Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 5 страница



№28 Шляхі развіц капітал. адносін. Прамысл пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Б.

Прамысловасць Б. развівалася ў цеснай сувязі і агульнаРас., але мела і свае асаблівасці, асноўнай сярод якіх было распаўсюджв. дробн. вытворчасці і мануфактур, невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

Стадыі капіталіст. вытворчасці ў прамысл.:

Дробныя рамесніцкія прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы. Гэта промыслы, якія выкарыст. мясцовую сыравіну: дрэва-сталярнае, гліна-ганчарнае, мехавое, шавецкае, шэрсця-і льна-ткацкае рамяство.

Пасля рэф. 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці.

Рамяство і мануфактуру паступова выцясняе капіталістычная фабрыка. Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці з'яўляўся сапраўднай рэв-цыяй у прамысл.. На Б. ён пачаўся ў 1825 г, (суконныя фабрыкі ў Косава і Хомску). Асаблівасцю прамысловай рэв-цыі на Б. было тое, што яна, у адрозненне ад Расіі, разгортвалася не ў тэкстыльнай, а ў харчасмакавай і металаапрацоўчай галінах. Высокай удзельнай вагой вылучаліся вінакурныя, піваварныя, мукамольныя, тытунёвыя, запалкавыя, папярова-кардонныя фабрыкі.

Такім чынам, прамысловасць Б. спецыялізавалася на апрацоўцы пр-цыі мясцовай сельс. гасп., лясной і мінеральнай сыравіны. Б. адставала ад Расіі па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы складалі на Б. 85,5 % усіх фабрык. Характэрнай з'явай для Б. было размяшчэнне большасці прамысловых прадпрыемстваў у сельс. мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Найбольш буйнымі гарадамі на канец 19ст., дзе развівалася прамысловая вытворчасць, былі Мінск, Віцебск, Гродна, Брэст и др.

Інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак на Б. была выклікана геапаліт стан.м. Царскі ўрад кіраваўся ваенна-стратэгічнымі мэтамі і эканамічнымі інтарэсамі Рас. імперыі. Забяспечвалася чыгуначная сувязь сталіц, важнейшыя індустрыяльныя і сельскагаспадарчыя рэгіёны звязваліся паміж сабой, з балтыйскімі і чарнаморскімі партамі, з краінамі зах. Еўропы. Б. знах. на перакрыжаванні гэтых шляхоў. Пачатак чыгуначнай сетцы Б. паклала Пецярбургска-Варшаўская магістраль (1862г.), якая Прайшла праз Гродна.

У пач. 20ст. пачынаецца працэс канцэнтрацыі прамысл.. Да буйных прадпрыемстваў адносіліся: льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" у Віцебску, папяровая ў Добрушы, крыштальная "Нёман" у Лідскім Вавеце, тытунёвая ў Гродне, запалкавая фабрыка ў Пінску.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі з'явіліся мясцовыя-Мінскі і Магілёўскі камерцыйныя банкі.

Вынікі прамысловага развіцця Б. ў 2 пал 19ст. Прамысловасць Б. ў 2 пал 19ст. дасягнула таго ж узроўню развіцця, што і ў інш. аграрных раёнах Расіі, але значна адставала ад асноўных індустр. цэнтраў. Галоўнымі прычынамі гэтага былі адсутнасць прамысл. запасаў карысных выкапняў і рэшткі прыгонніцтва, якія стрымлівалі развіццё капіталістыч. адносін.

У сістэме агульнаРас. капіталізму Б. уяўляла рэгіён з высокаразвітой лёгкай прамысловасцю.

№31 Культура Беларусі ў 1 пал 19ст. Зараджэнне і развіцце беларусазнаўства

Перыяд з канца 18ст па 10-я гг. 19ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Б.. У эпоху Асветніцтва ў Б. набыў распаўсюджанне своеасаблівы мастацкі стыль - класіцызм. антычная спадчына разглядалася ў рамках класіцызму як ідэальны ўзор.

