Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні 5 страница



- правiльныя рабочыя рухi;

- узоры гатовых вырабаў;

- пiсьмовыя і графічныя дакументы;

- розныя нарматыўныя патрабаванні;

- планы выканання работы і iнш.

Засваенне ўзору звычайна адбываецца пад час iнструктажу. Настаўнiк паведамляе вучням мэту работы і патрабаванні да якасці яе выканання. Ён паказвае, напрыклад, узор вырабу і правiльныя прыёмы работы і суправаджае ўсе гэта слоўнымі каментарыямі. Тут жа даюцца ўказаннiпа самакантролі: што правяраць; калi правяраць; як, якiмi сродкамі правяраць; па якiх прыкметах рабiць кантроль; як улiчваць вынiкi.

Другі структурны элемент самакантролю — ацэнка вучнем сваёй работы. Гэта значьщь, што ён параўноўвае (супастаўляе) яе з узорам, атрымлiвае iнфармацыю аб ходзе яе выканання, устанаўлiвае і аналiзуе памылкі і iх прычыны. На гэтым этапе адбываецца толькі канстатацыя таго, што адбываецца (узнiкае), — самаацэнка. Метады правядзення самаацэнкі залежаць ад зместу работы і яе характару, засвоенага ўзору і спосабаў яго засваення, узроўню ведаў і ўменняў па дадзенаму вiду работы і г.д.

Асноўныя спосабы збору цi атрымання iнфармацыi пры самакантролі (самаацэнцы) наступныя:

- напасрэдныя (пры дапамозе органаў пачуццяў);

- апасродкаваныя (на аснове скарыстання вымяральных інструментаў, прыбораў і iншых тэхнічных сродкаў);

- змешаныя (спалучэнне двух першых).

Існуюць наступныя асноўныя вiды непасрэднага самакантролю: мышачна-рухальны, слыхавы, зрокавы, камбiнаваны.

У працэсе навучання школьнiкаў самакантролю сваiх дзеянняў у iх неабходна развiваць вокамер, дакладнасць адчуванняў, вучыць рашаць дыягнастычныя задачы, працаваць з дапамогай кантрольна-вымяральных інструментаў і прыбораў.

На занятках трэба дадаткова скарыстоўваць не толькі самакантроль, але і ўзаемакантроль памiж вучнямі.

Трэці элемент самакантролю — карэкцiроўка работы, якая выконваецца. Яна ажыццяўляецца на аснове самаацэнкі. Пры карэкцiроўцы выпраўляюцца дапушчаныя памылкі і ацэньваецца таксама дастатковасць унесеных выпраўленняў. Настаўнiк павiнен дапамагаць вучням пазбягаць памылак. Для гэтага ён арганiзуе практыкаванні па выкананню тых дзеянняў, у якiх магчымы цi ўжо дапушчаны памылкі, праводзіць паўтарэнне неабходнага тэарэтычнага матэрыялу, іншы раз можа прапанаваць вучню зноў выканаць усё заданне, у якiм было дапушчана шмат памылак. Пры карэкціроўцы вучні могуць уносiць удасканаленні ў сваю работу, у спосабы яе выканання, у прылады працы, што выкарыстоўваюцца.

Для кантролю за якасцю работы неабходна больш шырока прымяняць розныя тэхнiчныя сродкі. Па канструкцыі, адносiнах да прылад працы, асаблiвасцях карыстання iмi ўсе iх можна ўмоўна падзялiць на асобныя групы.

У першую групу можна ўключыць тэхнiчныя сродкі для першапачатковага кантролю. Яны звычайна не ўваходзяць у канструкцыю прылад працы. Гэта розныя iнструменты, шаблоны, кантрольна-вымяральныя прыборы і iнш.

Другую групу складаюць тэхнiчныя сродкі, якiя ўваходзяць у канструкцыю машын. Перш за ўсё — гэта кантрольна-вымяральныя прыборы і датчыкі, якiмi абсталяваны машыны і механiзмы — спiдометры, паказальнiкi тэмпературы, напружання, велічыні току і iнш.

Да трэцяй групы можна аднесці тэхнiчныя сродкі, якiя ўстанаўлiваюцца на рабочых месцах толькі на час праверкі цi кантролю. Яны могуць абцяжарваць працу вучняў i нават адцягваць iх увагу. Гэта ў асноўным прыборы і ўстройствы для вымярэння i рэгiстрацыi розных паказчыкаў цi характарыстык тэхналагiчнага працэсу і стану вучня пры яго ажыццяўленні. Такiмi тэхнiчнымi сродкамі часта карыстаюцца настаўнiкi-даследчыкi.

