Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Действующие в настоящее время правила безопасности труда учащихся в мастерских утверждены Министерством образования РБ



Указанными правилами учителя трудового обучения и руково­дители кружков обязаны; принимать необходимые меры для создания здоровых и без­опасных условий проведения занятий:

обеспечивать выполнение действующих правил и инструкций по безопасности труда и производственной санитарии;

проводить практические работы при наличии соответствующего оборудования и других условий, предусмотренных правилами и нормами по безопасности труда;

обеспечивать безопасное состояние рабочих мест, оборудования, приборов, инструментов и санитарное состояние помещений;

проводить инструктаж учащихся по безопасности труда с соот­ветствующим оформлением инструктажа в журнале;

разрабатывать мероприятия по обеспечению безопасных усло­вий труда;

не допускать учащихся к работе без предусмотренной спецодежды и защитных приспособлений;

приостанавливать проведение работы или занятий, сопряженных с опасностью для жизни, и докладывать об этом директору школы;

немедленно извещать директора школы о каждом несчастном случае;

отвечать за несчастные случаи, происшедшие в результате не­выполнения ими своих обязанностей.

При проведении инструктажей и других мероприятий, направленных на обеспечение безопасных условий для работы учащихся в мастерских, учителя руководствуются «Правилами по технике безопасности», утвержденными Министерством образования РБ.

ОРГАНИЗАЦИЯ ОБЩЕСТВЕННО ПОЛЕЗНОГО, ПРОИЗВОДИТЕЛЬНОГО ТРУДА (4 ЧАСА)

Основные задачи в организации производительного труда. Виды производительного труда школьников. Содружество школы и предприятия. Трудовые объединения школьников.

Перад агульнаадукацыйнай школай стаяла і стаіць задача эфектыўнай рэалізацыі асноватворнага прынцыпу спалучэння навучання зпрадукцыйнай працай. Ва ўмовах школьных майстэрняў існуюць два асноўныя шляхі ўключэння вучняў у прадукцыйную працу: непасрэдна на ўроках працоўнага навучання і ў пазаўрочны час. Спалучэнне навучання з прадукцыйнай працай становіцца больш эфектыўным, калі гэтыя два шляхі аб'ядноўваюцца. У такім выпадку ўся прадукцыйная праца будуецца на базе ведаў і ўменняў, набытых вучнямі ў працэсе працоўнага навучання.

Вядомы розныя падыходы вучоных (працы С.Е.Дурнева, К.Н.Катханава, А.Ф.Кручкова, Г.М.Назарава і інш.) да вызначэння паняцця "прадукцыйная праца". Аналіз іх думак дазваляе сцвярджаць, што да прадукцыйнай патрэбна аднесці працу, якая адпавядае ўзросту і задачам навучання і выхавання, стварае матэрыяльныя каштоўнасці і ўключае вучняў у вытворчыя адносіны.

Яе асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

- азнаямленне школьнікаў з асновамі сучаснай вытворчасці, фарміраванне інтарэсу да прафесій народнай гаспадаркі, замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў, атрымліваемых у час працоўнай і агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі;

- выхаванне сацыяльна значымых якасцей асобы (усвядомленай патрэбнасці ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівых і беражлівых адносін да грамадскай маёмасці і прыроды, адказнасці за вынікі сваёй працы і таварышаў і інш.);

- эканамічная падрыхтоўка школьнікаў (фарміраванне ўяўленняў аб прадукцыйнасці працы, сабекошце і якасці прадукцыі, уліку і нарміраванні працы, заработнай плаце і г.д.);

- аказанне пасільнай дапамогі прадпрыемствам і арганізацыям у выкананні вытворчых заданняў.

Змест прадукцыйнай працы павінен мець прамыя адносіны як да патрэб школы, так і прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, што акружаюць школу. Прадукцыйная праца павінна спалучацца з работамі па самаабслугоўванню, самазабеспячэнню. У практыцы арганізацыі прадукцыйнай працы найбольш яскрава выдзяляюцца тры асноўныя яе віды:

- праца па вырабу матэрыяльных каштоўнасцей для школ і іншых устаноў сістэмы адукацыі;

- праца з пастаўкай гатовых вырабаў непасрэдна ў гандлёвую сетку;

- праца па выкананню заказаў прадпрыемстваў і ўстаноў.

