Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Внеклассная работа по техническому творчеству и труду



(4 ЧАСА)

Индивидуальная, групповая и массовая работа. Кружки и их виды, характер деятельности. Массовые формы внеклассной работы по технике и труду. Технический турнир, неделя техники и труда, технический утренник, устный журнал и др.

Абавязковыя заняткі, якія праводзяцца па асновах навук і працоўнаму навучанню, складаюць касцяк усёй вучэбна-выхаваўчай работы ў школе. Але аднымі абавязковымі заняткамі цяжка вырашаць усе пытанні працоўнага навучання і працоўнага выхавання падрастаючага пакалення. Гэтыя заняткі павiнны арганічна спалучацца з разнастайнай пазакласнай і пазашкольнай работай па тэхнiчнай творчасці і тэхнiчнай працы. Пазакласную работу (ПКР) нельга лiчыць простым працягам вучэбных заняткаў, iх патрэбна ўмела спалучаць. У адрозненне ад абавязковых заняткаў, ПКР — гэта справа добраахвотная, і змест яе ў значнай меры павiнен адпавядаць iнтарэсам школьнiкаў. Асноўная мэта ПКР — развiццё самадзейнасці і творчых здольнасцей вучняў.

Педагагiчнай навуцы і школьнай практыцы вядомы наступныя формы арганiзацыi ПКР:

- iндывiдуальная работа вучняў;

- групавыя заняткі ў гуртках, клубах, таварыствах і іншых творчых аб'яднаннях па інтарэсах;

- масавыя мерапрыемствы.

Сярод iх асноўнай, вядучай і пастаянна дзеючай групавой формай ПКР па тэхнiчнай творчасці і тэхнiчнай працы з'яўляюцца гурткі. Заняткі ў гуртках характарызуюцца рэгулярнасцю, працягласцю тэрмiнаў, пэўным профiлем работы. Асноўнымі мэтамі гуртковых заняткаў з'яўляюцца: выхаванне ў вучняў інтарэсу і любві да тэхнiкi і працы, развiццё¸ тэхнiчнай творчасці, фарміраванне ўменняў рацыяналiзатарскай дзейнасці. Гурткі бываюць рознага профiлю. Для найбольш распаўсюджаных iснуюць тыпавыя рабочыя праграмы.

Усе гурткі па характару дзейнасці можна падзяліць на тры групы:

- прадметна-тэхнічныя (фізічныя, фізiка-тэхнічныя, хімiчныя, хімiка-тэхналагічныя, матэматычныя, чарцёжныя, экалагічныя і iнш.);

- творчыя канструктарскія (рацыяналізатараў і вынаходнікаў, канструктарскія, радыётэхнічныя, авіямадэльныя, суднамадэльныя, аўтамадэльныя, вытворча-мадэльныя);

- вучэбна-тэхнічныя, гурткi-курсы (аўтамабілістаў, матацыклiстаў, карцiнгiстаў, кiнамеханiкаў, тэлеграфiстаў і iнш.).

Такая класiфiкацыя гурткоў даволі ўмоўная, некаторыя аўтары, напрыклад, прапануюць усе гурткі падзялiць на пяць груп: падрыхтоўчыя тэхнiчныя, прадметныя, спартыўна-тэхнiчныя, вытворча-тэхнiчныя і гурткі мастацка-прыкладной творчасці.

Асноўныя мэты прадметна-тэхнічных гурткоў — пашырэнне і паглыбленне ведаў і ўменняў вучняў па школьных прадметах, стварэнне абсталявання і наглядных дапаможнiкаў для вучэбных кабiнетаў, развіццё на гэтай аснове тэхнiчнай творчасці і здольнасцей вучняў.

