Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Утварэнне Рэчы Паспалитай



Прычыны ўтварэння РП

1. цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной.

2. імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы

ПерадумовайЛюблінскай уніі сталі ўнутрысаслоўныя супярэчнасціпаміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй дыдробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва, буйныя землеўласнікі мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзілі на соймах і сойміках свае рашэнні, маніпулюючы болыиасцю шляхты, якая не мела ў дзяржаве ніякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасці" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай.

3. жаданне шлатлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць землі і пасады

4. пашырэнне каталіцкай веры ў ВКЛ

Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Любліне. 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Польшчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.

Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для сваей дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князь, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на-Бугу, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына.

Падзеі Люблінскай уніі адлюстраваны на карціне польскага мастака Яна мацейкі “Люблінская унія”.

Унія была заключана на наступных умовах:

1. Стваралася новая федзратыўная дзяржава, што складалася з 2-х частак Каралеўста Польскага і ВКЛ, пад назвай Рэч Паспалітая (ад польскага рэспубліка)

2. Злучаныя дзяржавы маюць аднаго манарха – караля, які носіць тытул “кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі і ліфляндскі”.

3. Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя адбываецца ў Кракаве.

4. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя.

5. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках.

6. Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для Кароны не прадугледжвалася.

7. Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца.

8. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле і Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы.

9. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем Княства і Кароны.

10. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку.

11. Уніфікацыя фінансавай сістэмы і ліквідацыя мытных межаў.

12. ВКЛ мела асобнае ад Польшчы:Войска,Заканадаўства,судовую арганізацыю,адміністрацыйны аппарат,тытул і пячатку,дзяржаўную мову (старабеларуская да канца XVII ст. -1696г. у Польшчы - лацінская).





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 1081 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...