Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Прадмова



У сістэме моўнай падрыхтоўкі студэнтаў філалагічных факультэтаў важнае месца адводзіцца курсу этналінгвістыкі. Вучэбнае выданне “Этналінгвістыка: курс лекцый” уяўляе сабой тэарэтычны блок, у якім выкладзены змест 12-ці лекцый, найбольш важных для разумення этнакультурнай спецыфікі моў. Лекцыйны курс распрацаваны на аснове базавай вучэбнай пра­грамы “Этналінгвістыка”, складзенай кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам А. С. Дзя­­­до­вай (зацв. Саветам УА ”ВДУ імя П. М. Машэрава” 29.08.2007 г.).

Структура лекцый па кожнай тэме прадугледжвае пералік пытанняў, выклад іх зместу і спіс літаратуры, якая можа быць скарыстана падчас студэнцкай самастойнай працы. Прыведзеныя навуковыя крыніцы арыентуюць студэнтаў на паглыбленае вывучэнне тых ці іншых пытанняў, у тым ліку і дыскусійных. У канцы выдання прыводзяцца спісы асноўнай і дадатковай літаратуры па этналінгвістычнай праблематыцы.

Большасць прапанаванага лекцыйнага матэрыялу ахоплівае тыя тэарэтычныя пытанні, якія, як паказвае практыка выкладання дысцыпліны, з цяжкасцю ўспрымаюцца і асэнсоўваюцца студэнтамі, бо патрабуюць выкладу розных падыходаў і пунктаў гледжання мовазнаўцаў на тую ці іншую этналінгвістычную праблему. Сярод іх закранаюцца пытанні, прысвечаныя разгляду гісторыі ўзнікнення і станаўлення этналінгвістыкі, асвятленню этнічных аспектаў моўнай палітыкі, вывучэнню нацыянальна-культурнай семантыкі безэквівалентнай лексікі, экзатызмаў, фразеалагічных і парэміялагічных адзінак, у якіх “зашыфравана” інфармацыя пра светапогляд таго ці іншага народа, яго абрады, звычаі, уяўленні пра навакольны свет. Многія распрацаваныя тэмы, на думку аўтара, з’яўляюцца найбольш статуснымі і “ключавымі” ў плане лінгвакультуралагічнай адукацыі будучых філолагаў, а таму змест такіх лекцый даволі глыбокі і падрабязны. Трэба адзначыць, што межы дадзенага выдання не дазваляюць выкласці змест усяго лекцыйнага матэрыялу, асабліва па раздзеле “Этнафразеалогія”, па якім у аўтара назапашаны багаты і цікавы матэрыял. Пытанні, якія закранаюць розныя аспекты этнафразеалагічнай праблематыкі, знойдуць сваё тэарэтычнае асэнсаванне і асвятленне ў вучэбным дапаможніку “Этнакультурная семантыка фразеалагічных і парэміялагічных адзінак беларускай мовы”, які рыхтуецца аўтарам да выдання ў 2011 годзе.

Вучэбнае выданне “Этналінгвістыка: курс лекцый” можа быць скарыстана як студэнтамі дзённай, так і завочнай форм навучання пры падрыхтоўцы да аўдыторных заняткаў, курсавога экзамену і заліку па этналінгвістыцы і асновах этналінгвістыкі, а таксама Дзяржаўнага экзамену па дысцыплінах спецыялізацыі “Мовазнаўства”. Прапанаваны лекцыйны матэрыял дазволіць студэнтам паглыбіць і сістэматызаваць веды па асноўных раздзелах курса, звярнуць увагу на найбольш складаныя тэарэтычныя аспекты дысцыпліны.

Заўважым, што колькасць лекцыйных гадзін, адведзеных на вывучэнне этналінгвістыкі на філалагічным факультэце і факультэце беларускай філалогіі і культуры, розная. Дадзенае выданне арыентавана ў першую чаргу на студэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры, якія вучацца па спецыялізацыі ”Мовазнаўства” і здаюць Дзяржаўны экзамен па дысцыплінах спецыялізацыі. Згодна з вучэбным планам, курс этналінгвістыкі на дзённым аддзяленні ФБФК разлічаны на 36 аўдыторных гадзін (24 лекцыйныя і 12 практычных). Тэматычны план лекцый прыведзены ў наступнай табліцы.

№ п/п Назва тэмы Коль-касць лекц. гадзін
1. Уводзіны.  
2. Этнас і мова.  
3. Гісторыя этнамоўных працэсаў на тэрыторыі Беларусі.  
4. Глабалізацыя і мова.  
5. Мова і культура.  
6. Нацыянальна-куль­тур­ная спецыфіка мастацкага тэксту.  
7. Моўная карціна свету і культура.  
8. Этнасемантыка.  
9. Тапанімічныя і этнанімічныя назвы як адлюстраванне духоўнай культуры народа.  
10. Этналінгвістыка і фальклор.  
11. Этнас і моўны этыкет.  
12. Этналінгвістычная лексікаграфія.  

Лекцыя 1. УВОДЗІНЫ





Дата публикования: 2014-11-28; Прочитано: 740 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.011 с)...