Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Станаўленне раннефеад. дзярж. утвар. усходніх славян. Кіеўская Русь. 4 страница



Не абмінула Б. і Паўночная в-на (1700-1721). Данія, Расія, Саксонія і РП (саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём РП) заключ. саюз супраць Швецыі. Кожная з саюзных дзярж. мела свой уласны тэрыт. інтарэс. Аўгуст II быў зацікаўлены ў тым, каб далучыць да Саксоніі ці да РП тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія пацярпела паражэнне ад Карла XII у Гальштыніі і выйшла з в-ны. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. У 1702 г. Карл XII перанёс асн. баявыя дзеянні на тэрыт. РП, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл XII здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. У 1704 г. шведы дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля, якім стаў познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст II звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра I, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар грамадзянскай в-ны.

На працягу 1705 - 1706 гг. шведская армія заваявала большую частку Цэнтр. і Зах. Б.. У 1707 - 1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебел. землі. Менавіта на ўсходзе Б. адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі - 1708 г. пад в. Лясная быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XII 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы.

У далейшым РП практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай в-ны, якая і так паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. На Б. за яе гады на трэць скарацілася колькасць Нас-цтва.

Такім чынам, амаль бесперапынныя войны, якія вяла РП ў 2 пал 16-18ст. прывялі да страты ёю ранейшага стан. на міжнародн. арэне. Яны спрычыніліся і да эканам. крызісу дзярж..

№30 Беларусь ў в-не 1812 года.

12.06.1812г. войскі Напалеона, які марыў аб сусветным панаванні, пераправіліся праз Нёман і пачалі вайну супраць Расіі. Вялікая армія мела ў пагранічных раёнах амаль трохразовую перавагу над Рас.мі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх пакораных Францыяй народаў Еўропы. 3 імі ішлі таксама палкі, сфарміраваныя з перашэдшых на бок Н. шляхцічаў з Літвы і Б.. Так, напрыклад, князь Дамінік Радзівіл за свае грошы выставіў 3тыс. армію, якая першай святочна ўступіла ў Вільню. Выкарыстоўваючы значную перавагу ў сілах, Напалеон імкнуўся знішчыць 1-ю і 2-ю рускія арміі, якія былі размешчаны асобна (адна-пад Вільна, 2-пад Валкавыскам). У чэрвені-ліпені адбыліся цяжкія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам. Дзякуючы бліскучаму манеўру Баграціёна-камандуючага 2-й арміяй рускія войскі не трапілі ў варожае акружэнне. Н. не ўдалося іх разбіць паасобку. Каля Смаленска дзве рускія арміі аб'ядналіся. Але адступленне з мэтай захаваць сілы працягвалася.

Амаль усю захопленую тэрыторыю Б. кантралявала французскае ваеннае камандаванне. Н. знайшоў тут нямала прыхільнікаў з боку тых шляхцічаў, якія шчыра паверылі ў абяцанні Н. аднавіць іх былую дзяржаўнасць і вярнуць землі, страчаныя падчас падзелаў РП. Таму яны сустракалі Н. як вызваліцеля ад Рас.х захопнікаў. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Ад яго патрабавалася ў першую чаргу забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі французскую армію, што расчаравала шляхту ў адносінах да Н. Частка шляхты працягвала па-ранейшаму арыентавацца на Рас. імператара Аляксандра I.

Жыхары Б. змагаліся ў складзе як Рас.х, так і французскіх войскаў. Бел. сяляне выступілі супраць акупантаў. Пачалася партызанская в-на супраць французскай арміі на Б.. Актыўна дзейнічалі партызанскія атрады вёскі Трасцені, атрад сялян з вёсак Барысаўскай воласці. Некалькі дзесяткаў тысяч беларусаў у складзе Руск. арміі прымалі ўдзел у Барадзінскай бітве.

Другі раз в-на прайшлася па Б. ў час адступлення французскіх войск. Рашаючая бітва адбылася каля в. Студзёнкі пад Барысавам. У Смаргоні Н. пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж. 14 лістапада 1812 г. рускія войскі занялі без бою Гродна.

Вынікамі в-ны былі масавая гібель людзей. Пасяўныя плошчы скараціліся болып як напалову. У грашовых адносінах страты Б. ад в-ны склалі амаль 52 млн. руб. серабром. Імператар Аляксандр I дараваў здраду мясц. памешчыкам, якія пайшлі на службу да Н., але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах на баку Рас.х войскаў. Наадварот, сялянскі прыгон і свавол памешчыкаў у беларуск вёсках пасля в-ны 1812 г. рэзка ўзмацніўся.

