Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 1 страница



Да сяр. 9ст. на тэрыт., заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу-народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, прымала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамад-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыт. валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзярж., якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пач. 9ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны-з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы-з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву-Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гзтай дзярж..

Кіеўская Русь-гэта раннефеад. дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найболын знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі-пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі-тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне-"тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.

Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне.

Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае Нас-цтва-плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслу-шэнства прыводзілі сілай.

Якое ж было стан. беларуск зямель у складзе СтаражытнаРуск. дзярж.?

На тэрыт. Б. самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыт.й: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.

№8 Полацк і Тураўск княствы іх узаемаадносіны з Кіевам, Ноўгарадам.

Самым буйным і магутным княствам на тэрыт. Б. ў раннім сярэднявеччы з' яўлялася Полацкае княства. Яно ўтварылася ў сярэднім цячэнні Зах. Дзвіны ў IX - X стст., займала ўсю Паўночную Б. і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе і паўночным захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Полацкае княства займала звыш трэці тэрыт. сучаснай Б..

У апошняй чвэрці X ст. княжыў Рагвалод. Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. 1 сядзеў у Кіеве, другі - у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты - Яраполк і Уладзімір - дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай.

У XI ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Фактычна ж захаваліся на Русі толькі дзве княжацкія галіны: сын Уладзіміра - Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода - Брачыслаў Ізяслававіч у Полацку.

З імем Брачыслава звязана в-на з Ноўгарадам і кіеўскім князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў горад, захапіў маёмасць жыхароў і палонных. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк. Далей падзеі развіваліся даволі дзіўна. Яраслаў не пайшоў на Полацк, а запрасіў да сябе на перагаворы Брачыслава і прапанаваў яму: "Будзе же со мною за одмн". Брачыслаў згадзіўся і атрымаў за гэта два гарады -Віцебск і Усвят. Магчыма, Яраславу патрэбнай была ваенная дапамога Брачыслава ў яго паходах супраць Літвы, але гэтага летапісец не ўдакладняе.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044 -1101). Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў и 2 браты. Напач. і з імі Усяслаў жыў у згодзе. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты - Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. 1м горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р. Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з' явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў справу, князь кінуў войска і ўцёк у Полацк.

Феадальныя ўсобіцы працягваліся. З канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў, ухваляла аб' яўленне в-ны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. У Полацкім княстве князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, разам з цівунамі вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Высокае грамаде стан. ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыт. Б. было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў IX - X стст. Яго тэрыт. ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Б.. Паліт цэнтр княства - Тураў, амаль сучаснік Полацка. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і інш. рускіх зямель у Заходнюю Еўропу.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.

Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самаст. статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам. У 50-я гады XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы XII - пач. 13ст. на тэрыт. Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных княстваў - Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзярж. улады - улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць 1мі раннефеадальнымі дзярж.-манархіямі на тэрыт. Б..

№9 Феад. раздр-сць. Месца і роля Б. зямель у брацьбе з крыж. агрэс. і набегамі ардынцаў

На пач. 12ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя Р. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага паліт. цэлага і складалася з шэрага асобных зямель-княжанняў. Землі Б. ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Працэс паліт. драблення на пач. 13ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з 1х фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства. (с вопр.№8)

У 12ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. 1 мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыт. дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сяр. 13ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск. Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. В-на паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі бел.і землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. I хоць на тэрыт. Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пач. 13ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага-галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларуск зямель сведчыць узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у 2 пал 13ст. ядром аб'яднання бел. і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву".

Да сяр. 13ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканам. і культ. развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў. Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полыпчай, Візантыяй і БлізкімУсходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве.

У пач. 13ст. гзтыя мірныя адносіны парушыліся. Нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Зах. Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў.

3 канца 11ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і інш. еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. У войсках крыжакоў ствараліся арг-цыі: рыцарскія ордэны. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. ордэны аб'ядналіся па намаганню папы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Лівон. ордэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў в-не з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Балтыйскае мора. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя-Кукенойса і Герцыке-не атрымалі падтрымкі, у 1207-1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівон. ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн.

Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Зах. Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр.

У гэты час па загаду катал. царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да паліт. саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. У трагічнай бітве на Калцы прымалі ўдзел і бел. харугвы.

За пяць гадоў (1236-1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.

Бел. землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Праўда, "Хроніка Быхаўца" ўпамінае пра разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляе, што некаторыя гарады Паўднёвай Б. былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром.

№10 Духоўн. жыццё ўсх. славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысц.

Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. 3 прыняццем хрысц. рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены.

У адрозненне ад Рым. імперыі, хрысц. на Старажыт. Русь прыйшло ў гатовым выглядзе са Старым і Новым Запаветамі, са стараславянскай мовай, прынесенай 1мі місіянерамі з Візантыі. хрысц. ў Рым імперыі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў. У славянскім грамадстве хрысц. наладжвалася зверху-ад эліты да народа. Хрысц. вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і занесла ўсіх язычніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы".

Хрысц. на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. 1 царква была пабудавана ў Кіеве. Уладзімір Святаславіч у 988-989 гт. пачаў хрышчэнне Русі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язычніцтва ў інш. землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і 1м на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне.

Пры ўсёй агульнасці культ. Старажытнай Русі на тэрыт. сучаснай Б. яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культ. Полацкай зямлі. У 9-13стст. у Полацку квітнела высокая раннефеад. культура, развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы-кавальскае, ювелірнае, дрэваапрацоўчае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

Вьгшэйшым узорам старажытнаРуск. культ. з’яўл. манументальная архітэктур а. У 10-13ст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках Бел. дойлідства.

У сяр. 11ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыт. Б. мураваны Сафійскі сабор. У 12ст. у Віцебску была пабудавана Благавешч. царква. У 12-13ст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх-Спаскі, быў пабудаваны ў сяр. 12ст. У 12ст. была пабудавана Каложская царква (Гродна).

У зах. землях Русі вышэйш. ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя народныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, віцебскай і гродзенскай цэрквах. Яго сюжэты-фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Культ. старажытных бел. зямель бярэ свой пачатак ад вуснай народн. творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак. Асобнае месца ў вусн творчасці належыць былінам. Іх гістарычныя сюжэты часта ідуць ад рэальных падзей.

Новым этапам у старажытнаРуск. культ. стала з'яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысц. Русь пазнаёмілася з культ. дасягненнямі развітых краін Еўропы. Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі. Да сяр. XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і 1я летапісы.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастыры. У іх існавалі школы, пісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летапісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Узорамі старажыт. рукапісн. кніг, знойдзеных на тэрыт. Б., з'яўляюцца: вядомае Тураўскае еванг. (11ст.); Аршанск еванг. (13ст.) і др. Асн. частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. 3 прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гіст. трэба адзначыць: Клімента Смаляціча, Кірылу Тураўскага, Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у першай пал 12ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару Фаме.

Кірыла Тураўскі -другі прадстаўнік асветы 12ст. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Правасл царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства таго часу.

Ефрасіння жыла ў 12ст. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх зах. землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знах. цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю.

Шырокае развіццё на беларуск землях атрымала прыкладное мастацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыст.ся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI-13стст. дасягнула высокага ўзроўню. У беларуск гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясц. майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёускім краязн. музеі. У гады ВАВ крыж знік, і яго месцазнаходж. невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 351 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.012 с)...