Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 2 страница



№11 Сац.-эканам. і паліт. умовы ўтвар. ВКЛ. Роля усходнесл зямель у працэссе дзярж. будаўн.

Аб'яднанне раздробленых зямель у адну дзяржаву адбывалася доўга і пакутліва. Аднак розныя прычыны паскаралі гэты працэс.

1)Адной з такіх прычын стала знешняя небяспека. Зыходзіла яна ад нямецкіх феад.-рыцараў і мангола-татар. У 1201 г. нямецкія феадалы заснавалі г.Рыгу і ў наступным годзе стварылі рыцарска-манаскі Ордэн мечаносцаў, які паставіў сабе задачу пакарыць прыдзвінскія землі. У выніку крыжацкай агрэсіі была захоплена ніжняя Дзвіна. Нямецкая навала навісла над зах.і межамі Б.. У барацьбе з крыжакамі вызначыўся кукенойскі князь Вячка. 3 паўднёвага ўсходу ў 1я дзесяцігоддзі 13ст. адбываліся набегі і ўварванні мангола-татар. Такім чынам, бел. землі апынуліся паміж рыцарскім мячом і татарскай шабляй.

2)Неабходнасць аб'яднання раздробленых беларуск земляў перад знешняй небяспекай паскорылі літоўскія князі. У першай пал 13ст. з асяродзя літоўскіх князёў в'ылучыўся Міндоўг. Ен у крывавай барацьбе з супернікамі-родзічамі пачаў аб'яднанне заходнебеларуск і літоўскіх зямель, зрабіў Навагрудак сталіцай новага гаспадарства. У 1246 г. ён адрокся ад язычніцтва і прыняў праваслаўе. У 1253 г. ён прыняў тытул караля. Дзе подкупам, дзе ўгаворамі, дзе войнамі Міндоўг разбіраўся з крыжакамі і з Галіцка-Валынскім княствам, якія не хацелі дапусціць стварэння дзярж.. Міндоўг нават пераходзіў у каталіцтва, каб нейтралізаваць крыжакоў у сваёй барацьбе з Галіцка-Валынскай зямлёй. Уладу ў Панямонні ён перадаў свайму праваслаўнаму сыну Войшалку, які далучыў да княства новыя землі. Міндоўг і Войшалк вызначыліся ў нашай гіст. як заснавальнікі беларуска-літоўскай дзярж., якая напач. мела назву княства Літоўскае.

У часы княжання Гедыміна (1316 —1341 гг.) межы гаспадарства пашырыліся амаль на ўсю беларускую тэрыторыю, а сталіцай яго стаў горад Вільня (1323 г.). Пры Гедыміне ўмацавалася вялікакняжацкая ўлада. Ён пачаў называць сябе «каралём Літвы і Русі». Пасля ўключэння ў склад дзярж. ў 14 ст. часткі беларуск, украінскіх, літоўскіх земляў яна стала звацца ВКЛ, Рускае і Жамойцкае.

Пры князе Альгердзе (1345 —1377 гг.) межы дзярж. пралеглі ад Балтыйскага да Чорнага мора. Альгерд прыняў тытул вялікага князя. Такім чынам, умацавалася аднаўладдзе. Альгерд імкнуўся ператварыць дзяржаву ў паліт і ідэалагічны цэнтр Усходняй Еўропы. На гэтым шляху княства многага дасягнула на працягу 50—70-х гадоў 14 ст.

Пры вялікім князю Вітаўце (1392 - 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю

№12 Сац.-эканамічнае развіцце беларуск зямель у складе ВКЛ ў 14-16 ст.

Асаблівасці дзярж. і саслоўнага ладу ВКЛ

К сяр. 16ст.у ВКЛ сфарміраваліся 4 саслоўі: феад., духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы і феадальна залежныя сяляне складалі асн. класы феад. грамадства.

Клас феад. меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзярж. -вялікі князь, які лічыўся Вярх. землеўладальнікам у краіне, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступку ніжэй стаялі буйныя феадалы- магнаты - князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах спадчыннага трымання. Далей ішлі баяры, якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пач. 15ст. на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва "шляхта", якая паступова выцесніла першапачатковую. Яны валодалі зямлёй пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феад..

