Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Політэхнічны прынцып у працоўным навучанні 3 страница



Работа з падручнiкам — гэта таксама даволі эфектыўны метад навучання, які садзейнiчае развiццю самастойнасці вучняў і шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні і замацаванні новага матэрыялу.

Наступную групу метадаў складаюць метады дэманстрацыi. Дэманстрацыя — важны сродак рэалiзацыi дыдактычнага прынцыпу нагляднасці ў працоўным навучанні i тэхналагiчнай адукацыі. Гэта паказ школьнікам аб’ектаў, што вывучаюцца, працэсаў, працоўных прыёмаў цi iх відарысаў. У ходзе дэманстрацыі вучні маюць магчымасць успрымаць тэхнiчныя аб'екты і працэсы ў натуральным выглядзе цi ў выглядзе мадэляў, макетаў, умоўных абазначэнняў.

Вучэбныя дэманстрацыі па свайму характару могуць быць двух відаў: статычныя і дынамiчныя. У першым выпадку — гэта дэманстрацыя нерухомых мадэляў і iншых аб'ектаў, у другім — дзеючых, рухомых. У цэлым дэманстрацыі садзейнiчаюць стварэнню пачуццёвай асновы ведаў, што набываюцца, пры гэтым у вучняў фарміруюцца правiльныя ўяўленні аб працэсах цi аб'ектах тэхнiкi. Дэманстрацыі звычайна суправаджаюцца слоўнымі тлумачэннямі, расказам цi гутаркай. У якасці аб’ектаў дэманстрацыі часцей за ўсе выступаюць інструменты, станкі, прыборы, тэхналагічныя працэсы, працоўныя дзеянні.

На занятках у школьных вучэбных майстэрнях дэманстрацыі — гэта не толькі сродкі нагляднасці, але і крыніцы ведаў, аб'екты вывучэння. Напрыклад, вельмі цяжка цi амаль немагчыма вывучаць будову рубанка, цiскоў, станка, швейнай машыны без iх агляду. Вучні толькі тады змогуць правільна працаваць, калі настаўнік не толькі раскажа пра той ці іншы тэхнічны аб'ект, але і ïакажа, як iм карыстацца.

У працэсе працоўнага навучання і тэхналагiчнай адукацыі выкарыстоўваюцца розныя вiды дэманстрацый, якiя можна падзялiць на чатыры групы:

- дэманстрацыя натуральных аб'ектаў і працэсаў;

- дэманстрацыя наглядных дапаможнiкаў і графiчных вiдарысаў (чарцяжоў, эскiзаў, тэхналагiчных карт, схем, дыяграм, графiкаў і iнш,);

- дэманстрацыя кiна- і вiдэафiльмаў;

- дэманстрацыя прыёмаў работы.

Вельмі часта на занятках настаўнiк дэманструе натуральныя аб’екты (узоры матэрыялаў, вырабаў, iнструментаў, механiзмаў і г.д.) і розныя вiды тэхналагiчных працэсаў. Асобныя з iх могуць быць паказаны ў час вытворчых экскурсiй (напрыклад, пракатка і валачэнне металаў, прамысловыя спосабы апрацоўкі розных матэрыялаў).

Аб’екты, што вывучаюцца, могуць дэманстравацца як з рабочага месца настаўнiка (напрыклад, iнструменты), так і з месца iх устаноўкі (напрыклад, станкi, швейныя машыны, стэнды), непасрэдна на рабочых месцах вучняў (напрыклад, узоры драўнiны, тканiн).

Да дэманстрацыі натуральных аб’ектаў і працэсаў прад'яўляюцца наступныя патрабаванні.

- дакладнае адлюстраванне пастаўленай вучэбнай мэты (напрыклад, пры апiлоўваннi дэманструюцца напiльнiкi, пры струганні — рубанкі, пры пашыве адзення — узоры швоў і г.д.).

- даступнасць для разумення (адпаведнасць узроўню працоўнай і агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі, узросту вучняў);

- тыповасць і адпаведнасць сучаснаму развiццю тэхнiкi і тэхналогіі (напрыклад, пры навучанні струганню патрэбна дэманстраваць перш за ўсё рубанкі, а не зензубель і iнш.);

- тэхнiчная спраўнасць і эстэтычнасць (напрыклад, ручкі iнструментаў павiнны трывала ўтрымлiвацца на хваставiках, у iх павiнен быць прыгожы знешні выгляд, а самi — мець правiльную форму і памеры);

- добрая бачнасць з кожнага рабочага месца.

Са свайго рабочага месца настаўнiк паказвае добра бачныя буйнагабарытныя натуральныя аб'екты цi аб’екты, колькасць якiх абмежаваная. Калi асобныя дробныя прадметы (вырабы) цяжка разгледзець здалёк, але вучням неабходна блiжэй і ўважлiва азнаёміцца з iмi, то настаўнік выкарыстоўвае прыём, якi называецца работай з раздатачнымматэрыялам. Гэты матэрыял павiнен захоўвацца і размяшчацца ў скрынках, пакетах, ва ўкладках і iнш.