Прыкладна з 10-х гг. 19ст. у культ. Б. ўзнікае напрамак - рамантызм. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага. Гэта выклікала шырокае распаўсюджанне ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру.

Адукацыя. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў падпарадкаванне да дзярж. і набывала свецкі характар. Гэта абумовіла правядзенне ў апошняй трэці 18-пач. 19ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Рас. імперыі. Да гэтага часу ў Б. склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой.

У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народн. асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. Ва універсітэце меліся 4 факультэты. З'яўляючыся цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, універсітэт распрацоўваў праграмы і падручнікі для падначаленых школ. Адукацыя, атрыманая ў Віленск. універсітэце, не саступала адукацыі ў лепшых заходнееўрапейскіх інстытутах.

Сіс-ма адукацыі ўключ. ў сябе пачатк. школа з 1гад. тэрмінам навучання, 2х-гадовыя павятовыя вучылішчы, 4х-гадовыя гімназіі і універсіт. Станоўчымі вынікамі рэф. на Б. з'явіліся рост свецкіх агульнаадукац. школ і кольк-ці навучэнц., развіццё жаночай адукацыі.

У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. Замест адзінай сіс-мы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сіс-мы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў, 2 - сярэдняй і вышэйшай адукацыі -пераважна для дваран.

У 1818 - 1820 гг. дзейнічала Полацкая езуіцкая акадэмія, якая мела правы вышэйшай навучальнай установы і была цэнтрам асобай езуіцкай навучальнай акругі. Каталіцкія навучальныя ўстановы імкнуліся выхаваць у навучэнцаў прапольскі настрой. Мовай навучання была польская. Прапольскай арыентацыі прытрымлівалася і кіраўніцтва Віленскага універсітэта.

Рас. ўрад добра разумеў небяспечнасць такой сітуацыі ў галіне адукацыі, асабліва пасля паўстання 1830 - 1831 гг. У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі. У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на Руск. мове. Аб' яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай паскорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.

Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі ў Б.. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Тэрмін навуч. ў інстытуце працягваўся 4 гады. Тут выклад. агульнаадукац. і спец. сельгаспадарч. дысцыпліны. Студэнты і выкладчыкі займаліся навукова-даследчай дзейнасцю, удзельнічалі ў сельгаспадар. з' ездах і выставах. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 - 1864 гг. інстытут быў пераведзены ў Пецярбург.

Беларусазнаўства. Першая пал 19ст.-час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Б. ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Віленскі універсітэт и др.

Праца рускага вучонага Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой 1 спробу навуковага даследавання мовы беларусаў.

Вялікі інтарэс да Б. праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст Ліндэ і гісторык Чацкі 1 загаварылі пра самабытнасць бел. мовы і неабходнасць яе вывуч.

У першай пал 19ст. убачылі свет шматлікія дакументы і мат-лы па гіст. Б.: "Беларускі архіў" Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" Даніловіча, выйшлі ў рускім друку Статуты ВКЛ.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Б.: гісторыкі Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гіст. літоўскага народа", Міхаіл Без-Карніловіч выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Б.". Пісьменнік-этнограф Шпілеўскі аўтар навук.-пазнав. твораў "Падарожжа па Палессі і бел. краі".

№29 Грам-паліт рух у Беларусі ў першай пал 19 ст. Шляхецкія паўстанні

Ліквід. РП, ідэі французскай рэв-цыі канца 18ст., падзеі в-ны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадй думкі Б.. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёуская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі для выпрацоўкі і дасягнення сваіх нац-ных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага - царскага самадзяржаўя.

