Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух



1. Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія». У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць бел. і ўкр. насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе бел. школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне бел. газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне бел. мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання.

У гаспадарчых адносінах Зах. Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Зах. Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы.

Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.

2. На тэрыторыі Зах. Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМ3Б); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Зах. Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі Лагіновіч, Харужая, Славінскі і інш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы.

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чал. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Зах. Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова. Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец С.Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем. Больш за чатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабочыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.

У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай пагрозы.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 533 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...