Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 3 страница



Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы 14-пач. 15ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмеж. уладаром, распарадж. жыццём і маёмасцю сваіх падданых. ВКЛ, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыт. манархіі.

Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў ВКЛ пасля уніі з Польшчай. Але унія не ўстанаўлівала спадчыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага. Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.

У развіцці гэтага працэсу сур'ёзную ролю адыграла скасаванне абласных княжанняў, якое было задумана з мэтай цэнтралізацыі. яно мела непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сац. сілу -баяр, шляхту. На працягу 15-16ст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і паліт. правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітя правы баярства. Яно цяпер займала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзярж. улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплывовым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спач. пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-паліт. і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца і роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна.

3 1511 была ўстаноўлена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правах правасл шляхту з катал.. 3 1563 г. шляхце давалася магчымасць займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Урэшце, у 1 пал 16ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася паліт, асабістая і маём недатык-ць. За магнатамі захоўвалася кіруючая паліт роля ў дзярж.

Паліт лад ВКЛ-феад. манархія. Скасаванне абласных княжанняў не суправаджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Руск. дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключ. мір, уступаць у саюзы з іншымі дзярж-мі. У 14ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума - рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх карысных і патрэбных людзей. На 1м этапе гал. ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступ. баярства дабівалася ўсё болыпых прывілей і абмяжоўвала ўладу вял. князя.

Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову-паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. Для Бел. правасл. баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны, дзярж. чыны: маршалкі, канцлер, гетман, падскарбі, старосты і др. Назвы дзярж. чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асн. справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.

Асаблівую ролю ў сіс-ме дзярж. кіравання меў вальны сейм. На яго пасядж. удзельн. ўсе радцы, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і правасл. духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзярж. пасады. Так паліт рэжым ВКЛ ўсё больш прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзярж. павіннасцей.

Вялікія князі, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феад. княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах". Прывілеем 1447г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай Нас-цтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзярж. павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў мат. залежн. ад землеўладальнікаў-феад., да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

Прывілей 1492г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506г. увёў катэгарычнае правіла-усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё Канст-налізму, пачатак якому быў пакладзены ў 15ст., прымала ўсе болып акрэсленыя абрысы.

Арг-цыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробн. тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і інш. пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады. Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган-сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

.

№16 Асаблів. развіцця культ. беларуск зямель у складзе ВКЛ у 14-16 ст.

Адной з асноўных крыніц фарміравання самабытнай беларуск. культ. быў фальклор.

Значны ўклад у развіццё асветы, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі ўнесла царква. Калі правасл царква з'яўлялася носьбітам візантыйска-старажытнарускіх традыцый, то каталіцкая прыўносіла элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культ..

Развіццё старабеларуск. мовы, літаратуры, летапісання. Пісьм. помнікі з беларускамоўн. асновай умоўна можна падзяліць на 3 групы: юрыд-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя.

Велікакняжацкая канцылярыя мела свой архіў. Большасць актаў і грамат ВКЛ у 14-16ст. былі напісаны кірыліцай на старабел. мове. СтараБел. мова - афіцыйная мова дзярж. дакументаў і заканадаўства - канчаткова сфарміравалася ў 16ст.

Прамежкавае стан. паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю і канфесійнай займала мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў. У 13- 16ст. на Б. па-ранейшаму была шырока распаўсюджана царкоўна-рэлігійная літ-ра: кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як "Александрыя", "Троя", "Трыстан і Ізольда".

З усіх жанраў беларуск. літаратуры найбольш дынамічна развів. летапісы. Яны падзяляюцца на 4 групы: "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, "Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.", "Хроніка Вялікага княства Літоўскга і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца".

У 2 пал 16 ст. летапісы пачалі паволі адміраць, саступаючы месца іншым гістарычным творам.

Пач. Адраджэння на Б.. Узнікненне кнігадрукавання. Скарына і Гусоўскі.

У канцы 15-пач. 16ст. склаліся перадумовы Рэнесанса на Б.: рост гарадоў, фарміраванне беларуск. народнасці, ажыўленне грамад-паліт. дзейнасці і г.д.

Прадстаўніком рэнесансавай культ. на Б. быў першадрукар, гуманіст і асветнік Скарына. У Празе Скарына заснаваў друкарню. Тут 6.08.1516г. выйшла з друку 1 кніга "Псалтыр". Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету Бібліі. У 1522 г. выйшла "Малая падарожная кніжка.

Выдатным дзеячам быў паэт-гуманіст Гусоўскі. У 1518 г. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі. Па заказу папы рымскага у 1522 г. Гусоўскі стварыў твор "Песня пра зубра". Напісана латыні.

