Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

У ХУ–ХУІ стст. пагоршыліся адносіны ВКЛ з Маскоўскім княствам. Па падліках Ключэўскага З 1492 па 1582 – 40 гадоў былі звязаны з войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай



Тэрыторыі сумежныя –Смаленск, Бранск–пачаргова захопліваліся то Маскоўскай, то беларуска-літоўскай дзяржавай. Канфрантацыя прыняла антаганістычны характар пасля таго, як Вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ у 1462 г. аб’явіў сябе “государём усея Русі”, гэта значыць адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе старажыныя землі Русі, у тым ліку беларускія і украінскія.

1492-1494 вайна Маскоўскай дзяржавы за так званую “отчіну”. У маі Іван ІІІ накіравал да польскага караля і князя ВКЛ Казіміра пасольства з тэрыторыяльнымі патрабаваннямі, але пасол вярнуўся з поўдарогі (Гродна) з-за смерці караля. У гэты час парабеглі князі з парубежных тэрыторый ВКЛ –С.Варатынскі, М.Мязецкі, А.і В.Бялеўскія.. Вял.кн.маскоўскі заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 г. пасольства маскоўскага князя наведала Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна з правановай стварыць альянс супраць ВКЛ.

1500–1503 вайна Масквы за ўсходнеславянскія землі. Фармальная прычына-чуткі аб ганеннях на праваслаўных: Іван ІІІ “за хрысціянства хочет стояці”. (на баку Масквы войскі Менглі-Гірыя, ВКЛ падтрымал Лівонскі ордэн і Заволжская Арда). У 1501 г. памірае польскі кароль, Аляксандр становіцца адначасова і польскім каралем, узнавілася унія паміж ВКЛ і каралеўствам.

1507–1508 Віленскі сойм у лютым 1597 г. прыняў рашэнне аб вяртанні зямель, страчанных у папярэдніх войнах. Пасольства Жыгімонта Старога вясной ва ультыматыўнай форме запатрабавала вярнуць гарады і землі, захопленныя Іванам ІІІ. У адказ на гэта маскоўскі ўрад аб’вясціў аб сваёй гатоўнасці пачаць вайну.Рускія войскі накіраваліся на Смаленск і Полацк.

19.09.1508 было падпісана пагадненне аб “вечным міры” якое замацавала межы, які склаліся ў выніку папярэдніх войн.

1512-1522 Васіль ІІІ заручыўся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Адбылося 3 паходы на Смаленск.

8.09.1514 войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам К. Астрожскага разбілі 80-тыс. маскоўскае войска. (Аршанская бітва)

Было падпісана перамір’е на 5 год, потым планавалася падпісаць вечны мір. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі “маскоўскі палон” у ВКЛ.

1534–1537. У 1533 памер Васіль ІІІ і склалася спрыяльная сітуацыя для вяртання страчанных раней зямель.

У 1537 г. было падпісана пагадненне па якому Гомель са ўсёй зямлёю заставаўся ў складзе ВКЛ, Себеж і Забалоцце перадаваліся Маскоўскай дзяржаве, астатняя межа засталася нязменнай. Па пагадненню прадуглежвалася перамір’е на 5 гадоў, мір на межах і свабода гандлю.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 367 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...