Даволі часта паказ аб’ектаў настаўнік спалучае з арганізацыяй работы вучняў з раздатачным матэрыялам. Так, ён дэманструе розныя вiды напiльнiкаў, мадэлі фартухоў, зярняты хлебных злакаў, а вучні разглядваюць iх на сваiх рабочых месцах.

Для ўзмацнення зрокавага ўспрымання пры дэманстрацыях можна скарыстоўваць наступныя прыёмы: афарбоўку асобных частак аб'ектаў, iх разрэзы, празрыстыя накрыўкі і iнш. Калi дэманстрацыі натуральных аб’ектаў недастаткова назiральныя, не зусiм бяспечныя цi буйнагабарытныя, то скарыстоўваюцца iх мадэлі, макеты, адлюстраванні на слайдах, у кiнафiльмах, дыяфільмах і г.д.

Мадэль — гэта паменшаная цi павялiчаная копiя (мадэль машыны, сукенкі, расліннай кветкі, разца). Нярэдка ў ёй у рэальным цi змененым маштабе адбываюцца працэсы (з'явы) цi частка iх, адпаведныя натуральнаму аб'екту. Мадэль часта бывае дынамiчнай (напрыклад, мадэль перадачы, механiзма пераўтварэння руху, электрычнага рухавiка, працэсу паступлення вады ў корань раслiны і г.д.).

Макет — гэта звычайна статычнае падабенства, маштабная копiя натуральнага аб'екта. Мадэлі і макеты служаць для тлумачэння ўстройства, формы дэталей і вузлоў, iнструментаў, прыбораў, механiзмаў, частак машын, раслiн. Яны дапаўняюць цi наогул замяняюць дэманстрацыі натуральных аб'ектаў. Мадэлі і макеты выкарыстоўваюцца і ў тых выпадках, калi паказ натуральных аб'ектаў немагчымы (цi немэтазгодны) з-за iх даволi малых ці вялiкiх памераў. Напрыклад, пры вывучэнні будовы такарных разцоў прымяняюць iх павялiчаныя копii (макеты) з афарбаванымі ў розныя колеры паверхнямі. Для наказу агульнага вiду і будовы пракатнага стану лепш узяць яго мадэль цi макет паменшаных памераў. Іх вырабляюць звычайна з лёгкiх матэрыялаў, і яны могуць быць (для зручнасці карыстання) разборнымі.

Дэманстраваць натуральныя аб'екты патрэбна так, каб вучні ўсё добра бачылі. Неабходна звяртаць увагу на самае важнае, самае iстотнае, а не на другарадныя дэталі.

На занятках у майстэрнях, кабiнеце, класе таксама шырока скарыстоўваюцца дэманстрацыі наглядных дапаможнікаў і розных графiчных адлюстраванняў (плакаты, тэхнiчныя малюнкі, эскiзы, чарцяжы, тэхналагічныя карты і г.д.). Усе гэта рыхтуецца загадзя цi выконваецца настаўнiкам на дошцы ў ходзе ўрока. Дэманстрацыя iх суправаджаецца тлумачэннем, расказам цi гутаркай.

Вельмі часта настаўнiк скарыстоўвае плакаты. Яны могуць вывешвацца не толькі на перыяд тлумачэння, але і знаходзiцца перад вачыма вучняў больш працяглы час. Па прызначэнню плакаты можна ўмоўна падзяліць на тры групы: iлюстрацыi, інструкцыі, iх спалучэнне.

Ілюстрацыя — гэта прыгожае iзабражэнне прадмета, выкананае ў пэўным маштабе (павялiчана, у натуральную велiчыню, цi паменшана). Часцей за ўсе iлюстрацыi ўтрымлiваюць тое, чаго няма ў майстэрнях альбо яны даюць вучням больш нагляднае ўяўленне аб прадметах цi з’явах. Напрыклад, працэс зняцця стружкі цi атрымання шва прасцей растлумачыць на схеме (малюнку), чым на натуральным аб'екце.

У якасці iнструкцый на занятках скарыстоўваюцца плакаты і таблiцы, на якiх паказваюцца прыёмы выканання розных аперацый i працоўных дзеянняў. Да iнструкцый можна аднесці і таблiцы з рознымі папераджальнымі і забараняльнымі надпiсамi, iнструкцыi па правiлах бяспечнай работы і iнш.

Адны і тыя ж плакаты могуць быць як iлюстрацыямi, так і iнструкцыямi. Напрыклад, плакаты з адлюстраваннем прыёмаў стругання цi тэхналогіі вязання кручком пры iх тлумачэніі з’яўляюцца iлюстрацыямi, а пры непасрэдным выкананні работ — гэта ўжо iнструкцыi.

