Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Вопрос 26. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады



Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады

(БСГ).

На падзеі "крывавай нядзелі" у Пецярбургу БСГ адгукнулася лістоўкай "Царова жніво",

якая заклікала падтрымаць барацьбу пецярбургскіх рабочых за звяржэнне царызму.

Праграмныя патрабаванні БСГ у рэвалюцыі асвятляліся ў лістоўцы "Што такое канстытуцыя" (сакавік 1905 г.).

Паляпшэнне долі народных мас яна звязвала з ліквідацыяй самадзяржаўя і пераходам усёй паўнаты улады да Канстытуцыйнага сходу, выбранага агульным, роўным і тайным галасаваннем.

Сход павінен быу мець права выдаваць за­коны, вырашаць пытанні аб вайне і міры і г.д. Грамада выказалася за свабоду друку, сходаў, саюзаў, "веры і народнасці", школы на роднай мове, адказ-насць чыноўнікаў перад судом народа, недатыкальнасць асобы, прагрэсіўны падатак, патрабавала вызвалення палітычных зняволеных, заклікала не плаціць падаткі, неадкладна праганяць са службы сельскіх стражнікаў, ураднікаў, прыставаў, земскіх.

Пытанне аб нацыянальна-дзяржаўным уладкаванні Беларусі ў гэтай лістоўцы не ўзнімалася.

Разам з эсэрамі ў тым жа месяцы БСГ арганізавала сялянскі з'езд.

Вынікі яго работы асвятляліся ў спецыяльнай лістоўцы.

Удзельнікі з'езда заклікалі сялян ствараць у вёсках грамады-брацтвы і праз сваіх выбарных злучацца у "адну вялікую грамаду" з мэтай адабраць ад цара, казны і паноў усю зямлю, і зрабіць так, каб кожны, хто хацеў працаваць на ей, у тым ліку і паны, "мог да-стаць столькі зямлі, сколькі яму трэба, каб з яе сваім трудом пражыць".

Яны адмоўна паставіліся да раздзелу зямлі ва ўласнасць сялян па ўраўняльнаму прынцыпу, зыходзячы з таго, што ужо ў другім пакаленні не было б роўнасці ("бо адзін чалавек падзяліў бы сваю часць на двух, а другі на пяць сыноў чым болей, і зноў пайшло б тое самае, што цяпер").

Роўнасць і спра вядлівасць, на думку ўдзельнікаў з'езда, забяспечвалі наступныя два споса-бы вырашэння аграрна-сялянскага пытання:

1) калектыунае ("гуртам") гас-падаранне сялян на агульнай зямлі пры дакладным уліку ўдзелу кожнага з іх у грамадскай працы з адпаведнай яе аплатай;

2) аднаасобнае вядзенне сяля-намі сваей гаспадаркі на надзелах зямлі, атрыманых ад сельскай грамады па ураўняльнаму прьнцыпу, з перыядычнымі перадзеламі іх у залежнасці ад велічыні сям'і Рэалізацыя гэтай праграмы звязвалася з ліквідацыяй царска-га самадзяржаўя шляхам усенароднага ўзброенага паўстання.

Дэлегаты з'езда заклікалі сялян рыхтавацца да яго, "даставаць стрэльбы, рэвальверы, вінтоўкі, каб было чым абараніцца, і заваяваць новы парадак карыстання зямлёю кожнаму, хто на ей сам працуе".

Рашэннямі з'езда прадугледжваўся пераход улады на усёй беларускай зямлі ў рукі сейма-схода. народных прадстаўнікоў, выбарных ад кожнай во-ласці, які павінен быу ўстанавіць новыя справядлівыя законы і падаткі і вы-значыць, "на якія народныя патрэбы маюць ісці грошы, што плаціць народ".

"Кожны народ, - было заяўлена на з'ездзе, - павінен мець свой сейм, каторы вёў бы яго справы,

-але ўсе народы, што жывуць у Расіі; маюць яшчэ і агульныя справы.