Архітэкт. і выяўл маст. Шырокае распаўсюдж. на Б. набыла готыка - стыль, запазычаны з Зах. Еўропы. Готыка на Б. была прадст. абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрац, паліт, эканам і культ. цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў 1 пал 14 ст.

Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.

Значнае месца ў архітэктуры азначанага перыяду займала культавае дойлідства. У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыт. Б. пачалося будаўніцтва касцёлаў.

У выяўл маст. Б. 2 пал 13-перш пал 14ст. вылуч іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры.. У Трокскім замку знах. фрэски, прысвечаныя Вітаўту. Шырокае распаўс партрэта прыходзіцца на 16 ст. Тады сярод вярхоў грам-ва з'яўляецца мода на зборы карцін і ствараюцца цэлыя партрэтныя галерэі.

Бел. майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі метал. ўпрыгожванні і посуд. рамеснікі стваралі розныя рэчы з каменю: надмагільныя крыжы і бюсты, статуі, рэльефы.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Б. развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі каталіцкія манастыры, касцёлы, палацы феад..

№19. Любл унія і ўтвар РП. Эвалюцыя форм дзярж. і сац.-паліт. ладу на беларуск землях.

У сяр. 16ст. склаліся ўмовы, якія садзейнічалі ператварэнню уніі паміж ВКЛ і Польшчай: 1)Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікія князь літоўскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;2)у ВКЛ існаваў пласт дробн. шляхты, які падтрымліваў унію;3)склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівон.м ордэнам. ВКЛ было ўцягнута ў гэтую вайну. В-на выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт сужыцця з Польшчай.

Чарговая спроба заключыць унію прызначалася на сейм у Любліне, які пачаўся 10.01.1569 г. і працягваўся амаль 6 мес. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы ВКЛ ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1.03.1569 г. пакінулі Люблін. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепаліт. стан. княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка - чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівон. вайной эканоміку Вялікага княства. Яго тэрыт. звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларуск зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі зноў сесці за стол перамоў.1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Любл. уніі. Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзярж.-РП. Па ўмовах падпісаных дакументаў у РП выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыт. РП; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзярж. маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзярж.; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыт. навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знах. ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВКЛ не перастала існаваць пасля Любл. уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы стан., але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейн. сваё заканадаўства, свая судовая сіс-ма, свая адміністрацыя. Захав. свая пячатка і бел. мова дзярж. справаводства. Насуперак рашэнн. Любл. сейма, засталася і свая грашовая сіс-ма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.

У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабіраць асобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал -вышэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзярж. пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзярж.. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства-шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларуск. культ.. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV.

Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канст. РП, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад.

№20 Сац.-эканам развіцце бел. зямель у 2 пал 14-18ст.

Асновай эканам. развіцця Б. з'яўлялася Сельск. гаспадарка. Буйнейшым землеўласнікам была дзяржава. 3 рук вялікага князя зямля трапляла ва ўласнасць феад.-шляхты. Гандаль збожжам, якое вырошчвалася на гэтых землях сялянамі, даваў феадалам усё болыпы прыбытак. Гэта прывяло да змены натуральнага характару панскай гасп. на таварны, пры якім прадукцыя прызначалася для продажу. У 1557 была праведзена аграрная рэформа, атрымаўшая назву «валочная памера». Згодна ўмовам дакумента за подпісам караля Жыгімонта Аўгуста пад назвай «Устава на валокі», уся зямля наразалася на валокі (1 валока = 21,36 га). Сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна паўвалокі. Пад двор і гаспадарку феадала адводзіліся лепшыя землі. Памер сялянскіх павіннасцей за карыстанне зямлёй феадала вызначаўся за адзіную стандартную меру яе плошчы-валоку.

К канцу 16ст. усе сяляне пераўтварыліся ў прыгонных. Яны плацілі феадалу за карыстанне зямлёй даніну прадуктамі (такія сяляне зваліся «даннікі»), альбо выконвалі паншчыну, працуючы на панскай зямлі («цяглыя»), альбо плацілі грашыма («чыншавікі»). Па меры ўсталявання фальваркава-паншчыннай сіс-мы на, першае месца выходзіць паншчына, якая паступова павялічылася да 3 дзён на тыдзень з валокі.