Для паказу эскiзаў, чарцяжоў, малюнкаў і розных iншых вiдарысаў могуць скарыстоўвацца тэхнiчныя сродкі навучання (кiнаапараты, графапраектары, эпiдыяскопы, тэлевiзары і iнш.). Напрыклад, з дапамогай эпiдыяскопа паказваюцца непразрыстыя малюнкі ў павялiчаным маштабе, з дапамогай графапраектара — малюнкі, схемы, чарцяжы, выкананыя на празрыстым матэрыяле. Кодапраекцыя дазваляе настаўнiку будаваць вiдарысы непасрэдна ў ходзе выкладання матэрыялу.

Па-ранейшаму важным сродкам нагляднасці пры тлумачэнні новага матэрыялу з'яўляюцца малюнкі і iншыя графiчныя вiдарысы, зробленыя настаўнiкам на дошцы. Галоўная iх перавага — паслядоўнае выкананне на вачах у вучняў. Пагэтаму не заўсёды гатовыя плакаты могуць замянiць малюнак на дошцы.

Настаўнiк выконвае таксама на дошцы эскізы і чарцяжы. Усе яны павiнны адпавядаць патрабаванням стандартаў. Тэхнiчная дакументацыя, якая скарыстоўваецца на ўроках, павiнна паступова ўскладняцца па характару, а па зместу — наблiжацца да вытворчай.

Вельмі важным сродкам павышэння эфектыўнасці скарыстання нагляднасці на ўроках з’яўляецца дэманстрацыя кiнафiльмаў (вiдэафiльмаў). З дапамогай кiно паказваюцца такiя працэсы цi з’явы, якiя нельга цi складана растлумачыць на плакатах.

Яшчэ большы навучальны эфект дае скарыстанне ў кiно мультыплiкацыi. Яна дазваляе паказаць унутраныя цi закрытыя працэсы, а таксама з'явы, якiя знешне мала адрознiваюцца. Напрыклад, так зручней прадэманстраваць рух электронаў, рост раслiн, рабочы працэс у камеры рухавiка ўнутранага згарання і iнш.

На занятках рэкамендуецца скарыстоўваць кароткаметражныя фільмы цi асобныя iх фрагменты. Метад дэманстрацыi кiнафiльма павiнен спалучацца з iншымi метадамі навучання (тлумачэннем, расказам, гутаркай, і iнш.), што павышае эфектыўнасць навучання.

Да кiнадэманстрацый прад'яўляюцца наступныя патрабаванні:

- адпаведнасць узроўню падрыхтоўкі вучняў, каб не ўзнiкала недарэчных і непатрэбных пытанняў;

- адпаведнасць тэме і вучэбна-выхаваўчым мэтам урока, рацыянальнаму скарыстанню вучэбнага часу;

- адсутнасць другарадных дэталяў, празмернай музыкi, прадметаў другога плану і iнш.;

- кароткачасовасць;

- спалучэнне са словам настаўнiка.

Апошняе патрабаванне рэалізуецца на аснове скарыстання тлумачэння перад, паслі цi ў час кiнадэманстрацыi. Папярэдняе тлумачэнне дазваляе стварыць у вучняў установку на ўспрыманне новага складанага матэрыялу. Тлумачэнне (цi гутарка) пасля дэманстрацыі скарыстоўваецца, калi ў апiсальным плане разглядаюцца пытанні будовы машын, агрэгатаў, розных збудаванняў, каб стварыць у вучняў уяўленне аб гэтых аб'ектах, а затым спасылацца на яго пры вывучэнні новага матэрыялу. Сiнхроннае тлумачэнне (цi каментарый) у час кiнадэманстрацыi неабходна, Калi дыктарскі тэкст не адпавядае саставу слухачоў (вучняў), узроўню iх падрыхтоўкі цi Калi фiльм наогул не агучаны.

Апрача дэманстрацыі кiнафiльмаў настаўнiк можа скарыстаць на ўроку паказ розных дыяфільмаў і дыяпазiтываў. Iх пералiк звычайна ўказваецца ў вучэбнай праграме.

Пры падрыхтоўцы да заняткаў настаўнiк падбiрае кiнафiльмы (дыяфiльмы) з улiкам усiх патрабаванняў, спачатку сам усё праглядае і вызначае, Калi і як iх лепш скарыстаць. Ён павiнен прадумаць змест свайго тлумачэння да кiнафiльма, падрыхтаваць пытанні для гутаркі з вучнямі, заданні і г.д. Дзякуючы гэтаму, прагляд фiльма становiцца больш мэтанакiраваным, забяспечваецца арганiзаванасць і дысцыплiна вучняў на занятках, павышаецца iх актыўнасць.