У чацвёртую групу ўваходзяць тэхнiчныя сродкі, якiя прымяняюцца для навучання школьнікаў прыёмам самакантролю. Яны часцей за ўсё не ўваходзяць у канструкцыю прылад працы і ўстанаўліваюцца на рабочых месцах толькі на перыяд навучання. Гэтыя тэхнiчныя сродкі яшчэ інакш называюцца трэнажорамі, аб чым ужо ішла размова пры разглядзе практычных метадаў навучання.

Хуткая праверка і ацэнка ведаў і ўменняў вучняў

Праверка i ўлiк ведаў і ўменняў вучняў дазваляе настаўнiку працы (тэхнiкi, тэхналогіі) паэтапна вырашаць пытаніі падрыхтаванасці iх да працоўнай дзейнасці. Пры ўмела пастаўленым навучанні тэхніцы, тэхналогіі і працы школьнікі не толькі спасцiгаюць радасць і задавальненне ад выканання працоўнага задання і набываюць "зарад" гатоўнасці да наступнага засваення асноў навук. Яны мiжволi становяцца суб'ектамi, выканаўцамі інтэгратыўнай сістэмы, якую можна ўмоўна назваць "чалавек — працоўная дзейнасць".

Кампаненты гэтай сiстэмы маюць зваротны шлях: у працоўнай дзейнасці чалавека ўвогуле (і вучняў у тым лiку) фарміруюцца якасці асобы, выпрацоўваюцца адпаведныя патрабаванні да набытага ўзроўню працоўнай квалiфiкацыi.

На ўроку працы (тэхнiкi, тэхналогіі), дзе значная частка рабочага часу адведзена калектыўнаму выкананню вучэбна-працоўнага задання, не кожнаму настаўніку з лёгкасцю ўдаецца праверьщь, як "працуе" прыведзеная вышэй сiстэма падрыхтоўкі ўсяго вучнёўскага калектыву да працоўнай дзейнасці. Сістэматычная праверка ведаў і ўменняў (аб чым iшла гаворка вышэй), якой бы дынамiчнай яна нi была, не зможа адначасова і хутка ахапiць цалкам увесь калектыў класа. Нейкая частка вучняў міжволі застаецца па-за ўвагай настаўніка. І ў педагагічнай тэорыі, і ў школьнай практыцы нарадзіліся прыёмы, метады і сродкі хуткай праверкі і ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў. Найбольш дзейсныя з іх — вучэбна-праверачныя заданні і хуткацечныя тэсты паспяховасці. Яны афармляюцца настаўнiкам загадзя на асобных картках і сістэматызуюцца паводле раздзелаў (блокаў, модуляў) праграмы адпаведнага класа.

Прыводзім прыклады вучэбна-праверачных (кантрольных) заданняў хуткаснага выканання,

1.Супаставiць уласцiвасцi драўнiны i назваць адпаведныя пароды дрэў:

Пароды дрэў   Уласцівасці драўніны
  А. Сасна   Б. Елка   В. Дуб 1.   2.     3. 4. Мяккая, з мноствам сучкоў, смалістая. Колер белы з жаўтаватым адценнем Мяккая з моцнай прапіткай смалістымі рэчывамі. Колер чырванаваты. Мае параўнальна невялікую колькасць сучкоў Цвёрдая. Колер белы з бураватым адценнем Цвёрдая. Колер светла-жоўты з карычнева-шэрым адценнем

Свае адказы вучні запісваюць на гэтай жа картцы або на асобным аркушы паперы (паводле ўказання настаўнiка). Правільнымі будуць адказы: А-2, Б-1, В-4.

2. Назваць правiльна тэхнiчныя тэрмiны, якiмi варта абазначыць:

А. Дрыль, корба _________________________________

Б. Рубанак, свердзел ______________________________

В. Штангенцыркуль, лінейка _______________________

Правiльнымі будуць адказы: А — прыстасаванні для свідравання, Б — інструменты для рэзання, В — iнструменты для вымярэння.

Колькасць і характар кантрольна-праверачных заданняў настаўнiк вар’iруе ў залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў. Важна, каб заданні былі кароткiмi па фармулёўцы і па магчымасці адказаў адпавядалі праграмнаму матэрыялу, мелі галоўным чынам практычную накiраванасць.

Адпаведнае распаўсюджанне ў працоўнай падрыхтоўцы школьнікаў атрымаў тэст паспяховасці "Лiшняе слова". Выкананне яго патрабуе не толькі адпаведных ведаў праграмнага матэрыялу, але і кемлiвасці, што дае настаўніку падставы для меркавання як аб узроўні полiтэхнiчнага кругагляду, так i аб псіхафізіялагічных і асобавых характарыстыках вучняў.

