Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

II з'езд БСГ. Змены ў праграме



У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся II з'езд Грамады, які перагледзеў партыйную праграму, прыняў арганізацыйны статут і выбраў ЦК у складзе.І А. Луцкевічаў, В. Іваноўскага 1 А. Бурбіса.

Фармулёўкі канчатковай мэты (замена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшыя палітычныя задачы БСГ (звяржэнне са-мадзяржаўя) разам з пралетарыятам усёй Расіі ў новай праграме захаваліся.

Асноўныя змены датычылі вызначэння характэру партыі, вырашэння нацыянальнага і аграрна-сялянскага пытанняў.

II з'езд абвясціў Грамаду ар-ганізацыяй працоўнай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыя-нальнай, г. зн. не нацыянальна беларускай (як у праграме 1902 г.), а інтэрна-цыянальнай краёвай партыяй.

Пры гэтым было вылучана патрабаванне тэрытарыяльна-дзяржаўнай аўтаноміі Беларускага краю з мясцовым сеймам у Вільні.

Па аграрна-сялянскім пытанні II з'езд Грамады прызнаў неабходнасць карэннай аграрнай рэформы, якая перш за ўсё пашырала б землекарыстанне малазямельных сельскіх працаўнікоў.

Заявіушы, што БСГ імкнецца да пе­раходу ўсёй зямлі ў грамадскую уласнасць, ён сфармуляваў патрабаванне утварыць абласныя зямельныя фонды шляхам канфіскацыі казённых, удзельных, кабінецкіх, царкоўных, манастырскіх і прыватнаўласніцкіх зямель для надзялення малазямельных і беззямельных сялян на правах па-жыццёвага карыстання за рэнту, якая паступала б ва ўласнасць краю.

Фор­му і парадак канфіскацыі павінны былі вызначыць абласныя дзяржаўныя арганізацыі, а колькасць зямлі, неабходнай для надзялення, - ніжэйшыя самакіруючыя арганізацыі. Такім чынам, па аграрным пытанні БСГ ад-мовілася ад лозунга сацыялізацыі з ураўняльным (адпаведна працоўнай норме) землекарыстаннем. Нічога не гаварылася ў ей аб распаўсюджанні 1ДЭ1 усебаковага сябравання і таварыстваў (г.зн. кааперацыі) як шляху для пераходу да сацыялістычнай гаспадаркі. Новая аграрная праграма БСГ грунтавалася на идэи муніцыпалізацыі зямлі.

Аналагічная праграма ў кра-савіку 1906 г. была прынята меншавікамі на IV з'ездзе РСДРП.

Чэрвеньская (1906 г.) канферэнцыя БСГ. Канферэнцыя была склікана па ініцыятыве Мінскага краёвага камітэта і працавала 3-4 чэрвеня. Удзельнічалі ў ей 15 чалавек - прадстаўнікі ЦК, Віленскага і Мінскага краевых (абласных) камітэтаў, Пецярбургскай групы, Мінскага рабочага камітэта, Віленскай трупы вучнёўскай моладзь Лідскай, Дзісенскай і Бель-скай павятовых арганізацый. 3-за тэрміновага склікання не ўсе мясцовыя арганізацыі прыслалі сваіх дэлегатаў2.

Канферэнцыя разгледзела пытанні аб тактыцы, адносінах да ППС у Лігве, дзейнасці на месцах, партыйнай ар­ганізацыі і інш.

У рэзалюцьй аб тактыцы адзначалася, што БСГ, працягваючы байката-ваць Дзяржауную думу як нездавальняючую форму народнага прад-стауніцтва, усё ж будзе падтрымліваць тыя патрабаванні рэвалюцыйных элементау ў Думе, якія не пярэчаць яе праграме. Разам з тым канферэнцыя прызнала вялікае рэвалюцыйнае значэнне паслання ў Думу наказаў і хада-коў ад сялян у сэнсе развіцця іх самасвядомасці і даручыла мясцовым камітэтам і апгіатарам аргагізацыю гэтай справы, а абласным камітэтам -распрацоўку агульнай формы зваротаў. Дэлегаты выказаліся за поўны бай-кот урадавых землеўпарадкавальных камісій, увядзенне якіх праектавалася у 1906 г.