Важнае значэнне на ўроках мае дэманстрацыя настаўнiкам прыёмаў работы (аперацый, дзеянняў) з iнструментамi, прыладамі, механiзмамi, машынамі. Гэты паказ павiнен суправаджацца тлумачэннямі і скарыстаннем розных наглядных дапаможнiкаў. Вучням неабходна зрокава ўспрыняць вобраз дзеяння, створаны настаўнікам, а затым яго паўтарыць цi, інакш кажучы, скапiраваць дзеяннi настаўнiка.

Каб паказ настаўніка садзейнічаў хуткаму і эфектыўнаму фармiраванню ў вучняў уменняў і навыкаў,ён павiнен адпавядаць шматлiкiм патрабаванням. Па-першае, ён павiнен быць квалiфiкаваным, узорным. Настаўнiку неабходна вельмі добра ведаць тэарэтычны матэрыял, умець данесці яго да вучняў, дасканала валодаць прыёмамі работы, умець метадычна правiльна прадэманстраваць iх. Пагэтаму перад урокам неабходна старанна самому адпрацаваць, паўтарыць усе прыёмы, якiя будуць паказвацца, прадумаць методыку азнаямлення з iмi.

Па-другое, паказ павiнен забяспечваць асэнсаванае ўспрыманне вучнямі ўзораў дзеянняў. Гэта дасягаецца тлумачэннем iх зместу і мэты. Ён павiнен звярнуць увагу на самыя галоўныя, самыя істотныя бакi дзеянняў, абгрунтаваць мэтазгоднасць менавiта iх, а не iнш. Напрыклад, неабходна растлумачыць вучням, чаму вугал нахiлу зубiла пры рубцы ў цісках павiнен быць роўным 30-35°, або чаму прывырабе навалачкі на падушку для канапы трэба выбiраць аксамiтную тканіну на баваўнянай, а не на сiнтэтычнай аснове.

Па-трэцяе, паказ павiнен забяспечваць актыўнае ўспрыманне ўзору дзеяння. Гэта ажыццяўляецца спалучэннем паказу з тлумачэннем цi гутаркай, а пры магчымасці — і скарыстаннем зрокавых, слыхавых, дотыкавых і iншûõ раздражняльнiкаў.

Па-чацвертае, паказ ва ўсiх яго дэталях павiнен быць добра бачным кожнаму вучню. Гэта забяспечваецца прадуманым размяшчэннем iх адносна ўзору, якi паказваецца. Вучні могуць сядзець на сваiх месцах, падыходзiць да станкоў, машын, матэрыялаў, да настаўнiка цi настаўнiк падыходзiць да iх з тым, што паказвае. Тут магчымы розныя варыянты.

Пры дэманстрацыі працоўных дзеянняў звычайна скарыстоўваюцца наступныя прыёмы:

- цэласны паказ у рабочым тэмпе;

- паказ у замаруджаным тэмпе;

- паказ з раздзяленнем на асобныя элементы.

Апошняе можа быць як у рабочым, так і ў замаруджаным тэмпе. Гэты прыём часцей за ўсе прымяняецца пры паказе асаблiва складаных дзеянняў.

Паказ заўсёды павiнен суправаджацца тлумачэннем асаблівасцей і мэтаў кожнага руху настаўнiка. Пасля засваення ўзораў дзеянняў вучні пачынаюць самастойна ажыццяўляць неабходныя працоўныя аперацыі.

Пры выкананні практычных работ вучні скарыстоўваюць набытыя тэхнiка-тэхналагiчныя веды для эфектыўнага фарміравання ўменняў і навыкаў.

Уменне — гэта здольнасць чалавека паспяхова выконваць дзеянне, якое набыта на аснове ведаў і элементарных навыкаў. Веды з'яўляюцца тэарэтычнай асновай любога дзеяння. Дзякуючы ведам, становяцца зразумелымi асобныя этапы дзеяння і iх паслядоўнасць. Пры засваенні вучнямi канкрэтнага дзеяння важную ролю адыгрывае элементарны асабiсты вопыт і ўспрыманне імі чужога вопыту. Потым у час практыкаванняў гэты чужы вопыт паступова становiцца асабістым, і ў вынiку ў вучняў фармiруюцца працоўныя ўменні. Іх узровень з цягам часу паступова павышаецца.

Навык — аўтаматызаваны кампанент дзейнасці, выпрацаваны на аснове ведаў у працэсе практыкаванняў. Гэта аўтаматызаваныя элементы ўмення, якія, дзякуючы трэнiроўцы, набылі хуткасць і дакладнасць выканання.

Фармiраванне працоўных ўменняў і навыкаў ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з абагачэннем вучняў ведамі і абапiраеццана iх. Гэтыя працэсы працякаюць у дыялектычным адзiнстве, але фармiраванне ўменняў і навыкаў адбываецца цяжэй, чым набыццё ведаў. На працэс фармiраванняновых уменняў і навыкаў значны ўплыўаказваюць таксама раней засвоеныя працоўныя дзеянні, якiя могуць паскараць цi замаруджваць яго.