У прадметна-тэхнiчных гуртках вучні выконваюць наступныя вiды работ:

- выраб абсталявання і наглядных дапаможнiкаў;

- падрыхтоўка дакладаў і рэфератаў па розных галiнах навукі, тэхнiкi, вытворчасці;

- выпуск навукова-тэхнiчных бюлетэняў (насценгазет);

- правядзенне доследаў;

- рашэнне тэхнiка-тэхналагiчных задач;

- выкананне (у асобных выпадках) абавязкаў лабарантаў пры падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па прадметах.

Змест работы гурткоў вызначаецца праграмамі, матэрыяльнай базай і мясцовымі ўмовамі. Тэматыка асобных заняткаў распрацоўваецца кiраўнiком гуртка з улiкам пажадання вучняў. Большая частка часу на занятках гуртка адводзiцца на непасрэднае выкананне практычных работ вучнямі. У некаторых умовах можа арганiзоўвацца і iндывiдуальная работа гурткоўцаў у любы час, вольны ад вучэбных заняткаў (пасля ўрокаў, у час школьных канікулаў і інш.).

Перад пачаткам работ па вырабу прыбораў і наглядных дапаможнiкаў члены гурткоў павінны шматбакова вывучыць тыя з'явы і працэсы, для ілюстрацыі якiх прызначаны гэтыя прыборы. Вынiкi вывучэння абмяркоўваюцца на занятках гуртка, а затым ужо вырабляюцца самi прыборы па ўзору, апiсанню ў лiтаратуры, паводле распрацоўкі кiраўнiка цi асабiстай задумкі. Пры неабходнасці ствараюцца чарцяжы, эскiзы, схемы, малюнкі.

Ацэнка выкананай работы павiнна праводзіцца не толькі кiраўнiком, але і самiмi гурткоўцамі. Вырабіўшы прыбор, вучні дэманструюць яго на пасяджэнні гуртка, растлумачваюць прынцып дзеяння. У канцы навучальнага года звычайна праводзіцца выстаўка работ гурткоўцаў. Члены гурткоў часта з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнiкамi і арганiзатарамi iншых масавых мерапрыемстваў (алiмпiяд, конкурсаў і iнш.). Такiм чынам, яны з'яўляюцца першымi і асноўнымі памочнiкамi настаўнiка пры правядзенні ПКР.

У творчых канструктарскіх гуртках вучні могуць займацца як удасканаленнем вучэбных прыбораў, абсталяванняя і наглядных дапаможнікаў, так і распрацоўкай, вырабам дзеючых мадэляў розных машын, механiзмаў і прыстасаванняў. На занятках у гуртках пашыраюцца і паглыбляюцца навукова-тэхнiчныя веды і працоўныя ўменні школьнiкаў, развiваецца iх тэхнiчнае мысленне і творчыя канструктарскiя здольнасці, фармiруюцца ўменні рацыяналiзатарскай дзейнасці.

Школьнiкi ў гуртках вучацца самастойна рашаць канструктарскія задачы як у тэарэтычным (разлiк, праектаванне), так і ў практычным плане (выраб канструкцыі і яе выпрабаванне). 3 гэтай мэтай кiраўнiк гуртка павiнен распрацаваць сiстэму канструктарскіх заданняў з паступовым iх ускладненнем, кожнае з якiх служыць прыступкай у навучанні канструяванню. У ходзе работ ён кансультуе вучняў, кантралюе правiльнасць складання iмi разлiкаў, схем, чарцяжоў і вырабу задуманых канструкцый. Пры гэтым распрацоўваюцца рацыяналiзатарскiя прапановы. Яны могуць быць самыя разнастайныя: эканомiя матэрыялаў, павышэнне бяспекі працы, арганізацыя рабочага месца і г.д. Творчыя канструктарскія гурткі звычайна ствараюцца і працуюць на базе школьных вучэбных майстэрняў цi станцый юных тэхнiкаў.

Вучэбна-тэхнiчныя гурткі аб'ядноўваюць вучняў, якiя захапляюцца якой-небудзь галiной тэхнiкi цi працы. У iх займаюцца і тыя, хто жадае атрымаць пэўную прафесiю. Такiя гурткі ствараюцца не толькі ў школе, але і ў ВВК, пазашкольных установах, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах. На занятках гэтых гурткоў дзеці знаёмяцца з работай і ўстройствам асобных машын, апаратаў і прыбораў, набываюць уменні і навыкі кiравання iмi, догляду і абслугоўвання.