Першай тайнай арг-цыяй у Літве і Б. пасля падзелаў РП стала Віленская асацыяцыя 1796—1797 гт. Асноўнай яе мэтай з'яўлялася аднаўленне ранейшай дзярж. на аснове Канст. 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання карысталася папулярнасцю сярод шляхты.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта –Міцкевіча, Чачота-было створана "Таварыства філаматаў". Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і нас-цтва ідэі роўнасці і свабоды. У 1823 г. быў распрац. бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрьгхтаванасці і рознагалоссяў не бьгў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенньш сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I. У лютым 1826 дзекабрысты Палтаускага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтьгя 1я рэв-цыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сяр. 20-х гт. тайныя таварыствы на Б. былі разгромлены. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Выйшла забарона на навучанне жьгхароў Літвы і Б. ў замежньгх універсітэтах і ў Польшчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арг-цыях. Аднак поўнасцю спыніць грамад-паліт рух царскі ўрад не мог.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне РП у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў зах. Б. Паўстанне развівалася стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сац. праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім нызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831г., у якой паўстанцкія сілы не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі нойскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Б., але ў цэлым паўстанне на бел. землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.

Урад разумеў, што адньгх рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 быў распрац. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад РП зямель з усёй тэрыт. Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай Руск. народнасці. Важнейшым мерапрыем. у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1.01.1831г. Рас. заканадаўства і адмена 25.06.1840г. дзеяння Статута ВКЛ ў беларуск губернях. 3 1831 па 1848 у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах зах. губерняў. Ен разглядаў праекты адміністрац. і паліт. мерапрыемстваў у адносінах да Б., Літвы і Правабярэжн. Украіны, што паступалі ад міністэрстваў, губернатараў, генерал-губернатараў, і падаваў на зацвярджэнне цару.

Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для папярэджвання магчымьгх шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы "разбор" шляхты. Гзта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў-у сельс. мясцовасці і грамадзян-у гарадах.

Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву катал. царквы. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства. У 1832 г. вьгйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25.12.1841 бьгў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўн. маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйш. правасл. і іншавернага духавенства зах. губерняў. Да сяр. 40-х гг. секулярызаця царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо правасл царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў болыпую залежнасць ад дзярж. улады.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам паліт. стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы 18ст. належала больш 2/3 насельніцгва і ў якой яшчэ захоўваліся ра-нейшыя бел. праваслаўныя традыцыі, што не дазволі-ла ёй зліцца з катал. царквой. У 30-я гт. 19ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства. 12.02.1839г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да Руск. праваслаўнай. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем шматлікіх культ. каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Б. рускіх чыноўнікаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўлад., перасялення рускіх правасл сялян і інш.

У 2 пал 30-х гг. 19ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Б. і ў Літву рускіх праваслаўньгх сялян. Раскіданыя дробнымі групамі па тэрыт. Б. і Літвы, рускія сяляне не маглі доўга захоўваць сваю "самабытнасць" і непазбежна раствараліся ў масе мясцовага нас-цтва.

Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў.

У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Лшмянах і інш. гарадах існавала тайная арг-цыя "Саюз свабодных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадга руху мілі вялікі ўплыў палітя падзеі, перш за ўсё р-цыи у Зах. Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці цар-х войскаў прадухіляла на бел. землях масавыя выступленні.

№ 43 Духоўнае і культурнае жыцце ў БССР у 1920-я гады.

Б.зацыя-нац.-культурная палітыка ў БССР у 20я г. У снежні 1920 на II Ўсебел. з'ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арг-цыі жыцця і грам-ва, дзярж. на родн. мове. У 1923 адбылася парт­канферэнцыя КП(6)Б, якая была прысвечана разгляду нац. пытання. Так былі зроблены 1я палітычні крокі да Б-зацыі, якія не падабаліся асобным парт. кіраўнікам верхніх эшалонаў улады. Рабіліся і практ. крокі ў напрамку абуджэння самасвядомасці беларусау. У 1920 пачаў дзейнічаць беларускі вандроўны тэатр Галубка і Бел. дзярж. драм. тэатр у Мінску, у якім ставіліся спект. "Паўлінка", "Кастусь Каліноўскі". У 1921 была створана 1 ў БССР выш. навуч. ўстанова- БДУ(рэктар Пічэта), у 1922 Інстытут бел. культ. і Інстытут сельс. гасп.. Пач, працаваць Дзярж. музей і Цэнтр. архіў. У 1921 было ўтворана выдавецтва "Савецкая Б.", стали выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларуск. і інш. мов; 15.07.1924 быў пакладзены пачатак Б-зацыі афіцыйнай дзярж. палітыкі.