Пры выкарыстанні першага віду працы школьнікі вырабляюць і рамантуюць абсталяванне, мэблю, цацкі для груп падоўжанага дня і дзіцячых садкоў, ствараюць і абсталёўваюць дзіцячыя пляцоўкі, працуюць у кутках жывой прыроды і на прышкольным участку. Прадукцыйная праца для патрэб іншых школ, äЗіöÿ÷ûõ садкоў адрозніваецца ад работ па самаабслугоўванню большай патрабавальнасцю да якасці вырабаў, якія павінны быць матэрыяльнай каштоўнасцю. Апрача таго, выкарыстанне гэтых вырабаў самімі школьнікамі прывучае іх цаніць працу таварышаў, беражліва адносіцца да рэчаў, а іх атрыманне стварае добрыя магчымасці для вывучэння асноў эканомікі.

Аднак нават вытворчасць матэрыяльных каштоўнасцей для патрэб устаноў сістэмы адукацыі, пераважна для дзiцячых садкоў, не рашае асноўных задач прадукцыйнай працы. Гэты від яе слабей за іншыя садзейнічае мэтам прафесіянальнай арыентацыі вучняў, горш рашае таксама пытанні забеспячэння вучэбных майстэрняў неабходнымі матэрыяламі і інструментамі. Таму выраб прадметаў для ўстаноў сістэмы адукацыі можа быць рэкамендаваны ў якасці першых крокаў ажыццяўлення сувязі працоўнага навучання з працай школьнікаў.

Выраб у працэсе працоўнага навучання розных прадметаў непасрэдна для гандлёвай сеткі прадугледжвае параўнальна высокія патрабаванні да знешняга выгляду гэтых прадметаў. Такая пастаноўка пытання, хоць і ўскладняе прадукцыйную працу, але дазваляе праводзіць больш эфектыўную работу па эстэтычнаму выхаванню вучняў, па павышэнню патрабавальнасці да якасці работы.

Найбольш распаўсюджанымі вырабамі для гандлёвай сеткі з'яўляюцца шматлікія прадметы з драўніны і металу: вешалкі, плечыкі, паліцы, скрынкі, ручкі для лапат, дзіцячая мэбля, цацкі, завесы, вугалкі, зашчапкі і інш. Гэтыя вырабы носяць гаспадарча-бытавы характар.

Супрацоўніцтва школ з прадпрыемствамі з'яўляецца найбольш перспектыўнай справай, а арганізацыя прадукцыйнай працы па выкананню заказаў вытворчасці — найбольш прыдатнай яе формай. Перавагі гэтага віду прадукцыйнай працы ў наступным:

- значна пашыраецца наменклатура вырабаў пры рабоце ў вучэбных майстэрнях, паколькі з'яўляецца магчымасць атрымліваць не толькі прадметы гаспадарчага, але і вытворчага прызначэння;

- такая прадукцыйная праца ўяўляе сабой пэўную вытворчую кааперацыю, бо вучні выконваюць сумесна з дарослымі частку работы па выпуску таварнай прадукцыі;

- узмацняецца сувязь працоўнай падрыхтоўкі вучняў з жыццём грамадства;

- пры выкананні заказаў прадпрыемстваў для ацэнкі працоўных поспехаў вучняў выкарыстоўваюцца, як і ў дарослых, вытворчыя паказчыкі: план, якасць, аб'ём прадукцыі і інш.;

- выконваючы заказы, вучні лепш знаёмяцца з вытворчасцю, арганізацыяй работы, што садзейнічае развіццю політэхнічнага кругагляду, становіцца галоўнай крыніцай фарміравання ўяўленняў аб сучаснай вытворчасці;

- у ходзе выканання заказаў вучні знаёмяцца з многімі прафесіямі, спасцігаюць працу розных спецыялістаў;

- працэс выканання заказаў больш паспяхова вырашае пытанні забеспячэння вучэбных майстэрняў неабходнымі матэрыяламі, інструментамі, паўфабрыкатамі;

- прадукцыйная праца па выкананню заказаў лепш садзейнiчае эканамічнаму выхаванню вучняў.