Вучэбна-тэхнічныя гурткі гурткі з'яўляюцца больш спецыялiзаванымi, чым прадметна-тэхнiчныя і творчыя канструктарскія. Яны звычайна працуюць па праграмах, зацверджаных установамі, якiя адказваюць за падрыхтоўку спецыялiстаў гэтага профілю. На занятках гурткоўцы вывучаюць тэарэтычныя пытанні па спецыяльнасці і выконваюць розныя практычныя заданні. Характар і змест работы гуртка патрабуе, каб усе яго члены мелі прыкладна аднолькавы, мінiмальна неабходны ўзровень падрыхтоўкі. Заняткі ў іх пачынаюцца адначасова для ўсіх вучняў і могуць працягвацца некалькі гадоў.

Вучэбна-тэхнічныя гурткі рыхтуюць моладзь да заняцця тэхнічнымi вiдамi спорту (аўтамабiльным, воднаматорным, авіяцыйным, матацыклетным і iнш.). Таксама ствараюцца і гурткі з ваенна-тэхнiчным ухілам, якiя садзейнічаюць падрыхтоўцы вучняў да службы ва Узброеных Сiлах краіны.

Кожны з вышэй пералiчаных гурткоў павінен мець праграму і календарна-тэматычны план заняткаў. Калі няма тыпавых праграм, то кіраўнік гуртка павінен распрацоўваць iх сам. Для развiцця самастойнасці вучняў неабходна арганiзоўваць самакiраванне ў гуртках. Звычайна выбiраецца стараста цi савет гуртка на чале са старшынею. Пры неабходнасці выбiраюцца iнструментальшчыкi, рэдкалегiя гуртка і iнш. Асаблiвую ўвагу неабходна надаваць камплектаванню гурткоў і арганiзацыi заняткаў у iх. Лепш, каб гурток наведвалі дзеці прыкладна аднаго ўзросту цi ўзроўню падрыхтоўкі, з паралельных цi сумежных класаў. Заняткi павiнны праводзіцца рэгулярна. У канцы вучэбнай чвэрці колькасць заняткаў можна змяншаць, а ў час канiкулаў —павялічваць.

Работу ў гуртках неабходна пачынаць пры наяўнасці добрай матэрыяльна-тэхнiчнай базы (iнструментаў, абсталявання, матэрыялаў і iнш.), iначай гурток хутка распадзецца. Нядоўгавечным можа стаць і той гурток, дзе замест арганiзацыi практычных работ аддаецца перавага тэарэтычным пытанням (падрыхтоўка дакладаў і рэфератаў.). Але і практычныя работы не павiнны ператварацца ў самамэту.

У многiх выпадках работу гуртка карысна пачынаць з навукова-тэхнiчнага вечара, тэматычнага збору цi экскурсіі. На першых занятках неадходна азнаёміць гурткоўцаў з папярэдне складзеным планам работы, пералiкам і схемамі будучых вырабаў. Мэтазгодна зрабіць гэта ў форме цікавай, захапляючай гутаркі, у час якой паказаць доследы, прадэманстраваць дыя- і кiнафiльмы, гатовыя вырабы. Карысна для гутаркі запрасіць старэйшых выхаванцаў гуртка, каб яны прадэманстравалі свае работы і адказалі на ўзнікшыя пытанні.

Важна з першых жа заняткаў навучыць членаў гуртка правільна арганізоўваць сваё рабочае месца, карыстацца тэхнічнай лiтаратурай і вымяральнымі iнструментамi. У дзяцей неабходна развіваць і падтрымліваць пачуццё таварыскасці, узаемадапамогi, прывучаць iх дзейнiчаць па правiлу: навучыўся сам — навучы другога. Трэба памятаць, што поспехі дзяцей у рабоце — важнейшы стымул iх далейшай творчай дзейнасці, а для гэтага неабходна правiльна адбiраць аб'екты iх будучых работ. Апошнія павiнны быць цiкавымi, пасiльнымi, разнастайнымi.