Асн. мэты Б.зацыі: пашырэнне сферы ўжывання бел. мовы, развіццё бел. культ., вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзярж. апарату і часцей ЧА пераводзіліся бел. мову. Бел., руская, яўрэйская і польская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся ў школах роднай мове з абавязковым вывучэннем дзярж. бел. мовы.

Была дадзена амністыя ўсім удзельнікам нац-ных фарміраванняў і арг-цый перыяду грамадзянскай в-ны. Вярнуліся ў рэспубліку Ластоўскі, Лёсік і іншыя дзеячы вызваленчага руху. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў хар-р карэнізацыі - вылучалі тых, хто вывучаў бел. мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы.

Палітыка Б.зацыі спрыяла развіццю бел. літ., узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Полымя", "Узвышша". Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыки были пісьменнікі Колас, Купала, Дубоўка, Чорны, Лынькоў. У 1928 быў створаны 1 бел. маст. фільм "Лясная быль". У 1929 Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук.

Дасягненні Б.зацыі: да канца 20-х на бел. мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, У цэнтральных установах служачыя валодалі бел. мовай. Усё гэта рабілася на дамакратычных асновах, Б.зацыя атрымала моцную падтрымку нас-цтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Росквіт беларусазнаўства быў нядоўгі. У канцы 20-х была згорнута палітыка Б.зацыі. Дзеячы, якія яе праводзілі, былі абвінавачаны ў жаданні рэстаўрацыі капіталізму ў БССР.

№32 Культура Б. 2 паловы 19ст.

Адукацыя і навука. На Б. правядзенне Адукацыйнай рэф. 1864 супала з пераадоленнем наступстваў паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел узялі навучэнцы Горы-Горацкага земляробчага інстытута і сярэдніх навучальных устаноў. Гэта абумовіла асаблівасці рэфармавання адукацыі на Б.. Так, у 1864 г. быў зачынены земляробчы інстытут-апошняя вышэйшая навучальная ўстанова на Б. часоў імперыі. З гэтага часу вышэйшую адукацыю беларусы атрымлівалі за межамі Радзімы. Зачыняліся так сама некаторыя гімназіі-Навагрудская і Свіслацкая. Забаранялася выкладанне на польскай і беларуск. мовах. Пачатковых школ было вельмі мала. Таму абвешчаныя прынцыпы рэф.-усесаслоўнасць, даступнасць на Б. не дзейнічалі. На Б. не была праведзена Земская рэформа-таму не існавалі земскія пачатковыя школы для сялянскіх дзетак. А царкоўна-прыхадскія школы былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы, а не міністэрства адукацыі. Сярэднюю адукацыю атрымлівалі ў павятовых вучылішчах (няпоўную) ці гімназіях, але навучанне там было платным і для большасці жыхароў з гэтай нагоды недаступным. У 1887 годзе з’явіўся ўказ “Аб кухарчыных дзецях”, згодна з якім у гімназіі недапушчаліся дзеці прыслугі. Асобнымі ўказамі ўводзіўся цэнз на навучанне ў гімназіях і вну для асоб яўрэйскага паходжання. На Б. заставаўся высокі ўзровень непісменнасці.

Пасля падаўлення паўстання 1863 года значныя перашкоды зведала развіццё беларуск. культ.. Культ. дзейнасць беларусаў разгортвалася за межамі беларуск губерняў. Так, у 1868 годзе ў Пецярбурге паэт Савіч-Заблоцкі стварыў асветніцкую арганізацыю “Крывіцкі вязок”, каб наладзіць выданне літаратуры на беларуск. мове, у тым ліку падручнікаў для простых людзей. Але з-за праследванняў з боку ўлад культурны гурток распаўся.

