Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю



Гутарковы стыль маўлення абслугоўвае пераважна сферу бытавых зносін, а таксама неафіцыйныя зносіны ва ўсіх сферах жыцця: вытворчай, грамадска-палітычнай, навуковай і інш.

Асноўнай формай рэалізацыі гутарковага стылю з’яўляецца вуснае маўлення (дыялог, маналог, палілог, тэлефонная гутарка, гутарка на асабістыя тэмы і інш.), хаця ён можа праяўляцца і ў пісьмовай мове (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага, запіска, асабісты дзённік, сяброўскія лісты, запіскі на бытавыя тэмы, асабістыя лісты, афіцыйныя лісты і інш.).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць папярэднягя абдумвання выказванняў; суб'ектыўнасць; эмацыянальнасць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае выкарыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлення); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зваротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі (адваротны парадак слоў).

Літаратура: [4, с. 126 - 127], [2, с. 219 - 230]

Кантрольныя пытанні

1 Што такое функцыянальны стыль маўлення? Якія стылі маўлення існуюць?

2 Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі, функцыі і тыповыя рысы публіцыстычнага стылю.

3 Пералічыце жанры публіцыстычнага стылю, назавіце іх адметныя моўныя асаблівасці.

4 Якія асноўныя мэты такіх жанраў публіцыстычнага стылю, як: а) нататка; б) інтэрв'ю; в) праблемны артыкул?

5 Дзе выкарыстоўваецца мастацкі стыль, у чым яго асаблівасць?

6 Ахарактарызуйце разнавіднасці мовы мастацкай літаратуры.

7 Якія вобразна-выяўленчыя сродкі вы ведаеце? У якіх стылях маўлення яны могуць ужывацца?

8 Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі і тыпо­выя рысы гутарковага стылю.

9 У чым адметнасць мовы гутарковага стылю?





Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 9050 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...