Важнейшымі метадамі пры фармiраваннi ўменняў і навыкаў з'яўляюцца iнструктажы і практыкаванні. Інструктаж — гэта спалучэнне метадаў кiраўнiцтва самастойнай работай вучняў цi тлумачэнне і паказ спосабаў выканання працоўных дзеянняў, накiраваных на фармiраванне ўяўленняў пра правiльнае і бяспечнае выкананне гэтых дзеянняў і на карэкцiроўку адхiленняў ад iх. Паводле спосабу правядзення iнструктаж можа быць вусным цi пiсьмовым (на аснове скарыстання iнструкцыйных карт).

Вусны iнструктаж па часе правядзення бывае трох вiдаў: уводным, бягучым і заключным. Уводны iнструктаж праводзiцца перад пачаткам розных самастойных практычных работ. У яго задачу ўваходзiць азнаямленне вучняў з мэтамі, зместам, характарам, арганiзацыяй і прыёмамі будучай работы, з парадкам і спосабамі ажыццяўлення самакантролю за сваiмi дзеяннямі.

Пры правядзенні ўводнага інструктажу вучням растлумачваюцца і паказваюцца працоўныя прыёмы, аперацыі і працэсы, указваецца на магчымыя памылкі і шляхі iх папярэджання, на спосабы праверкі сваiх дзеянняў, тлумачацца бяспечныя прыёмы работы, арганiзацыя рабочага месца і г.д. Уводны iнструктаж садзейнічае правiльнаму фармiраванню ўменняў і навыкаў, выхаванню акуратнасці і беражлiвасцi, дасягненню дакладнасці ў рабоце.

Для свядомага засваення вучнямі правiльных рабочых прыёмаў усе рэкамендацыі павiнны быць навукова абгрунтаванымі, а сутнасць усiх асноўных дзеянняў растлумачана.

Змест уводнага iнструктажу перад вырабам аб'ектаў працы ўключае ў сябе наступныя моманты:

- азнаямленне вучняў з назвай, мэтаю і задачамі будучай работы;

- паўтарэнне пройдзенага матэрыялу, калi гэта неабходна для выканання дадзенай работы (кароткае апытанне цi гутарка);

- паказ узораў цi стандартаў будучых вырабаў;

- азнаямленне з тэхнічнай дакументацыяй (чарцяжамі, тэхналагiчнымi картамі і г.д.);

- азнаямленне з тэхнiчнымi патрабаваннямі;

- выдача ўказанняў па падрыхтоўцы да работы, па арганiзацыi рабочага месца, па выкананню правiлаў тэхнікі бяспекі;

- тлумачэнне і паказ прыёмаў і спосабаў выканання работы;

- папярэджанне аб магчымых памылках;

- тлумачэнне і паказ спосабаў самакантролю;

- выкананне пробных практыкаванняў асобнымі вучнямі.

Пасля ўводнага iнструктажу пачынаецца пробнае выкананне працоўных дзеянняў усiмi вучнямі, праводзяцца практыкаванні па выпрацоўцы рабочай позы, хваткі iнструментаў і каардынацыі рабочых рухаў. Пры пробным выкананні працоўных дзеянняў вучнямі ў iх выпрацоўваюцца першапачатковыя ўменні. Паступова пробнае выкананне дзеянняў пераходзiць у рабочыя практыкаванні. У працэсе iх настаўнік праводзiць бягучы інструктаж.

Бягучы iнструктаж служыць для карэкціроўкі дзейнасці вучняў у ходзе выканання практычных работ. Ён можа быць групавым ці індывідуальным.

Пры бягучым інструктажы не трэба празмерна апекаваць вучняў, варта заахвочваць iх да самастойнага кантролю за работай, да выяўлення памылак і iх выпраўлення. Паспяховасць фарміравання працоўных уменняў і навыкаў залежыць ад колькасці паўтораў у дзеяннях, ад арганiзацыi практыкаванняў.

Практыкаванне — гэта мэтанакiраванае паўтарэнне пэўных дзеянняў для фармiравання і ўдасканалення ўменняў і навыкаў, замацавання ведаў. Па характару практыкаванні можна ўмоўна падзялiць на рухальныя і разумовыя. Першыя прымяняюцца галоўным чынам пры фармiраваннi ўменняў і навыкаў па выкананню тэхналагiчных прыёмаў і аперацый. Яны накiраваны, у першую чаргу, на замацаванне рабочай позы, на адпрацоўку правiльных рухаў рук, на авалоданне спосабамі самакантролю і папярэджанне памылак.