Пануючы стан саслоўя феад. быў замацаваны законам. Так, у збор законаў феад. права Статут ВКЛ 1529, быў уключаны раздзел "Аб вольнасцях шляхецкіх". Ён замацоўваў за апошнімі ўсе правы і вольнасці, якія яны атрымалі з часоў Ягайлы і Вітаўта.

Характар дзярж. ладу не заставаўся нязменным. Калі спач. ўлада вялікага князя ў межах яго дзярж. нічым не абмяжоўвалася і ён з'яўляўся адзінай крыніцай права, то ўжо ў 15ст. з'явілася яе абмежаванне шляхецкімі прывілеямі, а потым і магнацка-шляхецкімі паліт органамі. I ВКЛ пачало набываць рысы абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі менавіта ў той час, калі былі дасягнуты найбольшыя поспехі ў справе цэнтралізацыі дзярж. пры вялікім князю Вітаўце.. На працягу 15-16ст. ішоў працэс пашырэння правоў шляхты за кошт астатніх груп пануючага класа. Адзнакай шляхецтва стала абавязковая вайсковая служба і ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Атрымала яна і прывілеі ў гандлі. Паступова шляхта ўзвысілася палітычна.

Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, з' яўляўся Вярх. галоўнакамандуючым, узначальваў знешнепаліт дзейнасць. З 14 ст. пры асобе вялікага князя існавала Рада. Гэта быў дарадчы орган пры вялікім князю. Паступова гэты дарадчы орган трансфарміраваўся ў прадстаўнічую ўстанову-Раду паноў. Паны Рады пачалі абмяжоўваць ўладу вялікага князя. У 2 пал XV - першай пал 16 ст. вялікія князі літоўскія часта выбіраліся каралямі польскімі, што прыводзіла да іх працяглай адсутнасці ў ВКЛ. У час адсутнасці гаспадара Рада цалкам кіравала дзяржавай. А прывілеі 1492 і 1506 гг. увялі заканадаўчае абмежаванне ўлады вялікага князя з боку паноў Рады. З гэтага моманту ўсе законы і распараджэнні агульнага характару вялікі князь павінен быў выдаваць толькі са згоды паноў Рады.

Гаспадар і Рада ў сваёй дзейнасці абапіраліся на сейм ВКЛ, на які запрашаліся прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў. Пачатак рэгулярнага склікання агульнадзярж. сеймаў прыпаў на канец 15ст. Спач. на ім маглі прысутнічаць усе жадаючыя шляхцічы, але з 1512 было ўведзена абмежаванне - па 2 паслы ад кожнага павета. На сеймах абмяркоўваліся галоўныя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваліся падаткі, вырашаліся судовыя справы, выбіраліся вялікія князі.

Эканам. развіццё бел зямель. У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феад.. Асн. прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і вырабляў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся ўласнікам усёй зямлі. Але з канца 14 ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю. Разам з тым землі падзяляліся на дзярж. і прыватныя.

Паступова змяняўся прававы статус сялян. Яны страчвалі права распараджацца зямлёй і станавіліся землекарыстальнікамі ў феад.. Разам з тым сяляне падз. на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным стан.м, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся.

Поўнай уласнасцю феад. была "чэлядзь нявольная", якая ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў.

Асноўную частку Нас-цтва складалі "цяглыя" сяляне. Яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым складзе.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязаны плаціць уласніку пэўную рэнту. Адработачная рэнта была адной з самых распаўсюджаных на тэрыт. Б., яна назавалася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адпрацаваць у гаспадарскім маёнтку. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі. Некаторая частка сялян у якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі„ ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на "пахожых" і "непахожых".

"Людзі служэбныя", складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю Нас-цтва. Па сваім экан. становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыст-мі. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі.

У 14-16 стст. назіраўся значны рост гарадоў і гарадскога Нас-цтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Гэта былі паселішчы з некалькіх вуліц з 200 - 300 дварамі. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыт. Б. ў гэты час былі Вільня, Полацк, Магілёў, Мінск идр.Павялічваліся і паселішчы гарадскога тыпу -мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзярж., так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласніцкімі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрац., гаспадарчымі і культ. цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Разам з прыватнаўласн. былі і дзярж., ці велікакняжацкія гарады. Іх Нас-цтва лічылася асабіста вольным. Да 2 паловы 16 ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Б..