У 2 пал 1880-х у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі (Доўнар-Запольскі, Лучына) якія імкнуліся абудзіць нацыянальную самасвядомасць легальнымі сродкамі. Для гэтага выкарыстоўвалася першая прыватная газета на Б. “ Мінскі лісток ”. На іх старонках друкаваліся мат-лы Багдановіча,Доунар-Запольскага пра гісторыю, мову, беларускі этнас, а так сама літаратурныя творы Дуніна-Марцінкевіча. Гэтыя выданні па сведчанні сучаснікаў, абудзілі беларускі нац-ны рух. Разам з гэтым гуртком, на фарміраванне нац. самасвядомасці вялікі ўплыў зрабіла творчасць Багушэвіча. Яго прадмова да “Дудкі беларуск.” з’яўл. маніфестам нац.га адраджэння.

У 2й пал ст пашырылася навуковае вывучэнне Б.. Былі створаны буйныя працы па гіст. Бел.. края Доўнар-Запольскім, Кіркорам.

Вялікае значэнне мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору. У 1870 Насовіч выдаў “Слоўнік бел. мовы”; Карскі ў 1885 “Агляд гукаў і форм беларуск. мовы”; Раманаў у 1886-1891 выдаў 1я 5 выпускаў “Бел. зборніка”. Руская адміністрацыя садзейнічала выданням гэтых навуковых прац, бо лічыла, што яны падтрымліваюць тэзіс аб “рускім” характары краю. Тым часам змест прац паказваў, што Б.-самастойны ў этнічным плане рэгіён.

Бацькам Бел. культ. адраджэнне стаў Багушэвіч, які адным з 1х абгрунтаваў самастойнасць бел. мовы. Яго зборнікі вершаў “ Дудка Бел. ” і “ Смык беларускі ” выйшлі у Кракаве і Познані. У прадмовах да зборнікаў паэт адстойваў роўнасць родн. мовы з іншымі еўрап., заклікаў шанаваць і захоўваць яе. Паслядоўнікамі Багушэвіча былі Лучына і Гурыновіч.

Я. Лучына аднолькава добра пісаў на некалькіх мовах-Руск., польскай і беларуск.. Але яго бел. вершы доўгі час не друкаваліся. Толькі пасля яго выдали яго беларускамоўны зборнік “Вязанка”. У 1890-я гады ў беларускую літаратуру прыйшлі такія новыя імёны, як Каганец, Цётка.

Тэтральнае жыццё беларуск гарадоў было звязана з паказам твораў Руск. і сусветнай класікі трупамі Расіі, якія гастралявалі па Б.. Асабліва актывізавалася тэтральнае жыццё Мінска пасля ўзвядзення асобнага будынка тэатра ў 1890г. З гастролямі выдатных выканаўцаў была звязана актывізацыя музычнага жыцця ў беларуск губернях. Б. у 1890-я гады наведалі Шаляпін, Рахманінаў, і інш. Высокая музычная культура бел. публікі прываблівала сюды выдатных спевакоў і выканаўцаў. Яе атрымлівалі ў навучальных установах-у навуч. праграмах семінарый і гімназій муз. адукацыі надавалася значная ўвага. У 1871г. было створана Мінскае муз. вучылішча арганістаў, адзінае на Б..

Выяўленчае мастацтва 2 паловы 19ст развіваецца ў межах рэалізму. Выдатным бел. мастаком гэтага перыяду лічыцца Альхімовіч, які працаваў у жанрах гістарычным (“Пахаванне Гедыміна”, “Смерць Глінскага ў турме”), бытавым, а так сама ў графіке. На гэты час прыходзіцца росквіт дзейнасці акадэміка Акадэміі мастацтваў, мазаіста і мастака Сілівановіча. Ён спецыялізаваўся ў бытавым жанры-“Дзеці ў двары”, «У школу». Сярод беларуск пейзажыстаў трэба адзначыць Гараўскага.