У выніку правядзення рэф. на Б. ўзніклі вялізныя землеўладанні магнатаў. Даход Радзівіла з яго земляў за гэты час дасягнуў, напрыклад, вялізнай сумы-20 млн. злотых, што ў 1,5 разы перавышала гадавыя паступленні ў казну РП. Свецкія і царкоўныя феадалы ператварыліся ў паўнаўладных гаспадароў у краіне. Пастаянная міжусобная в-на магнацкіх груповак часам даходзіла да ўзброеных сутыкненняў, даводзіла Нас-цтва да беднасці.

Узмацненне феад. прыгнёту выклікала пратэсты Нас-цтва Б. Найбольш вядомымі формамі супраціўленняў таго часу былі падача скаргаў каралю на злоўжыванне з боку феадала, адмаўленне выконваць феадальныя павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх гаспадароў у іншыя ўладанні. Вышэйшай формой барацьбы былі ўзброеныя выступленні. Адным з такіх выступленняў было Крычаўскае паўстанне (1740—1744 гг.) пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое падавіў Радзівіл з небывалай жорсткасцю.

16ст.-час хуткага росту гарадоў і гарадскога Нас-цтва. Значнымі гарадскімі цэнтрамі з Нас-цтвам болын чым 10 тыс. насельнікаў у 16ст. былі Магілёў, Берасце, Віцебск, Пінск. У 16- першай пал 17ст. практычна ўсе гарадскія паселішчы атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне). Тыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната, называліся юрыдыкамі. Гаспадарка гарадоў была прадстаўлена разнастайнай рамеснай вытворчасцю. Рамеснікі болып чым 80 спецыяльнасцей былі аб'яднаны ў адпаведныя цэхі-збройнікаў, печнікоў, кафляроў, разьбяроў і інш.

У пач. 18ст. у Б. зяўляюцца 1я мануфактуры (капіталістыч. прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле). 1нцамі сталі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў, якія прыналежылі Радзівілам. Значнай была Карэліцкая ткацкая мануфактура па вырабу палатна для абіўкі сцен, шпалераў, абрусаў.

№22. Паліт крызіс і падзелы РП. Уключэнне беларуск зямель Рас. імперыі.

У канцы 18ст. у РП назіраўся ўнутрыпаліт крызіс, які быў вынікам дзеяння шэрагу ўзаемазвязаных фактараў: 1) Люблінская унія заклала аснову нераўнапраўнага стан. ВКЛ у складзе дзярж., 2) паліт лад РП, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне "залатых шляхецкіх вольнасцей": выбранне манарха, Либерум ветаі "Пакта канвента". Каронны сейм у РП дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як "Пакта канвента", так і пастановы сейма.

Либерум вета магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ў1ню ўжыў слова "не дазваляю" і прыпыніў пастанову сейма. Так, за 1744 - 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей паліт. ладу РП да канца 17 ст. у дзяржаве назіралася аслабленне манархічнай улады; узмацненне шляхты, заняпад адміністрац. кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

3)рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. 4) спалучэнне нац.га і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэф. Жыгімонта Аўгуста на Усходнюю Б. выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, паўстанні.

Адным з буйнейшых сялянскіх рухаў у 18ст. было паўстанне пад кіраўніцтвам Вашчылы ў уладанні князя Радзівіла, у 1740-1744 гг. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя - жывымі пасаджаны на кол).

5) барацьба паміж магнатамі за ўладу. У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Казіміра Яна Сапегу і яго сяброў ворагамі Айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай в-ны. У час Паўночнай в-ны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць маёнткі праціўнікаў.

У часы кіравання Аўгуста III у паліт жыцці з' явілася новая рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля выраш. ўнутраных спраў.

У 1768г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах правасл і пратэстантаў з катол..

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II 5 жніўня 1772 у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрым паўн-зах частку Польшчы, Аўстрыя -паўдн Польшчу і частку Зах. Украіны са Львовам. Да Расіі адышла Усх. Б.

Спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Чатырохгадовым сейме (1788 - 1792). 3 мая 1791 на ім была прынята Канст. РП, якая адмяняла выбарнасць каралёў, либерум вета і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй РП. Канст. зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне - набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася стан. сялян.

14.05.1792 праціўнікі Канст. пад пакравіц. Расіі ў мястэчку Таргавіцы створылі канфедэрацыю і абвясцілі акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзян. в-на.

У 1793г. адбыўся другі падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі-Цэнтр. Б., а таксама частка Правабярэжнай Украіны.

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24.03.1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з Т. Касцюшкам. Мэтай паўстання было адраджэнне РП у межах 1772 г.

З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвыш. раду літ. народа на чале з вілен. камендантам Ясінскім. Але абаронцы Айчыны не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягв. сваркі і спрэчкі. Хутка ўся Б. і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далуч. частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феад. прыгнёту. Аднак выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання.

