Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 50. БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму



1. Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у к. 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класа-вай барацьбы памеры руху да сацыялізму.

Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё індустрыялізацыю, калектывізацыю, «культурную рэвалюцыю», усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.

Сталінскі палітычны рэжым забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні палітычнай уладай аказаліся адчужанымі ад народа і ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.

У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі Сталіна.

2. Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у к. 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем НЭПу і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай.

У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі.

Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пераглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі Гікалам, Чарвяковым, Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б са 101 райкома, што існавалі ў той час на тэрыторыі БССР.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 624 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...