Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Рашэнне графічных задач



Вучэбныя праграмы у школе па вывучаемых прадметах складзены такім чынам, што вучні прыходзяць на заняткі ў майстэрні без неабходнай падрыхтоўкі ў вобласці графічных ведаў і ўменняў. У апошніх (новых) праграмах ужо прадугледжана, што вучні будуць набываюць графічную падрыхтоўку паралельна з засваеннем тэхналагічных працэсаў апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў. Таму настаўнік павінен даваць вучням такі мінімум графічных ведаў, каб яны маглі разабрацца ў тэхнічнай дакументацыі і прыступіць да свядомага выканання працоўных заданняў.

Першапачатковае форміраванне элементаў графічных ведаў неабходна для таго, каб навучыць вучняў чытанню і складанню чарцяжоў ці эскізаў. На першы погляд можа паказацца, што ў навучальным працэсе чытанне і складанне чарцяжоў непадзельны. Але гэта не так. Неабходнасць у чытанні чарцяжоў узнікае з першых жа заняткаў, калі пяцікласнікам патрэбна ўявіць сабе знешні выгляд, формы і размеры вырабу. Складаць жа чарцяжы школьнікі пачынаюць некалькі пазней. Гэтае ўменне дасягаецца ў выніку мэтанакіраванай работы настаўніка з вучнямі.

Поспех у рашэнні графічных задач залежыць у значнай меры ад узроўню развіцця ў школьнікаў прасторавых уяўленняў. Вядома, што, чым маладзей вучні, тым гэты ўзровень у іх ніжэйшы і, такім чынам, яны ў большай меры маюць патрэбу у дапамозе. Гэтая дапамога павінна заключацца перш за ўсё ў прадстаўленні ім магчымасці нагляднага ўспрымання ізабражаемага аб’екта, прычым чым ніжэйшы адукацыйны ўзровень вучняў, тым падрабязней трэба разглядаць з імі гэты аб’ект. З узростам і назапашваннем вопыту ступень самастойнасці ў разглядзе і ізабражэнні аб’екта павінна паступова ўзрастаць, даходзячы да самастойнага ізабражэння аб’екта, як наглядна прадстаўленага, так і па яго апісанню.

Для рашэння задач на чытанне графічных ізабражэнняў (Рысункаў, эскізаў, чарцяжоў) неабходна перш за ўсё, каб вучні ўмелі ствараць прасторавы вобраз ізабражонага прадмета (дэталі), узнаўляць яго геаметрычную форму, прапорцыі і размеры. Такім уменнем яны ў асноўным валодаюць. Яно фарміруецца ў іх на уроках матэматыкі, малявання і іншых прадметаў. Пагэтаму асаблівых цяжкасцей у чытанні графічных ізабражэнняў, прадугледжаных праграмай, яны не адчуваюць.

Вядомы два асноўныя прыёмы навучання чытанню чарцяжоў. Першы з іх заключаецца ў тым, што вучням прапаноўваецца загадзя падрыхтаваны пералік пытанняў, на якія яны павінны адказаць. Пытанні патрэбна складаць так, каб, адказваючы на іх, вучань быў вымушаны вывучыцьчарцёж, прааналізавацьяго.

Другі прыём заснаваны на тым, што вучні прывучаюцца чытаць чарцёж, аналізаваць яго змест у пэўнай паслядоўнасці, па вызначанаму плану, які ўключае некалькі этапаў:

1. Агульнае азнаямленне з чарцяжом.

2. Чытанне асноўнага надпісу і габарытных размераў: назва, матэрыял, маштаб ізабражэння, размеры.

3. Чытанне ізабражэнняў: характарыстыка ізабражэнняў, агульная форма дэталі, форма элементаў дэталі.

4. Чытанне астатніх размераў, умоўных знакаў і надпісаў: размеры і іх гранічныя адхіленні, шурпатасць паверхняў, тэхнічныя патрабаванні і ўказанні.

Чарцёж разам з наглядным ізабражэннем прадмета звычайна ўтрымлівае шэраг даных, неабходных для складання тэхналагічнага працэсу і паследуючай апрацоўкі вырабу. Пагэтаму прачытаць чарцёж – гэта не толькі ўявіць сабе ў прасторы форму ізабражонага прадмета, але і вызначыць усе даныя, неабходныя для яго вырабу і кантролю.

Менавіта гэтае патрабаванне заснавана на тым, што ў працэсе заняткаў у майстэрнях навучанне элементам графічных ведаў служыць не самамэтай, а адным са сродкаў уключэння вучняў у грамадска карысную, прадукцыйную працу.

Непасрэдна перад рашэннем графічнай задачы на пабудову ізабражэння неабходна праверыць, ці ведаюць вучні, які від ізабражэння неабходны па ўмове задачы, правілы яго выканання і адрознення ад іншых відаў. Для гэтага можна прапанаваць ім пытанні: “Што такое тэхнічны рысунак?”, “Чым адрозніваецца тэхнічны рысунак ад фотаздымка, эскіза ці чарцяжа?”, “Як прастаўляюцца размеры на чарцяжы?” і г.д. Ліквідаваўшы прагалы ў ведах вучняў, можна пераходзіць да выканання ізабражэння.

Тыпічныя памылкі, якія сустракаюцца ў рашэннях, патрэбна калектыўна разгледзець. Калі ўсе ці большая частка дзяцей выканае заданне, трэба даручыць аднаму з іх, правільна выканаўшаму, узнавіць яго на дошцы, абмеркаваць франтальна гэтае ізабражэнне і абавязаць кожнага вучня прывесці сваё ізабражэнне ў адпаведнасць з выкананым на дошцы.

Месца (ці час) рашэння графічных задач у структуры ўрока вызначаецца мэтавым прызначэннем той ці іншай задачы. Калі задача прызначана для павышэння ўзроўню графічнай граматы вучняў, то яна рашаецца пасля азнаямлення іх з даным відам графічнага ізабражэння. Калі задача патрэбна для падрыхтоўкі вучняў да выканання практычнай работы, то яна рашаецца перад вырабам аб’екта працы.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 544 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...