Супраць РП выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад Мацяёвіцамі Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль РП Станіслаў Панятоўскі адрокся ад прастола.

У 1795г. адбыўся апошні падзел РП. Расія атрымала Заходнюю Б. і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Зах. Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя польскія землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам паліт крызіс, які ўжо даўно раздзіраў Рэч Паспалітую, у сяр. 18ст. прывёў дзяржаву да канчатковай гібелі.

№21 Бел. землі ў геапаліт. прасторы Еўропы Новага часу. Войны 14-18ст. і іх наступствы.

Першай вайной РП была Лівон. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівон.м ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з ВКЛ. Пазней Лівон. ордэн парушыў гэта абяцанне і заключыў абаронча-наступальны саюз з ВКЛ супраць Масквы. Гэта стала повадам для ўрада Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1559 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівон. ордэна пад пратэктарат. Аднак пасля таго як у Лівон. праблему ўмяшаліся Данія і Швецыя, 28 лістапада 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, згодна з якім землі Лівон. ордэна пераходзілі ў сумеснае ўладанне Польшчы і ВКЛ. ВКЛ у Лівон. в-не мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівон. ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. У 1562 г. Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрытррыю Б. і ў 1563 г. захапіла Полацк, які адкрываў Руск. арміі шлях на Вільню і Рыгу. Абраны каралём Стэфан Баторый пачаў з наёмным войскам контрнаступленне супраць Рас. арміі ў Лівоніі і на Б.. У 1579 г. быў адваяваны Полацк, пазней вызвалена Лівонія, а ваенныя дзеянні перанесены на рускую тэрыторыю. Знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзярж. вымушаны былі пачаць мірныя перагаворы. У 1582 г. было падпісана Ям-3апольскае перамір'е, згодна з якім РП вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас в-ны, а таксама тэрыт. ў р-не г. Веліжа, дзе адраджалаея мяжа, што існавала да 1514 г. Да РП таксама адыходзіла большая частка Лівоніі.

У выніку Лівон. в-ны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Б., загінула шмат Нас-цтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт Ваза распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Руск войска пацярпела параж. і рускім царом у жніўні 1610 быў абраны польскі каралевіч Уладзіслаў, сын Жыгімонта Вазы. Сам кароль узнач. армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу. 3.06.1611, калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад капітуліраваў. Жыгімонт 3 абвясціў сябе рускім царом.

У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе было створана народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на Рас. прастол быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.

У снежні 1618 г. было заключана перамір'е на 14,5 гадоў, паводле якога да РП адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632 - 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта в-на ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай. Яна была паспяховай для РП і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам. Уладзіслаў канчаткова адмаўляўся ад тытула маскоўскага цара

Вясной 1654 г. пачалася чарговая в-на РП з Руск. дзяржавай. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Шэраг з іх здаваліся без бою, бо сярод правасл. Нас-цтва ВКЛ былі моцныя праРас. настроі, а сярод мясцовай шляхты і духавенства вялася прапаганда, што за імі будуць захаваны іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваліся новыя ўладанні. Летам 1655 амаль уся Б. была занята рускімі войскамі. 31 ліпеня была захоплена Вільня.

Цяжкае стан. для РП вырашыла выкарыстаць Швецыя. Летам 1655 г. шведскія войскі напалі на Польшчу і даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойць. У жніўні 1655г. частка магнатаў ВКЛ на чале з канцлерам Янушам Радзівілам падпісалі унію са Швецыяй, якая разрывала унію з Польшчай. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з РП Віленскае перамір'е, у адпаведнасці з якім Польш і Рас спынялі ваенн дзеянні паміж сабою і аб'ядноўв. для барацбы са шведамі. У маі 1657 г. супраць Швецыі выступілі Аўстрыя і Расія, у чэрвені - Данія. Шведы паступова выціскаліся з захопленых зямель.

Віленскае перамір'е прыпыніла рух Рас.х войск на яшчэ не занятыя тэрыт. Б.. Разам з гэтым на акупіраваных землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаск. тэндэнцыі і сярод дзеючых у Б. казакоў.

У 1658 г. баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй узнавіліся. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж РП і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся Лівонія адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка - Латгалія -засталася за РП.

Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Б., дзе яно атрымала шэраг перамог. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.

У далейшым в-на вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 Андрусаўскага перамір'я тэрмінам на 13,5 г. У адпаведнасці з яго ўмовамі да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае ваяводства і Левабярэжная Украіна. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і РП "вечны мір", у адпаведнасці з якім Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 353 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.012 с)...