Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 60. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь



1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ў к. 80-х — пач. 90-х гг. XX ст. прадугледжваў карэннае пераўтварэнне СССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную надобраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад СССР з улікам яго абнаўлення.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся.

2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абнаданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што раз-мяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скароча-нымварыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расіі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя РБ, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы за А.Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам РБ. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Лукашэнку удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г.

У сяр. 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недакладнасцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў др.п. 1996 г. унутры-палітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г.

Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта.

Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет РБ. Замест яго ўтвораны двухпалатны Нацыяналъны сход РБ, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Судовая ўлада належыць судам.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 683 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...