Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Перыядычны друк



Развіццё друкаванага слова ў пачатку XX ст. адбывалася ў надзвычай складаных умовах.

У выніку вялікадзяржаўнай нацыя­нальнай палітыкі царскага урада да 1906 г. беларускі друк фактычна не існаваў.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. палажыла пачатак істотным зменам у гэтай галіне духоунага жыцця беларусаў - пачалі выходзіць газеты і часопісы на роднай мове, стварацца беларускія выдавецтвы.

Хваля рэвалюцыі дала штуршок развіццю перыядычнага друку.

У 1906 г. у Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, іншых гарадах Беларусі выдавалася звыш 60 газет і часопісаў.

Акрамя афіцыйных губернскіх і епархіяльных ведамасцей пачынаюць выходзіць грамадска-палітычныя і літаратурныя выданні. Пераважная большасць іх была рускамоўнай.

2/3 перыядычных выданняў выходзіла ў Вільні.

У гэтым горадзе знаходзіліся рэдакцыі 26 газет і часопісаў, якія друкаваліся не толькі на рускай, але і на польскай, літоускай, яўрэйскай мовах. Дзве газеты выдаваліся па-беларуску.

Ва умовах, калі пачалося вялікае аднаўленне грамадскага быцця і свядоімасці, рэвалюцыйна-дэмакратычная грамадскасць Беларусі зразумела: каб ісці наперад і зрабщь дастойны уклад у гісторыю і культуру Бацькаўшчыны, трэба перш за ўсё наладзіць нацыянальны перыядычны друк і кнігавыдавецкую дзейнасць. Спробу практычна вырашыць гэту задачу, выкарыстоуваючы магчымасці легальнага перыядычнага органа, зрабіла група леварадыкальна настроеных членаў Беларускай сацыялістычнай грамады, якая увосень 1906 г. наладзіла выпуск першай легальнай газеты на роднай мове.

Першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага народа "Наша доля" выйшла ў свет і верасня значным для таго часу разавым тира­жом у 10 тыс. экземпляраў.

Палова тыражу была надрукавана кірыліцай і палова - лацінскім шрыфтам.

Выкарыстанне двух шрыфтоў тлумачылася неабходнасцю зрабіць газету даступнай і для паланізаванай часткі насельніцтва Беларусі.

Першую беларускую газету прыкмецілі чытачы. Пра цікавасць да новага выдання сведчыла тое, як распаусюджваўся першы нумар. Паводле сведчанняў сучаснікаў, за адзін дзень у Вільні разышлося звыш 3 тыс. экземпляраў.

Дэмакратычная накіраванасць, праўдзівае адлюстраванне грамадскага жыцця сур'ёзна занепаколі ўлады.

Пяць нумароў газеты з шасці былі канфіскаваны.

Нягледзячы на тое што "Наша доля" пракнавала нядоўга (апошні нумар выйшаў 1 снежня 1906 г.), яна пакінула свой след у гісторыі беларускага на­рода.

Гэта было першае выданне, якое загаварыла з селянінам на яго роднай мове аб тым, што больш за ўсё яго хвалявала.

Факт выдання газет на роднай мове з'яўляўся паказчыкам таго, што ў вызваленчай барацьбе беларускі народ выступіў з акрэсленымі сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі.

Праз нацыянальны друк народ заявіў свае правы на самастойнае існаванне.

Сведчанне таму - дзейнасць другой беларускай газеты " Наша ніва ".

Яна выдавалася амаль 9 гадоў - з лістапада 1906 па жнівень 1915 г. і была задумана як універсальнае выданне, якое спалучала функцыі газеты і штотыднёвага часопіса, ўключала ў сваю праграму раздзелы грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Галоўнай тэмай "Нашай нівы" былі Беларусь і лёс яе народа.

У першым нумары абвяшчалася: "Мы будзем служыць усяму пакрыуджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас як ад люстра свет падаў у цёмнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы..."

Газета пакінула глыбокі след у гісторыі нацыянальнага і культурнага адраджэння беларускага народа.

Яе гадавікі-камплекты - тэта невычарпальная крыніца для даследавання беларускай культуры, своеасаблівая энцыклапедыя эпох: нацыянальнага станаўлення і культурна-асветніцкага руху.

Агульнапрызнана выдатная роля "Нашай нівы" у развіцці нацыяналь­най літаратуры. За кароткі тэрмін яна вылучыла дзесяткі таленавітых маладых аўтараў пераважна з сялянскага асяроддзя. Нельга знайсці ніводнага нумара газеты, дзе б не было апавяданняў, паэм, вершаў, крытычных артыкулаў, лістоў.

Трымаючы у полі зроку перш за ўсё мову і літаратуру, газета клапацілася і пра іншыя віды мастацтва.

Дзякуючы яе намаганням былі закладзены асновы Беларускага музея, наладзіўся нацыянальны прафесійны тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі беларускай музыкі, танца.