Апрача выстаўкі работ, пажадана стварыць музей гiсторыi гуртка, зрабiць стэнд з прозвiшчамi і фотаздымкамі яго выпускнiкоў, з расказам аб iх далейшым лесе.

Пастаянная работа з гурткоўцамі патрабуе ад кiраўнiка вялiкага педагагiчнага такту. Кiраўнiк павiнен выступаць перад калектывам гуртка як дарадчык і старэйшы таварыш, апiрацца ў сваёй рабоце на iнтарэс членаў гуртка да тэхнiкi і грамадскую думку калектыву.

Выконваючы на занятках гуртка розныя тэхналагiчныя работы, дзейнiчаючы ва ўмовах, блiзкiх да ўмоў вучэбнай майстэрні цi цэха прадпрыемства, кожны гуртовец павiнен ведаць ад кiраўнiка пра правілы вытворчай санiтарыi і бяспекі працы. Кiраўнiку неабходна прадугледзець розныя мерапрыемствы, што забеспечваюць нармальны санiтарна-гiгiенiчны рэжым і бяспечныя ўмовы. Патрэбна растлумачваць гурткоўцам правілы абыходжання з розным абсталяваннем і канструкцыйнымі матэрыяламі, правілы асабiстай акуратнасці і дакладнасці ў рабоце. Мэтазгодна кожнаму гурткоўцу мець спецвопратку і iншыя ахоўныя сродкі.

Перад пачаткам практычных заняткаў кiраўнiк праводзіць інструктаж па тэхнiцы бяспекі з рэгістрацыяй у спецыяльным журнале. У гуртку павiны быць інвентар і медыкаменты для аказання першай медыцынскай дапамогі, тушэння пажару.

Масавыя формы пазакласнай работы вучняў па тэхнiцы і працы

Далёка не ўсе школьнiкi займаюцца тэхнiчнай творчасцю. Многiя наведваюць іншыя гурткі і секцыі (мастацкай самадзейнасцi, выяўленчага мастацтва і г.д.). Школа ж павiнна рыхтаваць усiх вучняў да практычнай працоўнай дзейнасці. Дзе б нi працавалі яе выпускнiкi, праца iх павiнна насіць творчы характар. Пагэтаму да творчасці неабходна рыхтаваць усiх вучняў, развiваць iх творчую актыўнасць, самастойнасць, iмкненне да рацыяналiзацыi і вынаходніцтва. Для гэтага патрэбна выкарыстоўваць розныя масавыя формы ПКР. У iх арганiзацыi і правядзеннi звычайна прымаюць самы актыўны ўдзел гурткоўцы. Вопыт паказвае: там, дзе добра працуюць гурткі, большы размах набывае масавая ПКР.

Галоўную ролю ў арганiзацыi ПКР па тэхнiцы і працы адыгрывае настаўнiк працоўнага навучання. Да яе арганiзацыi могуць прыцягвацца работнiкi базавых прадпрыемстваў і бацькі вучняў. У практыцы работы школ найбольшае распаўсюджанне набылі наступныя вiды форм ПКР: сустрэчы з перадавiкамi і наватарамi вытворчасці; тэхнiчныя канферэнцыi і злёты рацыяналізатараў (юных тэхнiкаў); выстаўкі тэхнiчнай творчасці; алiмпiяды па працоўнаму навучанню; конкурсы па прафесiях; тэхнiчныя турнiры; тэхнiчныя ранiшнiкi і вечары; вусныя часопісы; тыдні тэхнiкi і працы; тэхнiчныя лекторыі; гутаркі з тэхнiчным зместам; святы працы ў школе; працоўныя атрады пастаяннага дзеяння (пераплётчыкаў кнiг, сталяроў, слесараў-рамонтнікаў і iнш.); вытворчыя экскурсіі; чытанне і абмеркаванне папулярнай навукова-тэхнiчнай лiтаратуры; прагляд i абмеркаванне тэлеперадач; стварэнне куткоў навукова-тэхнiчнай інфармацыі і музеяў; тэхнiчныя вiктарыны; стварэнне аддзяленняў таварыства вынаходнiкаў і рацыяналiзатараў; тэматычныя класныя гадзiны; дыспуты з тэхнiчным зместам.