Дзеля таго трэба, каб выбарныя ад нашай Беларусі і Літвы, ад Польшчы, Фінляндыі, Каўказа і ўсіх другіх народаў разам з рускімі збіраліся на агульны сейм у Пецярбургую.

Вясною і летам 1905 г. БСГ пашырыла агітацыю сярод сялян, і пастаян-ных сельскагаспадарчых рабочых, заклікаючы іх да правядзення арганізаваных страйкау у панскіх маёнтках з мэтай паляпшэння ўмоў найму і свайго становішча.

Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць адозва "Да ўсіх работнікаў і работніц дваровых, да ўсіх дзеравенскіх людзей на туташняй зямлі Белару­скай", выдадзеная ў чэрвені масавым тыражом (10 тыс. экземпляраў).

Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байкатавала булыгінскую Думу, пераконвала, што царскі маніфест аб скліканні Думы - "адно ашуканства", і заклікала народ да далейшай барацьбы за сва­боду. "Будзем Сілай дабівацца канстытуцыі, або права народу сваей ўласцю пастанаўляць аб сваіх справах і патрэбах, - гаварылася ў лістоўцы "Царова дума". - Не супакоімся, пакуль кожны чалавек, што жыве ў Расіі, не будзе мець права выбіраць выбарных у Канстытуцыйны сход, ці сейм, суполь-нымі, роўнымі і тайнымі выбарамі, пакуль не даб'емся права свабодна пісаць і гаварыць праўду, збірацца і змаўляцца, як палепщыць сваю долю.

Патрабуем, каб кожны народ меў права сам пастанаўляць аб сваіх справах, выбіраць сабе сваіх чыноўнікаў і судзіць іх, гаварыць, пісаць і вучыцца па-свойму.

Патрабуем, каб кожны народ меў свой сейм у сваім краі, Далоў цара і яго правіцельства! Далоў царову Думу! Хай жыве народнае праўленне і Кан­стытуцыйны сход у Вільні.

У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы "Браткі хрысціяне!" і "Да салдат!" Першая з іх выкрывала дзейнасць улад, накірава-ную на арганізацыю яўрэйскіх пагромаў сіламі чарнасоцен-цаў,

і заклікала хрысціян і яўрэяў да братняй згоды і сумеснай барацьбы за свабоду.

Другая адозва даказвала, што нельга верыць Маніфесту 17 кастрычніка, і заклікала салдат не паднімаць зброю супраць народа. Заканчвалася яна лозунгам: "Хай жыве згода армія з народам! Далоў новую царскую думу! Хай жыве на­родны сход Літвы і Беларусі ў Вільні

Гэта адозва сведчыць, што Грамада без ваганняў, услед за выданнем Маніфеста 17 кастрычніка, падтрымала рэ-валюцыйна-дэмакратычны лозунг байкоту новай Дзяржаўнай думы, не зва-жаючы на абвешчаныя Мкалаем II свабоды, пашырэнне выбарчага права і наданне Думе заканадаўчых паўнамоцтваў.

У 1905 г. Мінская і Віленская арганізацыі БСГ паступова пашыралі агітацыйную дзейнасць сярод рабочых прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працавалі выхадцы з беларускай вёскі.

У дні кастрычніцкай палітычнай стачкі на мітынгах у Мінску выступаў I. Луцкевіч.

Ён адыграў важную ролю ў ажыццяўленні рашэння Мінскага кааліцыйнага савета аб правядзенні агульнагарадской стачкі пратэсту ў адказ на Курлоўскі расстрэл.

У Вільні і яе прамысловым прадмесці Нова-Вілейску актыуна дзейнічала А. Пашкевіч (Цётка).

Яна часта выступала на розных мітынгах. Шырокую папулярнасць набыу яе верш "Хрэст на свабоду", які выдаваўся на мове арыгінал а не толь Грамадою, але Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, а таксама ППС у Літве3.

