Главная Случайная страница Контакты | Мы поможем в написании вашей работы! | ||
|
Навуковы стыль – функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і тэхнікі, адукацыі, вытворчасці і пад. Гэта стыль навуковай літаратуры, дысертацый, слоўнікаў, энцыклапедый, дапаможнікаў, падручнікаў, дакладаў, манаграфій, рэфератаў, канферэнцый, лекцый, рэцэнзій і г.д.
Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб'ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю - данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.
У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.
Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.
Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з'явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.
У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў (табліца 1).
Табліца 1 – Навуковы тэкст
Сферы выкарыстання | Мэты зносін | Стылёвыя рысы | Моўныя сродкі | Падстылі | Асноўныя віды тэкстаў | |
Навука і тэхніка, вучэбны працэс | Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з' я- вы, яе прычы- ны і пад. | Абстракт- насць, да- клад- насць, аб'ектыў- насць і аргумен- таванасць | Агульна- ўжывальныя словы з аб страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль- ныя сказы, злучнікавая падпарадка- вальная сувязь | Уласна- навуковы | Манагра- фіі, ды- сертацыі, навуко- выя арты- кулы, да- клады, тэзісы да- кладаў і інш. | |
Навукова- вучэбны | Падручні- кі, вучэб- ныя і ме- тадычныя дапаможнікі, рэфераты, курсавыя праекты і інш. | |||||
Навукова-тэхнічны | Патэнтныя апісанні, тэхнічныя ін струкцыі, анатацыі і інш. | |||||
Навукова-папулярны | Навукова- па- пулярныя выданні, эн- цыклапедыі |
Дата публикования: 2015-10-09; Прочитано: 3324 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!