№23 Асн тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культ. Б. ў кантэпох Адраджэння і Асветн.

Адраджэнне- гэта эпоха ранняга буржуазнага грамадства, пераходная ад сярэдневяковай культ. да буржуазнай, эпоха, якая характ. рэв-цыяй у вытворчасці, зараджэннем у эканоміцы капіталістыч. адносін, складаннем новага класа-буржуазіі (14-16ст.). Для гуманістаў цэнтрам светабудовы быў не чалавек - «раб божы», а чалавек -творца, які валодаў усебаковымі ведамі.

Эпоха Адрадж. на Б.-гэта ў асн 16-1 пал 17ст, час уздыму рамяства, росту гарадоў і складання ўнутранага рынку, станаўлення і развіцця беларуск. мовы, нац. пісьменнасці, літаратуры, грамад-паліт. думкі і ўвогуле беларуск. культ.. У гэты перыяд выдаваліся 1я буквары, грамат слоўнікі, былі створаны выдат помнікі грамад-прававой думкі-Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

Найбольш значнай з'явай духоўнай культ. Б. 1 паловы 16ст. стала ўзнікненне кнігадрукавання. Заснавальнікам Бел. і ўсходнеславянскпга кнігадрукавання стаў Скарына. 1я яго кнігі выйшлі ў Празе ў 1517-1519г. Кнігі Бібліі былі перакладзены на царкоўнаславянскую мову беларуск. рэдакцыі. Скарына стаў заснавальнікам першай друкарні на тэрыт. ВКЛ у пач. 1520 г. у Вільні. Здабытак Скарыны налічваў 25 выданняў («Малая падарожная кніжка», «Апостал» і іншыя).

Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Скарыны стаў С. Будны -царкоўны, грамад-паліт дзеяч. У 1562 г. у Нясвіжскай друкарні ім была выдадзена славутая кніга «Катэхізіс»-першая на тэрыт. сучаснай Б. кніга, надрукаваная на старабеларуск. мове.

У 1580 г. Васіль Цяпінскі надрукаваў на беларуск. мове «Евангелле». У прадмове да яго Цяпінскі адзначае, што беларускі народ мае старадаўнія і багатыя культурныя традыцыі, якія паступова страчваюццо ім у сувязі з каталіцкім і польскім наступам. Віну за гэта ён ускладваў на паноў, духавенства, якія не клапаціліся аб развіцці нац. культ., пашырэнні адукацыі на роднай мове.

Літаратурным шэдэўрам стала паэма М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

3 канца 16ст. узніклі і дзейнічалі брацтвы-нацыянольно-рэлігійныя арг-цыі правасл. нас-цтва. Яны аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства, шляхту. Буйныя бел. брацтвы існавалі ў Вільні, Полацку, Менску, Берасці і інш. гарадах. Брацтвы вялі актыўную бароцьбу супраць катал. царквы. Вялікую ролю адыгрывалі брлцтвы ў пашырэнні асветы і кнігодрукавання. Пачатковыя і сярэднія брацкія школы былі адкрыты ў многіх гарадах і мястэчках.

Усплеск культ. жыцця быў бы немажлівы ў неадукаваным грамадстве. У 16-першай пал 17ст. на тэрыт. Б. усталёўваецца пэўная сіс-ма школьной адукацыі: пачатковыя школы пры правасл брацтвах і пры пратэстанскіх зборох, езуіцкія навучальныя ўстановы. У 1579 г.у Вільні пачаладзейнічаць езуіцкая акадэмія -1 ў беларуска-літоўскай дзяржаве вышэйшая навучальная установа.

Архітэктура да гэтага часу мела пераважна абарончы характар. У 16ст. пашырылася будаўніцтва феад. замкаў. Былі пабудаваны палаца-замкавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак і інш.

У выяўленчым мастацтве адыгрывалі важную ролю іканапіс, драўляная скульптура, кніжная мініяцюра, гравюра, распаўсюджваецца партрэтны жывапіс. У гэты ж час з'яўляюцца 1я свецкія хоры, капэлы.

