Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай



Кіраўнік дзяржавы - кароль польскі (ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі) - меў абмежаваныя паўнамоцтвы. У той час, калі ў краінах Заходняй Еўропы, найперш у Францыі, Іспаніі і Англіі, з XVI ст. саслоўна-прадстаўнічыя манархіі пераўтвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, у Рэчы Паспалітай зацвердзілася саслоўна-прадстаўнічая сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна выбіраўся. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго абраннем заключалася спецыяльная дамова ("пакта канвента"). Заканадаўчую і часткова судовую ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы сойм, які складаўся з дзвюх палат: сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). У пасольскую ізбу выбіраліся шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне XVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў. Лічылася, што яна з'яўляецца рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. На тэрыторыі Кароны паветаў было амаль удвая болыш, чым у ВКЛ; таму прадстаўнікі Кароны складалі каля 2/3 сойма. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве. 3 1673 г. кожны трэці звычайны сойм (акрамя канвакцыйнага, элекцыйнага і каранацыйнага) праходзіў на тэрыторыі ВКЛ у Гродне.

Адсутнасць прамых нашчадкаў у Жыгімонта II Аўгуста прывялі дзяржаву ў 1572 г. да глыбокага палітычнага крызісу– дынастычнага, які стаў мяжой дзвюх эпох у гісторыі дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай – спадчыннай каралеўскай улады, якая завяршылася са згасаннем дынастыі Ягелонаў (са смерцю Жыгімонта II) і эпохі выбарных каралёў. Абранне ў 1573 г. новага манарха - прадстаўніка французскага каралеўскага дома Генрыха Валуа - суправаджалася выпрацоўкай і прыняццем знакамітых Генрыхавых артыкулаў, якія сталі сінонімам "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Непарушным абвяшчаўся прынцып свабодных выбараў караля; кароль не меў права:самастойна ўводзіць новыя падаткі і склікаць паспалітае рушанне; знешняя палітыка манархіі ставілася пад кантроль сената; шляхце гарантавалася права адмовіцца ад паслушэнства каралю ў выпадку невыканання ім законаў Рэчы Паспалітай;. уводзіўся інстытут сенатараў-рэзідэнтаў, якія паміж соймамі павінны былі кантраляваць дзейнасць манархаў.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 454 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...