Гарадское самакіраванне мела свае асаблівасці. Галоўным органам адміністрац. кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і лавы. На чале Рады стаяў войт. Члены выбіраліся з ліку заможных гараджан. Радзе належалі не толькі функцыі кіраванні жыццём горада, але і суда. Месцам знаходжання Рады ў гарадах былі ратушы.

Нас-цтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, з рамеснікаў, а таксама за кошт натур. прыросту. Большую частку Нас-цтва складалі рамеснікі і гандляры.

У 14 - 16 стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларуск землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 - 2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз у год. На знешні рынак Б. пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалася жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядцы, прадметы раскошы.

Такімі былі асн. асаблівасці сац.-эканам. развіцця Б. ў 14-16ст. Мацнела феад. залежн сялян ад феад.. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтр культ. жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю стан. гарады. Узрастала іх роля ў эканом. Б.

№13 Цэнтраліз палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў літоўскіх. Крэўская унія.

Спач. ўся дзяржава складалася з аўтаномных частак: удзельных княстваў, аўтаномных абласцей, якія мелі асаблівы аўтаномны лад да ўваходжання ў склад Кароны Польскай.

Удзельныя княствы былі раскіданы ў розных частках дзярж.. Удзельны князь плаціў вялікаму князю даніну і дапамагаў дружынай у час в-ны. Ва ўсім астатнім парадкі былі ранейшымі. На правах аўтаномных абласцей знаходзіліся Полацкая, Новагародская, Віцебская і Смаленская землі. Яны кіраваліся на аснове ўстаўных грамат, якія рэгулявалі мясцовае жыццё.

Імкнучыся больш цэнтралізаваць дзяржаву, прывязаць шчыльней да цэнтра славянскія землі і пашырыць у іх сацыяльную базу сваёй улады, вялікія князі літоўскія ажыццяўлялі палітыку зямельных падараванняў літоўскім феадалам на далучаных да княства землях. Але гэта мера мела і адваротны бок, бо вяла да змяншэння ўласных зямельных уладанняў вялікага князя, скарачала матэрыяльную базу яго паліт. улады ўнутры краіны. У той жа час узрасталі эканамічная роля і паліт ўплыў буйных літоўскіх феад..

Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвала ўсё ўнутрыпаліт. жыццё княства ў 14- 16ст. і вяла да крызісаў дзярж. улады, якія пагражалі распадам ВКЛ.

1 крызіс узнік неўзабаве пасля смерці вялікага князя Гедыміна ў 1341 і быў выкліканы парушэннем права наследавання трона. Скончыўся ён дзярж. пераваротам 1345, калі вялікі князь Еўнут быў звергнуты яго старэйшымі братамі Альгердам і Кейстутам. Еўнуту было перададзена Заслаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд, які валодаў усх. часткай дзярж., яго суправіцелем - Кейстут, у валоданні якога знаходзіліся заходнія землі княства з цэнтрам у Троках.

2 крызіс узнік у 1377 пасля смерці Альгерда, калі на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла Альгердавіч. Ён імкнуўся да стварэння моцнай цэнтраліз. дзярж.. Але гэта задача ўскладнялася трыма акалічнасцямі. Па-першае, рэальную ўладу Ягайла меў толькі ва ўсходняй частцы дзярж., у Троках і ўсёй зах. частцы правіў стары Кейстут. Па-другое, на велікакняжацкі трон прэтэндаваў князь Андрэй Полацкі, старэйшы сын Альгерда ад першага шлюбу. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага паліт. зліцця з Літвой. Тут выспяваў шырокі грамад-паліт рух супраць умацавання ўлады вялікага князя. У 1377 г. Ягайла пазбавіў Андрэя Альгердавіча яго Полацкага ўдзелу. Андрэй збег у Пскоў і стварыў антылітоўскую кааліцыю.

У гэты час сапсаваліся адносіны Ягайлы з Кейстутам. Апошні, выкарыстаўшы складанае стан. пляменніка, у 1381 г. захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы, трэці паліт крызіс. Праз год, узяты ў палон Ягайлам, Кейстут быў задушаны ў цямніцы Крэўскага замка.

Быў яшчэ адзін фактар, які абцяжарваў праблему цэнтралізацыі дзярж.: рост аўтарытэту Масквы на заходнерускіх землях пасля перамогі над татарамі на Куліковым полі ў 1380.