На ста­ронках газеты ішоу працэс фарміравання мастацтвазнаўчай думкі, фалькларыстыкі, тэатральнай крытыкі.

Народнасць, нацыянальная самабытнасць, этнаграфізм, адкрытасць для успрымання здабыткаў культуры суседніх славянскіх культур - вось асноўныя рысы матэрыялаў "Нашай нівы" на тэмы культуры.

Асноўная думка, якая праходзіла праз іх, - неабходнасць стварэння беларускай школы мастацтваў з нацыянальным стылем на асно­ве засваення народнай мастацкай спадчыны.

Газета клапацілася аб ахове, вывучэнні і адраджэнне культурна-гістарычнай спадчыны беларусау.

Яна заклікала інтэлігенцыю, увесь народ да захавання памяці аб мінулым, нацы­янальнай самасвядомасці, распачала кампанію па збіранню фальклору, захаванню абрадаў і звычаяў.

Сацыяльнай базай "Нашай нівы", аб'ектам яе клопатаў з'яўляўся працоўны народ, перш за ўсё сялянства.

Пры аналізе і ацэнцы большасці публікацый газеты звяртаюць на сябе ўвагу іх форма і стыль, якія вынікалі з «арыентацыі на сялян і абумоўліваліся наяўнасцю цэнзуры.

Некаторая зададзеная спрошчанасць і народная вобразнасць пісьма, своеасаблівая падача многіх матэрыялаў сведчьлі аб разуменні журналістамі асветніцкіх задач, іх высокім прафесійным майстэрстве, здольнасці наладзіць про­сты, шчыры дыялог чытачамі.

Пр гэта пераканаўча сведчылі сотні лістоў у рэдакцыю з розных куткоў Беларусі

Тыраж у 4,5 тыс. экземпляраў разыходзіўся поўнасцю. Беларускую газету чыталі ў Пецярбургу, Маскве, Пскове, Сочы, Севастопалі, Кіеве, Харкаве, Екацярынаславе, Адэсе, Рызе, Рэвель Юр'еве, Варшаве. Яна мела падпісчыкаў у губернях Цэнтральнай Расіі, на Урале, у Сібіры, ва ўкраінскіх губернях. "Наша ніва" рассылалася падпісчыкам у Празе, Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Яе ведалі на франтах Першай сусветнай вайны. Чытачамі па-за межамі Беларусі былі суайчыннікі, якіх лёс раскідаў па розных кутках Расійскай імперыі і свету.

Газета выступала за дружбу і згуртаванасць усіх народау Беларусь "Мы беларусы, - падкрэслівалася ў адным з артыкулаў, - павінны дакладна прытрымлівацца простай і высокай мэты адраджэння нашага краю, ідучы ра­зам з прагрэсіўнымі людзьмі братніх нам народаў Расіі. Мы павінны глядзець на 10-30 год уперад у сваю будучыню, якая будзе такая, як і будучыня нашых суседзяў"1.

Газета шырока асвятляла культурнае жыццё суседніх народаў. На яе старонках з'яўляліся матэрыялы, прысвечаныя выдатным прадстаўнікам славянскіх культур - М. Гогалю, Л. Талстому, Т. Шаучэнку, Ю. Славацкаму. У "Нашай ніве" на беларускай мове друкаваліся творы В.Брусава, В.Стэфаніка, У.Караленга, пераклады з англійскай, нямецкай, кітайскай моў.

Газету па праву можна лічыць флагманам нацыянальнай беларускай культуры у пачатку XX ст.

Яна заклала фундамент перыядычнага друку Беларусі.

Толькі дзякуючы падтрымцы шчырых сяброў, спачуванням рабочых друкарні газеце удавалася выходзіць рэгулярна. І ўсё ж у жніўні 1915 г. яе выданне спынілася ў сувязі з набліжэннем да Вільні фронту Першай сусвет­най вайны.

3 закрыццём "Нашай нівы" беларускі літаратурна-грамадскі рух паўгода не меў друкаваных органаў. Аднак, як адзначалася вышэй, у лютым 1916 г. у Вільні пачала выходзщь газета "Гоман", а ў Петраградзе з лістапада таго ж года - "Дзянніца" і "Switac".

Апошняя была адрасавана беларусам - католікам.

"Дзянніца", якую рэдагаваў Ц.Гартны, прадоўжыла дэмакратычныя традыцыі "Нашай нівы". Газета давала панараму падзей ў Беларусі, ставіла пытанні развіцця асветы, увядзення ў школах навучання на роднай мове.

У 1912-1914 гг. на беларускай мове выдаваліся часопісы - літаратурны " Маладая Беларусь ", сель-скагаспадарчы " Саха ".

Для беларусаў-католікаў у Вільні выдавалася з 1913 г. газета " Belarus ".

Ажыўленне нацыянальнай перыёдыкі было спынена ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 1703 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...