Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 57. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1950-х – першай палове 1980-х гг



Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сак. 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. Да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод дарожных машын ў Жодзіне, дываноў - у Віцебску і г. д. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў.

Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя працэсы супраць “нацыяналістычных” беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Зах. Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады 4/5 сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты. Ужо ў 1953 г. былі прыняты першыя рашэнні, якія садзейнічалі развіццю вёскі. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, былі павялічаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, памяншаліся падаткі з сялян. У 1958 г. тэхніка машынна-трактарных станцый была прададзена калгасам, каб павялічыць ступень іх самастойнасці. Але кардынальнаму паляпшэнню дзейнасці сельскай гаспадаркі перашкаджаў шэраг аб’ектыўных абставін. Па-першае, калектыўная гаспадарка не стварала дзейсных стымулаў для працы сялян з поўнай самааддачай. Па-другое, было прынята памылковае стратэгічнае рашэнне аб павелічэнні пасяўной плошчы за кошт апрацоўкі цаліны. Па-трэцяе, адсутнічала паслядоўнасць у правядзенні сельскагаспадарчых рэформ. Характэрнай была “кампанейшчына” - правядзенне мерапрыемстваў па змяненні кіравання сельскай гаспадаркай, па масавых пасевах кукурузы і іншых паўднёвых раслін у не прыдатных для яе раёнах. Планы па развіцці сельскай гаспадаркі перыядычна не выконваліся. Так, калі за сямігодку (1959 - 1965) аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос у 2,1 раза, то валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі - толькі на 38%.Нягледзячы на хуткія тэмпы росту і развіцця новых важных галін прамысловасці (хімічнай, нафтаперапрацоўчай і г. д.), электрыфікацыю і газіфікацыю, прамысловасць апынулася ў няпростай сітуацыі. У эпоху НТР ў эканоміцы развітых краін свету адбываліся вельмі істотныя змены, якія мелі далёка ідучыя наступствы. Спажыванне станавілася больш спецыялізаваным, колькасць новых тэхналогій падвойвалася і патройвалася ўсяго за некалькі год, тэхналогіі ўсё больш хутка станавіліся састарэлымі і патрабавалі замены. Адсутнасць развітай сферы паслуг толькі пагаршала сітуацыю. Нарастаў дэфіцыт, які быў непазбежным вынікам бюракратызаванай структуры кіравання.

У др.п.50-х – п.п. 60-х гг. была праведзена эканамічная рэформа Кісялева. Сутнасцю гэтай рэформы было развіць элементы рыначнай эканомікі, захаваць старыя камандныя метады кіравання, развіць эканоміку па інтэнсіўнаму шляху (якаснаму). Аднак гэтая рэформа правалілася, таму што была накіравана на ўзмацненне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай.

У выніку гэтай рэформы былі ўведзены новыя прадпрыемствы: “Бабруйскі шынны камбінат”, нафтапераапрацоўчы ў Мазыры, Жлобінскі металургічны, Мінскі завод ЭВМ.

Пяцігодка 1966 - 1970 гг. была настолькі паспяховай, што потым атрымала назву “залатой”. У БССР аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі - на 45%. Дзякуючы нізкім коштам на паліва і з’яўленню новых прадпрыемстваў, у 70-я гг. ВНП БССР перасягаў адпаведныя паказчыкі большасці рэспублік Савецкага Саюза, а таксама Аўстрыі, Венгрыі і Балгарыі. Нягледзячы на гэта, узровень аплаты працы заставаўся даволі нізкі. Пры агульным росце ўзроўню жыцця насельніцтва павялічвалася колькасць дэфіцытных тавараў, паколькі пры планавай эканоміцы немагчыма прадказаць рэальную патрэбу ў асобных відах прадукцыі. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою.

Пытанне 58. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі (2-я палова 1940-х-1980-я гг.)

У 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін. У 1945 г. яна стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў, пачынаючы з 1956 г., Мазураў. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літаратуры назву палітыкі «адлігі».

Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітпацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі Чарвякоў, Галадзед. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кіраўніцтва. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна.

Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. Аднак па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў.

Аднак «хрушчоўская адліга» праводзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як «палітычны волюнтаризм». Праявай волі кіруючай асобы, якая стала вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняццеў 1961 г. Праграмы КПСС, накіра-ванай на будаўніцтва камунізму ў СССР к 80-м гг. XX ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы.

2. У 70-х — п.п. 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамадска-палітычным жыцці. Гады кіраўніцтва ў СССР Брэжнева (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». Паступова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам.

Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Кіруючая роля камуністычнай партыі была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1977 г.

Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непа-рэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоўчых адносін да палітыкі партыі.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 818 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...