Тэатральнае жыццё Б. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным тэатрам-батлейкай. Школьныя тэатры дзейнічалі ў асноўным пры езуіцкіх навучальных установах як элемент школьнай адукацыі. У 2 пал 18ст. на Б. адбываецца станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватныя тэатры, у якіх у асноўным ігралі прыгонныя акцёры. Магнаты актыўна запрашалі на прыдворную сцэну замежных артыстаў і музыкантаў з Італіі, Аўстрыі, Францыі.

У мураваным дойлідстве яскрава выявіліся асаблівасці стылю барока. У гарадах і вёсках будаваліся касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Узорамі барока сталі бернардзінскі і езуіцкі касцёлы ў Гродна, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы правасл і уніяцкіх храмаў.

Школьная адукацыя канцэнтравалася ў асноўным у руках розных ордэнаў катал. і уніяцкай царквы. Да пач. 18ст. была спынена дзейнасць усіх брацкіх і пратэстанцкіх школ. Езуіцкія калегіўмы і ніжэйшыя школы існавалі ў Полацку, Мінску, Віцебску, Брэсце и тд. Выкладане вялося на лацінскай мове. Цэнтрам адукацыі і навукі для Б. была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Высокім ўзроўнем адукацыі славіўся Полацкі езуіцкі калегіум. У яго прымалі прадстаўнікоў інш. веравызнанняў і нешляхецкага паходжання.

2 пал 17-18ст. у гіст. бел. культ. не стала перыядам заняпаду, які адзначыўся ў эканоміцы і паліт жыцці. 3-за неспрыяльных умоў беларускамоўнай была пераважна народная культура-культура сялянства, гарадекіх нізоў, часткі шляхты і святарства.

№25 Асаблівасці сац.-эканам. развіцця Б. ў першай пал 19 ст.

У першай пал 19ст. у гаспадарцы Б. адбываліся працэсы, якія непазбежна вялі да скасавання прыгоннага права і ўзнікнення адносін новага капіталістыч. тыпу. Пра гэта сведчаць поспехі ў развіцці прамысл.: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачалі выкарыстоўваць вольнанаёмную працу. 1я фабрыкі былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні, дзе выраблялі сукно. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: сукнаробчыя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя і інш. У сяр. 19ст. на многіх фабрыках пачалі выкарыстоўваць паравы рухавік. Такім чынам, на Б. пачаўся прамысловы пераварот.

Выконваліся работы на паляпшэнні гандлёвых шляхоў, што садзейнічала ўключэнню гасп. Б. ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што спалучалі рэкі басейна Чорнага мора з рэкамі басейна Балтыйскага мора. 3 Б. вывозілі лён і льнопрадукты, збожжа, сала, воўну, лес. У Б. прывозіліся прамысловыя тавары.

Новыя змены, выкліканыя фарміраваннем капіталістыч. адносін, адзначаліся ў беларуск. вёсцы. Сельск. гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, пашыраліся пасевы тэхнічных культур. Значна ўзрасла колькасць вырошчваемай бульбы і цукровых буракоў. Узнікла танкарунная авечкагадоўля. У памешчыцкіх гаспадарках сталі выкарыстоўваць сельскагаспадарчыя машыны.

Далейшае развіццё капіталістыч. адносін стрымлівалася існаваннем прыгоннага ладу. Памешчыкі з мэтай атрымання большага прыбытку са сваіх маёнткаў павялічвалі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Хутка ўзрасла запазычанасць памешчыцкіх гаспадарак прыватным асобам і казне. Да 1859 года ў пяці беларуск губернях каля 60 % земляў сялян былі закладзены іх уладальнікамі. Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сіс-мы быў рост сялянскага руху. Калі ў першай трэці 19ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ў 2-болыы як 90.

У першай пал 19ст. у сельс. гаспадарцы Б. была праведзена рэформа графа Кісялёва. Яна тычылася строгага вызначэння павіннасцей дзярж. сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага стан.. Дзярж. сяляне былі пераведзены з паншчыны (адпрацоўкі на зямлі) на чынш (аброк грашыма за карыстанне зямлёй). Былі ліквідаваны фальваркі-панскія гасп., якія вяліся на аснове паншчыны.

Рэформа была распаўсюджана таксама на памешчыцкіх сялян. Уводзіліся абавязковыя інвентары-спісы сялянскіх павіннасцей, якія вызначаліся ў залежнасці ад велічыні і якасці сялянскіх зямельных надзелаў. Але ліквідацыя прыгоннага права і замена паншчыны чыншам для памешчыцкіх сялян не прадугледжвалася. Далейшае існаванне прыгоннага права станавілася своеасаблівай «парахавой бочкай» пад дзяржавай.

