Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанні



1. Мова і этнічныя супольнасці. Мова ў канцэпцыях этнагенезу.

2. Этнічная функцыя мовы. Мова як кампанент нацыянальнай самасвядо-масці. Менталітэт і родная мова.

3. Этнічныя аспекты моўнай палітыкі.

Літаратура

1. Анціпенка, А. Этнас, нацыя, нацыянальная самасвядомасць / А. Анціпенка // Культура. – 1994. – 26 студзеня.

2. Герд, А.С. Введение в этнолингвистику / А.С. Герд – Спб., 1995.

3. Исаев, М.И. Словарь этнолингвистических понятий и терминов / М. И. Исаев. – 3-е изд. – М, 2003.

4. Мікуліч, Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць / Т. М. Мікуліч. – Мінск, 1996.

5. Рагаўцоў, В. І. Уводзіны ў мовазнаўства/ В. І. Рагаўцоў. – Магілёў, 2004.

6. Хроленко, А.Т. Теория языка: Учеб.пос./А. Т.Хроленко. – М., 2004. – С 229 – 232; 302–319.

7. Шакун, Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л.М.Шакун. – 2-е выд. – Мінск, 1984.

8. Шакун, Л. М. Мова як фактар нацыянальнай самасвядомасці народа / Л. М.

Шакун // Карані роднай мовы: Выбраныя працы па гісторыі беларускай мовы. – Мінск, 2001. – С. 94 –98.

1. Мова і этнічныя супольнасці. Мова ў канцэпцыях этнагенезу

Мова і этнічныя супольнасці. Як вядома, мова служыць не толькі сродкам выражэння думкі і мэтам камунікацыі, але і з’яўляецца істотным кампанентам духоўнай культуры народа. Ф.Багушэвіч некалі пісаў, што “мова – адзежа душы народа, самы дарагі яго скарб”. Апрача таго, як катэгорыя грамадская, яна з’яўляецца неабходнай умовай існавання любога этнічнага калектыву і важным кансалідуючым элементам любога грамадства.

Этнас (ад грэч. еthпos ‘племя, народ’), паводле М. Ісаева, гэта ўстойлівая сукупнасць людзей, якая склалася на пэўнай тэрыторыі, валодае агульнымі рысамі і асаблівасцямі культуры (уключаючы мову), псіхалагічнага складу і самасвядомасці. Асноўнымі прыкметамі этнасу з’яўляюцца наступныя яго рысы – біялагічныя, геаграфічныя, культурныя, псіхалагічныя, сацыяльныя. Заўважым, што асобныя этнічныя прыкметы сярод пералічаных вышэй могуць быць не ўласцівыя таму ці іншаму этнасу. Такім чынам, этнас уяўляе сабой адзінства біялагічнага і сацыяльнага (з перавагай апошняга). Этнас – гэта тое, што аб’ядноўвае людзей найперш знутры – культурна і ду­хоў­на. Гэта мова, народнае мастацтва, звычаі, абрады, традыцыі, нормы па­во­дзін, звычкі, г.зн. такія кампаненты культуры, якія перадаюцца з пака­лен­ня ў пакаленне, утвараючы ў выніку этнічную культуру.

Мова ў канцэпцыях этнагенезу. Агульнапрынятай канцэпцыі этнагенезу (паходжання народаў) у сучаснай навуцы пакуль няма. Між тым, шырокавядомай з’яўляецца тэорыя паходжання этнасу, прапанаваная расійскім гісторыкам Л. Гумілёвым, які дапускаў, што этнас – не біялагічная і не сацыяльная з’ява, а ў большай сваёй частцы геаграфічная. Этнічную разнастайнасць ён тлумачыў адаптацыяй груп людзей да разнастайных ландшафтаў Зямлі: у розных кліматычных умовах геаграфічнага асяроддзя ўтвараюцца розныя этнасы і культурныя традыцыі. Паводле Л. Гумілёва, у аснове этнічнага дзялення ляжыць розніца ў паводзінах асобін. На яго думку, “этнас як з’ява, якая ляжыць на мяжы сацыясферы і біясферы, – гэта калектыў людзей (дынамічная сістэма), які супрацьпастаўляе сябе ўсім іншым аналагічным калектывам (“мы” і “не мы”) і мае сваю ўнутраную структуру і арыгінальны стэрэатып паводзін”. Настойваючы на прыярытэце геаграфічнага фактару ва ўзнікненні і існаванні этнасу, Л. Гумілёў не лічыў ролю мовы ў этнагенезе вызначальнай: “Мая…маці (аўт. Ганна Ахматава) да шасці гадоў гаварыла па-французску, а па-руску навучылася гаварыць ужо потым, калі пайшла ў школу і стала гуляць з дзяўчаткамі на царскасельскіх вуліцах. Праўда, пасля гэтага яна стала рускім паэтам, а не французскім. Дык ці была яна францужанкай да шасці гадоў? ці яшчэ: ”Ірландцы на працягу двухсот гадоў, забыўшы сваю мову, гаварылі па-англійску, але потым паўсталі, аддзяліліся ад Англіі…Калі меркаваць “па мове”, дык гэтыя дзвесце гадоў яны былі сапраўднымі англічанамі?” [14]

Цікавасць уяўляе таксама канцэпцыя (яе прыхільнікі – вучоныя Аруцюнаў А., Чабаксараў М.), якая тлумачыць існаванне этнасацыяльных і біялагічных груп чалавецтва механізмам перадачы інфармацыі – сінхроннай (ведамі, якімі суразмоўцы абменьваюцца паміж сабой у любы дадзены момант) і дыяхроннай (ведамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне: звычкі, вераванні, культурныя традыцыі). Канцэпцыя вызначальнай ролі інфармацыйных сувязей ва ўтварэнні этнічных супольнасцей тлумачыць той факт, што з’яўленне народнасцей звычайна супадае з узнікненнем у іх пісьменнасці, якая рэзка падымае шчыльнасць інфармацыйных сувязей насельніцтва.

Надзвычай вялікая роля мовы ў этнічных працэсах, напрыклад, пры асіміляцыі. Блізкасць моў садзейнічае этнічным кантактам. Так, асіміляцыя англічан і шатландцаў у ЗША адбываецца ў другім пакаленні, у той час як немцы і італьянцы не дасягаюць поўнай асіміляцыі і ў трэцім пакаленні.





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 803 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...