На развіццё архітэктуры значны ўплыў аказала хуткае развіццё прамысл. і рост гарадоў. Вялікую ролю набыло грамадзянскае, жыллёвае і прамысловае будаўніцтва. Развівалася будаўнічая тэхніка, шырока выкарыст. новыя будаўнічыя мат-лы-бетон, метал. канструкцыі. У архітэктуры панавала эклектыка -спалучэнне элементаў разных архітэкт. стыляў.

№ 33 Беларускае нац.-культурнае адраджэнне ў пач. 20ст.

Культура Б. на пач. 20ст. развівалася ў цеснай сувязі з нац. рухам, культурай суседніх народаў. У гады рэв-цыі 1905-1907 і апасля адбываецца ўздым ва многіх яе галінах. Нягледзячы на многія цяжкасці, Бел. культура змагла захаваць самабытнасць, увайсці ў агульна-славянскую і еўрапейскую культ.. Творы літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбніцу сусветнай культ.

На пач. 20ст змены адбыліся ў развіцці асветы. Для падрыхтоўкі настаўнікаў у 1909 1916 гг. было адкрыта 5 настаўніцкіх семінарый, педагагіч. інстытуты ў Мінску, Віцебску, Магілёве. Але гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшых навучальных устаноў. У школах вучыліся па падручніках Каганца «Першая навука чытання», Цёткі «Першае чытанне для дзетак-беларусаў», Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», а таксама па мастацкіх творах бел. пісьменнікаў.

У прапаганду беларуск. культ. ўнесла значны ўклад грамад-паліт. літаратурн. газета «Северо-Западный край». 1 друкаваны твор Купалы-верш «Мужык»-з'явіўея ў гэтай газеце. У 1906г. выдавалася першая легальная Бел. газета «Наша доля». Пасля закрыцця гэтай газеты барацьбу за нац. адраджэнне ўзначаліла газета «Наша ніва». Яна выступала за нац. раўнапраўе Бел. народа, свабоднае развіццё яго культ., ставіла пытанне аб выкарыстанні беларуск. мовы ў школах, друку, царкве і касцёле. Газета друкавала творы Купалы, Коласа, Багдановіча і інш. беларуск пісьменнікаў. У 1910 быў выдадзены 1 зборнік Коласа «Песні-жальбы», зборнік вершаў Багдановіча «Вянок». Пачатак легальнаму беларускаму кнігадрукаванню паклала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», створанае ў 1906 г. у Пецярбургу. У ім быў выдадзены 1 зборнік твораў Купалы «Жалейка».

Вялізны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі акадэмік Карскі, які выдаў 3-томную працу «Беларусы», Ластоўскі- у 1910 «Кароткую гісторыю Б.», Доўнар-Запольскі-аўтар «Гіст. Б.».

На пач. 20ст актывізавалася тэатральнае жыццё на Б.. У гарадах і мястэчках атрымалі распаўсюджванне аматарскія тэатральныя гурткі. Бел. вечарынкі сталі своеасаблівай формай мастацк. самадзейн. На іх аснове ў 1910 узнік нац-ны прафес. тэатр «Першая Бел. трупа» пад кіраўніцтв. Буйніцкага, атрымаўшага прозвішча «бацькі Бел. тэатра». Трупа гастралявала ў Варшаве і Пецярбургу.

У буйных гарадах атрымала распаўсюджанне кіно. у Мінску ў 1912 г. працавалі тры кінатэатры.

Пачатак 20ст. характ. як перыяд нац.-культ. адраджэння. У гэты час была абгрунтавана ідэя аб існав. самаст. Бел. этнасу, нац. самабытн. беларусау як асобнага славянскага народа.

№ 34. Эканам. і паліт. фактары фармір. бел. нацыі ў 2 пал.19-пач. 20ст. афармл бел. нац. ідэі.