Па прызначэнню рухальныя практыкаванні падзяляюцца на трэнiравальныя, вучэбна-вытворчыя, рабочыя і спецыяльныя. Трэнiравальныя практыкаванні прымяняюцца ў асноўным пры першапачатковым фарміраванні ўменняў і навыкаў, пры выкананні асобных рухаў, прыёмаў цi нескладаных аперацый. Напрыклад, зняцце пробнай стружкi; пуск і спыненне станка, швейнай машыны; устаноўка разца ў разцатрымальнік, iголкі ў швейную машыну; настройка станка на зададзены рэжым апрацоўкі і iнш. Асаблiвасць трэнiравальных практыкаванняў — iх шматкратнае паўтарэнне.

Вучэбна-вытворчыя практыкаванні прымяняюцца тады, калi вучні засвойваюць уменні і навыкі выканання тэхналагiчных аперацый у поўным аб'ёме. Напрыклад, засваенне працэсу апрацоўкі цыліндрычных ці канічных паверхняў; апілоўванне плоскіх паверхняў; высяканне пазоў ці канавак; сплятанне мярэжкі пры вырабе макрамэ.

Рабочыя практыкаванні часцей за ўсе скарыстоўваюцца пры вырабе пэўных аб’ектаў працы.

Спецыяльныя практыкаванні служаць для развіцця ўменняў і навыкаў, якiя адлюстроўваюць спецыфiку асобных працоўных дзеянняў. Напрыклад, апрацоўка фасонных паверхняў на такарным станку пры ручной падачы разца. У гэтым выпадку патрэбны спецыяльныя практыкаванні на каардынацыю рухаў абедзвюх рук. Для адпрацоўкі патрэбных уменняў і навыкаў карысна выкарыстоўваць розныя трэнажоры. Напрыклад, замест разца ў разцатрымальніку замацоўваецца аловак, якім чэрцяцца на планшэце лінii рознай формы. Трэнажоры дапамагаюць вучням успрымаць адхіленні ў сваіх працоўных дзеяннях ад зададзеных параметраў (сілавых, хуткасных, прасторавых і iнш.). Такiм спосабам ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самакантролю. Прымяненне трэнажораў паскарае працэс навучання розным аперацыям.

Трэнажоры неабходна прымяняць на пачатковых этапах навучання і для правядзення перыядычнага самакантролю. Працяглае скарыстанне трэнажораў затрымлiвае фармiраванне ў вучняў iншых вiдаў самакантролю пры дапамозе рухальнага аналізатара (кiнестатычных адчуванняў).

Усе рухальныя практыкаванні могуць быць арганiзаваны франтальна, iндывiдуальна цi па звеннях. Гэта залежыць ад канкрэтных умоў вучэбнага працэсу, наяўнасці iнструментаў, матэрыялаў і г.д.

Да разумовых практыкаванняў адносiцца рашэнне тэхнiка-тэхналагiчных задач, работа з раздатачным матэрыялам, складанне тэхналагiчных карт і iнш. Гэтыя практыкаванні часцей за ўсё скарыстоўваюцца пры фармiраваннi тэхнiка-тэхналагiчных ведаў, навучанні прыёмам работы з прыборамі, механiзмамi, машынамі. Практыкаванні па вывучэнню тэхнiкi суправаджаюцца не толькі разумовымі, але і практычнымі дзеяннямі вучняў, што дазваляе развiваць у iх тэхнічнае мысленне, пашыраць тэхнiчны кругагляд, рыхтаваць да прадукцыйнай працы.

Да практыкаванняў як метадаў навучання прад'яўляюцца наступныя патрабаванні:

- мэтанакiраванасць;

- узрастанне складанасці; спачатку павiнны выкарыстоўвацца больш простыя па выкананню дзеянні, а затым — больш складаныя (напрыклад, лепш пачынаць з практыкаванняў па авалоданню аперацыямі праўкі і гiбкi металу, а затым ужо — рубкі яго; пры выкананні гэтых аперацый рухi, якiя ажыццяўляюцца малатком, падобныя, але пры рубцы трэба сачыць не толькі за ўдарамі, але і за якасцю паверхні, якая атрымліваецца);

- выкарыстанне самакантролю (зрокавага, слыхавога, з дапамогай трэнажораў i г.д.);

- усвядомленасць дзейнасці (пры фармiраваннi ўменняў і навыкаў вялiкую ролю адыгрывае ўсвядомленасць, разуменне сэнсу дзейнасці, пэўнага вобраза дзеяння; практыка паказвае, што спроба "навучыць мышцы" без удзелу ўсвядомленасці —на аснове маторна-трэнiравальнай сістэмы — не прыводзiць да поспеху);

- пасiльнасць і даступнасць;

- сiстэматычнасць (пастаянны падбор практыкаванняў, размяшчанне iх у пэўнай паслядоўнасці, рэгулярная паўтаральнасць і г.д.)