Выдатныя арганізатарскія здольнасці і самаахвярнасць у рэвалюцый-най барацьбе праявіў А. Бурбіс.

Паводле абвінаваўчага акта, Бурбіс з групай аднадумцаў (студэнт Алеснікаў, сяляне Запольскі, Струй, Ярусь і інш.) "самавольна" збіраў валасныя сходы, выступау на іх, а таксама на кірмашовай плошчы, з балкона карчмы з прамовамі ў якіх заклікаў сялян не выконваць распараджэнняў царскіх улад, сілай адбіраць у памешчыкаў зямлю, праганяць земскіх начальнікаў, станавых прыставаў, валасных старшынь, не плаціць падаткау, не адбываць вайско-вай павіннасці, закрываць казённыя вінныя крамы.

На валасным сходзе 14 снежня 1905 г. ён зачытаў і прапанаваў сялянам прыняць два прыгаворы.

У адным з іх заяўлялася, што абяцаная ў Маніфесце 17 кастрычніка Дзяр-жаўная дума народу не патрэбная і сяляне не павінны яе выбіраць.

На думку Бурбса, трэба дамагацца склікання Устаноўчага сходу, выбранага на аснове усеагульнага, роўнага, прамога і тайнага галасавання.

Гэты сход прыме зако­ны, назначыць падсправаздачны яму ўрад, перадасць у карыстанне ўсяго на­рода зямлю, і кожны зможа карыстацца екі пры умове апрацоўгкі сваімі сіламі, без эксплуатацыі чужой працы, забяспечыць усім грамадзянам сва-боду слова, сходаў, сумлення, друку, саюзаў, недатыкальнасць асобы.

Пра­вамі кожнага краю павінны кіраваць яго выбарныя.

Беларускаму краю неаб-ходна поўнае самакіраванне з сеймам у Вільні. Ускосныя падаткі акцызы адмяняюцца, уводзіцца адзіны падаходны падатак.

Скасоўваюцца саслоўі Вызваляюцца ўсе палітычныя вязні.

Забараняецца пакаранне смерцю.

Дзяржава на казённы кошт забяспечвае ўсеагульнае навучанне дзяцей на іх роднай мове.

На валасных сходах голас даецца ўсім жыхарам воласці. Другім прыгаворам скасоўвалася ўлада ранейшага валаснога праўлення, адмяняліся ўсе падаткі і павіннасці на карысць антынароднага ўрада, закры­валіся казённыя вінныя крамы, назначаліся выбары новых кіраўнікоу во­ласці.

Віленскі губернатар неўзабаве паслаў у Мейшаголу (22 вярсты ад Вільні) казакаў, якія ліквідавалі "рэспубліку".

А.Бурбісу ўдалося пазбег-нуць арышту.

Рэвалюцыйную агітацыю сярод сялян Койданаўскай воласці Мінскага павета ў снежні 1905 г. вяла група грамадоуцаў у складзе К. Кастравіцкага (Каруся Каганца), С. Багушэўскага, С. Дацко, В. 1 М. Кардзецкіх.

Яны вы­ступалі на сходах сялян і распаўсюджвалі сярод іх нелегальныя выданні -"Маніфест", пракламацыю Беларускага сялянскага саюза, "Рэзалюцыю 1-га дэлегацкага з'езда Усерасійскага сялянскага саюза" і беларускамоуны зборнік "Песні".

Па сведчанні паліцыіі, сяляне пад уплывам агітацыі адмаўляліся плаціць падаткі.

19 снежня агітатары былі арыштаваны ва ўрочышчы Цекліполь Койданаўскай воласці. Паліцыя адабрала ў іх некалькі дзесяткау экземпляраў гэтых выданняў, два рэвальверы з баявымі патро­намі, два фінскія нажы і самаробны кінжал.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 477 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.009 с)...