№24 Асн. напрамкі паліті Рас. самадзярж на Б. ў канцы 18-перш пал 19ст

У выніку 3 падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) пачын. новы этап бел. гіст.

Адміністрац. падзел. Пасля далучэння да Рас. імперыі на бел. землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы Рас. кіравання. Так, паводле праведзенай у 1796 г. адміністрац. рэф. ў Б. ствараліся губерні: Бел.; Мінская і Літоўская.

Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам, якія кіравалі праз канцылярыі ў складзе віцэ-губернатара, саветнікаў, пракурора, сакратароў і інш. чыноўнікаў. Як правіла, вышэйш. пасады займалі чыноўнікі з рускіх.

Сац.-паліт. стан. бел губерняў у канцы 18ст. Рас. ўрад для ўзмацн. свайго ўплыву на далучаных землях адразу ажыццявіў шэраг мер. Нас-цтва на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні бел зямель ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканч гэтага тэрміну маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, падлягала перадачы ў дзярж. казну. Большасць магнатаў і шляхты прысягн. новай уладзе. Тым, хто прыняў прысягу, даваліся правы Рас. дваранства, маёнткі з сялянамі.

У 1785 на далучаныя гарады Б. былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам". У гарадах скасоўвалася магд. права. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе - прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый.

На бел. Нас-цтва была распаўсюджана расійская падатковая сіс-ма. Ліквідаваліся розныя дзярж. зборы з н-цтва. Замест іх уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, прыняўшы пад увагу цяжкі стан Бел. Нас-цтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу РП), Рас. ўрад на 2 гады вызваліў яго ад выплаты дзярж. падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам тут заставаўся Статут ВКЛ. Але мясцовая адміністрацыя ўсталёўвалася на Рас. ўзор і была строга падсправаздачна цэнтр. уладзе.

Канфесійная і нац. палітыка. У канцы 18ст. на беларуск землях пражыв. уніяты, католіки, праваслаўныя, и др. Рас. ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыт. Б. было ўзмацненне пазіцый праваслаўя. Правасл царква знах. ў цяжкім мат. стане. Правасл вернікамі ў асноўным былі прыгон. сяляне, бедная шляхта і мяшчане.

Каталіцтв. і пратэстантызм карысталіся шырокай свабодай на тэрыт. бел губерняў. Рас. ўрад улічваў, што практычна ўсе бел. магнаты і шляхта з'яўляліся катол.. Таму за катол. захоўвалася права на свабод. выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў захоўвалася ў недатыкальнасці. Адзінае, што катэгарычна забаранялася каталіцк. духавенству - гэта схіляць да сваёй веры правасл.

Верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў. Кіраўнікі мінскай і магілёўскай правасл епархій былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў пераходзіць у праваслаўе.

Значныя абмежав. ўводзіліся толькі ў адносінах да яўрэяў. У РП яўрэі не былі запрыгонены і не атрымалі права сяліцца на зямлі. У выніку гэтага яны прывыклі пастаянна перамяшчацца і займацца часовай дзейнасцю (Асноўная частка яўрэйскага нас-цтва жыла ў гарадах і таму запісвалася ў лік мяшчан або купцоў). Рас. ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага Нас-цтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з рускімі, то Кацярына II указам ад 23.12.1791 забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных Рас. гарадах. Яўрэям дазвалялася жыць толькі ў межах беларуск губерняў. З гэтага ўказа пачалося фармір "мяжы аселасці" яўр. нас-цтва. Яўрэям дазвал сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць падвойны дзяржаўны падатак у параўнанні з хрысціянскім Нас-цтвам. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання. У 1795 яўрэям-купцам і мяшчанам было забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову.

Сац. структ нас-цтва бел губерняў. Большую частку Нас-цтва 5 зах. губерняў складалі беларусы. На тэрыт. Б. зямель таксама жылі палякі, рускія, украінцы и др.

Сац. структура Нас-цтва Б. мела саслоўны характар. Саслоўі падзяляліся на прывілеяваныя і падатковыя. Да прывілеяваных саслоўяў належала дваранства, духавенства, купецтва. Усе яны вызваляліся ад многих дзярж. павіннасцей.