Новае выйсце бачылася ў саюзе з Польшчай, якая акрамя апоры ў барацьбе з унутранай апазіцыяй разглядалася яшчэ і як саюзнік у змаганні з Тэўтонскім ордэнам. Польскія феадалы ў сваю чаргу хацелі засцерагчыся ад моцнага і небяспечнага ўсходняга суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Палякі ўбачылі ў вялікім князю літоўскім Ягайле кандыдатуру на ролю мужа сваёй малалетняй каралевы Ядзвігі і свайго будучага караля. Усё гэта прывяло да заключэння 14 жніўня 1385 г. у Крэве пагаднення з Польшчай, якое вядома пад назвай Крэўскай уніі. Ягайла абавязаўся аб'яднаць Польшчу з Літвою і прыняць разам з усімі сваімі падданымі каталіцтва ўзамен на права стаць польскім каралём. У 1386 г. Ягайла быў абраны польскім каралём, прыняў каталіцтва і быў абвянчаны з каралевай Ядзвігай. Такім чынам, з дапамогай уніі ВКЛ павінна было быць інкарпаравана ў склад Кароны Польскай.

Унія прывяла да паступовай каталіцызацыи ВКЛ. Гэта змяніла сац.-прававое стан. беларуск зямель у ім. Паводле прывілея Ягайлы ад 1387 г., феадалы каталіцкага веравызнання мелі істотныя перавагі ў параўнанні з правасл. Яны атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, вызваляліся ад выканання многіх дзярж. павіннасцей. Другім прывілеем ад 1387 г. была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж катол. і правасл толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Такім чынам, каталіцызацыя закранула інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў правасл. Нас-цтва.

Дэскрымінацыя праваслаўнай знаці з канца 14 ст. абвастрыла стан. ў краіне. Супраць уніі і Ягайлы ўзнік грамад-паліт рух, які на 1м этапе ўзначаліў князь Андрэй Полацкі. Аднак Андрэй быў узяты ў палон і адпраўлены ў Польшчу.

На другім этапе на чале руху стаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. На гэты раз удалося адстаяць самастойнасць дзярж.. Барацьба скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення 1392 г., якое значна карэктавала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 - 1430).

З мэтай умацавання цэнтр. улады Вітаўт ліквідаваў сіс-му спадчыннага ўдзельнага княжання і замяніў яе інстытутам намесніцтва. Намеснікамі прызначаліся як ранейшыя ўдзельныя князі, якія выказалі лаяльнасць Вітаўту, так і выдзвіжэнцы вялікага князя, пераважна літоўскага паходжання. Намеснікі з' яўляліся прадстаўнікамі цэнтр. улады.

Адстаяўшы незалежнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву. У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую унію, якая, з аднаго боку, юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ (але найвышэйшым князем літоўскім па-ранейшаму заставаўся польскі кароль Ягайла), а з другога, пашырыла правы катал. шляхты, бо дэкларавала выключнае права феад.-католікаў займаць дзярж. пасады.

№17. Канфес сітуацыя на бел землях у 14-16 ст. Рэфармацыя і Контррэф. Брэсцкая унія.

На шляху да рэлігійнай еднасці народаў РП было шмат перашкод: да сяр. 16 ст. Нас-цтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ -праваслаўе і пратэстантызм (Літва).

Праваслаўе да 1385 г. было амаль дзярж. рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ стала каталіцтва. На пач. 16ст. каталіцкая рэлігія ўвайшла ў паласу крызісу. Сутнасць яго зводзілася да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арг-цыі касцёла і яго палітыкі.

Рэфармацыя - рух, накіраваны супраць катал. царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феад. ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямельных багаццяў царквы;

2) буржуазны з яго пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспублік. ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феад. прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм. На тэрыт. Б. было арганіз больш за 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх - цэрквы, школы, друкарні. Найбуйнейшымі рэфармац-мі цэнтрамі на Б. сталі Бярэсце, Віцебск, Новагародак і інш. Вакол іх групаваліся выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гг. 16 ст. на Б., у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак - арыянства. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і др) асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сяр. 16I ст. члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з РП. У 2 пал 16I ст. пад ударамі Контррэфармацыі Рэфармацыя сыходзіць з гістарычнай арэны.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні катал. царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з'явіліся на наступны год пасля Любл. уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам Контррэфармацыі стаў Пётр Скарга. Правячыя колы РП надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю - адкрылі акадэмію ў Вільні, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія абшчыны. К канцу 17ст. Контррэф. ў княстве перамагла. Да сяр. 17ст. - польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе правасл царкву.

