Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 54. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі



1. Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. ўварвалася ў межы СССР. На тэр-рыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Зах. асобай вайсковай акругі.

У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейт. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан Зубачоў і палкавы камісар Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.

Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Куцепава.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».

Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку.

2. На акупіраванай тэр-рыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах.

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін з іх каля вёскі Малы Трасцянец. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый. 22 сак. 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары в. Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць бел. школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць бел. газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краевая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 489 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...