Дваранства Б. падзялялася на радавое і асабістае. Прычым радавога дваранства было значна больш, чым асабістага (служылага). Яшчэ адной асаблівасцю Б. была перавага дробнамаянтковага і безмаянтковага дваранства.Па канфесійнай прыналежнасці большая частка дваранства Б. была катал. веравызнання. Духавенства з'яўлялася другім прывілеяваным саслоўем. Сярод яго пераважную большасць складала хрысц духа-ва. Яно падзял. на правасл, уніяцкае, рымска-каталіцкае і пратэстанцкае.

На працягу 1 пал 19ст. у Б. больш як у 2 разы павялічылася купецкае саслоўе, якое складалася з 3х гільдый. Пераважная большасць Бел. купецтва належала да 3-й (ніжэйшай) гільдыі. Купецтва вызвалялася ад падушнага падатку і цялесных пакаранняў, а купцы 1 и 2 гільдый-и ад рэкруцкай павіннасці. Саслоўны статус купца цалкам залежаў ад яго маёмаснага стану: у выпадку банкруцтва купец "выпадаў" са свайго саслоўя.

Асноўную масу падатковага саслоўя і ўсяго Нас-цтва Б. складалі прыгонныя сяляне, якія падзяляліся на 2 асн. групы –памешч. і дзярж..

Памешчыцкія сял. падзял. на паселеных і дваровых. Паселеныя сяляне атрымл. ў карыст. зямельны надзел, які юрыдычна належаў памешчыку, і займаліся сельск. гасп. Дваровыя былі пазбаўлены сродкаў вытворч., жылі пры двары памешчыка і абслугоўвалі яго сядзібу.

Значную частку памешчыцкіх сялян Б. складалі агароднікі. Яны не мелі ворнай зямлі, а толькі сядзібу з агародам. Да прыгонных сялян адносіліся таксама бабылі або кутнікі - беззямельныя і бяздомныя сяляне, якія здымалі куток у цяглых сялян і наймаліся да іх батракамі.

Дзярж. сяляне Б. ўтварыліся з розных катэгорый сельскага нас-цтва былой РП, жылі на казённых землях і плацілі падаткі ў дзяржаўн. казну.

Памешчыцкія сяляне знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад сваіх уладальнікаў. Сяляне Б. выконвалі розныя павіннасці, якія падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Да галоўных адносіліся паншчына, аброк і згоны. Дадатк. павінн былі: будаўн работы, вартаўніцтва і др. Усё гэта сяляне выконвалі за права карыстацца зямлёй памешчыка, лавіць рыбу, займацца ляснымі промысламі і г. д.

мяшчане - асабіста свабоднае нас-цтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну і іншыя грашовыя і натур. павіннасці.

Саслоўная палітыка Рас. ўрада. Паліт Рас. ўрада ў адносінах да дваранства Б. вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Мясц. дваранам надаваліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, але дазвалялася карыстацца "мясц. законамі", калі яны не супярэчылі Рас-м.

У адносінах да дробн. шляхты, якая складала абсалютн. большасць мясцовага прывілеяванага саслоўя, праводзіўся так званы "разбор шляхты ": шляхціцы, якія не змаглі дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, прыпісваліся да розных груп падатковага саслоўя.

№26 Крызіс феадальна-прыгонніцкай сіс-мы і адмена прагоннага права.

Крызіс, які пачаўся ў 40-я гг. 19ст., праявіўся ў:

1) скарачэнні прыросту сельск. нас-цтва; 2) рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзярж. вёскі; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі.

Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступ. граф Кісялёу. У 1839-1845 ен здзейсніў рэформу кіравання дзярж. сялянамі. Мэтай рэф. з'яўлялася павышэнне дзярж. даходаў. Рэф. Кісялёва істотна палепшылі стан. дзярж. сялян на Б. У дзярж. маёнтках былі ліквід. фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гасп.. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у вёсцы на Б. быў часова пераадолены, але вырашыць іншыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося.

Эканамічны патэнцыял бел. гарадоў быў слабым. гарадская прамысловасць у першай пал 19ст. знах. на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Б. было ўсяго 104 мануфакт.

Адмена прыг. права на Б.: Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усёй феадальна-прыгонніцкай сіс-мы. Царскі ўрад вырашыў распачаць падрыхтоўку сялянскай рэф. 1861 з Б. і Літвы, зыходзячы з таго, што тут яшчэ да гэтага многія мясцовыя памешчыкі выказваліся за беззямельнае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя памешчыкаў тлумачылйся тым, што іх гасп. былі ўжо даволі шырока ўцягнуты ў сферу таварна-грашовых адносін. Таму, на думку царскага ўрада, памешчыкі беларуска-літоўскіх губерняў былі значна лепей падрыхтаваны да скасавання прыгоннага права.

