Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Снежаньская палітычная стачка



У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне.

2 снежня былі закрыты усе дэмакратычныя газеты, якія надрукавалі Маніфест Пецярбургскага савета ра-бочых дэпутатаў і цэнтральных камітэтаў левых партый з заклікам да фінансавага байкоту антынароднага рэжыму.

На наступны дзень паліцыя арыштавала членаў выканкама і многіх дэпутатаў Пецярбургскага савета.

Тады ж з'явіўся ўказ аб забароне чыгуначных саюзаў.

У адказ 7 снежня 1905 г. ад імя Савета рабочых дэпутатаў, РСДРП, ПСР і Бунда была выдадзена адозва "Да ўсяго народа", якая фактычна заклікала да узброенага паўстання.

У Маскве у той жа дзень пачалася ўсеагульная палітычная стачка.

Усерасійскую чыгуначную стачку з 7 снежня аб'явілі прадстаунікі 29 чыгунак, і Цэнтральнае бюро Усерасійскага чыгуначнага са­юза.

Пралетарыят Масквы у ноч на 10 снежня ўзняўся на узброенае паўстанне.

У Беларусі снежаньскую, як і кастрычніцкую, стачку пачалі чыгуначнікі.

Атрымаўшы тэлеграму з Масквы, ад удзельнікаў канферэнцыі прад­стаўнікоў 29 чыгунак і Цэнтральнага бюро УЧС з заклікам далучыцца да забастоукІ Маскоўскага вузла, Віленскі камітэт Палескіх чыгунак і Мінскі камітэт Любава-Роменскай чыгунцы, перадалі па тэлеграфе адпаведныя дэпе-шы па сваіх магістралях з канкрэтнымі ўказаннямі, на якіх станцыях затры-маць тыя ці іншыя цягнікі іх затрымлівалі 8-9 снежня работнікі дэпо шля­хам дэмантажу рухаікоў.

У тыя ж дні Мінскі кааліцыйны савет, Гомельскі рэвалюцыйны, Пінскі, Мазырскі і іншыя стачачныя камітэты заклікалі пра-цоўных да ўсеагульнай палітычнай забастоўкі.

Адначасова яны рабілі захады па арганізацыі забеспячэння насельніцтва прадуктамі першай неабходнасці, забаранялі павышэнне цэн на іх у час забастоўкі.

3 мэтай не дапусціць перарастання стачкі ва ўзброенае паўстанне ў ноч на 9 снежня ў Мінску былі арыштаваны 17 відных рэвалюцыянераў.

У той жа дзень улады аб'явілі ў Мінску і губерні становішча надзвычайнай аховы, што дазволіла губернатару Курлову яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі ў пры-ватнасці закрыць мясцовую рэвалюцыйную трыбуну - газету "Северо-За­падный край".

У Баранавічах - буйным вузле Маскоўска-Брэсцкай і Па-лескіх чыгунак - стачачны камітэт абапіраўся на салдат чыгуначнага батальёна.

Рух цягнікоў тут быу спынены 9 снежня намаганнямі 300 чыгу-начнікаў на чале з інжынерам М.Ляпко.

12 снежня Баранавічы былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

Неўзабаве з Вільшні сюды прыбыу карны эшалон генерала Арлова, які толью праз чатыры дні аднавіу чыгуначны рух.

У Гомель дзе таксама рыхтавалася ўзброенае паўстанне, стачка чыгуначнікаў была задушана гэтым карным падраздзяленнем, узброеным кулямётамі і гарматамі.

Чыгуначнікі ў ходзе снежаньскай стачкі змагаліся да апошняй магчы-масці ўступалі толькі вайсковай сіле.

Яны працягвалі барацьбу і пасля таго, як работнікі прамысловасці гандлю паводле рашэнняў кааліцыйных саветаў і камітэтау, арганізаваных бундаўцамі, спынілі стачкі. У Мінску і Пінску гэта адбылося 12 і 13 снежня.

Чыгуначнікі ж Пінска (1300 рабочых Галоўных майстэрняў Палескіх чыгунак, рабочыя і служачыя станцыі) працягвалі забастоўку да 23 снежня - дня прыбыцця ў горад з Гомеля карнай эк-спедыцыі генерала Арлова.

Снежаньская палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 17 гарадоў і мястэ-чак і знайшла падтрымку ў форме дэманстрацый, мітынгаў, сутыкненняў з паліцыяй і войскам яшчэ ў 11 населеных пунктах.

У стачках удзельнічалі каля 44 тыс. рабочых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку рамесных.

Размах руху у параўнанні з кастрычнікам скараціўся ў два разы.

Асабліва рэзка зменшылася колькасць дэманстрацый і мітынгаў.

Па накалу і напружанасці барацьбы сітуацыя ў асобных гарадах была блізкай да ўзброенага паўстан-ня.

У сваіх снежаньскіх адозвах мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі не раз заклікалі рыхтавацца да яго, аднак закліку

«Да зброі нідзе у Беларусі не прагучала. Відаць, ар-ганізатары руху чакалі зыходу барацьбы у сталіцы, якая закончылася пара-жэннем рэвалюцыйнага лагера.»





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 549 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.006 с)...