Новы накірунак хрысц. - уніяцтва - быў аформлены на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне. Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў: закрыццё правасл цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. Па Б. пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 - 1596). З пач. 17ст. усё большую вагу пачалі набываць казакі. У 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожжа на чале з Б.Хмяльніцкім, з патрабаваннем ліквідацыи уніяцкай царквы.

У 17-18ст. на Б. ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх і уніяцкіх манаскіх ордэнаў: францысканцаў, дамініканцаў і др. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне Бел. нас-цтва. Абаронцамі праваслаўя сталі праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў 16ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці - захаванне чысціні правасл. вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання РП беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

№14 Месца Б зямель ва ўсходнееўрап. геапаліт. прасторы 15-перш пал 16 ст. Барацьба з Тэўт. ордэнам і суперніцтва з Маск. дзярж.

Знешняя палітыка ВКЛ была цесна ўзаемазвязана з палітыкай унутранай і мела 3 асн. напрамкі: заходні, усходні і паўднёвы.

На зах. накірунку унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутр. вынікі, умацавала міжнарод. пазіцыі княства, забяспечыла адносны спакой на яго зах. мяжы, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

Галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі крыжакі. У 1409 пачалася так званая "Вялікая в-на" (1409 - 1411) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўт. ордэнам, з другога. Менавіта антыкрыж. польска-літоўскі саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці паражэнне Тэўт. ордэну ў Грунв. бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія землі.

На паўднёвым напрамку княства кантактавала з татар. ордамі. У 1362 у бітве на р. Сінія Воды вялікі князь Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольск. войска. Пасля гэтай бітвы была вызвал. і далучана да ВКЛ большая частка Украіны

У сяр. 15ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З 2 паловы XV ст. ускладніл. адносіны ВКЛ з Крымск. ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам Маскоўскім. Штогод адбываліся набегі татар на тэрыт. сучас. Украіны. Буйнае паражэнне крымчакам было нанесена ў 1527 г. у бітве пад Каневам. Пазней іх набегі спыняліся створанными атрадами казакаў на Украіне.

З канца 15ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ стаў усходні. Пачала нарастаць канфрантацыя паміж Вільняй і Масквой як двума цэнтрамі аб' яднання старажытнарускіх зямель. Масква прад'яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным, рускім па тагачаснай тэрміналогіі, Нас-цтвам. Літоўская ж дыпламатыя імкнулася ўбіць клін у аб' яднаўчыя працэсы ў Маскоўскай дзяржаве і прадтрымлівала апошнія самастойныя княствы Русі. Акрамя таго, пачынаючы з канца XV ст., маскоўскі вялікі князь Іван III абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў правасл. Нас-цтва ВКЛ, умешваючыся тым самым ва ўнутраныя справы зах. суседа. Сапраўды праваслаўе ў ВКЛ было не пануючым, а цярпімым веравызнаннем, але цярпімасць гэта была дастаткова шырокай і адкрытага гвалту над правасл ў гэты перыяд тут не было.

З 1487 да 1492 г. на памежжы фактычна ішла неаб'яўленая в-на, якая суправаджалася ад'ездамі т. зв. "украінных" князёў на службу ў Маскву. А з 1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская в-на У выніку яе да Маскоўскай дзярж. адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г. была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская в-на, якая доўжылася да 1503 г., калі было абвешчана 6-гадовае перамір'е і вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыт. ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д.

Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. В-на 1507 - 1508 гг. нікому не прынесла поспеху і скончылася т. зв. "вечным мірам", які доўжыўся толькі 4 гады. У 1512 г. в-на аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня 1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана 5-гадовае перамір'е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі "маскоўскі палон" - за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір' е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. У 1534 г. пачалася чарговая в-на, якая доўжылася да 1537 г., калі было падпісана 5-гадовае перамір'е, якое затым працягв. ў 1542 і 1548 гг.. У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыт. на поўначы. У сяр. 16ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана4 ужо на сучасныя бел. і ўкраін. землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу.

