Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кастрычніцкая палітычная стачка



Новы ўсерасійскі ўзідым рабочага руху пачаўся ў Маскве,

- дзе ў канцы верасня 1905 г. стачга асобных катэго-рый рабочых упершыню перараслі ў агульна-гара-дскую палітычную забас-тоўку,

- якая суправаджалася вулічнымі маніфестацыямі і сутыкненнямі ра­бочых з паліцыяй і войскам.

У далейшым развіцці падзей выключную ролю адыграў Усерасійскі чыгуначны саюз (УЧС), створаны ў красавіку 1905 г.

Цэнтральнае бюро саюза, якое знаходзілася ў Маскве, 7 кастрычніка па тэ-леграфе заклікала рабочых і служачых усіх чыгуначных майстэрняў да ўсе-агульнай забастоўкі.

На працягу наступнага тыдня чыгуначны рух у імперыя быў спынены.

Адначасова па закліку рэвалюцыйных партый у гарадах была спынена дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, гандлёвых, навучаль­ных, банкаўсюх ііншых устаноў.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі сфарміраваліся Саветы рабочых дэпутатаў ці выбарныя агульнагарадскія стачачныя камітэты.

Абапіраючыся на ўзброеныя баявыя дружыны рабочых, яны дзейнічалі ў пэўнай меры як органы ўлады.

У Беларусі агульнагарадскімі стачкамі кіравалі кааліцыйныя саветы, камітэты, кампаніі,:

- РСДРП, Бунда, ПСР, ППС у Літве.

Вядучую ролю ў правядзенні кастрычніцкай палітычнай стачкі і Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, адыгралі чыгуначнікі.

На важнейшых чыгуначных станцыях (Орша, Мінск, Баранавічы, Го­мель, Пінск і інш.) рух цягнікоў быў спынены 10-12 кастрычніка.

Чыгуначнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў,друкарняў, рамесных май-стэрняў і работнікі гандлю, служачыя многіх устаноў, вучнёўская моладзь.

На чыгуначных станцыях і ў цэнтрах гарадоў штодзённа праводзіліся маса-выя мітынпгі, маніфестацыі і дэманстрацьыі. Нярэдка яны заканчваліся су-тычкамі з паліцыяй і войскам.





Дата публикования: 2015-02-03; Прочитано: 491 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.005 с)...