Падрыхтоўка сялянскай рэф. пачалася ў тайне ад шырокіх колаў грамадсці. У студзені 1857 быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". 19 лютага 1861г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з "Маніфестам". Усе гэтыя дакументы можна падзяліць на тры групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з "Маніфестам" селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключать грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адчыняць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

На Б. рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і 2х Мясцовых палажэнняў. Калі да рэф. ў селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязаными і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва уласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася шляхам капиталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны ў разліку 6 % гадавых. (20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзярж. ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаць ці закласці). У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзярж. і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, значна перавыш. рыначны кошт гэтай зямлі (на Б. у 3-4 разы). Сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна.

Вынікі і значэнне аграрнай рэф.. Рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю бурж. адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтвар., на якія ў некаторых краінах Захаду спатрэб. цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі захав. мноства феад. перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю Рас. капіталізму.

№27 Буржуазня рэф. 60-80-х гг. 19 ст. і асабл. іх правядзення на Б.

Рэформа 1861 ліквідавала галоўную перашкоду развіцця капіталізму ў Расіі - прыгоннае права. Але каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэф. дзярж-паліт. ладу. У 1860 - 1870-я урад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай.

Аднак у Б. гэтыя рэф. ажыццяўляліся са значнымі абмежаваннямі, якія былі выкліканы мерамі, што прымаліся ўрадам у сувязі з паўстаннем 1863-1864., у 1 чаргу абвяшчэннем тут ваеннага стан., якое было адменена толькі ў 1870 г.

У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэформа, якая замяніла рэкруцкую сіс-му камплектавання арміі з прадстаўнікоў падатных саслоўяў на агульную ваенную павіннасць. Тэрмін абавязковай службы ў сухапутных войсках быў скарочаны да 6, на флоце-да 7 гадоў.

У 1864 г. у Расіі пачалася земская рэформа. Яна прадугледж стварэнне ў паветах і губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва асветай, аховай здароўя, гаспад справай. Выбарчы закон, на аснове высокага маёмаснага цэнзу (г.зн. валод маёмасцю на значную суму грошай) забяспеч перавагу ў земствах памеснага дваранства. Аднак на Б., Літву і Правабярэжную Украіну рэформа не распаўсюдж па паліт. матывах: царскі ўрад пасля паўст 1863-1864 не давяраў мясц. польск. памешч.

У выніку суд. рэф. 1864 г. былі ліквід. саслоўныя суды, якія замяняліся агульнымі для ўсіх судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Уводзіліся міравыя суды, а для разгляду крымінальных спраў-суд прысяжных, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнні вінаваты падсудны ці не. Уводзіліся судовыя абаронцы-адвакаты, якія не знаходзіліся на дзярж. службе і былі незалежныя ад урада. На Б. і ў Літве гэтая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. 3-за адсутнасці земстваў міравыя суддзі не выбіраліся, а назначаліся Міністэрствам юстыцыі. Суд прысяжных быў уведзены толькі ў 1882 г.

Школьн рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Саслоўныя абмежаванні адмяняліся пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, але навучанне заставалася платным. На Б. з 1864 г. пачатковую адукацыю давалі народныя вучылішчы, а сярэднюю-гімназіі, якія падзяляліся на класічныя (тут пераважала вывучэнне гуманітарных прадметаў) і рэальныя (пераважалі матэматыка і прыродазнаўства).

У выніку цэнзурнай рэф. 1865 некалькі пашыраліся магчымасці друку, але з-за складанага паліт. стан. першае незалежнае ад урада выданне-газета «Мінскі лісток» выйшла толькі ў 1886г.

Гарадская рэформа Б. пачалася ў 1875 Выбарчыя правы мелі толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў-уласнікі зямлі, дамоў, гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. Выбраная гарадская дума ўтварала гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся толькі пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, гандлю, прамысл., транспарту, аховы здароўя, адукацыі.

Знач. рэформ. Буржуазныя рэф. пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у паліт жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэф. неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ у Б. надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, рабілі сац.-эканамічную сітуацыю ў беларуск губернях складанай і супярэчлівай.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 294 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.013 с)...