Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Казацка-сялянская вайна 1648-1654гг. (антыфеадальная)



Прычыны:

1. Знешнепалітычныя супярэчнасці паміж РП і Асманскай імперыяй (Турцыяй) – напады крымскіх татараў на паўдневыя землі РП; Маскоўскай дзяржавай – барацьба за ўсходнеславянскую спадчыну– украінскія і беларускія землі; Швецыяй.

2. Унутрыпалітычныя супярэчнасці:

Сацыяльна-эканамічныя – усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і ўзмацненне прыгону сялян, рост розных формаў пратэсту сялян, у тым ліку уцекі у Запарожскую Сеч – “паказачванне”. Рэлігійныя (пракаталіцкая дзяржаўная палітыка, палітычная і эканамічная дыскрымінацыя праваслаўных і ўніятаў). Этнакультурныя (паланізацыя).

3. Выступленне гетмана Запарожскага войска б. Хмяльніцкага супраць улады РП з мэтай стварэння самастойнай казацкай дзяржавы, у якую павінна ўвайсці паўднева-усходняя Беларусь.

На беларускія землі ў маі 1648 г. дасылаюцца універсалы –заклікі насельніцтву аб далучэнні да казакоў і выступленні супраць шляхты. У чэрвені 1648 г. на Беларусь прыбылі арады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага. Заняты гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Пінск (Антонам Нябабай), Гомель (4 ліпеня). Да восені 1648 г. да казакоў далучыліся гарады Мазыр, Лоеў, Рэчыца, авалодалі Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавым, Кобрынам. Войскі Януша Радзівіла ў кастрычніку 1648г. штурмам авалодалі Пінскам і вынішчылі каля 3 тыс жыхароў. У студзені 1649г. пачалося наступленне войск ВКЛ на Палессе, вызвалены г. Тураў (5 лютага), Мазыр, які абараняў палкоўнік Міхненка (7 лютага), Чачэрск, Давыд-Гарадок, Бабруйск (абараняў атаман Паддубскі) аблога пачалася ў канцы лютага і працягвалася некалькі тыдняў, жыхары, якія падтрымлівалі казакоў вынішчаны. У чэрвені 1649г. на Беларусь накіраваны новыя казацкія загоны Іллі Галоты (3тыс) і Галавацкага былі разбіты, а ў ліпені 12тыс атрад Падабайлы і 15тыс.загон Крычэўскага, што рушылі насустрач Радзівілу да Лоева. 31 ліпеня 1649г. адбылася самая буйная бітва – пад Лоевам – перамога войск ВКЛ. Радзівіл з 5тыс. воінаўм разбіў у 3 р. большае войска, загінуў атаман Крычэўскі.–Вялікія страты казакоў 8 тыс. забітымі, 3 тыс. патанула ў Дняпры. Гэта спыніла наступленне казакоў. 1649 г. – Збораўскае перамір’е, спыненне ваенных дзеяннаў на тэр. Беларусі. Ваенныя дзеянні аднавіліся ў маі 1651г. Казацкае войска пацярпела крупнае паражэнне пад Берасцечкам у ліпені 1651г. Белацаркоўскі мір падпісаны 18 верасня 1651г., па ўмовах якога ўсе казацкія фарміраванні выводзіліся з Беларусі.

Вынікі: разбурэнне гаспадаркі і знішчэнне значнай колькасці насельніцтва,невырашанае пытанне сацыяльна-эканамічнага і рэлігійнага прыгнету, самы масавы прыклад антыфеадальнага руху на Беларусі, казацка-сялянская вайна на Беларусі была часткай вызваленчай вайны на Украіне, таму не была самастойнай з’явай беларускай гісторыі.

5. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай (1654-1667гг.)

Згода Земскага сабора 1653 г. аб прыняцці Украіны пад царскую "высокую руку" і абвяшчэнне гэтага рашэння на Пераяслаўскай Радзе 8 студзеня 1654 г. азначалі пачатак вайны.

У маі 1654 г. тры вялікія арміі - з Вялікіх Лук, Вязьмы і Бранска - агульнай колькасцю да 80 тысяч чалавек уварваліся ў межы ВКЛ, ім на дапамогу Б. Хмяльніцкі паслаў з Украіны 20-тысячны атрад пад началам гетмана івана Залатарэнкі, які павінен быў дзейнічаць у паўднёва-ўсходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні.

За першы год вайны руская армія авалодала тэрыторыямі да Дняпра на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы Беларусі. Шэраг гарадоў на пачатку вайны капітуляваў: Магілёў, Шклоў, Невель, Чавусы, Полацк, Мазыр. Некаторыя здаліся пад уплывам царскай прапаганды аб абароне праваслаўя. Рускія ваяводы знішчалі ўсё, што можна было знішчыць, бязлітасна распраўляліся з абаронцамі гарадоў, а сялян і асабліва рамеснікаў тысячамі вывозілі ў палон.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход рускай арміі, якая атрымала перамогі пад Барысавам, Слуцкам, Ашмянамі. У ліпені 1655г. яна авалодала Менскам, Клецкам, Слонімам. 31 ліпеня Вільня была захоплена, абрабавана і выпалена, у жніўні ўзяты Гродна і Коўна. Да восені ўся тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй, за выключэннем раёнаў Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння. Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце заставаліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл. 4 верасня 1655г.

Пасля захопу Вільні маскоўскі ўрад палічыў ліквідацыю ВКЛ як дзяржавы і анексію яго зямель справай вырашанай і пайшоў на часовае прымірэнне з Рэччу Паспалітай. У 1656 г. у Немежы, пад Вільняй, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было падпісана т.з. Віленскае двухгадовае перамір'е.

Абодва бакі былі знясілены ваеннымі дзеяннямі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у 1667 г. у в. Андросава, каля Мсціслава, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключа-на пагадненне тэрмінам на 13,5 года. Паводле яго ўмоў, Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы і Левабярэжная Украіна (землі па левы бераг Дняпра) адыходзілі да Расіі. Тэрыторыя ВКЛ паменшылася з 370 да 312 тыс. кв. км.





Дата публикования: 2014-11-26; Прочитано: 690 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...