Даволі эфектыўным метадам самастойнай работы вучняў з'яўляецца праца iх з падручнiкамi, даведнiкамi, навукова-папулярнай і iншай лiтаратурай. У кнiжках звычайна ўтрымлiваюцца тэарэтычныя звесткі, iнструкцыйны і даведачны матэрыял. Патрэбна толькі навучыць вучняў умела і рацыянальна скарыстоўваць усе гэтыя матэрыялы. Арганiзоўваць работу вучняў з лiтаратурай можна толькі пры яе наяўнасцi. Таму неабходна, каб вучні прыносiлi на заняткі свае падручнiкi, а таксама стварыць невялiкi куток з наборам пэўнай колькасці рознай лiтаратуры па прадмету.

Работу з лiтаратурай лепш прымяняць пры выкананні практыкаванняў па азнаямленню з характарыстыкамі матэрыялаў; правядзенні тэхнiка-тэхналагiчных разлiкаў; выбары матэрыялаў, дэталяў, iнструментаў і прыстасаванняў; разгляданні малюнкаў і схем пры выкладанні новага матэрыялу; чытанні і складанні схем і эскiзаў, чарцяжоў на падставе стандартаў; паўтарэнні пройдзенага матэрыялу перад выкананнем практычных работ; вывучэнні iнструкцыйна-тэхналагiчных карт і iнш,

Лабараторна-практычныя работы ўмоўна адносяць да метадаў фармiравання і замацавання тэхнiка-тэхналагiчных ведаў, але iх можна таксама разглядаць і як метады самастойнай работы вучняў. Яны праводзяцца для практычнага азнаямлення iх з уласцiвасцямi матэрыялаў, будовай iнструментаў, абсталявання і г.д. Формы арганiзацыi выканання лабараторна-практычных работ могуць быць рознымі: франтальна цi па графiку.

ПОДГОТОВКА И ПРОВЕДЕНИЕ ЗАНЯТИЙ (4 ЧАСА)

Подготовка и проведение занятий. Предварительная подготовка и планирование занятий. Составление календарно-тематического плана. Непосредственная подготовка учителя к занятиям. Составление плана и плана-конспекта урока. Творческое проектирование в трудовом обучении и технологическом образовании. Нетрадиционные средства в трудовой подготовке учащихся.

Эфектыўнасць заняткаў па працоўнаму навучанню, iх якасць залежаць перш за ўсе ад асабiстай падрыхтоўкі настаўнiка да iх правядзення. Яму патрэбна рыхтавацца да кожнага навучальнага года, тэмы, урока.

Падрыхтоўка настаўнiка да заняткаў умоўна складаецца з двух асноўных этапаў:

- папярэдняй падрыхтоўкі, якая завяршаецца распрацоўкай каляндарна-тэматычнага плана на год цi паўгоддзе;

- непасрэднай падрыхтоўкі да кожнага ўрока, якая завяршаецца складаннем плана цi плана-канспекта ўрока.

Пры падрыхтоўцы настаўнiка да заняткаў важнае месца займае планаванне вучэбнага працэсу. Дзякуючы планаванню настаўнік можа прадугледзець як усе свае дзеянні, так і дзеянні вучняў у адпаведнасці з мэтамі i задачамі працоўнага навучання, яго прынцыпамі і iншымi патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да работы з вучнямі. На аснове планавання вучэбнага працэсу рашаюцца наступныя важнейшыя задачы:

- ствараюцца умовы для своечасовага матэрыяльнага яго забеспячэння;

- раскрываюцца сувязі памiж зместам заняткаў па працоўнаму навучанню і асновах навук (устанаўлiваюцца міжпрадметныя сувязі);

- дасягаецца ўзгодненасць у рабоце ўсiх школьных майстэрань;

- намячаецца сувязь і пераемнасць у рабоце розных класаў;

- ажыццяўляецца кантроль i самакантроль за яго ходам.

Планаванне вучэбнага працэсу ўмоўна падзяляецца на перспектыўнае і бягучае. Перспектыўнае планаванне можа ажыццяўляцца на паўгода, год цi на некалькі гадоў. Часцей за ўсе выкарыстоўваецца планаванне на год. Пры бягучым планаванні вызначаюцца канкрэтны змест, мэты і задачы, формы арганiзацыi і метады правядзення кожных наступных заняткаў, iх матэрыяльнае забеспячэнне. Такiм чынам, гэтыя два вiды планавання прыкладна адпавядаюць вышэй названым этапам падрыхтоўкі настаўнiка, якiя цесна ўзаемазвязаны памiж сабою.

Патрэбна адзначыць, што асобныя аўтары (Д.А.Тхаржэўскi і iнш.)падрыхтоўку настаўнiка да заняткаў умоўна падзяляюць на тры этапы:

- падрыхтоўка да навучальнага года;

- падрыхтоўка да заняткаў па чарговай тэме;

- падрыхтоўка да кожнага ўрока.