Для паспяховай арганізацыі прадукцыйнай працы вучняў важнае значэнне мае правільны падбор заказаў ці відаў работ. Ужо адабраныя аб'екты працы (віды работ) павінны адказваць наступным асноўным патрабаванням:

- яскрава выражаць грамадска карыснае, перш за ўсе — вытворчае прызначэнне;

- адпавядаць вучэбнай праграме;

- мець тыповасць аперацый, комплекснасць іх;

- адпавядаць узроўню падрыхтоўкі вучняў;

- мець магчымасць выкарыстання розных форм арганізацыі

працы вучняў;

- валодаць неабходнай складанасцю і працаёмкасцю аб'ектаў работ;

- быць серыйнымі;

- быць даступнымі і тэхналагічнымі для вырабу на наяўнай матэрыяльнай базе;

- адпавядаць школьным правілам тэхнікі бяспекі.

Прадукцыйную працу па заказах прадпрыемстваў можна ўмоўна падзяліць на тры падвіды:

- камплектаванне дэталяў (вырабаў);

- зборка вырабаў з гатовых дэталяў;

- выраб дэталяў з матэрыялаў (паўфабрыкатаў).

Найбольшае распаўсюджанне з іх атрымалі работы па зборцы бытавой і прамысловай электрычнай арматуры і апаратуры. Напрыклад, вучні могуць збіраць установачную арматуру, выключальнікі, рэле, кантактары, магнітныя пускальнікі, размеркавальныя шчыты, электрычныя машыны і інш.

Выраб дэталяў з матэрыялаў (паўфабрыкатаў) — гэта від прадукцыйнай працы, які можа выкарыстоўвацца асобна ці спалучацца са зборкай шматдэтальных вырабаў. Прасцейшыя работы гэтага віду звязаны са зняццем завусенцаў, прыліваў, рэшткаў матэрыялаў на дэталях пасля прасавання, штампоўкі, ліцця, рэзання механічнымі нажніцамі і г.д.

Праца па вырабу дэталяў і зборцы іх патрабуе ад вучняў навыкаў ручной і механічнай апрацоўкі матэрыялаў, валодання слясарна-зборачнымі і электратэхнічнымі інструментамі. Узровень іх павінен быць даволі высокім, таму што адхіленне тэхнічных параметраў вырабаў ад патрабуемых можа прывесці да выпуску прадукцыі з бракам, што не будзе садзейнічаць паспяховаму выхаванню вучняў.

Выкананне ў школьных майстэрнях работ па заказах прадпрыемстваў і ўстаноў павінна будавацца на дагаворнай аснове. Дагавор дазваляе школе перспектыўна планаваць як арганізацыю прадукцыйнай працы вучняў, так і іх працоўную падрыхтоўку ў цэлым. У сваю чаргу, прадпрыемствы і арганізацыі дакладна арыентуюцца, у якім аб'ёме школьнікі выпусцяць прадукцыю, у якія тэрміны патрэбна паставіць матэрыялы і інструменты. Дагавор павышае ўзаемную адказнасць заказчыка і выканаўцы. У тэкст дагавора звычайна ўключаюцца наступныя звесткі: пералік вырабаў, іх колькасць, тэрмiны пастаўкі, тэхнічныя патрабаванні, умовы кантролю, перавозкі і здачы прадукцыі, парадак разлікаў і аплаты працы, адрасы бакоў, тэрмін дзеяння дагавора і інш.

Арганізацыя працоўнай падрыхтоўкі школьнiкаў на аснове прадукцыйнай працы патрабуе абавязковага нарміравання работ. Яно з'яўляецца важнай умовай і сродкам выхавання. Нормы працы (нормы часу ці нормы выпрацоўкі), якія ўстанаўліваюцца для дзяцей, павінны быць тэхнічна абгрунтаванымі і ўлічваць неабходныя затраты часу непасрэдна на работу, падрыхтоўку да яе, магчымыя перапынкі, абслугоўванне рабочых месцаў і інш.

Сапраўдная прадукцыйная праца павінна не толькі нарміравацца, але і аплачвацца. Заработная плата, якая з'яўляецца асноўным матэрыяльным стымулам працы школьнiкаў, павiнна адпавядаць яе колькасці і якасці. Яна павiнна своечасова планавацца і ўлічвацца. Пры планаванні можна выпрацоўваць розныя паказчыкі, але галоўнымі сярод іх з'яўляюцца тэрміны пастаўкі матэрыялаў, інструментаў, абсталявання і здачы гатовай прадукцыі, на аснове чаго праводзіцца аплата. Улік работ (выпуску гатовай прадукцыі) можа весціся ў адпаведных журналах ці на спецыяльных бланках.