Такім чынам, у канцы 15-пач. 16ст. у знешняй палітыцы ВКЛ адбылася пераарыент. і найбольш прыярыт напрамкам стаў усходні, дзе разгарнулася барацьба з Вялікім княствам Маскоўскім. Барацьба гэта прывяла да значных тэрыт. страт і прымушала ВКЛ шукаць лепшага паразумення са сваім партнёрам па уніі - Польшчай.

№18.Асн. канцэпц. этнаген. беларусаў у Сяр. вякі. Экан і паліт факт. кансалід. Бел. этнасу.

Консолида́ция-устранение множ-ти путём создания крупных однородных блоков.

Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканам. і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Асноўнымі прыкметамі народнасці з' яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыт., культ., саманазва. Працэс фарміравання беларуск. народнасці заняў дастаткова працяглы перыяд. Вядома, што на мяжы 3-2 тыс. да н.э. сучасную тэрыторыю Б засялялі плямёны фіна-уграў, якіх з пачаткам веку металаў змянілі балты. У час "Вялікага перасялення народаў" сюды з поўдня і захаду прыйшлі славяне, якія на працягу 5-8ст. здолелі асіміляваць мясцовае балцкае Нас-цтва і ўтварыць новыя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. У далейшым у перыяд існавання старажытнабеларуск княстваў адбывалася актыўнае ўзаемадзеянне гэтых супольнасцей. Менавіта ў гэты перыяд завяршылася складванне тыповых для славян рыс культ., мовы і самасвядомасці. Таму з сяр. 13ст. і актывізаваўся працэс складвання беларуск. народнасці.

Стымул фактарам паскарэння кансалід. Бел. этнасу было ўтварэнне ВКЛ, у межах якога былі створ. неабходныя паліт ўмовы ўтвар. беларуск. народн. У межах ВКЛ была створана адзіная сіс-ма дзярж. кірав, уведзена адзінае заканад.

Эканам. асновай этнаўтваральных працэсаў стала далейшае развіццё сельс. гасп. Узрастала роля буйных гарадоў Б. як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю. Паступова ў ВКЛ усталявалася адзіная грашовая сіс-ма.

Далейшае развіццё феад. адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый Нас-цтва зямель Б. ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Сфарміраваліся чатыры асноўных саслоўі: шляхта, духавенства, мешчанства і сялянства. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларуск. народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыт., адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. Матэрыяльная і духоўная культура Бел. этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну са старажытнарус.часу.

У 15-16ст. на тэрыт. Б. з'явіўся шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца. Змянілася планіроўка вёсак ў Зах і ЦэнтРБ На ўсёй тэрыт. Б. склаўся цэлы комплекс сельскагаспадарчых прылад працы (матыка, серп, цэп і інш.), дапаможных гаспадарчых пабудоў, ветраных і вадзяных млыноў.

У гэты час зацвердзіліся характэрныя для нашай тэрыт. строі народнага адзення. На ўсёй тэрыт. Б. былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчатай ці паласатай тканіны, упрыгожаныя кажухі.

У 15-16ст. былі выпрацаваны асн. віды і жанры Бел. фальклору: чарадзейныя казкі, абрадавая паэзія, песні (калыханкі, вясельныя, жніўныя, жартоўныя). Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў свай ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках. 1мі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохоў. Узнік таксама народны лялечны тэатр - батлейка. У 16ст. з'явіліся і новыя музычныя інструменты - скрыпка, цымбалы, дудка.

Значны час Нас-цтва беларуск. тэрыт. ВКЛ называла сябе рускім і сваю мову Руск.. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена тым, што Нас-цтва гэтых зямель у пераважнай большасці прытрымлівалася праваслаўя, або Руск. веры. Але трэба адзначыць, што "рускае" Нас-цтва ВКЛ ужо ў той час адрознівала сябе ад жыхароў Маскоўскай дзярж..

№15 Эвалюцыя дзярж. ладу ВКЛ

Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага пагаднення 1392 наблізіла яго да феад. княства, умацавала сацыяльную базу цэнтр. улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтраліз. ВКЛ стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўмацаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазямельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як паліт. фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзярж. магутнасці ВКЛ.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 327 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.022 с)...