Пытанне аб адносінах да ППС у Літве было ўключана ў парадак дня кан-ферэнцыі ў сувязі з прапановай кіраўнцтва гэтай партыі аб утварэнні разам з БСГ і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй адзінай сацыял-дэмак-ратычнай партыі Беларусі і Літвы з самастойнымі нацыянальнымі секцыямі.

Паводле ўспамінаў А.Луцкевіча, БСГ горача падтрымлівала гэту ідэю, аднак прыняцце яе да рэалізацыі абумоўлівала згодай будучай партыі са сваей (грамадаўскай) аграрнай праграмай (агульнапалігычная праграма ППС у Літве, БСГ 1 ЛСДП супадала).

Папярэднія перагаворы з лідэрамі ППС у Літве (П.Шумавым і інш.) вялі А.Луцкевіч і А.Уласаў.

Пагадненне па аграрным пытанні не было дасягнута, паколькі "пэпээсаўцы" стаялі на платформе "прырэзку" да надзелаў сялян і адхілялі радыкальную перабудову аграрных адносін, звязаную з ліквідацыяй памешчыцкага землеўладання.

Канферэнцыя БСГ прызнала, што зліццё партый на аснове агульнай аграрнай палітыкі немагчыма.

Разам з тым яна канстатавала супадзенне палітычных прынцыпаў ППС у Літве і БСГ і на гэ­тай падставе выказалася за сумесную барацьбу з мэтай іх ажыццяўлення5.

Рэзалюцыя аб дзейнасці на месцах абавязвала мясцовыя арганізацыі зрабіць усе захады для таго, каб выкарыстаць рэвалюцыйны настрой сялян-ства ў мэтах зліцця барацьбы сялян за зямлю з агульнапалітычным рухам.

Прыняцце гэтай рэзалюцыі сведчыла аб тым, што статут БСГ, зацверд-жаны у пачатку студзеня 1906 г., прадугледжваў выбарнасць мясцовых камітэтаў, якія ва ўмовах наступлення контррэвалюцыі давялося ад-мяніць. Разам з тым з матэрыялаў канферэнцыі можна зрабць выснову, што БСГ да лета 1906 г. значна пашырыла свой ўплыў сярод рабочых, у прыват-насці ў Мінску і Вільні, дзе аформіліся адпаведна рабочыя камітэты і рабо­чая група.

Канферэнцыя патрабавала ад ЦК справаздачы аб яго дзейнасці перад аб-ласнымі камітэтамі і даручыла ўсім арганізацыям звярнуць самую сур'ёзную ў'вагу на праблему партыйнага фінансавання.

Сярод магчымых крыніц папаўнення партыйнай касы яна назвала наладжванне экспрапрыя-цый урадавых грошай, абкладанне прыхільнікаў, збор з арганізаваных партыяй людзей, выданне падпісных лістоў, стварэнне камерцыйных прад-прыемствау.

Вельмі актуальнай задачай ЦК прызнавалася хутчэйшае вы­данне партыйнага органа.

У канцы 1906 - пачатку 1907 г. Мінскі краёвы камітэт БСГ, як ужо адзначала-ся, разам з мясцовымі арганізацыямі РСДРП, ПСР, Бунда і прафсаюзаў уваходзіў у левы блок па выбарах у II Дзяржауную думу.

У паветах Мінскай гу-берні Беларуская сацыялістычная грамада выставіла свой спіс кандыдатаў на усіх участках і мела прыкметны поспех. У Мінскім, Слуцкім, Наваг-рудскім паветах яе прадстаўнікі былі праведзены у склад выбаршчыкаў.

Аднак на губернскім сходзе выбаршчыкаў ні адзін кандыдат у Думу ад ле­вых партый не быу падтрыманы.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 535 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.008 с)...