Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 55. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў



1. Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением вос. 1943 г. войскаў Чырв. Арміі. 28 вер. Быў вызвалены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў к. лістапада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ і ІІ сусветнай вайны. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён».

У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырв. Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (Ракасоўскі), 2-га Беларускага (Захараў), 3-га Беларускага (Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза Васілеўскі і Жукаў.

Задума савецкага камандавання заключалася ў наступным. Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мясцовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах.

2. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрв. 1944 г. нечакана для ворага. Нямецка-фашысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войскаў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітлераўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступлення быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавы Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную тайну. Але ен, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прысязе.

Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіну прарваўся ў Барысаў танк П.Рака. Гітлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Раніцай 3 ліп. 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Фролікава. На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон салдат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым парадзе ганьбы летам 1944 г. у Маскве.

У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчаткова выгнаны з бел. зямлі.

У гонар франотоў-вызваліцеляў узведзены ў 1970 г. “Курган Славы” (4 штыкі – 4 франты).

Пытанне 56. Аднаўленне народнайгаспадаркі БССР (1944-1-я палова 50-х гг.)

1. Пераход да мірнага жыцця адбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны Беларусь страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі.

Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, атрымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне гаспадаркі БССР было праведзена на працягу чацвёртай пяцігодкі (1946—1950 гг.).

21 жніўня 1943 г. – ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову “Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раенах, вызваленых ад нямецкай акупацыі”.

2. У час аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркі перш за ўсё увага была нададзена развіццю цяжкай прамы словасці — машынабудаванню, металаапрацоўцы, электраэнергетыцы. Былі пабудаваны МАЗ і МТЗ. На Мінскім аўтамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і самазвалаў. У 1950 г. выпуск прадукцыі пачаўся на Мінскіх трактарным заводзе, мотавелазаводзе.

У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вайны бёларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Ужо ў 1950 г. даўжыня чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны вакзалы, паравозныя дэпо і інш.

Ваенныя разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспадарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывёлы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Захавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, так што прыходзілася апрацоўваць зямельныя ўчасткі з дапамогай коней, а калі іх не хапала, то запрагаліся самі сяляне. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала карточная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва.

Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі аднаўленне калгасаў. Ва ўсходніх абласцях Беларусі гэта адбылося адразу пасля вызвалення ад акупантаў. Іншым было становішча ў зах. абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7% сялянскіх гаспадарак. Таму быў узяты курс на правядзенне суцэльнай калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяўнасць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калектывізацыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквідацыяй гаспадарак кулакоў і перасяленнем іх у Сібір і Казахстан. Лозунг: “Пяцігодку за 4 гады!”





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 1393 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...