Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Пытанне 61. Утварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў (канец 1980-х-1990-я гг)



1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў др.п. 80-х гг. была звязана з палітыкай перабудовы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС Гарбачовым.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з некалькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандыдат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кампаніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі. У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпутатаў, чыі погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы др.п. 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, адкрыта выказаць крытычныя адносіны да ўлады, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зараджэння і фарміравання новых партый быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя камуністычнай партыі. Рост грамадскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікненняў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.

Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.

Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве. У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.

У сяр. 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. у палітычную партыю з антыкамуністычнай накіраванасцю і імкненнем да нацыянальна-культурнага адраджэння. У 1996 г. была ўтворана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, устанаўленні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступала за адраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі.

У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць грамадскія аб'яднанні. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі, рэарганізаваны ў 2002 г. у рэспубліканскі (БРСМ). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.





Дата публикования: 2014-12-11; Прочитано: 681 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...