Прыводзім прыклады некаторых тэстаў, у кожным з якiх (на асобных картках) прапануецца 4 слупкі слоў-тэрмінаў па 5 штук у слупку. Вучань павiнен уважлiва iх прачытаць, падумаць, якое з прыведзеных слоў і чаму лішняе, і выкрэсліць яго. Унiзе ён запісвае сваё прозвiшча, нумар класа, школы.

Тэст для 5-га класа:

Бервяно ДВП ДСП Фанера Шпона Асіна Дуб Елка Ліпа Сасна Абцугі Адвёртка Малаток Малаток з прораззю Шыла Вяршыня Кант Пласць Руб Тарэц

У першым слупку “лішнім” будзе слова “бервяно” (не з'яўляецца ліставым матэрыялам, усе астатнiя — з'яўляюцца), у 2-м — "дуб" (цвёрдая парода, усе астатнiя — мяккiя), у 3-м — "адвёртка" (не з'яўляецца інструментам для злучэння дэталяў на цвіках), у 4-м — "вяршыня" (не элемент дошкі).

Тэст для 6-га класа:

ДВП ДСП Фанера Шархебель Шпона Аловак Лобзік Нажоўка Напільнік Рубанак Аловак Рубанак Чарцілка Шаблон Шыла Асіна Бяроза Дошка Дуб Ліпа

У 1-м слупку прыведзены назвы ліставых драўняных матэрыялаў і назва рубанка для грубага стругання (шархебель). Гэтае слова не складае адзiнага лагiчнага цэлага з астатнімі, таму з’яўляецца "лiшнiм". У 2-м слупку пададзены віды рэжучых інструментаў, таму лiшнiм тут будзе аловак — разметачны iнструмент пры апрацоўцы драўнiны. Трэцi слупок прапануе чатыры назвы разметачных інструментаў (чарцілка, аловак, шаблон, шыла) і адну — рэжучага (рубанак), якое і з'яўляецца "лiшнiм" у дадзеным ланцужку тэрмінаў. Чацвёрты слупок дае ўяўленне аб пародах драўнiны (дуб, бяроза, асiна, лiпа). "Лiшняе" слова тут — "дошка" — адзін з вядомых вучням піламатэрыялаў.

Тэст для 7-га класа:

Долата Зубіла Кусачкі Нажніцы Чарцілка Нажоўка Напільнік Свердзел Стамеска Шкурка Бляха ДВП Дошка Фанера Шпона Брус Брусок Дошка ДСП Рэйка

У 1-м слупку "лiшнiм" словам-тэрмінам з'яўляецца"чарцiлка" — разметачны інструмент для апрацоўкі металу, усе ж астатнія — рэзальныя: па драўніне (долата) і металу (зубіла, кусачкі, нажніцы). Другі слупок складаюць назвы рэзальных іструментаў для апрацоўкі драўнiны і металу, тэрмiн "стамеска" абазначае рэзальны iнструмент толькі для апрацоўкі драўніны. Гэтае слова і будзе "лішнім". У 3-м слупку змешчаны назвы матэрыялаў, з якiмi вучні працуюць у майстэрні. Толькі чатыры з iх адносяцца да ліставых, а дошка — да пiламатэрыялаў. Натуральна, гэтае слова i з'яўляецца "лiшнiм". У 4-ы слупок таксама ўваходзяць назвы матэрыялаў, чатыры з якiх складаюць адзiнае цэлае (піламатэрыялы: дошка, брусок, рэйка, брус), Сюды лагiчна не ўпісваецца ДСП (ліставы драўняны матэрыял).

Падобныя тэсты выконваюцца школьнікамі вельмі хутка, на працягу 3-4 хвiлiн, а пры адпаведнай трэніроўцы — нават за больш кароткі час. Ацэнка кожнага з iх праводзiцца тут жа, на ўроку і таксама вельмі хутка.

Вучні ахвотна, як паказвае практыка, з вялiкім задавальненнем выконваюць тэставыя заданні, абмяркоўваюць iх вынiкi на перапынку, просяць даць ім новыя заданні на наступным уроку. Тэстыраванне ў цэлым, апрача хуткай і 100 % праверкі ведаў і ўменняў вучняў ва ўсiм класным калектыве, высвятлення ўзроўню полiтэхнiчнай падрыхтаванасці, уносіць элемент разнастайнасці ў нярэдка манатонны працэс ручной апрацоўкі матэрыялаў, ажыўляе ўрок. Тэсты даюць настаўнiку канкрэтны матэрыял як для стратэгіі навучання цэлых класных калектываў, так і для iндывідуальнай работы з вучнямі. Як спецыялізаваныя абагульняльныя заданні, кароткiя і разнастайныя па зместу і непрацяглым часе выканання, тэсты паспяховасці аказваюць істотную метадычную дапамогу настаўніку ў карэкціроўцы політэхнічнай падрыхтоўкi вучняў да працоўнай дзейнасці.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 554 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.011 с)...