Прадукцыйнай працай вучні школ і ВВК могуць займацца не толькі ў час працоўнага навучання, але і ў пазаўрочны перыяд. Для гэтага ствараюцца розныя працоўныя аб'яднанні школьнiкаў: вучнёўскія вытворчыя брыгады, школьныя лясніцтвы, лагеры працы і адпачынку, школьныя кааператывы.

Вучнёўскія вытворчыя брыгады звычайна ствараюцца ў сельскай школе на базе мясцовых калгасаў (саўгасаў). Змест прадукцыйнай працы ў брыгадзе вызначаецца ў асноўным праграмамі працоўнага навучання і цесна звязаны са зместам вытворчай практыкі па вырошчванню сельскагаспадарчых раслін, догляду за жывёламі і правядзенню доследаў.

Школьнае лясніцтва — гэта працоўны калектыў (звычайна сельскіх школьнiкаў), які ствараецца на базе мясцовага лясніцтва для выхавання станоўчых адносін да працы і прыроды роднага краю, фарміравання ведаў, працоўных уменняў па ахове, выкарыстанню і ўзнаўленню прыродных рэсурсаў, падрыхтоўкі да свядомага выбару прафесіі лясной гаспадаркі. У школьных лясніцтвах вучні займаюцца вырошчваннем і доглядам лясных раслiн, зборам насення, нарыхтоўкай лекавай сыравіны, грыбоў, ягад, доглядам дзікіх жывёлін, правядзеннем доследаў.

Лагеры працы і адпачынку ствараюцца звычайна для вучняў гарадскіх школ на базе калгасаў, саўгасаў, лясгасаў. Змест прадукцыйнай працы ў лагерах падобны да зместу працы ў вучнёўскіх вытворчых брыгадах і школьных лясніцтвах, але іх дзейнасць разлічана толькі на час летніх канікулаў.

Асноўнае прызначэнне школьных кааператываў — рашэнне вучэбна-выхаваўчых задач працоўнай падрыхтоўкі вучняў, фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы маладога чаловека, выпуск прадукцыі, аказанне паслуг прадпрыемствам, установам і асобным грамадзянам на аснове дагаворных адносін. Усе кааператывы школьнiкаў можна ўмоўна падзяліць на тры тыпы. У першым выпадку кааператывам можа з'яўляцца ўвесь калектыў дзяцей школы (ці ВВК). У другім — стварэнне кааператываў адбываецца па прынцыпу рознаўзроставых атрадаў, аб'яднаных адной агульнай мэтай. У такіх кааператывах пераважаюць пэўныя абмежаваныя віды дзейнасці падлеткаў, колькасць якіх звычайна меншая, чым у першым выпадку. У школе можа быць створана нават некалькі кааператываў гэтага тыпу. Трэці тып — гэта аб'яднанне невялікай колькасці старэйшых школьнiкаў, дастаткова прадпрымальных і дасягнуўшых значных поспехаў у якой-небудзь галіне дзейнасці (кветаводы, агароднінаводы і інш.).

Пажадана, каб змест работы кааператываў вызначаўся перш за ўсё праграмамі працоўнага навучання і патрэбамі грамадства ў тых ці іншых відах дзейнасці. У практыцы арганізацыі школьных кааператываў выконваюцца наступныя работы: выраб і рамонт інструментаў, абсталявання, мэблі, тары, цацак, адзення, рамонт памяшканняў, кніжак, вырошчванне раслін і жывёлін, аказанне паслуг насельніцтву.

Для масавай арганiзацыi прадукцыйнай працы вучняў у кааператывах настаўніку неабходна мець дастатковы аб'ём эканамічных і прававых ведаў, умець ажыццяўляць гаспадарча-вытворчую дзейнасць у новых сацыяльна-эканамічных умовах.

МЕТОДИКА ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ТЕХНИЧЕСКИХ ЗАДАЧ В ТЕХНОЛОГИИ (ТРУДОВОМ ОБУЧЕНИИ) (4 ЧАСА)

Типы технических задач. Особенности решения технических задач.

Тыпы тэхнічных задач.

Для павышэння эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, актывізацыі пазнавальнай і практычнай дзейнасці вучняў, развіцця іх тэхнічных здольнасцей выкарыстоўваюцца розныя метады, прыёмы і сродкі.

У ходзе выканання адпаведных практычных заданняў вучні прыцягваюцца да планавання і арганізацыі працы, да кантролю за працяканнем працоўнага працэсу, да карэктыроўкі яго і ліквідацыі ўзнікаючых памылак. Такая дзейнасць патрабуе актыўнай мысленай работы школьнікаў у спалучэнні з іх фізічнымі дзеяннямі.

