Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Тэма 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай



Лівонская вайна 1558-1583гг. Прычыны.

Жаданне маскоўскага цара выйсці да Балтыйскага мора, Расія заняла выгаднае бы ваенна-стратэгічнае і эканамічнае становішча ў Еўропе.Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Польшчы, ВКЛ, Лівоніі (канфедэрацыі 5 княстваў, заснаваны рыцарамі Лівонскага ордэна на прыбалтыйскіх землях), з другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. Называлася Ліфляндыяй або Інфлянтамі.

1557г. – заключэнне ваеннага саюза ВКЛ і Лівонскага ордэна.

Рускія войскі авалодалі Нарвай, Дзерптам (Тарту). Магістр Лівонскага ордэна запрасіў дапамогі ў суседніх краін.

1559г. пагадненне, згодна якому лівонія пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ і Польшчы. Пасля ваенных няўдач Ордэн распаўся, в 1561г. – пагадненне– магістр Ордэна Кетлер аб’яўлены свецкім князем Курляндыі і часткі Лівоніі. У вайну супраць Масквы ўступіла ВКЛ, даслаўшы свае войскі.. Баявыя дзеянні разгарнуліся на беларускіх землях.

Пачатак 1562г. рускія войскі захапілі Мсціслаў, Воршу, Шклоў, Віцебск, дуброўна і Копысь. Зімой 1562-1563гг. Сканцэнтравана пад Мажайскам 60-тыс рус. войска. 31 студеня 1563г. пачатак аблогі Полацка. Малы гарнізон Полацка на з ваяводам Давойнам не іог доўга трымаць асаду. 15 лютага 1563г. захоп Полацка рускімі войскамі.

Зіма 1563–студзень 1564г. – прыпыненне баявых дзеянняў

1564г. Бітва на р. Ула пад Чашнікамі каля в. іванск. Войскі ВКЛ на чале з гетманам М. Радзівілам разбілі ўдвая больш 24 тыс. Корпус Шуйскага. З 1565г. пачалася пазіцыйная вайна.

1566-1569гг. Рускімі войскамі пабдаваны крэпасці для ўмацавання сваіх пазіцый у раене Полацка Туроўля, Суша, Сокал. Сітня, Чырвоная, каз’яны, Ула.

У жніўні 1579г. паход Стэфана Баторыя з 40 тыс. Войскам на Полацк. Рускія 20 дзен стрымлівалі атакі. Адным з герояў штурму Полацка быў ратнік Перавал, які быў адораны шляхецтвам і паклаў пачатак роду Пржавальскіх. 1579г. адваеваны ўсе крэпасці ў раене Полацка. 1580г. – уся тэрыторыя вызвалена. Пачаўся паход на рускія землі. Аднак пад Псковам былі спынены, у 1581г. пачалася аблога. Якая працяевалася болей 5 мес. абараняў горад Шуйскі.

15 студзеня 1582 г. было заключана Ям-запольскае перамир’е. ліцвінска-руская мяжа фактычна не змянілася. Масква страціла толькі Веліж на граніцы Смаленскай зямлі. Вайна падарвала эканоміку ВКЛ і палітычную стабільнасць, вымусіла ісці на саюз з Польшчай.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 395 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...