Нацыя (лац.-племя, народ) - супольнасць людзей, якая характ. ўстойлівымі эканамічнымі і тэрыт. сувязямі, агульнасцю мовы, культ., побыту, традыцый, звычаяў. Нацыі ўзнікаюць на базе феад. народнасцей у перыяд станаўлення капіталістыч. спосабу вытворчасці. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталіст. перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак.

У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феад. грамадства - дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістыч. грамадства-пралетарыяту і буржуазіі. Сац.й базай для фарміравання пралетарыяту з'явілася сялянская бедната, якой у Б. ў канцы 19ст. налічвалася 2,8 млн. чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. Прамысловы пралетарыят Б. характ. шматнац.сцю і невысокай канцэнтрацыяй.

Гандлёва-прамысловая буржуазія Б. была таксама шматнац., прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небел. этнічнага нас-цтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Больш за палову фабрык і заводаў з'яўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.

Бел. нац. буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробн. шляхты. Яна была нешматлікай, асн. капіталы краю - прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі -знаходзіліся ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў.

Слабасць нац. буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларуск. нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказв. тое, што ў 19ст. не выкарыст. бел. мова.

Этнічная тэрыт. беларусаў. У канцы 19ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыт. беларусаў. Этнічная тэрыт. беларусаў уваходзіла ў межы 5 зах. губерняў Рас. імперыі.

Галоўным цэнтрам кансалідацыі беларуск. нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Б., найбольш развітыя ў эканам., сацыяльных, паліт. і культурных адносінах. Тут пражывала амаль пал пісьменных беларусаў. Працэс фарміравання беларуск. нацыі закрануў і Нас-цтва Палесся, якое, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыт. ўсх. часткі Б. працэсы нац. кансалід. ішлі больш запаволена, тут адчуваўся больш моцны Рас. ўплыў.

Нац-ны склад нас-цтва Б.. Паводле перапісу 1897 г., на тэрыт. 5 зах. губерняў пражывали беларусы, рускія, палякаи, украінцы, яўрэи, літоўцы, латышы. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельс. мясцовасці. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на правасл і католікаў. Правасл царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання Бел. этнасу, лічачы, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі - палякі.

Станаўл. беларуск. літ. мовы. У 2 пал. 19–пач. 20ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларуск. нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з'яўляліся новыя словы і тэрміны. Асабліва моцны ўплыў руск. мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларуск гаворак.

На аснове жывой гутарковай народн. мовы фарміравалася новая бел. літ. мова. Таму ў новых гіст. абставінах крыніцай развіцця беларуск. літ. мовы з'явілася вусная народ. творчасць. Бел. пісьменнікі і паэты ў сваіх літ. творах шырока выкарыст. народныя песні, казкі, прыказкі и тд.

Бел. літ. мова развів. як мова мастацк. літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала побытавая лексіка, была слаба прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларуск. пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сіс-мы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі беларуск. літаратурнай мовы.

Беларуск. нац. мастацтва. У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Фальклор адлюстроўваў сац. палажэнне простага народа. Узнікаў так званы рабочы рэвалюц. фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастацтва з захаваннем традыцыі батлейкі. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, гуслях, цымбалах, скрыпках выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі.

Адметнасць Бел. этнасу адлюстроўвалася ў народн. выяўленчым мастацтве. Па-мастацку аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны ўкараніліся ў побыце народа. Мелі распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы. Выдатныя ўзоры Бел. мастацкага ткацтва ўяўлялі паясы.

Этнічная і нац. самасвядомасць. Кансалідацыя Бел. этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нац. самасвядомасці. З 2 паловы 19ст. сталі ўсё больш актыўна ўжывацца назва "Б." і этнонім "беларусы". Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны "ліцвіны". Фарміраванню нац. самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў 2 пал 19- пач. 20ст. навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове и культ. Важнае значэнне на шляху абуджэння нац. самасвядомасці беларусаў адыгралі працы Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гіст. Б.", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаўся як суб'ект гістарычнага працэсу.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 712 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.016 с)...