Коратка разгледзiм асобныя важнейшыя вiды масавых форм гэтай работы.

Сустрэчы з перадавiкамi і наватарамі вытворчасці. Арганізуюцца ў школе цi ў час экскурсiй на прадпрыемствы. Работнiкi вытворчасці выступаюць перад вучнямі, расказваюць iм аб сваiх поспехах, дзеляцца вопытам работы, дэманструюць працоўныя прыёмы. Такiя сустрэчы дазваляюць вучням канкрэтна азнаёмiцца з характарам працы па пэўнай прафесiі, садзейнічаюць выхаванню вучняў на станоўчых прыкладах, ствараюць перадумовы для будучага прыходу выпускнiкоў у рабочае асяроддзе.

Тэхнiчныя канферэнцыі — гэта папулярызацыя навейшых дасягненняў вытворчасці, перадавых прыёмаў працы, азнаямленне вучняў з новымі ўзорамі тэхнiкi, пытаннямі экалогіі, эканомікi і арганізацыі вытворчасці. Пры падрыхтоўцы да канферэнцыі афармляюцца альбомы, стэнды, тэматычныя выстаўкі, вызначаюцца праграма і тэмы асобных выступленняў (настаўнікаў, рабочых вытворчасці, гурткоўцаў). Па ўсiх абмяркоўваемых пытаннях прымаюцца адпаведныя рэкамендацыі. Яны выкарыстоўваюцца потым у вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Правядзенне злётаў рацыяналізатараў аналагiчнае правядзенню канферэнцый. Розніца ў тым, што на злётах няма дакладаў. Галоўны ўпор тут робіцца на абмен вопытам работы.

Выстаўкi тэхнiчнай творчасцi часцей за ўсе праводзяцца ў канцы навучальнага года. На iх экспануюцца работы гурткоўцаў, а таксама лепшыя вырабы, выкананыя на занятках па працоўнаму навучанню, у час вытворчай практыкі. Выстаўкі могуць прыўрочвацца да памятных дат, тэматычных вечароў, канферэнцый, злётаў і iнш.

Алiмпiяды i конкурсы па працоўнаму навучанню. Алiмпiяды звычайна арганізуюцца ў няпоўнай сярэдняй школе, а конкурсы — у старшых класах. Яны праводзяцца ў некалькі тураў: школьны, раённы (гарадскі), абласны, рэспублiканскi. У школьных турах прымаюць удзел усе цi большасць вучняў адпаведных класаў. У наступных турах удзельнічаюць толькі пераможцы папярэднiх. Алiмпiяды і конкурсы могуць праходзіць як у час школьных канiкулаў, так і ў перыяд навучання. Месца правядзення алiмпiяд — школьныя вучэбныя майстэрні, а конкурсы на званне лепшага па прафесіі часцей арганізуюцца на адпаведнай базе ў ВВК.

Для падрыхтоўкі гэтых мерапрыемстваў ствараюцца аргкамітэт і журы, распрацоўваюцца і складаюцца тэарэтычныя і практычныя заданні. Загадзя намячаюцца крытэрыі і паказчыкі для ацэнкі якасці выкананых работ. Алiмпiяды і конкурсы пачынаюцца і заканчваюцца ва ўрачыстай абстаноўцы. Вучняў вітаюць, узнагароджваюць, вiншуюць вядомыя людзі (вучоныя, педагогі, iнжынеры і iнш.).

