты крок урада з'яўляўся, па сутнасці, дзярж. пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня 1907 г. сведчылі аб заканчэнні першай Рас. рэв-цыі.

Паражэнне рэв-цыі 1905 - 1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканам. умоў свайго жыцця. Аднак галоўная мэта рэв-цыі - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўлад. - не была дасягнута.

Грамад-паліт барацьба пасля рэв-цыі. Беларускі нац.-культурны рух.

Беларускі нац-ны рух пасля рэв-цыі апынуўся ў цяжкім становішчы. БСГ як паліт партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты - супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць Бел. народа.

У паслярэвалюц. перыяд цэнтрам Бел. нац.-культ. руху стала газета "Наша ніва". Яна выдавалася у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Луцкевічы, Ластоўскі и др. Галоўным у сваёй дзейнасці "нашаніўцы" лічылі барацьбу за захаванне адзінства Бел. народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Значную ўвагу рэдакцыя "Нашай нівы" надавала прапагандзе беларуск. нац. культ., развіццю беларуск. мовы. Пры газеце ствараўся беларускі нац-ны музей. "Наша ніва" разам з другім буйным бел. выдавецтвам "Загляне сонца і ў наша ваконца" забяспечвала выхад мастацк. і навукова-папулярнай кніжнай пр-цыі. "Наша ніва" выхавала шэраг беларуск пісьменнікаў, грамад-паліт. дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Колас і Купала, Цётка і Багдановіч и др.

№ 37 Геапаліт стан. і сац-эканам сітуацыя ў Б. ва ўмовах 1 сусв в-ны.

Першая сусветная в-на працягвалася з 1.08.1914 па 11.11.1918 г.

Прычынай в-ны: барацьба 2 імперыялістычных груповак дзяржаў-Траістага Саюза і Антанты-за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.У 1я дні в-ны зах., у тым ліку бел., губерні былі пераведзены на ваеннае стан.. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць в-ны. Яны адмовіліся падтрымаць "свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне ца-рызму ў в-не, ператварэнне в-ны імперыялістычнай у вай-ну грамадзянскую і перамогу рэв-цыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета "Наша ніва.

Ваенныя дзеянні на Б.: Жнівень -Асн. сілы Германіі былі засяроджаны верасень1915 г. на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Б.. Стаўка Вярх. галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Магілёу. У р-не Вільні пачынаецца аперацыя, вядомая як "Свянцянскі прарыў". Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская група з 6 дывізій, якая дзейнічала ў тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16-17 верасня ў р-не Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступленне германскіх войскаў і адкінула немцаў у раён азёр Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі час не аказалі ёй ніякай істотнай дапамогі.

Кастрычнік 1915 Немцы акупіравалі 1/4 Б. Яна да канца в-ны аказалася пад нямецкай акупацыяй. Нас-цтва цярпела прыгнёт, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію.

Сакавік 1916 Наступ. аперацыя рускіх войск адбылася ў р-не возера Нарач. Распачата 18.03.1916 з мэтай аблягчыць стан. французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыі працягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не ўдалося. Гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя метэралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхт., памылкі каманд-я. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні ап-цыі.

Наступленне германскіхя войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларуск. зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Б. ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знах. каля 2 млн салдат і афіцэраў Руск. арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык.

Вялікую шкоду нанесла в-на сельс. гаспадарцы Б.. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ прыцягвалася практычна ўсё Нас-цтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывёлы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усё гэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх, і салдацкіх выступленняў.

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі горадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка.

№ 38Лютаўская р-ыя 1917 ў Б. Беларускі нац. рух і яго роля ў рэвалюц. працэсе пачатку 20ст.

Пачын. з 23.02.1917 ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі. Так пачалася лют. рэв-цыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, У выніку чаго 28.02. рэв-цыя перамагла. 2.03. цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзярж. Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэв-цыі ў Петрагр. прыйшлі на Б. 1-4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4.03.1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт ўвайшлі адны балыпавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліў бальшавік Фрунзе. На сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў.

Значны ўпльгў на паліт. жыццё мела в-на. 3 7 па 17 красавіка 1917 у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Зах. фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг в-ны ў мэтах абароны дэмакратыч-най рэв-цыі.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларуск нац. арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Бел. нац. камітэта (БНК). Бел. нац.-дэмакр. партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларуск. краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але Рас. бур-жуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4.07.1917 г. у Петраградзе прайшла дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама УсеРас. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на 6 з'езде прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Час. ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларуск нац. арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларуск арганізацый на чале з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Б. ў Расіі.

У ліпені-жніўні 1917 г. на Б. праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання-гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах-эсэры. Ні бел. нац-ныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод нас-цтва.

18 ліпеня Вярх.м галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру. Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх ўплыў на масы. У 2 пал верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Зах. фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган-Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б).

Восенню 1917 г. адбыліся нац. бел. вайсковыя з'езды Зах., Паўночнага, Паўднёва-Зах., Ру-мынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Б., цэласнасці яе тэрыт. ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Центральная вайсковая Бел. Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларуск вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк.

Такім чынам, лютаўская рэв-цыя абудзіла палітычную актыунасць шырокіх мас нас-цтва, якую выкарыст. паліт. партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

№ 39 Кастрычніцкая р-цыя 1917

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сац.-эканамічнае стан. краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Нас-цтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як 2мільённай арміі Зах. фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Б. Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Зах. фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арг-цыі на Б. на 95 % складаліся салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў да захопу ўлады.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 235 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.012 с)...