Папярэднюю падрыхтоўку да заняткаў патрэбна пачынаць загадзя. Лепш за ўсе, калі яна ажыццяўляецца, праводзiцца ў канцы папярэдняга навучальнага года цi ў час летнiх школьных канікулаў. Папярэдняя падрыхтоўка настаўнiка ўключае ў сябе наступныя элементы (вiды работ):

- вывучэнне школьнай праграмы па працоўнаму навучанню для вызначэння зместу і аб'ёму ведаў, уменняў i навыкаў па кожнай тэме;

- вывучэнне і аналiз навейшай метадычнай і спецыяльнай лiтаратуры і абагульненне ўласнага вопыту;

- праверка, рамонт, вызначэнне патрэбнасці, папаўненне, улiк i захоўванне матэрыяльнай базы (абсталявання, iнструментаў, прыстасаванняў, матэрыялаў, наглядных дапаможнiкаў, тэхнічных сродкаў навучання i iнш.);

- падбор аб'ектаў працы цi вiдаў практычных работ па кожнай тэме і распрацоўка тэхналагiчных працэсаў;

- прадумванне сістэмы ўрокаў і каляндарна-тэматычнае планаванне.

Напрыклад, пры вывучэнні і аналiзе праграмы i лiтаратуры настаўнiк устанаўлiвае, вызначае для сябе:

- асноўныя iдэi, якiя неабходна раскрыць пры вывучэнні кожнай тэмы;

- тэарэтычныя веды і практычныя ўменні і навыкі, якiя неабходна сфармiраваць у вучняў;

- выхаваўчыя моманты пад час правядзення заняткаў;

- сувязь свайго прадмета з асновамі навук;

- матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў;

- метады і прыёмы навучання;

- агульныя пытанні арганiзацыi заняткаў.

Потым настаўнiк праводзiць паўрочную разбiўку матэрыялу з улiкам колькасці часу, адведзенага на кожную тэму, вызначае месца і значэнне кожнага ўрока ў агульнай сістэме ўрокаў па тэме, прадумвае сувязь кожнага ўрока з папярэднiмi і наступнымі, намячае паслядоўнасць засваення вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў, выхавання тых цi iншых якасцей асобы i iнш.

Пры распрацоўцы сістэмы ўрокаў патрэбна ўлiчваць задачы кожнага этапа навучання i яго значэнне для наступнага навучання. Напрыклад, на пачатку першай чвэрцi пажадана паўтарыць працоўныя аперацыi, засвоеныя ў мiнулым годзе. Уводныя заняткі пры гэтым па апрацоўцы драўнiны, напрыклад, (калі навучанне пачынаецца з гэтага раздзела) павiнны быць больш працяглымі, чым наступныя ўводныя заняткі па апрацоўцы металаў i г.д.

Пры падрыхтоўцы матэрыяльнай базы настаўнік вырашае наступныя пытанні:

- праверка, прывядзенне ў парадак, рамонт i абнаўленне ўсяго абсталявання;

- вызначэнне патрэбнасці i набыццё новага абсталявання, а таксама таго, якога не хапае;

- вызначэнне парадку ўлiку, захоўвання i выдачы iнструментаў, прыстасаванняў, матэрыялаў i г.д.;

- распрацоўка і складанне графiчных матэрыялаў (эскiзаў, чарцяжоў, тэхнiчных рысункаў, тэхналагiчных карт і iнш.).

Такiм чынам, як ужо адзначалася, папярэдняя падрыхтоўка да навучальнага года звычайна завяршаецца складаннем каляндарна-тэматычнага (ці тэматычнага) плана заняткаў для кожнага класа на год (ці паўгоддзе). Калi маецца гатовы прыкладны каляндарна-тэматычны план, то настаўнік можа карыстацца iм поўнасцю альбо часткова пасля ўнясення адпаведных паправак цi ўдакладненняў.

Стандартнай формы каляндарна-тэматычнага плана не iснуе, ён можа быць скарочаным цi разгорнутым. Таму настаўнiк у залежнасці ад вопыту сваёй работы можа ўключаць у яго структуру розную колькасць пунктаў.

Прапануецца наступная прыкладная структурная схема разгорнутага каляндарна-тэматычнага плана:1) нумары заняткаў, 2) даты, 3) тэмы, 4) працягласць (час), 5) мэты і задачы, 6) тэарэтычныя звесткі, 7) практычныя работы, 8) аб'екты працы, 9) неабходныя матэрыялы, 10) абсталяванне, 11) інструменты і прыстасаванні, 11) наглядныя дапаможнiкi i тэхнiчныя сродкі навучання, 13) апорныя веды, 14) прафарыентацыйныя звесткі, 15) заўвагі і iнш.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 618 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.02 с)...