Тэхнічныя турніры — гэта спаборніцтвы некалькіх каманд асобных класаў цi школ, яны выступаюць са справаздачай аб выкананні хатнiх заданняў, адказваюць на пытанні, рашаюць тэхнiчныя задачы, выконваюць практычныя работы, разгадваюць тэматычныя крыжаванкі і рэбусы. Гэтыя мерапрыемствы звычайна разлiчаны на праверку тэхнiчнага кругагляду вучняў, на праяўленне кемлiвасцi. Тэхнiчныя турнiры бываюць двух вiдаў: тэматычныя ("Юны сталяр", "Станочнiк" і iнш.) і камбінаваныя ("Юны тэхнiк" і iнш.).

Тэхнічныя ранiшнiкi і вечары — гэта мерапрыемствы па паведамленню новай для вучняў iнфармацыi аб развiццi навукі і тэхнiкi, тэхналогіі. Яны ў асноўным бываюць двух вiдаў: тэматычныя ("Вечнае дрэва", "У свеце металаў") і камбінаваныя ("У свеце навукі і тэхнiкi" і iнш.). Вельмі цiкавымi і змястоўнымі атрымлiваюцца вечары міжпрадметнага характару: працоўнае навучанне і гiсторыя ("Тэхнiка старажытнага свету"), працоўнае навучанне і фiзiка ("Фiзiка такарнага станка") і г.д. У iх змесце павiнна адлюстроўвацца спецыфіка вучэбнага прадмета. Ранiшнiкi арганiзоўваюцца часцей для малодшых, а вечары — для старшых школьнiкаў.

Вусныя часопісы — гэта мерапрыемствы, пры правядзенні якiх тэхнiчныя звесткі паведамляюцца ў форме асобных старонак. Часопісы могуць быць тэматычнымі ("Сонца ў колбе", "Загадкі жалеза", "Прывітанне, робат") і камбiнаванымi ("Ведай і ўмей", "Тэхнiчны веснiк"). Назву мерапрыемства патрэбна выбіраць так, каб яна ў вобразнай форме адлюстроўвала змест гэтага часопіса. Вучні атрымліваюць загадзя пэўныя заданні і рыхтуюцца самастойна дома і ў бiблiятэцы, выкарыстоўваючы розную тэхнiчную і навукова-папулярную літаратуру.

Найбольш масавым і комплексным вiдам пазакласнай работы па тэхнiчнай творчасці і працы з'яўляецца тыдзень па тэхніцы і працы. У яго рамках могуць праводзiцца разнастайныя мерапрыемствы, аб'яднаныя агульнай накiраванасцю. У змест "Тыдня" могуць быць уключаны наступныя вiды пазакласнай работы: сустрэчы вучняў з перадавiкамi, наватарамі, рацыяналiзатарамi і вынаходнiкамi; экскурсіі на прадпрыемствы, у ВВК і ў ПТВ; конкурсы розных тыпаў (газет, юных майстроў, хатнiх заданняў і iнш.); тэматычныя класныя гадзiны (расказы аб выдатных дзеячах тэхнiкi і аб яе праблемах); выстаўкі (работ вучняў, навiнак лiтаратуры); тэхнiчныя турнiры; ранiшнiкi; вечары; вусныя часопісы і iнш.; розныя працоўныя справы (выраб карысных рэчаў, рамонт памяшканняў і абсталявання, школьнай мэблі, шэфства над састарэлымі і хворымі і г.д.).

Пералік карысных пазакласных мерапрыемстваў можа быць прадоўжаны. Пры вызначэнні iх зместу патрэбна кіравацца перш за ўсе вучэбна-выхаваўчымі задачамі, улічваць iнтарэсы дзяцей і мясцовыя ўмовы.

