Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Газета "Наша доля"



Першым перыядычным органам БСГ стала ле­гальная тыднёвая газета "Наша доля", якая выдава-лася ў Вільні з 1 верасня да 1 снежня 1906 г. кірыліцай і лацінкай ва умовах разгорнутага наступлен­ня контррэвалюцыі, што і прадвызначыла яе лёс.

Афіцыйным рэдакта-рам-выдаўцом "Нашай долі" быу зацверджаны віленскі мешчанін I. Тукеркес, фактычнымі ж рэдактарамі з'яўляліся і.І А. Луцкевічы, Цётка і Ф. Умястоўскі.

У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічаў А. Уласаў, які прыцягнуў да супрацоуніцтва з газетай Я.Коласа.

Першы нумар "Нашай долі" пачынаўся вершам Цёткі "Наш палетак", прысвечаным тэме нацыяна-льнага адраджэння беларусаў.

У нумары пераважалі матэрыялы рэвалюцыйна-дэмакратычнага змес-ту, у пэунай ступені завуаліраванага з мэтай пазбегнуць цэнзурнага праследавання.

Артыкул "Што будзе" канстатаваў, што царскі урад - "не дасць наро­ду ні зямлі, ні праўдзівае свабоды" і падводзіў да высновы аб неабходнасці звяржэння ўрада.

У публіцыстычным творы Цёткі "Прысяга над крывавымі разорамі" у сімвалічных вобразах трох братоў, сыноў беларускага се-ляніна-бедняка - дворнага парабка, салдата і пецярбургскага рабочага - па-казваліся вядучыя сілы, якія, заключыушы брацкі саюз, маглі забяспечыць перамогу рэвалюцыі, пераход казённых і дворных (панскіх) зямель у рукі народа.

Усім, хто баяўся выступіць супраць "казённага" і "дворнага", бра-ты, скрыжаваўшы у прысязе рукі, адказваюць: "Мы дамо! Мы сіла - мы права!"

Ідэя саюза вясковай і гарадской працоўнай беднаты як галоўнай пераду-мовы поспеху у барацьбе за лепшую долю прапагандавалася і ў наступных нумарах газеты.

Зрабіць перамену да лепшага, як падкрэслівала газета, можа толькі ўвесь рабочы народ, уся вясковая і мясцовая працавітая бедната, калі ўсе разам пойдуць па адной дарозе, дзеля чаго усе мужыцкія саюзы павінны злучыцца праз свае камітэты з рабочымі саюзамі і партыямі ў го-радзе".

У трэцім нумары быу змешчаны верш Я.Коласа "Беларусам".

+





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 995 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...