Разумовая вучняў набывае асаблівае значэнне пры рашэнні розных тэхнічных задач. Пад тэхнічнай задачай у шырокім сэнсе падразумеваецца любая задача, звязаная з выкарыстаннем сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў у працы. Такім чынам можна ўмоўна лічыць, што працэс працоўнага навучання зводзіцца ў асноўным да вывучэння тэарэтычнага матэрыялу, рашэння разнастайных тэхнічных задач і выканання працоўных заданняў.

У існуючай літаратуры маюцца розныя падыходы да вызначэння тыпаў тэхнічных задач. Для зручнасці разгляду лепш умоўна падзяліць усе тэхнічныя задачы на 6 тыпаў (ці відаў):

1) графічныя,

2) канструктарскія,

3) тэхналагічныя,

4) разліковыя,

5) дыягнастычныя і прагнастычныя,

6) камбінаваныя (ці комплексныя).

Хаця ў вучэбных дапаможніках да тэхнічных адносяць у асноўным канструктарскія і тэхналагічныя задачы. Умоўнасць прапаноўваемага падзелу задач заключаецца ў тым, што па зместу адну і тую ж задачу часам можна аднесці да розных тыпаў. Напрыклад, пры выбары загатоўкі (тэхналагічная задача) прыходзіцца спачатку чытаць чарцёж ці эскіз (графічная задача), а потым вызначаць размеры разгорткі (разліковая задача).

Рашэннем тэхнічных задач разам з вучнямі настаўнікам прыходзіцца займацца на занятках у школьных майстэрнях, пры арганізацыі і правядзенні масавых форм пазакласнай і пазашкольнай работы, на занятках у гуртках у школе і ў пазашкольных установах, у старшых класах на ВВК і г.д.

У якасці аб’ектаў пры рашэнні тэхнічных задач звычайна разглядаюцца прадметы, вырабляемыя школьнікамі, абсталяванне вучэбных майстэрань, розныя механізмы і прыстасаванні, інструменты і матэрыялы, выкарыстоўваемыя вучнямі ў рабоце, тэхналагічныя працэсы і аперацыі, элементы тэхнікі і тэхналогіі сучаснай вытворчасці. Задачы ў асноўным павінны быць праблемнымі, накіраванымі на развіццё ў школьнікаў творчага тэхнічнага мыслення. Іх патрэбна складаць так, каб пры знаходжанні адказу на пытанне, пастаўленае ў задачы, дзеці перэасэнсоўвалі атрыманыя веды і засвоецыя спосабы дзеяння і выбіралі з магчымых спосабаў рашэння найбольш рацыянальныя.

Рашэнне задач дазваляе азнаёміць школьнікаў з сучаснай тэхнікай і тэхналогіяй, перадавымі метадамі працы, элементамі канструкцый новых машын, найбольш рацыянальнымі рэжымамі работы і іншымі тэхнічнымі дасягненнямі.

Да вышэй сказанага патрэбна дадаць, што тэхнічныя задачы могуць быць сфармуляваны ў выглядзе творчых ці звычайных пытанняў і заданняў, складзеных настаўнікам самастойна ці знойдзеных у рэкамендуемай літаратуры.

Самі вучэбныя заданні і пытанні могуць выкарыстоўвацца ў двух рэжымах: трэніравальным (для фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў і развіцця асобы ў цэлым) і кантралявальным (для кантролю за ўзроўнем засваення вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці псіхалагічна важных якасцей асобы). Пры гэтым тэхнічныя задачы могуць выконваць як асноўныя, так і дадатковыя функцыі.

Да асноўных можна аднесці:

1) дыдактычную (навучальную), якая заключаецца ў фарміраванні ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;

2) развіццёвую, накіраваную на фарміраванне структурных элементаў асобы (накіраванасці, пачуццяў, псіхічных працэсаў і інш.);

3) канстатуючую, вызначаючую узровень падрыхтаванасці вучняў і ўстанаўліваючую адрозненні паміж іх падрыхтоўкай на аснове назіранняў за працэсам выканання заданняў ў аналізу іх вынікаў;

4) функцыю зваротнай сувязі — атрымання інфармацыі самымі вучнямі аб сваіх ведах, уменнях і навыках.