МАТЕРИАЛЬНАЯ БАЗА ТЕХНОЛОГИИ (ТЕХНИЧЕСКИЙ ТРУД) (4 ЧАСА)

Общая характеристика школьных учебных мастерских. Примерное положение о школьных и межшкольных учебно-производственных учебных мастерских. Организация и оборудование рабочих мест (станки, верстаки, инструменты и приспособления). Учебно-наглядные пособия. Нормативная документация.

Школьные учебные мастерские должны отвечать ряду современных требований: санитарно-гигиенических, безопасности труда, организации учебного процесса.

Существуют различные типовые проекты школ. В связи с этим учебные мастерские школ могут отличаться друг от друга некоторыми особенностями. Так, мастерские могут находиться непосредственно в здании школы или в отдельном здании около школы. Те и другие бывают комбинированными или специализированными.

При размещении мастерских в отдельном здании достигаются некоторые преимущества: возникающий в мастерских производст­венный шум не мешает проведению занятий в классах; здесь, как правило, выделяется достаточное место для хранения материалов и готовой продукции, сосредоточивается в одном месте вся мате­риальная база трудового обучения — мастерские для технического труда в V—Х классах, кабинеты обслуживающего труда, рабо­чие комнаты для трудового обучения младших школьников, неко­торые кабинеты для проведения трудового обучения в старших классах.

Комбинированные мастерские занимают одно помещение разме­ром до 90 м2 и предназначены для выполнения всех видов работ по техническому труду учащимися V—Х классов (обработка древесины, металлов вручную и на станках, электромонтажные работы). Специализированные мастерские — слесарно-механическая (здесь же выполняются электромонтажные работы) и столяр­ная— располагаются в отдельных помещениях.

В соответствии с Типовым положением об учебных мастерских общеобразовательной школы комбинированные мастерские созда­ются в школах, имеющих менее 20 классов-комплектов. При на­личии 20 и более классов-комплектов создаются специализирован­ные мастерские.

Рассмотрим один из возможных вариантов плана школьных ма­стерских. Рядом со слесарно-механической мастерской (отделением) находится инструментальная; еще лучше, если она расположена на одинаковом расстоянии от столярного и слесарно-механического отделений. В инструментальной хранятся инструменты, полуфабрикаты, гото­вая продукция. Здесь же разме­щается электрораспределитель­ный щит и понижающий транс­форматор на 36 В для питания ламп местного освещения.

Площадь инструментальной может быть до 20 м2, а каждой из мастерских — до 70 м2. Нормативами предусмотре­на площадь рабочего места 3,5...4 м2 в слесарно-механиче-ском отделении, 4...5 м2 — в столярном, 5...6 м2 — на один небольшой станок.

Комбинированные мастерские по сравнению со специализиро­ванными позволяют более рационально и, следовательно, экономи­чески эффективно использовать учебные площади. Однако с точки зрения методики трудового обучения они менее удобны. Это объ­ясняется, в частности, тем, что пока еще не создано учебное обору­дование, приспособленное одновременно для выполнения ручной обработки всех видов материалов, предусмотренных программой по техническому труду в V—Х классах.

Во многих школах, которые поддерживают тесные связи с ба­зовыми предприятиями, постепенно создается прочная материаль­ная база для трудового обучения. Учебные мастерские таких школ лучше приспособлены к выпуску определенной продукции по заказам предприятий, т. е. они являются учебно-производствен­ными.

В некоторых случаях используется практика строительства общих для нескольких школ учебно-производственных мастерских — их называют межшкольными. В создании межшкольных мастерских активное участие принимают базовые предприятия. Обычно в таких мастерских занимаются учащиеся не только V—Х, но и XI—XII классов.

По сравнению с обычными межшкольными учебно-производст­венные мастерские имеют определенные преимущества: благодаря обучению в них значительного количества учащихся резко возра­стает коэффициент использования оборудования, создаются усло­вия для полной загрузки учителей, что позволяет привлечь в шко­лы высококвалифицированные кадры. Окружающие предприятия охотно поручают межшкольным учебно-производственным мастер­ским выполнение определенных заказов.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1242 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.01 с)...