Пры выкарыстанні вучэбных заданняў у кантралявальным рэжыме, напрыклад, тэстаў паспяховасці, у іх з’яўляюцца дадатковыя функцыі:

1) кантралюючая — вызначэнне фактычнага ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, атрыманне колькасных вынікаў выканання заданняў;

2) прагназуючая — вызначэнне магчымасцей вучняў па авалодванню новым вучэбным матэрыялам, высвятленне зместу ведаў, уменняў і навыкаў, наяўнасць якіх неабходна для засваення потым вывучаемага матэрыялу;

3) параўнальная — параўнанне вынікаў вучэбнай дзейнасці ў розных класах (групах) ці навучальных установах;

4) ураўноўваючая — ураўнаванне патрабаванняў да арганізацыі вучэбнага працэсу і да ацэнкі ўзроўню засваення матэрыялу.

Тэхнічныя задачы будуць выконваць пералічаныя вышэй функцыі ў тым выпадку, калі яны распрацаваны з улікам наступных патрабаванняў:

1) іх змест павінен адбірацца ў адпаведнасці з вядомымі прынцыпамі навучання;

2) яны павінны прадугледжваць магчымась выканання вучнямі розных разумовых аперацыў (аналіз, сінтэз, параўнанне, абстрагаванне, канкрэтызацыя, суджэнне і г.д.), што будзе садзейнічаць развіццю асобы і, у першую чаргу, псіхічных працэсаў (увагі, успрымання, мыслення, памяці, эмоцый, волі), і забяспечыць выкананне развівальнай функцыі;

3) яны павінны дакладна адпавядаць зместу вывучаемага матэрыялу (праграме), што створыць аб’ектыўныя прадумовы іх паспяховага рашэння;

4) яны павінны быць зручнымі ў выкарыстанні (“эканомнымі” з пункту гледжання рацыянальнага расходавання вучэбнага часу, лагічна пабудаванымі, сістэматызаванымі па тэмах ці раздзелах вучэбнага курса, старанна аформленымі на асобных лістах паперы ці картках, зручнымі як у ходзе работы, так і ў працэсе фармуліроўкі адказаў, іх хуткай апрацоўкі і падвядзення вынікаў рашэння);

5) яны павінны ўтрымліваць у сваім змесце і афармленні агульнавядомыя і найбольш пашыраныя ўмоўныя знакі і сімвалы, што будзе палягчаць працу вучняў і скарачаць аб’ём неабходнага інструктажу.

6) яны павінны валодаць дыягнастычнай каштоўнасцю — даваць магчымасць высвятлення сапраўдных узроўняў засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу і вызначэння адрозненняў у іх падрыхтоўцы, што забяспечваецца выкарыстаннем задач рознай складанасці;

7) рэзультат іх рашэння не павінен залежыць ад асобы складальніка ці правяраючага, што дасягаецца выкарыстаннем заданняў, распрацаваных настаўнікамі высокай кваліфікацыі, вучонымі, і іх шырокай апрабацыяй у масавай практыцы.

8) яны павінны забяспечваць магчымасць пэўнай рэгламентацыі ўмоў правядзення рашэння, апрацоўкі і ацэнкі яго вынікаў;

9) яны павінны быць комплекснымі, шматварыянтнымі, уключаючымі заданні рознай складанасці і накіраванасці, для ўсебаковай праверкі падрыхтоўкі вучняў;

10) яны павінны даваць магчымасць ужывання адзіных паказчыкаў і найбольш зручных метадаў і сродкаў апрацоўкі вынікаў, выкарыстання электронна-вылічальнай тэхнікі.

Па свайму зместу (характару) тэхнічныя задачы могуць быць 1) тэарэтычнымі, 2) практычнымі і 3) комплекснымі. Першыя з іх прызначаны галоўным чынам для развіцця ці праверкі разумовых здольнасцей дзяцей, для фарміравання ці высвятлення наяўнасці пэўных тэарэтычных ведаў. Гэтыя задачы могуць рашацца вусна, пісьмова ці з выкарыстаннем розных дыдактычных і тэхнічных сродкаў (напрыклад, калькулятараў, камп’ютэраў і інш.). Практычныя задачы накіраваны, перш за ўсё, на фарміраванне, замацаванне ці праверку ўменняў і нывыкаў вучняў, іх фізічных здольнасцей.

Разгледзім болей падрабязна вышэй пералічаныя тыпы тэхнічных задач.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1101 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.016 с)...